Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.81K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Вялікі штраф і два гады калоніі: у Магілёве адбыўся чарговы завочны суд

4 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Магілёва завочна асудзілі Аляксандра Яцэнку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядзела суддзя Вікторыя Палякова.

Апроч гэтага, ён мусіць выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь (8000 рублёў), матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага ў памеры 1000 рублёў і дзяржпошліну — 120 рублёў. Пацярпелым стаў Аляксандр Цеплякоў.

Вядома, што кватэра Яцэнкі была арыштаваная.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116526
❗️Палітзняволеную Вікторыю Кульшу ў трэці раз будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

Як вынікае з судовага раскладу на сайце Вярхоўнага суда, судзіць Вікторыю пачнуць 28 кастрычніка ў судзе Рэчыцкага раёна. Жанчыну ў трэці раз абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Справу будзе разглядаць суддзя Станіслаў Іванюценка, які 15 кастрычніка па гэтым жа артыкуле дадаў год калоніі палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116520
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Праўладнага блогера з Кармы асудзілі за «экстрэмізм»

Кармянскага блогера Аляксандра Петрачкова судзілі па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП) піша «Гомельская Вясна». Справу разглядаў суддзя Андрэй Аўсейцаў.

Аляксандр — вядомы ў рэгіёне праўладны дзеяч, актывіст і блогер. Ён браў актыўны ўдзел у шматлікіх праўладных мерапрыемствах, некалькі разоў ён рабіўся станоўчым героем публікацыяў у мясцовай дзяржаўнай газеце «Зара над Сожам».

Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.
Судзяць мужчыну, якога затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе»

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачалі разглядаць справу 44-гадовага Рамана Якімёнка. Суддзя — Вера Галаўкова.

Мужчыну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Паводле тэлеграм-канала сілавікоў, яго затрымалі ў сакавіку 2024 году за каментары аб тэракце ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе». На пакаяльным відэа мужчыну прымусілі сказаць, што яго затрымалі за негатыўныя каментары, а таксама за адпраўку паведамленняў у чат-бот Nexta.
📝Libereco і Razam e.V. праводзяць апытанне, каб вывучыць актуальную практыку і праблемы з атрыманнем пашпарта іншаземца ў Германіі

Ваш адказ дапаможа ўстанавіць цяжкасці і данесці іх да нямецкіх уладаў! Анкета зойме ўсяго некалькі хвілін. Прайдзіце, калі ласка, апытанне і падзяліцеся з сябрамі!

📌 СПАСЫЛКА на апытанне
📅 Збор дадзеных праходзіць працягам 2 месяцаў
Узніклі пытанні? Пішыце на [email protected]
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Затрымалі мужа палітзняволенай Кацярыны Бахвалавай — Ігара Ільяша Ягоны фотаздымак апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Падрабязнасці затрымання пакуль невядомыя.
Стала вядомая прычына затрымання журналіста Ігара Ільяша

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што Ільяш займаўся «садзейнічаннем экстрэмісцкім фармаванням» — даваў інтэрв'ю незалежным СМІ, а таксама нібыта «займаўся зборам звестак для замежных разведак» — даваў каментары ўкраінскім выданням.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Мінскага інжынера затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што прытрымліваўся ідэй нацызму, у гаражы павесіў партрэт Гітлера, а пасля правядзення «выхаваўчай» размовы яго знішчыў. Таксама ён нібыта ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 16 жніўня 2020 году.

У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Ігар Рэм, ён быў анлайн у пятніцу.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
На Магілёўшчыне затрымалі 42-гадовага мужчыну

"Пакаяльнае відэа" з затрыманым апублікавалі ў праўдным тг-канале.

Паведамляецца, што жыхара вёскі Лыкава затрымалі за "экстрэмісцкія" рэпосты ў Аднакласніках.

Як паведамляе "Медыязона", мужчыну завуць Аляксандр Лапачэнка
"Лепей у Беларусь не вяртацца": гісторыя айцішніка, які ледзь не наехаў на амапаўца аўтамабілем

Мінскі айцішнік Улад (імя змененае ў мэтах бяспекі сваякоў) актыўна ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года, хадзіў на нядзельныя маршы, патрапляў пад разгоны, але лёс шкадаваў маладога чалавека – яго ніводнага разу не затрымалі. Першае сур’ёзнае выпрабаванне здарылася падчас антываеннага мітынгу ў дзень рэферэндуму 27 лютага 2022 года. Тады толькі ў сталіцы сілавікі затрымалі больш за 900 чалавек.

Я паспеў па сустрэчнай паласе ад’ехаць за вугал, у суседні дворык, але там ужо на мяне накінуліся – сталі дручкамі біць па аўтамабілі, мяне дасталі з салона і адразу вырубілі моцнымі ўдарамі.


Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116533
Выбары прэзідэнта прызначаны на 26 студзеня 2025 года
Выйшла на волю экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч

Пра гэта паведаміў у сацсетках палітык Дзмітрыеў, заўважыла "Наша Ніва".

Таццяна Караткевіч адсядзела 15 сутак арышту.
⚖️Працягваецца суд над гульцом у покер, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі

Міхаіл Фандо родам з Барысава, але жыў у Мінску з часоў універсітэта. Вучыўся ў БДУ на менеджара. Вядома, што Фандо — аматар покера, вядомы пад мянушкай Rattly. Ён гуляў у шматлікіх чэмпіянатах, у тым ліку чэмпіянаце Беларусі.

Суд над Міхаілам пачаўся 17 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Яго, як мяркуецца, абвінавачваюць у падтрымцы Украіны — суд адбываецца па артыкуле «дапамога ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК). Справу разглядае суддзя Любоў Сімахіна, якая выносіць палітычныя прысуды з 2011 года.

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Міхаіла — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
54-гадовага жыхара Міншчыны судзяць за "адмаўленне генацыду беларускага народа"

У Мінскім гарадскім судзе 23 кастрычніка распачаўся суд над 54-гадовым жыхаром Мінскага раёна Андрэм Савіцкім. Яго абвінавачваюць у "адмаўленні генацыду беларускага народа" (ч. 1 арт. 130-2 КК) і "абразе" Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) у "Аднакласніках". Першы суд у Беларусі за "адмаўленне генацыду" даручылі весці суддзі Яўгену Пісарэвічу, які неаднаразова разглядаў палітычна матываваныя справы. Працэс адбываецца ў адкрытым рэжыме.

Згодна версіі абвінавачвання, з кастрычніка 2020 года па лістапад 2023 года Андрэй Савіцкі "адміністраваў у "Аднакласніках" адкрытую групу".

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116536
У Гродне мясцовага жыхара судзяць за "ўдзел у масавых беспарадках"

Сёння анансавалі дату прэзідэнцкіх выбараў-2025, а тым часам па ўсёй Беларусі ўсё яшчэ актыўна праходзяць суды за ўдзел у акцыях пратэсту на знак нязгоды з фальсіфікаванымі вынікамі выбараў у 2020 годзе.

Так, 23 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачалі судзіць Максіма Сандракулу. Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Мужчыне пагражае да васьмі гадоў калоніі.

Справу разглядае Уладзімір Пазняк.
Сілавікі затрымалі ў Мінску байкерку

У жанчыны на шлеме былі белыя і чырвоныя стужкі. У тэлефоне затрыманай знайшлі фотаздымкі з акцый пратэстаў. Цяпер ёй пагражаюць крымінальнай справай.

🔗Хроніка палітычнага пераследу