Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.81K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🎪Бюджэтнікаў масава прымушаюць удзельнічаць у прапагандысцкім флэшмобе ў падтрымку Лукашэнкі

Апошнімі днямі ў сацсетках з'яўляюцца дзясяткі відэа, як настаўнікаў, вайскоўцаў, або звычайных супрацоўнікаў дзяржаўных структур і прадпрыемстваў прымушаюць здымацца на відэа ў падтрымку Лукашэнкі і крычаць «трэба», імітуючы яго падтрымку на выбарах*.

Калі вас ці вашых сваякоў прымушалі здымацца ў такіх відэа, калі ласка, распавядзіце пра гэта праваабронцам — @Viasnainfo. Гэта ананімна.

Дзеля вашай бяспекі, вы можаце папрасіць звязацца з намі сяброў, што знаходзяцца ў бяспечных краінах.
Чамаданава, Хіжняк, Гайдукевіч — трое чалавек захацелі стаць кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах*

У ЦВК пададзеныя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку Вольгі Чамаданавай, Алега Гайдукевіча і Аляксандра Хіжняка. Пра гэта паведамляюць прапагандысты.

Чамаданава з'яўляецца кандыдаткай ад Беларускага саюза жанчын, Гайдукевіч ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, Хіжняк — Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Нагадаем, учора ЦВК была зарэгістраваная група Лукашэнкі, а адмоўлена ў рэгістрацыі групе Аляксандра Драздова і Юрыя Губарэвіча.