⚖️Колькі працэсаў было праведзена па прызнанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі»?
За 2024 год судамі Беларусі было прынята 1444 рашэнні па прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкай». Агулам за ўвесь час з 2008-га года было прынята 3567 такіх рашэнняў. Такім чынам, толькі за мінулы год было прынята 40,5% ад агульнай колькасці рашэнняў з 2008 года.
Для параўнання: у 2023 годзе суды прынялі 888 рашэнняў аб прызнанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі», а ў 2022 годзе — 637. Адным рашэннем можа прызнавацца некалькі інфармацыйных прадукцый. Так, па стане на 1 лістапада 2024 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесена 6565 пазіцый.
Судамі Міншчыны было прынята ў 2024 годзе 716 рашэнняў, Берасцейшчыны — 246, Гомельшчыны — 121.
🔹За 2024-ы — 40,5% «экстрэмісцкіх» рашэнняў за ўвесь час. Распавядаем, як і што ў мінулым годзе прызнавалі «экстрэмісцкім»

🎄Беларусы сабралі больш за 26 тысяч еўра на калядную дапамогу дзецям палітвязняў
Сабраныя сродкі будуць накіраваны на падарункі: кожнае дзіця атрымае па €100, каб навагоднія святы сталі больш цёплымі і радаснымі.
Звярнуцца па дапамогу могуць члены сем'яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абодва) знаходзяцца (больш за 3 месяцы), альбо знаходзіліся раней у зняволенні (таксама больш за 3 месяцы).

❤️🔥 Марфе Рабковай 30 гадоў!
Сёння дзень народзінаў у каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай. Ёй спаўняецца 30 гадоў. Ужо пяты раз запар дзяўчына сустракае свой дзень народзінаў за кратамі.
Марфа была асуджаная амаль да 15 гадоў зняволення па сфабрыкаваных абвінавачваннях.
Не заставайся ў баку, падтрымай Марфу!
💌Месца ўтрымання Марфы: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
FreeViasna.org

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️Палітзняволеная настаўніца Дар'я Хмяльніцкая ў снежні выйшла на волю па памілаванні
Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на «Беларускі ПЭН».
Дар'ю затрымалі ў кастрычніку 2023 года, абвінаваціўшы яе паводле ч. 1 арт 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 КК (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях). Суддзя Алена Ананіч прысудзіла Хмяльніцкай 5,5 гадоў зняволення.
Дзяўчына родам з Мінска, вучылася ў беларускамоўнай 23-й гімназіі. Пасля паступіла на філфак БДУ на спецыяльнасць «усходняя філалогія», вучыла кітайскую мову. Яе дыплом быў прызнаны адным з найлепшых дыпломаў філфака 2022-га. Пасля заканчэння ўніверсітэта Дар'я пайшла працаваць у сваю 23-ю гімназію і паступіла ў магістратуру філфака БДУ.
Таксама яна ўдзельнічала ў конкурсах па напісанні эсэ і перакладах на беларускую мову. Летась яна заняла другое месца на конкурсе «Зярцала словаў» у катэгорыі «мастацкі пераклад кітайскай прозы на беларускую мову».

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🔗Палітвязня Сяргея Франчука зноў будуць судзіць
У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 10 студзеня распачнецца чарговы суд над палітвязнем. На гэты раз яго абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Справу Сяргея будзе разглядаць суддзя Андрэй Літвін.
Нагадаем, Сяргей — стрыечны брат прадстаўніка АПК па абароне і нацбяспецы, былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.
Сяргея затрымалі 9 жніўня 2022 года. Летась яго двойчы запар асудзілі агулам да трох з паловай гадоў калоніі. Цяпер мужчына адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі № 2.

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

⚡️З'явіліся фотаздымкі палітзняволенага Віктара Бабарыкі
Раман Пратасевіч перадаў яму лісты ад родных, а Бабарыка праз яго перадаў лісты сваім сваякам.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️З'явіліся фотаздымкі палітзняволенага Віктара Бабарыкі Раман Пратасевіч перадаў яму лісты ад родных, а Бабарыка праз яго перадаў лісты сваім сваякам.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💔Віктар Бабарыка кранальна звярнуўся да сваіх родных
Відэа апублікаваў Раман Пратасевіч.
Відэа апублікаваў Раман Пратасевіч.
🔗Як змяніўся Віктар Бабарыка са свайго суда ў ліпені 2021-га году
Нагадаем, Бабарыку прызналі вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў і асудзілі да 14 гадоў калоніі. У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 года Бабарыку ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў аддзяленне хірургіі наваполацкага шпіталю: у яго была вадкасць у лёгкіх.

Жанчыну з інваліднасцю, якую раней намагаліся выселіць з жылля, будуць судзіць за «паклёп на Лукашэнку»
13 студзеня ў судзе Савецкага раёна Гомеля адбудзецца працэс у дачыненні да Наталлі Васіленка, якой інкрымінавана ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку). Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Юр'евіч.
Гомельскае камунальнае рамонтна-эксплуатацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Савецкае» неаднойчы падавала пазовы на высяленне Наталлі з жылога памяшкання (пакой плошчай 17 кв. м), у якім яна жыве з 1976 года, без прадастаўлення іншага жылля — па прычыне запазычанасці па аплаце. У судзе высветлілася, што ў жанчыны няма шкодных звычак і канфліктаў з суседзямі, але і блізкіх сваякоў няма. Пасля таго, як сітуацыя набыла розгалас, Наталлі дапамагалі з аплатай розныя людзі.
Некалі жанчына працавала ў будаўнічай арганізацыі. Аднак у 2011 годзе захварэла, у 2014 атрымала інваліднасць 3 групы па агульным захворванні, а ў 2016 годзе ў яе здарыўся інсульт.
Крыніца: Гомельская Вясна

📝Выбары*2025. Аналітычная справаздача аб утварэнні ўчастковых камісій
🔹Агулам было ўтворана 5325 участковых выбарчых камісій — на 86 менш, чым у адзіны дзень галасавання 2024 году, і на 398 менш, чым на прэзідэнцкіх выбарах 2020 году;
🔹У сітуацыі татальнай зачысткі грамадзянскай актыўнасці асабліва сумнеўнай з'яўляецца заяўленая нізавая актыўнасць грамадзян, якія нібыта вылучылі больш за 16,5 тысяч прадстаўнікоў, што сабралі подпісы як мінімум 10 чалавек у падтрымку свайго вылучэння;
🔹Прыкметная асаблівая роля праўладных прафсаюзаў, якія атрымалі 15,7% месцаў ва УВК, што пацвярджае ролю прафсаюзаў як адной з асноўных крыніц «працоўных рук» для парушэння выбарчага заканадаўства;
🔹Гэтак жа як у выпадку з тэрытарыяльнымі і акруговымі камісіямі, захоўваецца гендарная дыспрапорцыя: доля жанчын (74,8%) у складзе УВК значна перавышае долю мужчын.
Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117092

Украінская сетка Telegram-каналаў «Труха» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, адпаведнае рашэнне было прынятае судом Чыгуначнага раёну Гомеля 3 студзеня. Агулам у спісе 50 пазіцый.
Сцвярджаецца, што нагодай для гэтага рашэння стала «публікацыя загадзя ілжывых звестак пра Беларусь, удзел у дэструктыўнай прапагандзе і інфармацыйных укідах».
Telegram-каналы сеткі «Труха» маюць вялікую колькасць падпісантаў — адзін толькі канал «Труха⚡️Україна» мае больш за 2 мільёны 680 тысяч чытачоў.

«Вы сваё ўжо адгаласавалі ў 2020 годзе». На Гомельшчыне былых палітвязняў у дзень выбараў* запрашаюць у міліцыю
Пра гэта паведамляе «Гомельская Вясна».
6 студзеня супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі аднаго з РАУС Гомеля правялі «прафілактычную гутарку» з асобамі, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку. Былі сярод іх і асуджаныя па палітычных матывах.
Пасля расповядаў пра тое, як цудоўна жывецца ў Беларусі і перасцярогаў ад «непажаданых» учынкаў, супрацоўнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі загадаў усім зноў з’явіцца на такую самую гутарку 26 студзеня — у дзень выбраў*.
На заўвагі людзей міліцыянт адказаў: «Ну паспрабуйце схадзіць прагаласаваць, паглядзім, чым гэта скончыцца для вас. Вы сваё ўжо адгаласавалі ў 20-м годзе!».

У 2024 годзе прызналі 89 «экстрэмісцкіх фармаванняў», сярод іх — медыя, тэатральная трупа і грамадскія арганізацыі
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 257 прызнаных рэжымам «экстрэмісцкіх фармаванняў», з іх 89 прызналі ў 2024 годзе. Летась у пералік уключылі 10 медыя, кааліцыі, якія балатаваіліся на выбарах у Каардынацыйную раду, тэатральную трупу «Вольныя купалаўцы», шэраг грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, замежныя фонды.
З 2021 года за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса) агулам асудзілі мінімум 248 чалавек (як правіла, гэты артыкул выкарыстоўваюць у абвінавачванні ў сукупнасці з іншымі крымінальнымі артыкуламі).
«Вясна» распавядае, каго ў 2024 годзе прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117094