🐦 Абвясцілі пераможцаў сусветнага конкурсу "Bird Photographer of the Year 2024". Сёлета на яго падалі больш за 23 тысячы фатаграфій!
Галоўны прыз атрымала Patricia Nomonylo з фотаздымкам “Калі сусветы сутыкаюцца” – на ім звыш 4 тысяч птушак, якія загінулі ад сутыкнення з вокнамі ў Таронта.
Прапануем паглядзець найлепшыя птушыныя фота за 2024 год з усяго свету.
Больш фота тут.
📷 Аўтары фота: Patricia Nomonylo, Samual Stone, Markus Varesvuo, Hermis Haridas, Thomas Vijayan, Jack Zhi, Grzegorz Długosz, Nadia Haq, Robert Gloeckner, William Steel.

😍 Немагчыма паверыць, што ў Беларусі сустракаецца такая казачная прыгажуня! Але адбываецца гэта вельмі рэдка.
Сіпуха – непераўзыдзены паляўнічы. А яшчэ яна баіцца марозу, неперадавальна галосіць і суседнічае з людзьмі.
Чаму сіпуха трапіла ў Чырвоную кнігу Беларусі, расказвае арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі ў рамках нашага са @Smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі”.
🔗 Глядзі інтэрв’ю з Аляксандрам на YouTube.
📷 Фота Caroline Legg, Wikimedia Commons.

Падборка самага цікавага за верасень
🦆 Птушка года: убачыш, як вароны ці іншыя крумкачовыя птушкі паводзяцца з грэцкімі арэхамі, дасылай свае назіранні ў чат @ptushkahoda.
Варажба на варонах – што чакае цябе ў найбліжэйшай будучыні
🐦 Дзікі факт: эксперымент з сойкамі – наколькі ў іх добрая візуальная памяць?
Як палююць чорныя буслы
🪶 Ідзе восеньская міграцыя: як зрабіць свае вокны заўважнымі для птушак
🌡️ Важныя кліматычныя навіны: загінулі тысячы ластавак – прычым тут змены клімату?
Як дзікія рэкі абараняюць ад паводак
🦡 Дзікія экспедыцыі: які раён у Беларусі самы барсучыны
📷 Актыўнасці: дапамажы выбраць расліну 2025 года. Запрашаем усіх на восеньскі чэмпіянат па фотабёрдынгу (ужо ў гэтую суботу!)
У пачатку верасня мы правялі 21-ы чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі BirdRace-2024. А яшчэ выпусцілі чарговы дроп дзікага мерчу з белым буслом. Дзякуем усім пакупнікам мерчу! Пасылачкі ўжо едуць да вас. Кожная пакупка – гэта падтрымка нашай дзейнасці па ахове дзікай прыроды Беларусі.
Як яшчэ можна нас падтрымаць: набыць сабе ці ў падарунак крутыя размалёўкі-энцыклапедыі з птушкамі ад арнітолагаў, кубкі, бутэлькі і значкі-піны з птушкамі, атлас-вызначальнік кветкавых раслін. Падрабязней на сайце. Stay wild! 🐾

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Што падарыць дарагому настаўніку на прафесійнае свята?
🎁 Прапануем ідэю класнага і карыснага падарунка – атлас-вызначальнік “200 цветковых растений Беларуси. Атлас-определитель”.
Уся інфармацыя ў кнізе правераная. Яе падрыхтавалі крутыя беларускія батанікі з Брэсцкага універсітэта: Аляксандр Жукоўскі і Наталля Вахній.
📗 Прэзентабельнасць і якасць выдання робяць кнігу надзвычай класным падарункам:
🔹 шукаць расліны ў кнізе вельмі зручна па каляровым зрэзе кніжнага блоку – усе расліны разбітыя на блокі па колеры іх кветак
🔹 у кнізе 410 арыгінальных каляровых фота
🔹 ёсць інфармацыя пра рэдкія віды, пра чужародныя, пра віды-“двайнікі” – па факце акрамя 200 раслін можна вызначыць яшчэ 75 іх двайнікоў
🔹 прыгожая сучасная ламінаваная вокладка
🔹 прыемная матавая папера
🔹 кампактны фармат
🔹 моцныя прашыўка і склейка
🔹 зручнае разгортванне.
Прыбытак ад гэтай кнігі ідзе на ахову прыроды Беларусі! ❤️
Заказаць кнігу можна ў нас на сайце.
Сёлета Дзень настаўніка ў Беларусі адзначаецца 6-га кастрычніка.

Як сфоткаць як мага больш відаў птушак падчас чэмпіянату? Правільна спланаваць маршрут! 🐦
🔸Калі ведаеш зараснікі ягадных кустоў кшталту бузіны – пачынай пагоню адтуль: зранку там можна знайсці насякомаедных птушак, якія жывяцца ў тым ліку і ягадамі.
🔸Уюрковых птушак цікавіць насенне дзядоўніка, трэба наведаць такія зарасці.
🔸Звяртай увагу на сухія дрэвы – птушкі вельмі любяць прысаджвацца на сухія галіны.
🔸Наведай розныя вадаёмы, ачышчальныя збудаванні, ставы рыбгасаў – там могуць быць розныя віды чапляў, кулікоў, чайек, гусей, качак, коўраў, лебедзяў.
🔸Заедзь у лес ці парк – там тусуюцца сініцы, сойкі, дзятлы, папаўзень і паўзунок.
🔸На палях ды лугах можна пабачыць лунёў, чаек, жураўлёў, кулікоў, свірстуноў.
🔸У населеных пунктах шукай кольчатую туркаўку, рудахвостку-чарнушку, курапатак, вераб'ёў, каўку, грака, варону, сароку, шызых галубоў.
🔸Часцей азірайся на неба, каб не прапусціць птушак-мігрантаў, у прыватнасці драпежных.
🔸Напярэдадні спаборніцтваў – у пятніцу – можна абʼехаць патэнцыйныя птушыныя месцы, скласці спіс і да канца дня прадумаць маршрут на суботу.
🔸На восеньскім чэмпіянаце дазволена выкарыстоўваць запісы галасоў птушак. Запампуй іх у тэлефон загадзя.
Рэгіструйся і ўдачы на чэмпіянаце! 🤞
📷 Дзякуем за фота палявога вераб’я Віталю Некрашэвічу, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

Развітанне з пералётнымі птушкамі. Дапамажы падлічыць птушак 5 і 6 кастрычніка!
🍁 У гэтыя выходныя пройдуць Восеньскія дні назіранняў за птушкамі EuroBirdwatch-2024.
Што трэба рабіць:
✔️ У адзін з гэтых дзён або ў абодва выбірайся на экскурсію адзін ці з сябрамі, падлічы колькі і якіх птушак убачыш. Назіраць за птушкамі можна дзе заўгодна – і ў поле, і ў лесе, і на вадаёме, і ў горадзе.
✔️ Улічвай усе віды птушак, якія трапяцца – асабліва тых, што трымаюцца зараз вялікімі чародамі: шпакоў, гракоў, чаек і галубоў.
✔️ Усе дадзеныя перашлі праз Гугл форму да 16:00 6-га кастрычніка.
✅ Для ўдзельнікаў EuroBirdwatch-2024 кошт удзелу ў восеньскім чэмпіянаце па фотабёрдынгу ў суботу 5 кастрычніка ўсяго 10 рублёў замест 20-ці. Рэгістрацыя на фотабёрдынг тут.
EuroBirdwatch-2024 арганізуе ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі глабальная асацыяцыя прыродаахоўных арганізацый Birdlife International. Мерапрыемства праводзіцца ўжо 32 год запар. Яно прысвечана пашырэнню ведаў пра пералётных птушак і іх месцы пражывання.
Далучайся! Правядзі гэтыя выходныя з птушкамі. 🐦
📷 Дзякуем за фота сіняй сініцы Кацярыне Хведанцэвіч.

Траціна людзей на Зямлі не бачыць ноччу Млечнага шляху!
А ўсё праз светлавое забруджванне. 🏙️
Кажаш, ну і што, навошта нам бачыць той Млечны шлях?
Але наступствы светлавога забруджвання шкодзяць і наўпрост здароўю людзей, і дзікай прыродзе…
💡 Пастаянная начная ілюмінацыя псуе наш сон, правакуе дэпрэсію і павышае рызыку захворванняў.
🐦 А для мільярдаў птушак штучны свет ноччу ўскладняе міграцыю. Большасць дробных птушак мігруе ноччу, выкарыстоўваючы месяц і зоркі для навігацыі. Штучнае начное асвятленне гарадоў зніжае бачнасць зорнага неба, збівае птушак з маршруту. А гэта азначае лішнія энергазатраты, ад якіх птушкі могуць загінуць.
Дэзарыентаваныя ілюмінацыяй яны сутыкаюцца з будынкамі. Святло ўначы прываблівае птушак як і начных матылёў. А, напрыклад, падчас туманнага надвор’я ці нізкіх аблокаў птушкі ляцяць ніжэй і іх блытае святло, якое адлюстроўваецца на аблоках.
🌌 Як можна зменшыць начное асвятленне падчас міграцыі:
✔️ выключаць святло, калі яно не патрэбнае;
✔️ выкарыстоўваць светладыёдныя лямпачкі, яны больш экалагічныя для навакольнага асяроддзя – спажываюць менш энергіі, іх светлавы спектр менш турбуе дзікіх жывёл;
✔️ выбіраць цёплыя колеры асвятлення, бо сіне-белыя светладыёдныя лямпы ствараюць больш яркі і больш небяспечны від светлавога забруджвання;
✔️ зніжаць яркасць асвятлення;
✔️ экраніраваць знадворныя свяцільні, каб направіць святло ўніз, а не на неба;
✔️ выкарыстоўваць таймеры, датчыкі і дымеры – рэгулятары святла, каб знізіць да мінімуму святло навокал.
📷 На скрыншоце глабальны атлас светлавога забруджвання.

#Дзікіфакт: Калі качка знаходзіцца на краі чарады, у яе спіць толькі адно паўшар'е галаўнога мозгу, а на другім баку ў гэты час адкрыта вока і працуе палова мозгу, каб пільнаваць магчымую небяспеку. Ну, а ў цэнтры чарады качкі могуць заплюшчыць вочы і адпачнуць на ўсе 100!
Вось бы людзям такую суперздольнасць, каб адна палова мозгу адпачывала, пакуль другая ў гэты час працуе ці вучыцца. 😅
Малюнак Justyna Kierat.
#птушкажарт

Птушкары знайшлі від птушак, які лічыўся зніклым
У чэрвені 2024 года група птушкароў падчас туру па назіраннях за птушкамі даследавала лясы вострава Мусау ў Папуа - Новай Гвінеі.
Ім пашанцавала знайсці трох з чатырох эндэмічных птушак вострава. Застаўся толькі няўлоўны аругер Мусау, якога ніхто не назіраў з 1979 году.
🐦 І вось адзін з птушкароў заўважыў, як пара птушак ціха ўселася на суседнім дрэве. Гэта былі… аругеры Мусау. Яны проста пераляталі з іншымі птушкамі, карміліся і займаліся сваімі справамі. Удзельнікі групы сфатаграфавалі 9 птушак і зрабілі запісы голасу.
Арганізацыя Search for Lost Birds разам з BirdLife International уключыла гэты від у спіс з 120 птушак, якіх ніхто не бачыў апошнія 10 гадоў. У вучоных і прыродаахоўнікаў не хапае рэсурсаў, каб рэгулярна маніторыць статус усіх відаў. Гэтым спісам карыстаюцца птушкары пры планаванні сваіх падарожжаў.
Дадзеных па гэтых відах вельмі мала, і кожнае назіранне робіць вялікі ўнёсак у разуменне пагроз, з якімі сутыкаюцца гэтыя птушкі, і тэндэнцый іх папуляцый.
👏 Вось так птушкаванне дапамагае знаходзіць віды, якія лічыліся зніклымі.
📷 Фота Joshua Bergmark/Ornis Birding Expeditions, https://www.birdlife.org

Ноч кажаноў у Мінску!
🦇 Ці шмат ты ведаеш пра гэтых таямнічых звяроў? А можа, тое, што ты ведаеш – міф?
Запрашаем на лекцыю пра кажаноў ад сапраўднага хіраптэролага, старшага навуковага супрацоўніка НАН Беларусі Аляксея Шпака. Гутарка будзе на тэму “Фантастический мир рукокрылых”.
🕒 Калі: у гэтую пятніцу 11 кастрычніка а 15:20.
📍 Дзе: біялагічны факультэт БДУ, вул. Курчатава, 10.
Уваход вольны, але трэба папярэдне зарэгістравацца. Пры сабе мець пасведчанне асобы.
👉 Спяшайся: рэгістрацыя адкрыта да 9 кастрычніка ўключна.

Аматары грыбоў, гэта для вас! Мы спецыяльна чакалі з гэтай лекцыяй, бо жнівень і верасень былі вельмі сухія. Кастрычнік нарэшце радуе прахалодай і багаццем грыбоў у лесе. А ці добра ты разбіраешся ў іх?
🍄 Запрашаем на анлайн-лекцыю "О грибах — как их отличать, где какие растут, как влияют на биоценоз и просто интересные факты".
Наш лектар – Таццяна Шабашова, вельмі класны міколаг, загадчыца лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.
❓ Як уладкаваныя грыбы і навошта яны трэба?
❓ Чаму баравікі не растуць на дачы – і ці можна іх вырасціць?
❓ Таямнічае жыццё грыбоў: размнажэнне – не ўсё так проста…
❓ Якія грыбы растуць у лесе?
На гэтыя і іншыя пытанні Таццяна адкажа падчас лекцыі. У канцы лекцыі ты зможаш задаць Таццяне свае пытанні. Лекцыя пройдзе ў чацвер 10 кастрычніка а 19:00, працягласць каля 2 гадзін.
Лекцыя закрытая! 👉 Каб трапіць на яе, далучайся да “Дзікага клуба”.
Далучыўшыся, ты атрымаеш яшчэ запісы іншых крутых лекцый, якія прайшлі сёлета: пра запаведнікі і нацпаркі, пра міграцыю нашых птушак, пра дзённых драпежных птушак, пра птушак у міфалогіі беларусаў, пра 10 птушак-рэкардсменаў Беларусі і пра лясныя таямніцы.
Сёлета наперадзе ў клубе пройдзе яшчэ некалькі лекцый, на якіх ты зможаш прысутнічаць анлайн.
Увесь прыбытак ад Дзікага клуба ідзе на ахову прыроды Беларусі, і мы разлічваем на тваю падтрымку! ❤️
А ты ўжо пачаў_ла грыбны сезон сёлета, як улоў?

За сто гадоў усяго чатыры сустрэчы!
На Любанскім вадасховішчы, што ў Мінскай вобласці, назіралі сярэдняга паморніка. Яго заўважыў і сфатаграфаваў 7 кастрычніка Мікалай Варабей.
Дагэтуль у Беларусі сярэдняга паморніка адзначалі ўсяго 3 разы: у 1926 годзе ў Віцебскай вобласці, у 1931 і ў 1998 годзе ў Гомельскай вобласці.
👏 Віншуем Мікалая з крутым назіраннем! Вось што ён расказвае пра сустрэчу з паморнікам:
“Паморнікаў я даўно хацеў пабачыць, але нешта не задалося. Яны вельмі часта пералятаюць, амаль заўсёды знаходзяцца ў паветры, і іх цяжка заспець на адным месцы. Але ў гэты раз мне пашчасціла. Я заўважыў птушку ўжо калі яна амаль падляцела да мяне і адразу зразумеў, што гэта паморнік. Праўда, фотаапарат не быў напагатове. Я трошачкі пачакаў, паморнік ізноў з’явіўся – і я зрабіў добры здымак. Птушка дарослая, таму яе было лягчэй вызначыць адразу.”
🪶 Сярэдні паморнік буйней чайкі-рыбачкі, аднак драбней чайкі-клыгуна. Гняздуецца ён у арктычнай тундры. А зімуе ў адкрытым моры. Гэты паморнік магчыма ляцеў у ўлюблёны паморнікамі Аманскі заліў ці на ўсходняе ўзбярэжжа Афрыкі. Частка птушак не аблятае Еўропу марскім шляхам, а перасякае ў зручным месцы. Таму і любяць яны спыняцца толькі на вялікіх вадаёмах, дзе іх цяжка заўважыць. У Беларусі на пралёце можна сустрэць чатыры віды паморнікаў, але ніводнага віду не назіралі нават 10 разоў.
Зараз ідзе восеньская міграцыя птушак. Выбірайся на птушкаванне часцей. Магчыма, і табе акрамя нашых прыгажосцей пашанцуе ўбачыць залётныя рэдкасці. 😉
📷 Фота Мікалая Вараб’я.

📷🐦 Галасуем і разам выбіраем прызёра ў намінацыі “Найлепшае фота” Восеньскага чэмпіянату Беларусі па фотабёрдынгу, які прайшоў 5 кастрычніка!
❤️ Падтрымай удзельнікаў і пастаў лайк тым здымкам, якія табе падабаюцца. Можна ставіць падабайкі любой колькасці фота.
Галасуем да 10.00 панядзелка 14 кастрычніка!
Праверце свае галасы, калі вы галасавалі 7-8 кастрычніка – калі іх няма, палайкайце яшчэ раз: мы перазалілі гэты альбом, бо выпадкова туды загрузіліся не ўсе фота ўдзельнікаў. Каб усе былі ў роўных умовах, цалкам перазалілі фотаальбом.
Альбом з фота тут

Дзікая прырода побач pinned «📷🐦 Галасуем і разам выбіраем прызёра ў намінацыі “Найлепшае фота” Восеньскага чэмпіянату Беларусі па фотабёрдынгу, які прайшоў 5 кастрычніка! ❤️ Падтрымай удзельнікаў і пастаў лайк тым здымкам, якія табе падабаюцца. Можна ставіць падабайкі любой колькасці…»
Як парадаваць матулю ў яе дзень?
Падараваць ёй увагу і пяшчоту, сказаць, як ты яе любіш, падзякаваць за штодзённую працу і бескарыслівую любоў. ❤️
Прапануем падборку ідэй прыемных і карысных падарункаў для тваёй матулі, калі яна цікавіцца птушкамі, кветкамі і дзікай прыродай:
📗 Атлас-вызначальнік “200 цветковых растений Беларуси. Атлас-определитель”. З гэтай кнігай можна адкрыць для сабе цэлы сусвет дзікіх раслін. Уся інфармацыя ў кнізе правераная, ад крутых беларускіх батанікаў. Кнігу зручна браць з сабой у палі, бо ў яе невялікі фармат. Кошт – 36 рублёў.
☕️ Керамічныя кубкі з прыгожымі птушкамі. Напой у такім кубку будзе саграваць у халодныя дні, а яркія фота і ілюстрацыі падымуць настрой. Кошт кубкаў ад 15 да 18 рублёў. Дызайны самыя розныя, выбраць можна ў нас на сайце.
🐦 Значкі-піны на адзенне з птушкамі і кветкамі, каб падкрэсліць у вобразе інтарэс да дзікай прыроды. Даўгавечны, мілы, вельмі прыемны падарунак. Такі значок можа стаць асабістым талісманам. Кошт аднаго – 15 рублёў, прадаём ад 2 штук.
Заказаць штосьці з гэтых добрых рэчаў можна ў нас на сайце. А прыбытак ад продажу ідзе на ахову прыроды Беларусі.
Дзень маці адзначаецца ў панядзелак 14-га кастрычніка. Не забудзься патэлефанаваць і сказаць сваёй матулі цёплыя словы. ❤️
Фота: Freepik.

Самыя незвычайныя птушыныя (і не толькі!) назіранні EuroBirdwatch-2024
🔍 На мінулых выходных больш за 24.000 чалавек у 36 краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі, у тым ліку ў Беларусі, паўдзельнічалі ў ХХХII Восеньскіх днях назірання за птушкамі – EuroBirdwatch-2024. Разам яны налічылі больш за 3.500.000 птушак. У Гібралтары ў назіраннях за птушкамі ўдзельнічаў Міністр прыродных рэсурсаў.
Сярод назіранняў былі вельмі цікавыя. 🤩
Напрыклад, у Фінляндыі назіралі больш за траціну ўсіх пабачаных падчас EuroBirdwatch птушак – 1.400.000. І з іх 980.000 белашчокіх казарак – фінам пашанцавала назіраць над морам фантастычную міграцыю гэтых гусей.
🦅 У Грузіі назіралі масавую міграцыю чорных каршуноў – ужо гэтае відовішча павінна ўражваць! Больш за 2.000 гэтых птушак на пралёце ў Батумі. Побач на поўдзень ляцелі і… сотні стракоз! Гэта былі пералётныя стракозы сціснутабрухі Фонскаломба, якія мігруюць з Еўропы ў Афрыку. Гэты від можна сустрэць і ў нас у Беларусі, але міграцыя тут так не выражана. У Грузіі ж стракозы і птушкі выкарыстоўваюць адзін міграцыйны калідор.
Якія рэдкасці назіралі ў краінах Еўропы?
🐦 Пячуравак-зарнічак адзначылі ў Венгрыі і Нідэрландах, караткахвостых паморнікаў у Румыніі, еўрапейскага цювіка ў Сербіі, бурых пячуравак у Швецыі і Фінляндыі, ляснога ібіса ў Турцыі, каменешарку ў Аўстрыі, чырванашыйных коўраў у Беларусі, стрынатак-крошак ў Бельгіі, сокалаў-шулёнкаў у Балгарыі і Бельгіі, падкаменку-пляшанку на Кіпры і шмат іншых.
🐦⬛️ У Беларусі пад эгідай EuroBirdwatch-2024 прайшоў Восеньскі чэмпіянат па фотабёрдынгу, падчас якога былі сфатаграфаваны зязюля, лескі-чорнагалоўкі, балотны і поплаўны луні, звычайны пагоніч, лясная завірушка і інш.
Міграцыя птушак працягваецца, таму часцей гуляй на прыродзе і ўважліва назірай за небам і наваколлем. Без цікавых назіранняў зараз да хаты не вернешся! 😉
EuroBirdwatch штогод ладзяць партнёры глабальнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый BirdLife International.
📷 На фота ўдзельнікаў восеньскага чэмпіянату па фотабёрдынгу: леска-чорнагалоўка, каманда “Берасцянкі”; звычайная рудахвостка, Андрэй Якуш; малы пагоніч, каманда “Белахвосты”.