Дзікая прырода побач
2.95K subscribers
2.67K photos
213 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
Птушка на асфальце – як дапамагчы

Восенню асабліва шмат птушак б’ецца аб будынкі і шыбы. Ляцяць маладыя лясныя птушкі, якія ніколі не бачылі гарадоў. Большасць такіх знаёмстваў заканчваецца смерцю птушак, але калі птушка яшчэ жывая:

1️⃣ Акуратна ловім яе, каб ёй не нашкодзіць. Калі ўцякае, можна накінуць на яе шалік, кашулю ці нешта іншае з тонкай тканіны.
2️⃣ Садзім птушку ў каробку з крышкай.
3️⃣ Прытрымліваемся правіла “Тры Ц”: ціха, цёмна, цёпла. Так птушка будзе адчуваць сябе ў бяспецы.
4️⃣ Калі птушка не атрымала сур’ёзных траўм, то праз некалькі дзясяткаў хвілін ці некалькі гадзін яна ажывіцца, будзе спрабаваць выбрацца са скрыні і рэагаваць на цябе. Тады птушку можна выпускаць. Лепш за ўсё каля кустоў падалей ад будынкаў.

Ні ў якім разе:

не паіць
не карміць
самім не ўпраўляць канцавіны
не падкідваць пры выпуску

☝️ Усё гэта небяспечна для яе!

Калі стан птушкі не паляпшаецца, паспрабуй звярнуцца па дапамогу да ветэрынара, у цэнтр рэабілітацыі дзікіх жывёл, папрасіць дапамогі ў чаце "Ціў-Ціў" t.iss.one/ptushkachat.

Захавай сабе памятку і падзяліся з сябрамі!

📷 На фота Андрэя Чыбіса малінаўка, якая сутыкнулася з шыбай.
Як справы ў беларускіх барсукоў?

Увосень самая галоўная задача кожнага прыстойнага барсука – назапасіць паболей тлушчу, каб хапіла перажыць зіму. Грыбы, арэхі, жалуды, карані, насякомыя, дажджавыя чарвякі, грызуны, рыба, амфібіі – барсук не брыдзіцца нічога, звер ён усёедны.

#дзікіфакт Перад тым, як залегчы ў спячку, барсук ператвараецца ў самы натуральны мяшок з тлушчам – яго набіраецца больш за траціну масы звера!

🦡 Яшчэ з канца лета барсукі рыхтуюць свае норы да зімы. А з пачаткам халадоў пераўтвараюцца ў дамаседаў: выходзяць з нары па вечарах нерэгулярна. Бывае, што не паказваюцца па некалькі дзён.

Засынаюць барсукі ў сярэдзіне лістапада. Цягам зімовай спячкі яны патрацяць да 60% восеньскай вагі.

Вось і наш барсук Ясь зараз актыўна корміцца і запасаецца тлушчам, каб у лістападзе ўтульненька ўлегчыся ў сваёй норцы і глядзець чароўныя лясныя сны.

📷 Фота Сaroline Legg, Flickr.
У беларускіх вялікіх арляцоў ізноў рэкорды

🦅 Самка вялікага арляца Альжуся з Белавежскай пушчы сёлета пайшла на рэкорд. Яна значна пазней за другіх, аж 12 кастрычніка, пачала міграцыю. Мінулы рэкорд быў 10 кастрычніка 2023 года ў самкі Жданы.

Сярэдняя дата пачатку восеньскай міграцыі сярод усіх нашых вялікіх арляцоў, пазначаных перадатчыкамі, за апошнія 4 гады таксама перасунулася на 2 дні наперад. Беларускія вялікія арляцы хутка набліжаюцца па гэтым параметры да паўночных папуляцый, якія ў норме мігруюць пазней.

Атрымліваецца трохі дзіўны вынік, калі пацяпленне клімату робіць паўднёвую папуляцыю падобнай да паўночнай, а не наадварот.

🪶 Вялікі арлец – адна з самых рэдкіх драпежных птушак: у Еўропе іх менш за тысячу пар. З іх прыблізна 120-160 пар гняздуюцца ў Беларусі. Папуляцыя віду скарачаецца, і адна з асноўных прычын – знікненне непарушаных водна-балотных угоддзяў.

Пазычым нашым вандроўнікам добрага падарожжа на зімоўку! 🙏

Дзякуем за інфармацыю Валеру Дамброўскаму.
Сябры, у нас навінка!

📆🐦 Рыхтуем да выпуску настольны перакідны каляндар-домік з птушкамі на 2025 год. Усе 13 прыгожых фотаздымкаў календара – аўтарскія, ад удзельнікаў Дзікага клуба.

Каляндар будзе на беларускай мове. Макет пакуль у распрацоўцы.

Папярэдне хочам зразумець попыт на каляндар, каб прыкінуць, які тыраж друкаваць.

Прыблізная цана ад 12 да 16 рублёў. Для сябраў Дзікага клуба – зніжка на дадатковыя экзэмпляры. Уладальнікі поўнага абанементу Дзікага клуба атрымаюць адзін такі каляндар бясплатна.

Калі ты хочаш набыць каляндар з прыгожымі фота нашых птушак сабе ці ў падарунак, калі ласка, запоўні гэтую форму https://goo.su/T4Oho1

Папярэднія заказы збіраем да 27 кастрычніка ўключна!

Увесь прыбытак пойдзе на ахову прыроды Беларусі. ❤️

Аўтары фота: Таццяна Алешка, Аксана Суботка, Наталля Салаўёва, Алена Акуліч, Сяргей Рэзаў
#птушкажарт

📷 Дзякуем за фота Кацярыне Латышавай, Дзмітрыю Іванову, Ліліі Кахновіч, Іне Субоцінай, Кацярыне Хведанцэвіч, Віталю Некрашэвічу, Кацярыне Фацеевай, Сяргею Аднавалу, @ptushkafota
❤️ Дзелімся забаўнымі фатаграфіямі дзікай прыроды ад фіналістаў "Comedy Wildlife Photo Awards 2024"! Яны нікога не пакінуць абыякавымі. 🙂

Больш фота тут

Якія смешныя подпісы для гэтых фота прыходзяць табе да галавы? Пішы ў каментарах! 🤗

📷 Аўтары фота: Marti Phillips, Takashi Kubo, Jose Miguel Gallego, Przemyslaw Jakubczyk, Kingston Tam, Gabriel Rojo, Milko Marchetti, Randy Herman, Andy Rouse, Mark Meth-Cohn.
Віншуем прызёраў Восеньскага чэмпіянату па фотабёрдынгу! 📷👏

🥇 1 месца: каманда “Хватай за хвост”, Іна Субоціна і Дзмітрый Гушча – 73 вiды і 219 балаў.

🥈 2 месца: каманда «Soloвейки», Наталля Косар і Ірына Калеснікава – 60 відаў, 174 балы.

🥉 3 месца: каманда “Берасцянкі”, Кацярына Крупянкова і Анастасія Сяргеева – 50 відаў і 150 балаў.

У дадатковых намінацыях перамаглі:

“Найлепшае фота” – Вадзім Пушкарчук з фотаздымкам прыпозненай зязюлі, якая ахвотна папазіравала камандзе «Созвездие горихвостки». Дарэчы, за яго фота з чорнай жаўной людзі прагаласавалі ў гэтай намінацыі і на мінулым Восеньскім чэмпіянаце.

“Птушыны базар” – Аляксандр Навумаў з каманды «Задохлики», які ў адзін кадр злавіў 8 птушак!

“Птушка года” – Іван Каблоў з каманды “Набла”.

❤️ Шчыра віншуем з выдатнымі вынікамі ўсіх прызёраў і ўдзельнікаў!

Пачытаць падрабязней пра тое, як прайшлі спаборніцтвы, і паглядзець больш фота можна па спасылцы
👉🏻 https://birdingbelarus.by/dikij-blog/itogi-osennego-chempionata-po-fotobyordingu/

📷 На фота зязюля, аўтар – пераможца ў намінацыі “Найлепшае фота” Вадзім Пушкарчук.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Што аб’ядноўвае гэтых птушак?

Усе яны будуць у нашым календары! Гэта будзе невялікі настольны перакідны каляндар-домік на 2025 год. Мова календара – беларуская.

Цана – 16 рублёў (для ўдзельнікаў Дзікага клуба – зніжка). Дастаўка поштай па Беларусі бясплатная. Увесь прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі.💚

Хочаш такі каляндар? Запаўняй форму папярэдняга заказу да 27 кастрычніка ўключна: https://goo.su/T4Oho1

Аўтары фота: Таццяна Алешка, Аксана Суботка, Наталля Салаўёва, Алена Акуліч, Сяргей Рэзаў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Маеш запасы цікавых здымкаў з вандровак па палях і лясах? Гэта вельмі дарэчы, бо стартаваў штогадовы фотаконкурс "Дзікая прырода Беларусі" ад @smartpress.

Арганізатары чакаюць здымкі на намінацыі Звяры, Птушкі, Насякомыя.

Умовы конкурсу:

✔️ ад аднаго аўтара прымаецца не больш за 5 фатаграфій (звяроў, птушак або насякомых)
✔️ фота павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі ў 2024 годзе
✔️ жывёлы на кадрах павінны быць у натуральным асяроддзі.

Сярод сябраў журы будзе менеджар “Дзікай прыроды” арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі.

👉 Глядзі Палажэнне аб конкурсе на сайце арганізатара.

Перад тым, як даслаць у рэдакцыю здымкі, зарэгіструйся праз Гугл-форму.

Скончыцца конкурс разам з боем курантаў – 31 снежня. Ні пуху ні пер’я!

📷 На фота Іны Шкурко мышы-малюткі, прыз сімпатый гледачоў фотаконкурса “Дзікая прырода Беларусі – 2023”
Ёсць павер’е, што зязюля прадказвае, колькі гадоў чалавеку жыць засталося. Але калі доўга слухаць зязюльчына “ку-ку”, можна налічыць сабе сотні гадоў! 😅

Што на самой справе азначае кукаванне самцоў, як “рагочуць” самкі і навошта зязюля падкідвае свае яйкі ў гнёзды іншых птушак – расказвае арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі ў рамках нашага са @Smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі”.

👩‍💻 Глядзі інтэрв’ю з Аляксандрам на YouTube.

📷 Дзякуем за фота Вераніцы Бухал, @ptushkafota