This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📍У санктуарый Маці Божай Тракельскай прыбылі сотні паломнікаў
Вернікаў з розных куткоў Беларусі аб'яднала любоў да Дзевы Марыі. Яны ішлі да яе пешшу, каб перад цудадзейным абразам прадставіць свае малітвы за шчасце ў сем'ях, дабрабыт на роднай зямлі.
Вечарам са свечкамі ў руках яны прайшлі працэсіяй па Тракелях, пацвярджаючы сваю веру і ўзносячы свае надзеі.
Марыя, несумненна, іх выслухае. Бо, як сказаў у пропаведзі на начной святой імшы ксёндз-біскуп, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Алег Буткевіч, яна спрадвеку выбрала гэтае месца. Яно, напоўненае любоўю і супакоем, заслона ад нашых клопатаў, вера ў лепшае.🙏
#трокели #пилигримка #вороновская_газета

📍Санктуарый у Тракелях з'яднаў беларусаў у шчырай малітве да Маці Божай
Традыцыйна ліпень збірае вернікаў з усіх куткоў Беларусі і замежжа ў Тракелях. Пешшу, на аўтамабілях спяшаюцца ў санктуарый, каб пакланіцца цудадзейнаму абразу. Адны просяць аб заступніцтве і дапамозе, другія дзякуюць за атрыманыя дары.
Больш фота 👈
#беларусь #вера #мир #трокели