visit_oshmyany🏛📍⛪️🏪🏨
740 subscribers
2.87K photos
116 videos
11 files
160 links
Официальный телеграм-канал Ошмянского районного туристического информационного центра

По любым вопросам:
☎️ 801593 2-11-48
🌐oshmturizm.by
✉️ [email protected]

Наш адрес: 231103 Гродненская область, г. Ошмяны, ул. Советская, д. 128
Download Telegram
Новыя дарожныя знакі турыстычнай навігацыі з'явіліся паблізу аграгарадка Гальшаны

Новыя знакі з'явіліся на аўтамабільнай дарозе Р48 "Варняны-Ашмяны-Юрацішкі-Іўе" і вул. Трабскай у Гальшанах.

Фотазамалёўкі ад @visit_oshmyany
Добрай раніцы!

☺️З пачаткам новага тыдня, дарагія сябры! Адкрываем яго фотаздымкам з Ашмяншчыны і жадаем кожнаму з вас поспехаў у справах, добрых навін і такіх жа падзей!

Фотазамалёўкі ад @visit_oshmyany
Фотазамалёўкі ад @visit_oshmyany

На вул. Замкавай у Гальшанах вядуцца аднаўленчыя работы на прыдарожнай капліцы✝️

ℹ️Пабудавана ў XVIII стагоддзі (па іншых звестках — 1897 годзе) з цэглы. У 2007 годзе была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура

З’яўляецца помнікам архітэктуры неакласіцызму. Вырашана трох’яруснай чатырохграннай вежай пад шатровым пакрыццём з крыжам. Сцены атынкаваныя. Ярусы падзелены прафіляванымі карнізамі. Грані першага і верхняга яруса аформлены нішамі, сярэдні ярус мае скразныя арачныя праёмы. Унутры яго ўстаноўлена драўляная скульптура Ісуса Хрыста.
Вітаем вас, сябры!

Калі любіце разглядаць старыя фотакарткі, можаце смела рабіць гэта сёння! На календары – аўторак, 5 лістапада, і гэта Дзень разглядвання старых фотаздымкаў.

😘Зычым вам добрага дня!

Фотазамалёўкі ад @visit_oshmyany
❗️В литовском Мядининкае приостановлено оформление грузовиков.

Сегодня, 6 ноября, по информации литовской стороны въезд фур в пункт пропуска Мядининкай (с белорусской стороны – Каменный Лог) приостановлен. Это связано с обновлением программного обеспечения таможенных баз. Завершение работ запланировано на 12:00.

При этом оформление легкового транспорта и автобусов не прекращалось.

Госпогранкомитет рекомендует грузоперевозчикам учитывать данную информацию при планировании поездок в Литву.