Год таму пайшоў з жыцця віцебскі праваабаронца Леанід Свецік
Яго сэрца спынілася 28 чэрвеня 2024 года далёка ад радзімы - у Варшаве, дзе праваабаронца некалькі год жыў у вымушанай эміграцыі. Леанд Свецік нарадзіўся 5 студзеня 1965 года ў Крычаве, там, на могілках побач з бацькамі, і знайшоў свой апошні спачын. Аднак лёс шчыльна звязаў яго з Віцебшчынай, дзе ён пакінуў па сабе добрую памяць.
У гэты дзень сябры згадваюць Леаніда добрымі словамі, яго не хапае дэмакратычнай супольнасці - і ў Віцебску, і ў Варшаве. Ен быў прынцыповым, але і спагадлівым чалавекам. Рознабаковай асобай - ён пісаў вершы, займаўся краязнаўствам, шмат падарожнічаў. Марыў вярнуцца ў Беларусь, меў вялікія планы.Смерць забрала яго раптоўна. Блізкія Леаніда дагэтуль не могуць з гэтым змірыцца. А таму - берагуць памяць пра яго і ягоныя справы.

💔4❤🔥1❤1😢1🙏1
Яшчэ двое жыхароў Віцебшчыны абвешчаны “экстрэмістамі”
У абноўлены 27 чэрвеня “пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, трапілі 36-гадовы аршанец Максім Зайцаў і ўраджэнец пасёлка Янавічы, 45-гадовы Вячаслаў Малышаў. Іх прозвішчы і пералік “злачынстваў” апублікаваны на сайце МУС.
Вячаслаў Малышаў ужо адбывае пакаранне па цэлы шэрагу «палітычных» артыкулаў:
- ч. 1 арт. 130 КК РБ (распальванне варожасці),
- ч. 3 арт. 361 КК РБ (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы),
- ч. 1 і ч. 2 арт. 367 КК РБ (паклёп на прэзідэнта РБ),
- ч. 1 арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта РБ).
24 чэрвеня Вячаслава Малышава ўключылі ў пералік асоб, “якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Ураджэнец Оршы Максім Зайцаў асуджаны па чч. 1 і 2 арт. 361-2 КК РБ (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 ст. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). На сайце МУС пазначана “судзімасць не пагашана” - падобна, мужчыну прысудзілі “хатнюю хімію”.

🤬4😢1
Працягваецца збор для аршанкі Наталлі Говоравай, якой удалося ўцячы з "хіміі" ў Польшчу
Цяпер 43-гадовая жанчына з трыма дзецьмі жыве ў шэлтары для беларускіх уцекачоў. Пакуль афармляюцца дакумэнты для легалізацыі ў Польшчы, яна ня мае права працаваць. Таму сям'я аказалася ў складаным матэрыяльным становішчы. Сродкі патрэбны на самае неабходнае: на курсы польскай мовы, арэнду жылля і найпростыя бытавыя выдаткі.
Падтрымаць Наталлю Говараву і яе траіх дзяцей можна ТУТ
Падрабязней пра яе гісторыю ➡️ https://tinyurl.com/5n6rm53v

bysol.org
«Я никогда не думала, читая СМИ, что весь тот кошмар, через который проходят политзаключенные, придется пережить и мне»
После приговора на 4 года за комментарии в соцсетях Наталья с семьей была эвакуирована командой BYSOL в Польшу. Находясь в шелтере с тремя несовершеннолетними детьми, она просит помочь ей начать новую жизнь в чужой для них стране.
❤4
«Витебский Курьер NEWS» просіць падтрымкі
Анлайн-выданне намагаецца існаваць у няпростых акалічнасцях эміграцыі. Але стабільная праца выдання патрабуе больш рэгулярнага фінансавання. Прычым «Витебский Курьер NEWS» плануе не проста выжыць, але і гатовы запусціць новыя праекты. Рэдакцыя запускае збіраецца аформіць юрыдычную асобу за мяжой і наладзіць працу ў новых фарматах. Для гэтага на BYSOL адкрыты адмысловы ЗБОР
“Нават невялікі ўнёсак дапаможа захаваць незалежную журналістыку на Віцебшчыне”, - піша рэдактар выдання Аляксандр Корнышаў.
Сення ён вымушана жыве ў Польшчы, мае праблемы са здароўем. У Беларусі на яго заведзена крымінальная справа, Аляксандр Корнышаў двойчы згаданы ў пераліку асобаў, якія маюць дачыненне да так званых “экстрэмісцкіх фармаванняў”. Сайт «Витебский Курьер NEWS» заблакаваны ў Беларусі. Прыватныя сацсеткі Аляксандра Корнышава прызнаныя “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”.

❤6
Праваабаронцы прызналі палітзняволеным Вячаслава Малышава - ураджэнца Віцебшчыны
Яго імя і прозвішча з’явілася ў абноўленым 27 чэрвеня 2025 г. пераліку асобаў, “датычных да экстрэмсісцкай дзейнасці” на сайце МУС. З тры дні да гэтага, 24 чэрвеня, Вячаслава Малышава ўключылі ў пералік асоб, “якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці” - гэты спс складае КДБ
Як вынікае са звестак на сайце Мінісэрства ўнутраных справаў, Вячаславу Малышаву 45 гадоў, ен паходзіць з пасёлка Янавічы Віцебскага раёну. На дадзены момант ён адбывае пакаранне: мужчыну асудзілі адразу па некалькіх палітычных артыкулах:
- ч. 1 арт. 130 КК РБ (распальванне варожасці),
- ч. 3 арт. 361 КК РБ (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы),
- ч. 1 і ч. 2 арт. 367 КК РБ (паклёп на прэзідэнта РБ),
- ч. 1 арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта РБ).
30 чэрвеня 2025 г. беларуская праваабарончая супольнасць прыняла заяву ад прызнанні Вячаслава Малышава і яшчэ трох жыхароў Беларусі палітычнымі зняволенымі.

😢3
Што падарыў Віцебску тройчы “мецэнат года” Андрэй Сідараў?
28 чэрвеня ў абласным цэнтры адбылося ўганараванне званнем “Витебчанин года”. Традыцыйна яно адбываецца ў некалькіх намінацыях, і сярод іх - званне “Меценат года”. І ўжо другі год запар гэтае званне надаюць Андрэю Сідараву, дырэктару прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Витстройтехмаш».
У гараджан пытанне: за якія заслугі ён атрымаў гэтае званне?
Дарэчы, Андрэй Сідараў атрымаў яго ўжо трэці раз: упершыню яго назвалі самым выбітным мецэнатам у 2017 годзе. ➡️ https://tinyurl.com/3ww3ah9a

🤔1
Жытло для лекараў і медясцёр, якія працуюць у віцебскай абласной бальніцы, - вось такія пакоі ў інтэрнаце. Кухня агульная, санвузел - у блоку.
Два ложкі, дзве "бальнічныя" тумбачкі, два крэслы і адзін стол на метражы каля 14 м.кв. Такім чынам у медустанове спадзяюцца прыцягваць і "замацоўваць" кадры.

😢3👍1
Трох жыхарак Лёзненскага раёна судзілі за "распаўсюд экстрэмізму"
Падобна, што 19 чэрвеня лёзненскія міліцыянты праводзілі "спецаперацыю". У гэты дзень былі выяўлены падпіскі на "экстрэмісцкія" Telegram-каналы адразу ў трох жанчын - жыхарак Лёзна, аграгарадкоў Зубкі і Надзежына.
На ўсіх траіх былі складзены пратаколы па ч.2 арт. 19.11 КаАП РБ, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь (420 -1 260 руб.) альбо грамадскія працы, альбо адміністрацыйны арышт.
У які дзень адбыліся суды, і як пакаралі жанчын з Лёзненшчыны, пакуль не вядома: на сайце Вярхоўнага суда з сакавіка гэтага года недаступны раздзел з раскладам судовых паседжанняў. Замест таго, каб зрабіць звесткі пра судаводства адкрытымі, мы назіраем памкненне схаваць ад грамадскасці маштаб рэпрэсій за іншадумства.

🤬1😡1
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 4 ліпеня дадалі YouTube-канал «Настоящая Беларусь» віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай
Рашэнне прызнаць рэсурс "экстрэмісцкай інфарацыйнай прадукцыяй" 26 чэрвеня прыняў суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Раней, у 2021 годзе, «экстрэмісцкімі» былі абвешчаныя старонкі «Настоящая Беларусь» у сацсетках Facebook, «Одноклассники» і «ВКонтакте». 3 лістапада 2021 года суд Расонскага раёна Віцебскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» відэаролік «Молитва за Беларусь с Вячеславом Барком. 17.07.2021», размешчаны на YouTube-канале «Настоящая Беларусь». Цяпер ўвесь змест канала прызнаны "экстрэмісцкім",
Яго аўтарка Алена Янушкоўская ўжо некалькі год знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі - у Беларусі супраць яе распачатая крымінальная справа. ➡️ https://tinyurl.com/3eh95jaj

🤬1🖕1
Мікіту Лосіка асудзілі на тры гады "хіміі" за фота расійскай ваеннай тэхнікі ў Оршы
26-гадовага Мікіту Лосіка затрымалі ў Оршы ў пачатку красавіка 2025 года, прычынай затрымання стала так званая справа «Беларускага Гаюна». Лосіка абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Суд над ім скончыўся 8 чэрвеня.
Па версіі следства, Мікіта Лосік у лютым 2022 года даслаў на канал некалькі фатаграфій расійскай ваеннай тэхнікі, якая ехала праз Оршу. Там хлопец па размеркаванні пасля вну працаваў праграмістам на інструментальным заводзе. Да суду яго ўтрымлівалі ў віцебскім СІЗА. Судовы працэс праходзіў Віцебскім абласным судзе. Пасля абвяшчэння выраку Лосіка вызвалілі ў зале суда. Прысуд мае ўступіць у законную сілу праз 10 дзён. Адбываць пакаранне Мікіта Лосік павінен ва ўстанове адкрытага тыпу - на так званай "хіміі".
Мікіта Лосік - малодшы брат палітвязня Ігара Лосіка, журналіста Рыдыё Свабода, асуджанага на 15 гадоў пазбаўлення волі.

🤬3😡1
Яшчэ двое жыхароў Віцебшчыны - у "экстрэмісцкім" пераліку на сайце МУС
Гэта Юрый Андрукін (на здымку), ураджэнец Браслава, якому днямі споўнілася 44 гады. Паводле рашэння суда Браслаўскага раёна мужчына асуджаны за "публічную абразу прэзідэнта " ( ч.1 арт. 368 КК РБ). У большасці выпадкаў па гэтым артыкуле вінавацяць за каментары ў інтэрнэце. Апошняя актыўнасць Юрыя ў сацсетках зафіксавана ў снежні мінулага года.
Пакараннем паводле згаданага артыкула з'яўляецца пазбаўленне або абмежаванне волі на тэрмін да 4 -х гадоў. На сайце МКС пазначана, што браслаўчанін ужо "адбывае пакаранне" .
Яшчэ адно імя ў "экстрэмісцкім" пераліку - гэта Аляксандр Рыбчанка, ураджэнец аграгарадка Дабрамыслі Лёзненскага раёна. Яго прозвішча , імя і імя па бацьку супадае з дадзенымі былога дырэктара Крынкаўскай школы ( таксама Лёзненскі раён). Віцебскі абласны суд пакараў 42-гадовага мужчыну паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ ( за "садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці". Ён таксама "адбывае пакаранне".

😡2🤬1
Раптоўна пайшла з жыцця віцебская актывістка Ірына Яскевіч
Гэтую жыццялюбівую, яркую жанчыну шмат хто ведаў у Віцебску. У 2014-18 гадах яна была лідаркай прадпрымальніцкага руху, адстойвала правы індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто гандляваў на віцебскіх кірмашах. Яна стала ініцыятаркай стварэння незалежнага прафсаюзу “Разам”, актывісты якога патрабавалі зменаў у заканадаўстве, якое абмяжоўвала правы занятых прыватным прадпрымальніцтвам, была сябрам Нацыянальнага камітэта АГП, актыўна ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях рознага ўзроўню -і ў якасці кандыдаткі, і ў складзе ініцыятыўных груп іншых актывістаў. ➡️ https://tinyurl.com/25ut82k7
Віцебск страціў яшчэ адну неабыякавую, смелую асобу, якая імкнулася пастаяць за сябе і за іншых, не баючыся касых позіркаў і асуджальных размоваў. Менавіта такой мы і запомнім Ірыну, і менавіта такой яе нам усім цяпер будзе вельмі бракаваць. Выказваем самыя шчырыя спачуванні ўсім сябрам, блізкім і родным Ірыны Аляксандраўны Яскевіч.

😢3🙏2
Палітвязень Мікіта Лосік пакінуў Беларусь
На радзіме яго асудзілі да 3-х гадоў “хіміі” па справе “Беларускага Гаюна” - за здымкі расейскай вайсковай тэхнікі, зробленыя ў Оршы. ў Воршы. 22 ліпеня пра эвакуацыю Мікіты Лосіка паведаміў фонд BySol.
Цяпер фонд збірае грошы на падтрымку Мікіты на першы час.
Мікіта Лосік — брат палітзняволенага журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка. Яму 26 гадоў, у Оршы ен працаваў па размерккаванні на інструментальным заводзе, быў праграмістам.
Хлопца затрымалі селета ў красавіку. Паводле следства, ен пераслаў на канал “Беларускі Гаюн” некалькі здымкаў вайсковай тэхнікі, якая ехала праз Оршу. Да суду хлопца трымалі ў віцебскім СІЗА. У першыя дні супраць яго завялі яшчэ і палітычна матываваную адміністрацыйную справу, якая скончылася судом і вялізным штрафам.
Па арт. 361-4 КК РБ (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці) Лосіка судзілі ў ліпені ў Віцебскім абласным судзе. Але на прызначаную судом “хімію” ён не паехаў.

❤3👏1
Суды Віцебшчыны зноў заняліся прызнаннем “экстрэмізму”
Пасля нядоўгага перапынку ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў чарговы раз уключылі інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя “экстрэмісцкімі” судамі нашага рэгіёну.
18 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкай” старонку ў Facebok "РЭЗЕРВОВАЯ!!! НIЯКАЙ IНТЭГРАЦЫI З РАСЕЯЙ".
16 ліпеня гарадскі суд Наваполацка пастанавіў лічыць “экстрэмісцкай” старонку ў Facebok "Беларусы ў Лiтве/ Baltarusiai Lietuvoje / Belarusians in Lithuania".
15 ліпеня суд Ушацкага раёна прызнаў “экстрэмісцкімі” дзве старонкі ў Instagram: "Movements For Freedom” і "supolka_italia".
Відавочна, што ўсе гэтыя рэсурсы не маюць ніякага дачынення да Віцебшчыны і з’явіліся ў спісе, “дзякуючы” маніторынгу Інтэрнэта супрацоўнікамі мясцовых пракуратур.
Да мясцовых можна аднесці хіба два Youtube-каналы - "Серый Кот" і "Серый Кот Стримы", прызнаныя "экстрэмісцкімі" 15 ліпеня судом Кастрычніцкага раёна Віцебска. Іх стваральнік - палітзняволены блогер Дзмітрый Казлоў.

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнем аршанца Яўгена Бодрыкава
27-гадовага ўраджэнца Оршы затрымалі сёлета ў траўні і змясцілі ў віцебскі СІЗА. Найверагодней, яму прад’явілі абвінавачанне па так званай справе “Беларускага Гаюна” - за перасылку фотаздымкаў расейскай вайсковай тэхнікі.
Яўген Бодрыкаў скончыў аршанскую СШ№17, быў пераможцам прадметных алімпіядаў па гісторыі. У тым ліку ў 2014г. перамог на рэспубліканскай алімпіядзе і быў узнагароджаны грашовым сэртыфікатам ад імя раённага ўпраўлення адукацыі. Пасля школы Бодрыкаў паступіў на бюджэтную форму навучання на гістфак БДУ.
У 2020г. хлопецў быў затрыманы і збіты падчас грамадскіх пратэстаў у Мінску. Пасля быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна на 675 руб. па ч.1 арт. 24.23 КаАП - за "удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". У 2022г. па тым самым артыкуле суд у Оршы пакараў яго арыштам на 15 сутак. На думку міліцыянтаў, ен правёў "пікетаванне" ў "Вконтакте", размясціўшы сваё фота ў цішотцы з "Пагоняй".
🔻🔻🔻

😢1😡1
Яшчэ адзін палітвязень з Віцебшчыны - Андрэй Загорскі
23 ліпеня ў пералік палітвязняў уключылі аршанца, настаўніка гісторыі Яўгена Бодрыкава і ўраджэнца Докшыц, айцішніка Андрэя Загорскага.
Андрэй Загорскі быў затрыманы ў жніўні 2023г. У Мінскім абласным судзе 1 красавіка 2025 г.ен быў прызнаны вінаватым па ч. 2 арт. 361-4 КК РБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 361-2 КК РБ (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд прызначыў яму да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 27 чэрвеня 2025 г. Загорскага ўключылі ў "экстрэмісцкі" пералік на сайце МУС.
Андрэй Загорскі - выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, вучыўся на факультэце камп'ютарных сістэм і сетак. Падчас вучобы Андрэй пачаў працаваць у EPAM. Упершыню яго затрымліваў ГУБАЗіК у сакавіку 2021г.: Загорскі быў мадэратарам чата «Новая Баравая 98%». Тады ў яго дома знайшлі 1500 улётак і канфіскавалі тэлефон. ➡️https://tinyurl.com/5e96952f

😢2😡1
Мікіту Лосіка, які ўцёк з-пад “хіміі”, абвясцілі “экстрэмістам”
26-гадовага хлопца затрымалі ў Оршы ў пачатку красавіка, змясцілі ў віцебскі СІЗА і прад’явілі абвінавачанне ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" . Паводле матэрыялаў следства, у лютым 2022 года ён пераслаў у Тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн" некалькі фотаздымкаў расійскай ваеннай тэхнікі, якая ехала праз Оршу.
Апроч гэтага, хлопца абвінавацілі і ў адміністрацыйным правапарушэнні - за хэштэг "Не вайне!" у сацыяльных сетках. За “пікетаванне ў інтэрнэце” яму прызначылі штраф у некалькі тысяч рублёў. 8 ліпеня Віцебскі абласны суд прыгаварыў Мікіту Лосіка да 3-х гадоў абмежавання волі. Аднак яму ўдалося пакінуць Беларусь. Фонд BYSOL аб'явіў збор сродкаў для падтрымкі хлопца на першы час. Праз некалькі дзён пасля вымушаных уцёкаў яго ўключылі ў пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС.
Мікіта - малодшы брат палітвязня Ігара Лосіка, журналіста Радыё Свабода, асуджанага на 15 гадоў пазбаўлення волі .

🤬2🖕1
Віцебскія суды зноў шчыруюць:
“экстрэмісцкімі” прызнаны яшчэ некалькі інтэрнэт-выданняў. Да Віцебскай вобласці яны дачынення не маюць, але раённыя пракуратуры чарговы раз дэманструюць звышпільнасць, вышуквыючы на прасцягах Інтэрнэту хоць якую “крамолу”
У абноўлены Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў за апошнія дні ўключылі
- старонку "Асацыяцыя Палiвязняў Беларусi" у Facebook. Па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 22.07.2025г.
- YouTube -канал "Беларусь 365". Па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 21.07.2025г.

🤬2🖕2
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкімі” яшчэ 6 інтэрнэт-рэсурсаў
Па выніках судовага пасяджэння, якое адбылося 24 ліпеня, у Рэспуліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі
- група “В Контакте” за назвай “МЫ ПРОТИВ ЛУКАШЕНКО И ЕГО ДИКТАТУРЫ”
і цэлы шэраг інтэрнэт-рэсурсаў праекта дапамогі беларусам "Скорая взаимопомощь":
старонкі з такой назвай у Instagram, Facebook, YouTube-канал і канал у TikTok, а таксама сайт hutka.help.

🤬3🖕2