Няма смачней вадзіцы… як з нашых дзікіх кубкаў і бутэлек!
Купляй свой прыгожы керамічны кубак і лёгкую бутэльку для вандровак з прыгожымі птушкамі – увесь прыбытак ад іх пойдзе на ахову прыроды Беларусі. ❤️
На кожным кубку і бутэльцы ёсць наш лагатып з барсуком Ясем – натхняльнікам кампаніі “Дзікая прырода”.
🐦 Яркія ілюстрацыі і крутыя фота будуць падымаць табе настрой, а значыць, і напой з такога кубка ці бутэлькі атрымаецца смачнейшы!
А калі твой сябра ці родзіч – аматар птушак, то зрабі яму прыемны падарунак. 🎁
Першая партыя кубкаў і бутэлек абмежаваная – таму спяшайся парадаваць сябе і блізкіх.
👉 Кубкі па 330 і 450 мл, бутэлька 600 мл. Пачытаць падрабязнасці і зрабіць заказ можна тут.

Найстарэйшая нямецкая экалагічная арганізацыя NABU, партнёр BirdLife International у ФРГ, абъявіла фотаконкурс прысвечаны глабальнаму перапісу белых буслоў.
🏆 12 фота пераможцаў будуць ілюстраваць каляндар NABU на 2025 год. Кожны пераможца атрымае па 3 копіі календара. Гэтыя фотаздымкі будуць апублікаваны на сайце і ў сацсетках NABU. У дадатак пераможца, чыё фота будзе на вокладцы, атрымае гадавы абанемент на анлайнавы часопіс BirdLife International.
Разам з фота можна даслаць некалькі сказаў аб працэсе стварэння фатаграфіі, праведзенай працы або пра бусла, які стаў героем здымка.
Патрабаванні да фота:
✅ альбомная арыентацыя
✅ мінімальныя памеры здымка 3508 x 2480 пікселяў
✅ фарматы файла: pdf, jpg, jpeg, gif, png.
Фотаздымкі прымаюцца да 31 жніўня 2024 года. Падрабязнасці і форма падачы заяўкі на сайце NABU.
📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, многія пытаюцца, як нас знайсці, каб забраць тавар самавывазам.
Наш адрас: Мінск, вул. Парніковая 11. Гэта будынак з птушыным графіці: на тарцы дома намаляваны гогаль)
Уваход у наш офіс са двара паміж 1 і 2 пад'ездамі, пад вывескай ПРОДУКТЫ. Унутры там адразу нас знойдзеце насупраць прадуктовай крамкі.
Важна! Папярэдне званіце, бо нас мала, офіс можа быць зачынены, калі мы па справах ад'ездзем, напрыклад, каб даслаць заказы поштай)
Тэлефоны для сувязі:
+375173488130, +375447046996
На офісе вы можаце паглядзець / забраць самавывазам наступныя тавары:
🔹кніга "200 цветковых растений Беларуси. Атлас-определитель"
🔹крутыя размалёўкі ад арнітолагаў
🔹металічныя значкі-піны з птушкамі і кветкай
🔹кубкі з прыгожымі птушкамі і нашым лога з барсуком Ясем
Прыбытак ад усіх тавараў ідзе на ахову прыроды Беларусі🙌
Для ўдзельнікаў Дзікага клуба дзейнічае зніжка на ўсе тавары

Вось і пачалася восеньская міграцыя белых буслоў
Польскія арнітолагі паведамілі, што першыя буслы ўжо вырушылі ў Афрыку. Гэта стала вядома дзякуючы дадзеным спадарожнікавых перадатчыкаў, якія сёлета атрымалі 3 маладыя птушкі з аднаго вывадку ў горадзе Бжозуве.
🐦 Адна з птушак адляцела 29 ліпеня, за два дні праляцела 1000 км і была над Балгарыяй. Другая адляцела 30 ліпеня і на другі дзень была ўжо ў ваколіцах Львова.
На трэцяга бусла прычапілі іншы, незвычайны перадатчык – з фотакамерай. Яна паспела зняць серыю цікавых фота наваколля і зрабіць некалькі здымкаў з гнязда. Але гэты бусел, на жаль, загінуў ад удару электрычным токам.
Каля 75% маладых буслоў гіне ў першы год жыцця падчас міграцыі. Большасць з іх – у выніку паражэння электрычным токам. 😔
Значыць, і ў Беларусі пачалася бусліная міграцыя, якая працягнецца да канца жніўня.
Зычым буслікам бяспечнага палёту! 🙏
📷 Дзякуем за фота Аляксею Барысаву, @ptushkafota
Польскія арнітолагі паведамілі, што першыя буслы ўжо вырушылі ў Афрыку. Гэта стала вядома дзякуючы дадзеным спадарожнікавых перадатчыкаў, якія сёлета атрымалі 3 маладыя птушкі з аднаго вывадку ў горадзе Бжозуве.
На трэцяга бусла прычапілі іншы, незвычайны перадатчык – з фотакамерай. Яна паспела зняць серыю цікавых фота наваколля і зрабіць некалькі здымкаў з гнязда. Але гэты бусел, на жаль, загінуў ад удару электрычным токам.
Каля 75% маладых буслоў гіне ў першы год жыцця падчас міграцыі. Большасць з іх – у выніку паражэння электрычным токам. 😔
Значыць, і ў Беларусі пачалася бусліная міграцыя, якая працягнецца да канца жніўня.
Зычым буслікам бяспечнага палёту! 🙏
📷 Дзякуем за фота Аляксею Барысаву, @ptushkafota
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Убачыш птушку з кольцам – што рабіць?
Кольцы ўжо больш за 100 гадоў выкарыстоўваюцца вучонымі для вывучэння міграцый птушак. Пачалося ўсё з металічных кольцаў, на якіх і зараз пішацца краіна і арганізацыя, код канкрэтнай птушкі, напрыклад: Belarus, Inst. Zool., Minsk WA0302. Такія кольцы выдаюцца нацыянальнымі цэнтрамі кальцавання, яны захоўваюць і базу – дзе, калі, хто быў якім кальцом акальцаваны.
Але надпіс на металічных кольцах цяжка разглядзець на жывой птушцы ў прыродзе. Звычайна звесткі пра металічныя кольцы прыходзяць, калі знойдуць параненую ці мёртвую птушку.
🐦 Таму ў апошні час арнітолагі дадаткова да металу сталі выкарыстоўваць каляровыя пластыкавыя кольцы. Схемы на кожны від для кожнай краіны рэгіструюцца ў адзіным еўрапейскім цэнтры, але паведамляць пра сустрэчу с акальцаванай птушкай трэба ўсё роўна ў Беларускі цэнтр кальцавання. Пра птушку з пластыкавым кольцам трэба паведаміць колер кальца, літару і код тыпу 56 ці L75. Лепей сфатаграфаваць птушку з кольцам і даслаць у цэнтр фота.
Перапішы ўсе дадзеныя з кольца, апішы ўмовы і месца, дзе птушка была знойдзена і дашлі на e-mail: [email protected]. У адказ ты атрымаеш інфармацыю пра тое дзе і калі птушка была акальцавана, і дзе яе бачылі на працягу жыцця.
🕊️ Калі гэта акальцаваны голуб, паведамі пра знаходку ў Клуб галубаводаў +375296819912 (Юрый).
📷 Дзякуем за фота Аксане Суботка, @ptushkafota.

Добрая навіна: на Магілёўшчыне з’явіцца новы заказнік.
Заказнік мясцовага значэння “Бесядскі” плошчай каля 550 га з’явіцца ў Касцюковіцкім раёне. Гэта пойма ракі Бесядзь паміж вёскай Бялынкавічы і аграгарадком Белая Дуброва.
💚 Нездарма гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус аб’екта Смарагдавай сеткі Савета Еўропы: тут свабодна цячэ Бесядзь і прырода захавалася ў амаль некранутым стане. Рэчышча ўтварае шматлікія меандры, берагі вельмі крутыя – да двух метраў вышынёй, шмат воднай расліннасці, пойма месцамі забалочаная. Ну проста райскі куточак для водна-балотнай флоры і фаўны!
У такіх вось дзікіх куточках і хаваюцца рэдкія віды. З чырванакніжнікаў тут можна сустрэць зімародка, драча (коростель), дубальта, малога пагоніча, садовую стрынатку, сажалкавую начніцу і іншых.
Цяпер і гэтая тэрыторыя атрымала шанец на лепшае захаванне дзякуючы працы кампаніі “Дзікая прырода” (гэта мы) і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. 🙏
Каб працягваць прыродаахоўную працу, нам патрэбна твая падтрымка. Ты можаш набыць штосьці з нашых тавараў: значкі з птушкамі, размалёўкі-"энцыклапедыі" ад арнітолагаў, атлас-вызначальнік беларускіх раслін, кубкі з птушкамі – або далучыцца да Дзікага клуба. Выбірай, што з гэтага табе больш падабаецца. Увесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты. ❤️
👉 Пра нашу працу па ахове прыроды чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі
📷 На фота: малы пагоніч, аўтар Наталля Бачурынская; драч, аўтар Сяргей Рэзаў; звычайны зімародак, аўтар Аляксей Вайцянкоў; схема будучага заказніка “Бесядскі”.

За што любяць нашы размалёўкі-”энцыклапедыі” ад арнітолагаў?
За тое, што яны шматфункцыянальныя:
🖍 Хочаш – малюй. Папера вельмі прыемная навобмацак, а яе шчыльнасць дазваляе маляваць і алоўкамі, і фламастарамі. Каляровая левая старонка развароту служыць падказкай, якімі колерамі размаляваць правую.
📖 Хочаш – чытай. Самае тое для дзетак (а таксама і некаторых дарослых), каб пазнаёміцца з птушкамі бліжэй, запомніць іх назвы адразу на дзвюх мовах. Можна нават зрабіць гульню-праверку пасля чытання размалёвак: расказваем нейкі факт, а дзіця павінна адгадаць птушку.
📔 Хочаш – вывучай. У кожнай размалёўцы 11 відаў птушак, і пра кожны від ёсць цікавы факт. Прычым усіх гэтых птушак можна пабачыць у дзікай прыродзе Беларусі. Можна адразу на размалёўцы адзначаць, якія віды ўжо сустрэў, і ставіць дату.
Заказвай свой камплект з трох розных размалёвак тут!
Кожная пакупка – гэта ўнёсак у захаванне дзікай прыроды Беларусі. Увесь прыбытак мы накіроўваем менавіта на гэта.
📷 Дзякуем за фота Ніне Каралевіч.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як справы ў беларускіх суслікаў?
Зараз у іх ідзе час падрыхтоўкі да зімовай спячкі – трэба назапасіць як мага больш тлушчу, каб хапіла да вясны. 😴
#дзікіфакт Суслікі харчуюцца зялёнымі часткамі раслін, насеннем, цыбулінамі і каранямі, з задавальненнем паядаюць травеньскіх хрушчоў і іх лічынак.
Першымі ў спячку кладуцца дарослыя самцы, большая частка самцоў ужо спіць, потым – самкі, а маладыя суслікі – апошнімі, бо ім патрэбна больш часу. Яны актыўна паядаюць насенне траў, якое больш каларыйнае за лісце.
🎥 На відэа Аляксандра Вінчэўскага малады суслік ласуецца насеннем раслін.

Ці ёсць у нас тут нехта з Мсціслава? Каля вас з’явіцца новы заказнік
У Магілёўскай вобласці з’явіцца заказнік мясцовага значэння “Мсціслаўскі”. Яго плошча – каля 560 га.
💧🌿 Пад ахову трэба ўзяць участак даліны ракі Віхра, дзе дзікая прырода вельмі добра захавалася. Пойма ракі пакрыта асаковымі і разнатраўнымі лугамі, часткова забалочаная. Берагі ракі зрэзаны ярамі з ручаямі і крыніцамі. У пойме растуць дробналісцевыя лясы, лугі з высокай травой, ёсць нізінныя балоты.
Добра спачуваюць сябе тут “чырванакніжныя” птушкі: па берагах рэк на прысадах рыбачаць зімародкі, у трыснягу хаваюцца чаплі-лазянікі (малая выпь), у небе лунае чорны каршун, а ў пачатку лета можна пачуць крыкі драча (коростеля).
Тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус – з’яўляецца аб’ектам Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.
Захаваць гэты прыродны куточак стала магчыма дзякуючы сумеснай працы ТАА “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.
🤲 Падтрымай дзікую прыроду Беларусі! Вось як можна гэта зрабіць: набыць абанемент “Дзікага клуба”, атлас-вызначальнік раслін, размалёўкі-“энцыклапедыі” ад арнітолагаў, кубкі з птушкамі, значкі-піны на адзенне з птушкамі і кветкамі. Вось тут можна паглядзець падрабязней.
👉 Па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыці можна пачытаць, што мы робім для аховы прыроды.
📷 На фота: звычайны зімародак, аўтар Валер Пясецкі; чорны каршун, аўтар Уладзімір Бондар; схема заказніка “Мсціслаўскі”.
STAY WILD! 🦡

Сёння, 10 жніўня, у Беларусі пачынаецца сезон восеньскага палявання на вадаплаўных птушак. Ён працягнецца аж да 14 снежня, але менавіта ў першыя выходныя, калі паляўнічыя адкрываюць сезон, адбываецца самы вялікі прэсінг на птушак вадаёмаў. 🦆
У Беларусі здабыча дзікіх птушак не нармуецца паводле колькасці. Здабычу часам нават не забіраюць, бо не хочацца вазіцца, абшчыпваць. Нярэдка улетку забіваюць нялётных качанят – “хлопунцов”. Хаця Правілы дазваляюць увосень паляванне на птушак любога полу і ўзросту, здабыча нялётных птушанят імі забаронена.
Зараз у вялікіх коўраў чарговы вывадак – і птушаняты рознага ўзросту таксама трапляюць пад стрэлы. Як і іншыя віды коўраў, на якіх паляваць забаронена.
☝️ З 23 відаў нашых качак увосень дазволена паляванне на дзевяць. Будзьце ўважлівы і, калі ласка, не страляйце глабальна ўразлівы від – нырка-сівака (красноголовую чернеть), на якога паляванне дазволена.
❓ Як паляўнічаму зменшыць свой прэсінг на птушак і дзікую прыроду?
🔹Добра вывучыць віды вадаплаўных птушак, якія сустракаюцца ў вашых угоддзях, каб не забіваць забароненыя для палявання віды.
🔹Пачынаць паляванне не ў першыя дні сезона, а пазней, скараціць час палявання.
🔹Увесці для сябе нормы, здабываць не больш за пэўную колькасць асобін, нават калі птушкі ляцяць.
🔹Не пакідаць пасля сябе смецця, картрыджаў ад патронаў, нават прыбраць за іншымі, з “капытамі”.
📷 Фота Аляксандра Вінчэўскага.

Беларускія батанікі знайшлі расліну, якая лічылася зніклай
🌿 Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Беларусі падчас даследаванняў на Гродзеншчыне знайшлі настурцыю лекавую (Nasturtium officinale L., жеруха лекарственная) – від, які лічыўся зніклым у Беларусі.
Вось што кажа пра знаходку Аркадзь Скуратовіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута:
“Для Беларусі гэта вельмі цікавая знаходка. Гэты від быў знойдзены ў нас і раней, але гэта было вельмі даўно – у далёкім 1782 годзе батанікам Жыліберам Ж. Э. Пры гэтым настурцыя лекавая расце ў суседніх з Беларуссю краінах – у Польшчы, Літве.
Нечакана і дзіўна, што гэтая расліна захавалася ў нас. Яна была знойдзена ва ўмовах, якія набліжаны да натуральных – на беразе ручая з хуткай плынню. Але тое, што столькі гадоў яе не знаходзілі, а зараз знайшлі – вельмі ўражвае.
Тэарэтычна, гэта можа быць расліна, якая трапіла ў прыроднае асяроддзе з культурнай плантацыі, бо яе вырошчваюць для харчавання як вадзяны крэс-салат, у крамах прадаецца яе насенне.
У нас ёсць яшчэ год да заканчэння працы над 5-м выданнем Чырвонай кнігі. І за гэты год мы спадзяёмся з дапамогай генетычнага аналізу даведацца, ці сапраўды настурцыя лекавая расце ў Беларусі альбо трапіла да нас аднекуль з Еўропы”.
Будзем чакаць навін!
🌸 А ты хочаш, каб дзікія расліны адкрылі і перад табой свае таямніцы? Заказвай кнігу “200 цветковых растений Беларуси. Атлас-определитель” аўтарства прафесійных беларускіх батанікаў.
А даход ад продажу ідзе на ахову прыроды Беларусі. ❤️
📷 На фота настурцыя лекавая, з сайта ohranaprirody.govby