Vorannews
1.9K subscribers
27.5K photos
3.1K videos
1 file
5.35K links
Официальный телеграм-канал "Воранаўскай газеты"
Download Telegram
⚡️Нашы землякі ўжо на месцы!Дэлегацыю Воранаўшчыны гасцінна віталі на мастоўскай зямлі

Нашы землякі дбайна папрацавалі сёлета. І ніва багата ўрадзіла, і каравай вялізны сабралі — больш за сто тысяч тон зерня намалацілі. У абласную сталіцу “Дажынак” — Масты —яны адправіліся з прыўзнятым святочным настроем.

Звонкай песняй віталі гасцей мастаўчане. Ад душы жадалі добрай долі, шчасця ды хлеба ў волю.

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШАЛУЧШЕЕ
#дожинки_2024
#вороновская_газета
#мосты
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📍Достойны наград и уважения. Делегация Вороновского района в составе 13 человек отправилась сегодня на праздник тружеников села в Мосты

Именно этот город на берегу Немана стал столицей самого главного и ожидаемого торжества года. Возглавляет делегацию председатель Вороновского райисполкома Василий Шлык.

Среди представителей района много знакомых лиц, которые не раз были героями публикаций журналистов. Это передовики аграрного сектора района, добившиеся значительных успехов как в уборке нынешнего урожая, так и в животноводческой сфере: водитель КСУП «Элит-Агро Больтиники» Тадеуш Волохович, заведующий производственным участком КСУП «Элит-Агро Больтиники» Иван Алексо, начальник МТК «Городище» КСУП «Дотишки» Руслан Банцевич, животновод МТФ «Лопатишки» КСУП «Экспериментальная база «Погородно» Оксана Шадюль, водитель КСУП «Мисевичи» Иосиф Зубович и др.

Подробнее 👈

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШАЛУЧШЕЕ
#дожинки_2024
#вороновская_газета
#мосты
Варанаўчане прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да помніка і асвячэння хляба новага ўраджаю раёнаў Прынёмання.

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ
#дожинки2024
#мосты
🔥Воранаўскі каравай і сноп — на абласных “Дажынках” у Мастах

Пачэснае месца на свяце занялі караваі і снапы з усяго Прынёмання. Аж вочы разбягаюцца ад такой прыгажосці.

На славу пастараліся і нашы землякі!

Духмяны трохпавярховы каравай з сёлетняга ўраджаю з любоўю выпечаны ў хлебапякарні Воранаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Ох, і важкі ён атрымаўся ў нашых хлебапёкаў — цэлых шаснаццаць (!) кілаграмаў. А ў вышыню 75 сантыметраў вымахаў. Упрыгожылі яго старанна кветачкамі, каласкамі ды лісточкамі з цеста.

Ад душы пастараліся і творчыя працаўнікі Воранаўскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры — стварылі сапраўды саламяны шэдэўр. “Рассыпалі” на яго саламяныя кветкі ды валошкі. Беражліва змясцілі ў цэнтр фігуры гаспадара і гаспадыні, якія нагадваюць працалюбівых, старанных і дбайных варанаўчан. Сноп увянчалі буслы — сімвал урадлівасці нашых беларускіх ніў.

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ
#дожинки2024
#мосты
#вороновская_газета
Пока выступает Первый, сделаем обзор дожиночных локаций.🔥🔥🔥 Пока совсем малая их часть. Следите за нашими обновлениями.

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ
#дожинки2024
#мосты
#вороновская_газета
📍Дзякуй за павагу да нас, працаўнікоў вёскі

Начальнік МТК “Гарадзішча” КСУП “Доцішкі” Руслан Банцавіч:


— Размах свята вельмі ўражвае. Эмоцыі складана перадаць, тым больш што за 12 гадоў працы ў гаспадарцы я ўпершыню на мерапрыемстве такога кшталту.

Лічу, што гэта заслуга ўсяго калектыву ў 80 чалавек, бо адзін у полі не воін. Добра папрацавалі разам. У кастрычніку атрымалі сярэднесутачныя прыбаўленні пад 900 грамаў.

Ад душы кажу дзякуй арганізатарам свята за добры настрой і павагу да нас, працаўнікоў вёскі.

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШАЛУЧШЕЕ
#дожинки
#мосты
#вороновская_газета