Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.81K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🤡Прызналі "экстрэмісцкімі" некалькі тг-каналаў і ботаў ініцыятываў, якія дапамагалі затрыманым беларусам

Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Туды трапілі тг-чаты "Координация помощи в Жодино" і "АВТО 97%"; тг-канал "Списки Задержанных (РУВД+Суды+Жодино+Окрестина)", які летась прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а таксама "Probono - контакт-центр помощи пострадавшим"; тг-боты "Spiski.net" і "Тут помогут (Беларусь)". Гэтыя ініцыятывы пасля пратэстаў у 2020-м аказвалі дапамогу затрыманым і іх сваякам.

Таксама ў спіс дадалі тг-каналы "Сначала женщины, потом женщины", "Коленька Лукашенко", "Потрясающая Русофобия", "225 ОШБ", "Новости Беларусь Минск"; Youtube-канал "ПанГУСь"; старонкі "Укантакце" "Быць belarusam" і "Новости Беларусь"; старонка ў Facebook "Alaxandar Zalivayka"; старонкі ў Instagram "gus_prabelarust", "rozochka_97" і "newbelarusinlt"; старонкі ў Tiktok "mihan164" і "chinovniktiktok", старонка ў "Аднакласніках" "Горки. Жыве Беларусь".
Мінчука судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020-м годзе

У судзе Маскоўскага раёна Мінска сёння ідзе працэс над Мікалаем Ражко. Негледзячы на тое, што пры затрыманні ў "пакаяльным відэа" гаварылася, што яго затрымалі за каментары і рэгістрацыю ў чат-боце "Перамога", мужчыну абвінавачваюць толькі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Яму ставіцца ў віну ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. Справу разглядае Таццяна Пірожнікава.

Інфармацыя пра затрыманне Мікалая з'явілася ў тэлеграм-каналах сілавікоў 18 жніўня. На відэа сілавікоў Мікалай казаў, што выходзіў на пратэсты летам 2020-га года, пісаў каментары ў чатах, але "ўжо нават не памятае, якія", а таксама, што рэгістраваўся ў чат-боце "Плана Перамога". У відэа паказалі фота Мікалая на акцыі пратэсту ў Мінску, а таксама скрыншоты каментароў.
Сілавікі затрымалі футбольнага заўзятара за татуіроўку ACAB

У "пакаяльным відэа" затрыманы кажа, што раней быў у складзе групоўкі футбольных заўзятараў "Дынама Мінск".

Мужчына раней быў судзімы за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, за ўгон аўтамабіля і за крадзеж. Ён на камеру абяцае цягам месяца звесці татуіроўку і "выправіцца". У апісанні пад відэа паведамляецца, што яго чакаюць 15 сутак арышту.
Мінімум 12 грамадзян Украіны ўтрымліваюцца ў турмах Беларусі па палітычных матывах

28 чэрвеня 2024 года з беларускіх месцаў няволі па абмене як палонных вызвалілі пяць палітзняволеных грамадзян Украіны. Пры гэтым у месцах няволі Беларусі застаюцца яшчэ мінімум 12 грамадзян Украіны, якіх абвінавачваюць у "агентурнай дзейнасці", "шпіянажы" і па іншых палітычна матываваных крымінальных артыкулах. "Вясна" распавядае гісторыі палітзняволеных украінцаў, якія цяпер утрымліваюцца ў беларускіх месцах няволі.

Агентурная дзейнасць, абраза Лукашэнкі, шпіянаж.

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116551
Заява пра пачатак экспертнай місіі па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі* у Беларусі 26 студзеня 2025 года

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* прэзідэнта, якія пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года.

Тысячы грамадзян, што ўзялі актыўны ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ў якасці чальцоў ініцыятыўных груп, валанцёраў, назіральнікаў, актывістаў, пераследаваліся ў адміністрацыйным або крымінальным парадку. Тысячы асуджаных паводле палітычных матываў грамадзян пазбаўленыя выбарчых правоў. Не менш за 300 000 выбаршчыкаў вымушаныя былі пакінуць краіну праз атмасферу страху ці пагрозу палітычна матываванага пераследу.

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116549
У Брэсце затрымалі мужчыну за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

У "пакаяльным відэа" затрыманы кажа, што "перакрыў вуліцу лаўкай" і "разбіраў брукаванку і кідаў у супрацоўнікаў міліцыі". Яму пагражаюць крымінальнай справай паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Мужчыну затрымлівалі як мінімум 5 сілавікоў у поўнай амуніцыі.
На гэтым тыдні паводле крымінальных палітычных справаў судзілі 66 чалавек, палову з якіх — за ўдзел у пратэстах 2020 года

23 кастрычніка анансавалі дату сёмых прэзідэнцкіх выбараў, а тым часам па ўсёй Беларусі актыўна праходзяць суды за ўдзел у акцыях пратэсту і іншую палітычную актыўнасць грамадзян на знак нязгоды з фальсіфікаванымі вынікамі выбараў у 2020 годзе. Апроч гэтага, беларусаў і беларусак працягваюць судзіць за каментары ў сацсетках, кваліфікучы іх як "распальванне іншай сацыяльнай варожасці", "паклёп ці абраза" Лукашэнкі, "абраза прадстаўніка ўлады". Так, па ўсёй Беларусі на гэтым тыдні мінімум 66 чалавек судзілі паводле крымінальных палітычных справаў. З 54 працэсаў мінімум 11 праходзілі ў закрытым рэжыме."Вясна" распавядае пра судовыя крымінальныя працэсы паводле палітычных матываў з 21 па 25-га кастрычніка.

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116560
"Белыя крылы Барановичи" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"

25 кастрычніка МУС унёс у "спіс экстрэмісцкіх фармаванняў" тэлеграм-канал і -чат "Белыя крылы Барановичи". Датычнай называецца 29-гадовая Вольга Нікалаева.

У Беларусі па рашэннях МУС і КДБ агулам прызнаныя 243 "экстрэмісцкія фармаванні".
"Я заўважыў, як мае пальцы сталі сінія ад сцяжак, якімі счаплялі рукі"

Гісторыя мінскага кіроўцы Алеся, які ўдзельнічаў у "Партызанскім маршы", пасля чаго вымушана з'ехаў з Беларусі ад пераследу.

"Затым на рукі начапілі сцяжкі і ў позе "ластаўкі" адвялі ў аўтобус, дзе кінулі на падлогу. Пад раздачу патрапіў таксама і бацька. Затым, каля дзвюх гадзін супрацоўнікі ездзілі па горадзе на аўтобусе, затрымліваючы людзей, а ў салоне не хапала паветра, некаторыя гублялі прытомнасць"

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116558
💔1500 дзён за кратамі знаходзіцца праваабаронца Марфа Рабкова. Падтрымайце яе!

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней яе абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Ужо больш як паўтара года праваабаронца ўтрымліваецца ў калоніі.

💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹"Пачалі пагражаць новай крыміналкай": Аляксей Раманаў пра пераслед пасля калоніі і рашэнне з'ехаць

🔹У Беларусі — Дзень бацькі: пяць гісторый пра шматдзетных бацькоў-палітвязняў

🔹"Лепей у Беларусь не вяртацца": гісторыя айцішніка, які ледзь не наехаў на амапаўца аўтамабілем

🔹"Канвеер па замене абмежавання волі на пазбаўленне запрацаваў на ўсю моц": юрыст "Вясны" пра ціск на былых палітвязняў

🔹Трывожная сітуацыя з пераследам праваабаронцаў застаецца ў многіх постсавецкіх краінах

🔹Не меней за 12 грамадзян Украіны ўтрымліваюцца ў турмах Беларусі па палітычных матывах

🔹Чацвёра шатландскіх парламентарыяў сталі "хроснымі" палітвязняў у Беларусі

🔹"Чатыры гады прайшло, а той "Партызанскі марш" не забыць і дагэтуль": гісторыя мінскага кіроўцы

🔹На гэтым тыдні паводле крымінальных палітычных справаў судзілі 66 чалавек, палову з якіх — за ўдзел у пратэстах 2020 года

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У "спіс тэрарыстаў" дадалі 20 "аналітыкаў Ціханоўскай"

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" — акрамя "аналітыкаў Ціханоўскай" там з'явіліся прозвішчы яшчэ траіх чалавек.

Сярод іх Аляксандр Залатарэвіч, Віталь Саўко і Людміла Дэйнэка.

Цяпер у "тэрарыстычным спісе" 1193 чалавекі.

⁉️ "І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст". Адказваем на пытанні пра "спіс тэрарыстаў"
Мінчаніна аштрафавалі за тое, што не ўстаў падчас выканання гімна на стадыёне

Пра гэта паведамілі ў газеце "Вячэрні Гродна", заўважыў тг-канал "Право имеют".

У 2023 годзе мінчанін, на трыбуне стадыёна, падчас афіцыйнай цырымоніі на спартыўным матчы слухаў гімн Беларусі седзячы. Гэтым ён нібыта здзейсніў "незаконныя дзеянні ў адносінах да дзяржаўных сімвалаў". Па арт. 24.54 КаАП яму прызначылі штраф - 15 базавых велічынь.
Экс-палітвязень Дзмітрый Канеўскі: "Прэсінг у калоніі я адчуваў штодня"

Былы гомельскі палітзняволены Дзмітрый Канеўскі пасля адбыцця пакарання, вынесенага ўсяго толькі за адзін каментар у телеграм-чаце "Гомель Савецкі 97", мог ізноў патрапіць пад крымінальны артыкул. Ён вырашыў больш не выпрабоўваць лёс і з’ехаў з Беларусі. Дзмітрый распавёў "Вясне" пра свой пераслед і ўмовы адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі № 22 у Івацэвічах.

"Увогуле, прэсінг у дачыненні да сябе я адчуваў кожны дзень. За любую драбязу і правіну адразу складалі рапарт. Напрыклад, у мяне ў торбе ляжыць 15 вафелек. Узяў адну, а ў вопісу не паспеў пазначыць, што іх ужо 14. І гэтага дастаткова для рапарта і спагнання".

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116564