Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Палітвязень Рыгор Кастусёў напісаў з-за кратаў, што расследаванне па яго справе завяршылася

Лідар БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года. Ён разам з Аляксандрам Фядутам, юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам, кіраўніцай мінскага офіса Зянковіча Вольгай Галубовіч і дальнабойшчыкам з Нарачы Дзянісам Краўчуком — фігурант крымінальнай справы аб "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" (арт. 357 КК).

Палітвязень даслаў на волю ліст ад 25 красавіка, у якім паведаміў, што расследаванне па справе скончылася, і яго азнаёмілі з канчатковым абвінавачваннем:

«Па маёй справе, нарэшце, завяршылася расследаванне. Мяне азнаёмілі з канчатковым абвінавачваннем. Зараз будзе праходзіць азнаямленне са справай. Ну а далей, справа будзе перададзена ў суд».

У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне.

💌Падтрымайце Рыгора: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
❗️Дачку беларускага пісьменніка і журналіста Міхася Скоблы арыштавалі на 15 сутак

26-гадовую Сафію Скоблу затрымалі ў Мінску 26 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Учора над дзяўчынай адбыўся суд. Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бел-чырвона-белы бранзалет на руцэ. Гэта расцанілі як "несанкцыянаванае пікетаванне" (арт. 24.23 КаАП).

Скоблу прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 сутак.
❗️Год калоніі — за ўдары пластмасавым флагштокам па машыне з аўтапрабегу «За адзіную Беларусь»

Стала вядома, што ў Мінскім раённым судзе ў лістападзе 2021 года да аднаго года пазбаўлення волі асудзілі 34-гадовую Святлану Саўчанка. Яе абвінавацілі ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК) за тое, што 2 верасня 2020 года на праўладным аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» у Новай Баравой яна сарвала з адной машыны пластмасавы флагшток і некалькі разоў стукнула па машыне Land Rover, якая ўдзельнічала ў ім.

Пацярпелай па справе прызнаная адна з арганізатарак праўладных аўтапрабегаў Вольга Маршаловіч (Сышчанка) — у адкрытых інтэрнэт-крыніцах паведамляецца, што яна мела рамантычныя сувязі з начальнікам мінскага АМАПа Дзмітрыем Балабам.

🔹Падрабязнасці справы і судовага працэсу сталі вядомыя толькі цяпер — распавядаем пра іх
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Палітзняволеную журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў зняволення – Некаторы час таму, калі адвакат склаў скаргу на затрыманне Ірыны і яе ўтрыманне ў СІЗА, ён даведаўся, што маю дачку таксама…
Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у кіраўніцтве «экстрэмісцкім фармаваннем Белсат»

Следчы камітэт скончыў расследаванне справы ў дачыненні да палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай.

Паведамляецца, што Ірына «аб'яднала групу грамадзян, якія пад яе кіраваннем і кантролем стваралі і размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы на шматлікіх польскіх медыярэсурсах.

Пры расследаванні крымінальнай справы атрыманы неабвержныя доказы, што менавіта яна фармавала склад, размяркоўвала ролі, карэктавала навінны парадак дня, матэрыяльна забяспечвала і фінансавала дзейнасць злачыннай групы»
.

Матэрыялы перададзены пракурору для накіравання ў суд.
Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў праслухоўвання

СІЗА Берасця перапоўненае палітвязнямі, абвінавачванне некаторых, у тым ліку прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк, трымаецца на аснове матэрыялаў праслухоўвання.

Пра гэта гаворыцца ў лісце з-за кратаў, які напісаў адзін з вязняў. Аўтар ліста таксама расказвае дэталі справы прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк.

60-гадовую жанчыну абвінавачваюць па артыкуле 368 КК «Абраза прэзідэнта». Паводле інфармацыі іншага зняволенага, Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання, якая стаяла ў яе як актывісткі прафсаюза РЭП.

Крыніца: @racyja
«Чалавек трапіў у турму — трэба за яго змагацца!» — экс-палітвязень Аляксей Караткоў

Палітзняволены праграміст Аляксей Караткоў выйшаў на волю сёлета 10 сакавіка. Ён адразу пакінуў Беларусь і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.

Як прайшлі ягоныя паўтара года ў зняволенні, як ён даведаўся пра вайну і як яе ўспрынялі зняволеныя, ці варта маўчаць пра рэпрэсіі супраць блізкіх, што пісаць і чаго пазбягаць у лістах палітвязням — Аляксей распавёў «Вясне».

📍«На адным з маршаў, калі мы ішлі на Акрэсціна, то сустрэлі Макса Каржа. І ён кажа, што не трэба правакаваць і злаваць іх [супрацоўнікаў ЦІП і ІЧУ]. Як такое наогул можна казаць? Цяпер мы бачым, да чаго прывяла пазіцыя "лепш не злаваць"»;
📍«У першы дзень вайны, калі ў тэлевізары былі толькі рускія навіны, то зэкі казалі: «Путин красавчик». Мяне гэта так шакавала»;
📍«Перамога дакладна ў нас будзе. Цяпер трэба рабіць усё, каб дапамагаць Украіне. Пасля вайны ў Расіі сапраўды зменіцца ўлада. І толькі пасля гэтага змяніцца сітуацыя ў Беларусі».

Чытаць па спасылцы
Сёння раніцай быў затрыманы старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза ААТ «Гродна Азот» Андрэй Ханевіч.

Крыніца: @stachkomazota

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
✍️Палітвязень Дзмітрый Дубоўскі, асуджаны да 18 гадоў калоніі, даслаў на волю верш

Актывіст анархічнага руху Дзмітрый Дубоўскі даслаў з-за кратаў ліст датаваны 18 красавіка, у якім падзяліўся сваім вершам:

«Чтоб горечь, сопрев у глаз,
Как плесень на дне колодца
Не раз учила бы нас:
мечтать, пламенеть, бороться!

Чтоб в этих сырых стенах
где нам обломали крылья
Не свыклись мы, простонав,
с инерцией бессилья!

Чтоб в бездне тюремных лет
сквозь весь одиночный ужас
Мы не позабыли свет
Созвездий, соцветий, содружеств.

Чтоб в некий весенний день
возможного всё же возврата
Нас вдруг не убила сирень
струёй своего аромата».

📌Нагадаем, анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава затрымалі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка мінулага года недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. Днямі Вярхоўны суд пакінаў прысуды палітвязням без зменаў. Падчас спаткання з сястрой у снежні Дмітрый распавёў пра катаванні, якія ўжываліся да хлопцаў.

«Открытки с птицами, зверями, природой часто пересматриваю и после во снах гуляю по лесам и горам», — піша палітвязень у лісце.

Дасылайце палітвязню паштоўкі з жывёламі і прыродай па адрасе: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Дзмітрыю Мікалаевічу Дубоўскаму

🌿Анархіст Дзмітрый Дубоўскі: «Працягваю верыць, што ўсё гэта ненадоўга»
Тэлеграм у пяты раз выдаліў канал ГУБАЗіКа, на якім публікаваліся «пакаяльныя відэа» і асабістыя звесткі затрыманых па палітычных матывах

@motolkohelp піша, што быў створаны ўжо шосты канал ведамства.
📸Фотафакт: 28 красавіка ў Беларускім доме ў Вільні ў межах курсаў «Мова Нанова» адбылася лекцыя «Праваабаронцы»

Прадстаўніца «Вясны» Дар'я Рублеўская ў інтэрактыўнай форме распавяла прысутным, хто такія праваабаронцы, чым яны займаюцца, як узнік ПЦ «Вясна» 26 года таму і чаму зараз за кратамі знаходзіцца сем прадстаўнікоў арганізацыі.

Фота: Мова Нанова
Наста Дашкевіч стала падазраванай па крымінальнай справе.

Цяжарную жонку палітвязня Змітра Дашкевіча падазраюць па артыкуле 342 – «Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Крыніца: Наста Дашкевіч
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Год калоніі — за ўдары пластмасавым флагштокам па машыне з аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» Стала вядома, што ў Мінскім раённым судзе ў лістападзе 2021 года да аднаго года пазбаўлення волі асудзілі 34-гадовую Святлану Саўчанка. Яе абвінавацілі ў хуліганстве…
Як праходзіў праўладны аўтапрабег у Новай Баравой, пасля якога жанчыне прысудзілі год калоніі

Удзельнікі аўтапрабегу ўключылі на ўсю гучнасць «Саня останется с нами» і падрэзалі людзей на пешаходным пераходзе (відэа заблюрына ў мэтах бяспекі).

Нагадаем, у Мінскім раённым судзе да аднаго года калоніі асудзілі 34-гадовую Святлану Саўчанка. Яе абвінавацілі ў хуліганстве за тое, што 2 верасня 2020 года на праўладным аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» у Новай Баравой яна сарвала з адной машыны пластмасавы флагшток і некалькі разоў стукнула па машыне, якая ўдзельнічала ў ім.

Пацярпелая — Вольга Маршаловіч (Сышчанка). У адкрытых інтэрнэт-крыніцах паведамляецца, што яна мела рамантычныя сувязі з начальнікам мінскага АМАПа Дзмітрыем Балабам. Яна распавяла, што пасля «інцыдэнту адчувала душэўныя і маральныя стрэсы».

🔹Год калоніі — за ўдары пластмасавым флагштокам па машыне з аўтапрабегу «За адзіную Беларусь»
Беларуске Яне Пінчук працягнулі тэрмін утрымання пад вартай у расійскім СІЗА да 31 ліпеня

Дзяўчына знаходзіцца за кратамі ўжо 6 месяцаў. У Беларусі Яну абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу за адміністраванне тэлеграм-чата «Віцебск 97%», прызнанага ўладамі экстрэмісцкім. Ёй пагражае да 20 год пазбаўлення волі.

Крыніца: @spb_belarus

💌Падтрымаць Яну:
- 195009, Санкт-Петербург, ул. Арсенальная, д. 11, ФКУ СИЗО—5 УФСИН по г. Санкт-Петербургу и Ленинградской области, Пинчук Яне Витальевне, 1997 г. р.
😳Палітзняволены Віктар Лосік зарабляе ў калоніі 27 капеек

Палітвязень Віктар Лосік даслаў на волю вестачку са сваімі апошні навінамі. Ён працягвае наведваць літаратурны клуб, гурток па шахматах і ўдзельнічае ў "Гульнях розуму" (мясцвае «Што?Дзе?Калі?»). Нядаўна яму дазволілі працяглае спатканне, таму два дні правёў са сваёй сям’ёй.

Ён піша, што яму зменшылі атаварку да 2 базавых, бо ў калонію былі накіраваныя пазовы па яго справе, а заробак Віктара да гэтага часу складае 27 капеек. Лісты да палітвязня даходзяць толькі ад сваякоў. Але ён перадае, што ў калоніі працуе «Радыё Віцебск», таму можаце перадаваць палітвязню такім чынам добрыя словы.

📌Лосіка затрымалі ў снежні 2020 года за тое, што павесіў на мосце пудзілы з фотаздымкамі міністра ўнуртраных справаў і старшыні выбарчай камісіі Хацежанскага ўчастка для галасаванняа таксама ў нанясенні выяваў з гербам “Пагоня” на збудаваннях і апорах маста. Віктар жанаты, у яго двое дзяцей.

💌Падтрымайце Віктара: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
❗️«Гэтыя затрыманні і накіраваныя на тое, каб ламаць людзей», — жыхар Расонаў пра ўмовы ўтрымання ў віцебскім ІЧУ

У сярэдзіне сакавіка ў гарадскім пасёлку Расоны асудзілі Мікалая Машарскага, якога прызналі вінаватым у закліках да ўдзелу ў акцыі пратэсту 27 лютага. Суд над ім прайшоў, пакуль мужчына знаходзіўся ў Расіі. Рашэнне суддзі пра арышт на 20 сутак Машарскі атрымаў праз паведамленне ў Viber.

Праз дзень пасля вяртання ў Беларусь пяцёра сілавікоў у бронекамізэльках затрымалі Мікалая дома. Увесь арышт ён адбываў у віцебскім ізалятары, дзе для арыштаваных паводле «народных» артыкулаў створаны адмысловыя ўмовы.

🔻Былы арыштант распавёў пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, пра збіванне адміністрацыяй «непалітычных» за пратэст і пра тое, як улады Расонаў пераследуюць ягоную сям'ю з палітычных матываў 👉 https://bit.ly/3vvaa1O