Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.28K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
Ці ёсць у нас тут нехта з Мсціслава? Каля вас з’явіцца новы заказнік

У Магілёўскай вобласці з’явіцца заказнік мясцовага значэння “Мсціслаўскі”. Яго плошча – каля 560 га.

💧🌿 Пад ахову трэба ўзяць участак даліны ракі Віхра, дзе дзікая прырода вельмі добра захавалася. Пойма ракі пакрыта асаковымі і разнатраўнымі лугамі, часткова забалочаная. Берагі ракі зрэзаны ярамі з ручаямі і крыніцамі. У пойме растуць дробналісцевыя лясы, лугі з высокай травой, ёсць нізінныя балоты.

Добра спачуваюць сябе тут “чырванакніжныя” птушкі: па берагах рэк на прысадах рыбачаць зімародкі, у трыснягу хаваюцца чаплі-лазянікі (малая выпь), у небе лунае чорны каршун, а ў пачатку лета можна пачуць крыкі драча (коростеля).

Тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус – з’яўляецца аб’ектам Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

Захаваць гэты прыродны куточак стала магчыма дзякуючы сумеснай працы ТАА “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

🤲 Падтрымай дзікую прыроду Беларусі! Вось як можна гэта зрабіць: набыць абанемент “Дзікага клуба”, атлас-вызначальнік раслін, размалёўкі-“энцыклапедыі” ад арнітолагаў, кубкі з птушкамі, значкі-піны на адзенне з птушкамі і кветкамі. Вось тут можна паглядзець падрабязней.

👉 Па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыці можна пачытаць, што мы робім для аховы прыроды.

📷 На фота: звычайны зімародак, аўтар Валер Пясецкі; чорны каршун, аўтар Уладзімір Бондар; схема заказніка “Мсціслаўскі”.
STAY WILD! 🦡