Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.28K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як справы ў беларускіх суслікаў?

Зараз у іх ідзе час падрыхтоўкі да зімовай спячкі – трэба назапасіць як мага больш тлушчу, каб хапіла да вясны. 😴

#дзікіфакт Суслікі харчуюцца зялёнымі часткамі раслін, насеннем, цыбулінамі і каранямі, з задавальненнем паядаюць травеньскіх хрушчоў і іх лічынак.

Першымі ў спячку кладуцца дарослыя самцы, большая частка самцоў ужо спіць, потым – самкі, а маладыя суслікі – апошнімі, бо ім патрэбна больш часу. Яны актыўна паядаюць насенне траў, якое больш каларыйнае за лісце.

🎥 На відэа Аляксандра Вінчэўскага малады суслік ласуецца насеннем раслін.
Чаму буслы так рана адлятаюць?

У Еўропу, у тым ліку да нас у Беларусь, дарослыя буслы прылятаюць з Афрыкі, каб размнажацца. Калі размнажэнне паспяхова скончылася, буслы адлятаюць на месцы зімоўкі. Чакаць ім тут нічога не трэба – наадварот, ранні адлёт павышае шанец на добрую міграцыю.

♨️ Рэч у тым, што буслы мігруюць з дапамогай тэрмікаў – патокаў нагрэтага ад зямлі паветра, якое падымаецца ўгору. Адлегласць паміж імі можа дасягаць дзясяткаў ці сотняў кіламетраў. Тэрмік падымае чараду птушак угору і яна лунае ўніз у напрамку Афрыкі да наступнага тэрміка. Буслам застаецца толькі распасцерці крылы.

Здавалася б, крута так ляцець, не трэба траціць сілы, каб махаць крыламі, лунаеш сабе і ўсё. Але ў такога спосабу ёсць і мінусы. Падчас халадоў або дажджу буслы міграваць не могуць. Сядзяць і чакаюць пагоды.
Вось таму яны стараюцца стартаваць як мага раней, бо тады ў іх больш шанцаў, што тэрмікі да самой Афрыкі ім будуць забяспечаныя.

🐦 Такім манерам, лунаючы з дапамогай тэрмікаў, буслы могуць перасоўвацца вельмі хутка. Вось свежая навіна ад бусла на мянушку Шыбкі, пазначанага ў Польшчы перадатчыкам. За 12 дзён пасля пачатку вялікай міграцыі ён дасягнуў Егіпта, пераадолеўшы 3288 кіламетраў!

#дзікіфакт Жураўлі знешне падобныя да буслоў, але яны не сваякі. Жураўлі лятуць у Афрыку клінам. І крыламі яны падчас палёту махаюць, то бок палёт у іх актыўны, і гэта дазваляе ім перасякаць, напрыклад, Чорнае і Міжземнае моры, над якімі буслы праляцець не могуць.

📷 Фота Дзмітрыя Іванова, @ptushkafota.
Пачатак👆🏼

Кожны год арнітолаг Валер Дамброўскі назірае за жыццём гэтай самкі з дапамогай фотапастак ля гнязда. Сабраны даволі добры матэрыял для навуковага артыкула, але бракавала здымкаў, як птушка выглядае ў паветры. Было б добра зразумець, як яе не зблытаць, напрыклад, з малым арляцом.
І вось арнітолагу нядаўна ўдалося ўпершыню пабачыць гэтую самку сваімі вачыма і атрымаць некалькі фота ў палёце.😍

“Зблізку колер ніжніх крыючых крыла, шыі і галавы вельмі адметны - з моцным аранжавым адценнем, нібыта птушка знутры свеціцца, - піша ў сваім акаўнце Фэйсбука Валер. - А вось на значнай адлегласці ён страчвае гэты эфект і выглядае проста светла-бэжавым, зусім як у малога арляца. Так што блытаніна відаў у выпадку назірання дарослага фульвесцэнса вельмі верагодная. Асабліва калі светлым будзе дробны самец вялікага арляца”.

#дзікіфакт: І вялікі, і малы арлец уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, але вялікі арлец больш рэдкі і яму пагражае глабальнае знікненне. У Беларусі гняздуецца 120-160 пар – і гэта адна з найвялікшых папуляцый гэтага віду ў свеце.

Дзякуем Валеру Дамброўскаму🙌
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што гэта з малой белай чапляй, чаму яна так паводзіцца?🧐

Не хвалюйся, гэта звычайныя паводзіны, і гэта зусім не танец, а паляванне!😁

Малыя белыя чаплі (МБЧ) кормяцца на мелкаводдзі – ловяць рыбку, жабак, насякомых, рачкоў, павукоў, малюскаў, дробных рэптылій.

Як і меню, спосабы здабычы ежы ў МБЧ таксама разнастайныя. Яны могуць нерухома стаяць у вадзе, а потым – хоба! – і рыбка, якая праплывала міма, ужо ў дзюбе.

А могуць, як на відэа, бегчы па вадзе з апушчанай дзюбай напагатове. Часам яны пры гэтым распасціраюць крылы.

На відэа ёсць момант, дзе чапля патупвае нагой – гэта якаб патрывожыць дробную рыбу: тая пачынае ўцякаць, і чаплі лёгка яе заўважыць.

#дзікіфакт Часам МБЧ, як і белыя буслы, палююць побач са статкамі: каровы, калі рухаюцца, трывожаць жабак, тыя скачуць - і іх лёгка ўпаляваць. 🐸

МБЧ – рэдкі залётны паўднёвы від у Беларусі, рэгіструецца ў нас амаль штогод. Вельмі падобная па афарбоўцы на вялікую белую чаплю, але сама памерам з вялікага кулёна.

Відэа зняла ў Тураве Іна Субоціна.
🔥Зараз лініях электраперадачы ўздоўж палявых дарог можна пабачыць рэдкіх залётных сокалаў-шулёнкаў (кобчик), якія зімуюць у Афрыцы.

Цікава, што гняздуюцца яны адзінкава і калоніямі. Сваіх гнёзд яны не будуюць, а, як і іншыя сокалы, займаюць гнёзды крумкачовых ці дуплы.

#дзікіфакт Сокалы-шулёнкі, як пустэльгі, завісаюць над зямлёй, каб выглядзець дробных грызуноў. А калі палююць на насякомых, могуць лавіць іх лапамі ў паветры. Стракоз, як марозіва, ядуць, летучы і трымаючы лапкамі.😍

Гэты від да другой сусветнай вайны і пасля яе гнездаваўся ў Палессі і на захадзе Беларусі. Яшчэ ў 1990-я гады лічылася, што ў Беларусі недзе гняздуюцца дзясяткі пар. Але нешта не чуваць пра сустрэчы гэтай птушкі ў гнездавы перыяд апошнія 30 гадоў.
👇
Чаму мы нячаста назіраем чорных буслоў? Бо яны палююць на лясных рэчках і ручаінах. Фотапастка, усталяваная тыдзень назад у адным з такіх месцаў, зняла, як чорныя буслы рыбачаць. 🎣

#Дзікіфакт Калі чаплі палююць у асноўным у празрыстай вадзе, так як павінны бачыць рыбу, у якую прыцэльваюцца дзюбай, то буслы, як чорныя, так і белыя, удала палююць і ў каламутнай вадзе. Пры гэтым яны проста наўдачу апускаюць у ваду паўраскрытую дзюбу – калі яна кранулася рыбкі, то тут жа сціскаецца і рыбка праглынаецца. Таму для буслоў важныя вадацёкі з вялікай шчыльнасцю дробнай рыбы.

На відэа бачна, як бусел злева схапіў і праглынуў невялікую рыбку. На гэтым месцы адразу карміліся чатыры маладыя птушкі, магчыма з аднаго вывадка. На мінулым тыдні ў Беларусі заставаліся яшчэ маладыя чорныя буслы, якіх вы бачыце тут. Замест яркага чырвонага колеру ў іх шэрыя дзюба і ногі. Але праз дзень і яны ўляцелі. Да пабачэння, буслікі, убачымся наступнай вясной!

📷 Відэа і фота Аляксандра Вінчэўскага.
Сойкі маюць добрую візуальную памяць

Вучоныя з універсітэту Кембрыджа (Вялікабрытанія) нечакана прадэманстравалі, што сойкі памятаюць нават выпадковыя і нязначныя дэталі.

🐦 Навукоўцы правяралі эпізадычную памяць у сямі соек. Птушка назірала за тым, як ежу хавалі пад адзін з чатырох аднолькавых кубачкаў. Сойка ўзнагароджвалася, калі праз нейкі час адразу знаходзіла ежу. Мэтай было навучыць соек запомніць правільную пазіцыю кубачка ў іх шэрагу.

У наступнай серыі эксперыментаў на ўсіх кубачках былі нанесены ўнікальныя пазнакі. Ежу пры птушцы хавалі пад кубачкам у “правільным” месцы ў шэрагу. Пасля гэтага птушак на 10 хвілін забіралі з пакоя і мянялі кубачкі месцамі.

🤩 Нечакана сойкі ў 70% выпадкаў знаходзілі кубачак з ежай пад ім! Гэта даказвае, што птушкі запомнілі маркіроўку на “правільным” кубачку, хаця іх трэніравалі зусім на іншае.

Навукоўцы лічаць, што такія асаблівасці соек хутчэй за ўсё дапамагаюць ім прыхоўваць і потым знаходзіць жалуды ў прыродзе.

Паводле перакладу Дзмітрыя Вінчэўскага, birdwatch.by

📷 Фота Віталя Некрашэвіча.

#Дзікіфакт
#Дзікіфакт: Калі качка знаходзіцца на краі чарады, у яе спіць толькі адно паўшар'е галаўнога мозгу, а на другім баку ў гэты час адкрыта вока і працуе палова мозгу, каб пільнаваць магчымую небяспеку. Ну, а ў цэнтры чарады качкі могуць заплюшчыць вочы і адпачнуць на ўсе 100!

Вось бы людзям такую суперздольнасць, каб адна палова мозгу адпачывала, пакуль другая ў гэты час працуе ці вучыцца. 😅

Малюнак Justyna Kierat.

#птушкажарт
Як справы ў беларускіх барсукоў?

Увосень самая галоўная задача кожнага прыстойнага барсука – назапасіць паболей тлушчу, каб хапіла перажыць зіму. Грыбы, арэхі, жалуды, карані, насякомыя, дажджавыя чарвякі, грызуны, рыба, амфібіі – барсук не брыдзіцца нічога, звер ён усёедны.

#дзікіфакт Перад тым, як залегчы ў спячку, барсук ператвараецца ў самы натуральны мяшок з тлушчам – яго набіраецца больш за траціну масы звера!

🦡 Яшчэ з канца лета барсукі рыхтуюць свае норы да зімы. А з пачаткам халадоў пераўтвараюцца ў дамаседаў: выходзяць з нары па вечарах нерэгулярна. Бывае, што не паказваюцца па некалькі дзён.

Засынаюць барсукі ў сярэдзіне лістапада. Цягам зімовай спячкі яны патрацяць да 60% восеньскай вагі.

Вось і наш барсук Ясь зараз актыўна корміцца і запасаецца тлушчам, каб у лістападзе ўтульненька ўлегчыся ў сваёй норцы і глядзець чароўныя лясныя сны.

📷 Фота Сaroline Legg, Flickr.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А што гэта за мышка? Ой, гэта птушка!

🐦 Звычайны паўзунок (обыкновенная пищуха) – невялікая і скрытная птушка, якая лазіць па кары дрэў. Да таго ж у птушкі тоненькая ціхая пазыўка, якая нагадвае мышыны піск.

#Дзікіфакт Паўзунок – выдатны дрэвалаз. У яго моцныя кіпцюры, якімі ён чапляецца за кару, і доўгі жорсткі хвост, на які ён абапіраецца, як дзяцел. Перамяшчаецца паўзунок па ствале знізу ўверх па спіралі. Але не можа лазіць уніз галавой, як папаўзень. На дрэвах паўзунок шукае насякомых, якіх выцягвае з трэшчын у кары сваёй тоненькай выгнутай дзюбай.

🌲 Птушка насяляе розныя тыпы лясоў, любіць старыя дрэвастоі, дзе за адсталай карой можна зладзіць гняздо. Увосень і ўзімку паўзункоў можна сустрэць нават у гарадах. Часта яны трымаюцца разам з сініцамі.

А ты сустракаў_ла звычайнага паўзунка?

📷 Дзякуем за фота Данатасу Відуцісу.

Любіш фатаграфаваць птушак ці любіш разглядаць іх – далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota

#галасыптушак
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Крумкач – прыгожая і велічная птушка, якая часцей за ўсё асацыюецца з містыкай і тым светам. Сёння людзі ў свеце святкуюць Хэлаўін! 🎃

#Дзікіфакт Інтэлект крумкачоў – адзін з самых выдатных сярод жывёл. Крумкачы могуць карыстацца прыладамі, адрозніваць сябе ў люстэрку, маюць прасторавае мысленне, здольныя падманваць, запамінаюць добрыя і злыя ўчынкі, якія ім зрабілі, і могуць помсціць або падзякаваць у адказ.

📷 Дзякуем за фота Паўлу Лычкоўскаму, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

#галасыптушак
У Мінск прыляцела аляпка!

Птушку заўважылі 4 лістапада птушкары Святлана Слуцкая і Павал Пастар. Пасля іх за рэдкай прыгажуняй паназіралі ўжо дзясяткі птушкароў.

❄️ Да нас аляпкі прылятаюць зімаваць с поўначы. У нас яны шукаюць што-небудзь падобнае да горных рэчак: хуткія, неглыбокія з камяністым дном.

#Дзікіфакт Аляпкі – адзіныя птушкі з вераб'іных, здольныя ныраць. Прыўздымаючы крылы, птушка бегае па дне, збірае насякомых і рачкоў. Пад вадой аляпка можа заставацца да 50 с, прабягаючы за гэты час да 20 м. 🤩

Аляпкі могуць зімаваць на шмат якіх ручаях і рэчках Беларусі. Усе выпадкі сустрэчы з гэтай птушкай важныя для навукі. Калі ўбачыш такую птушку – сфатаграфуй яе, калі ласка, і паведамі нам.

📷 Фота Алёны Ціхановіч, відэа Паўла Пастара.