Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎪Бюджэтнікаў масава прымушаюць удзельнічаць у прапагандысцкім флэшмобе ў падтрымку Лукашэнкі
Апошнімі днямі ў сацсетках з'яўляюцца дзясяткі відэа, як настаўнікаў, вайскоўцаў, або звычайных супрацоўнікаў дзяржаўных структур і прадпрыемстваў прымушаюць здымацца на відэа ў падтрымку Лукашэнкі і крычаць «трэба», імітуючы яго падтрымку на выбарах*.
Калі вас ці вашых сваякоў прымушалі здымацца ў такіх відэа, калі ласка, распавядзіце пра гэта праваабронцам — @Viasnainfo. Гэта ананімна.
Дзеля вашай бяспекі, вы можаце папрасіць звязацца з намі сяброў, што знаходзяцца ў бяспечных краінах.

Чамаданава, Хіжняк, Гайдукевіч — трое чалавек захацелі стаць кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах*
У ЦВК пададзеныя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку Вольгі Чамаданавай, Алега Гайдукевіча і Аляксандра Хіжняка. Пра гэта паведамляюць прапагандысты.
Чамаданава з'яўляецца кандыдаткай ад Беларускага саюза жанчын, Гайдукевіч ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, Хіжняк — Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Нагадаем, учора ЦВК была зарэгістраваная група Лукашэнкі, а адмоўлена ў рэгістрацыі групе Аляксандра Драздова і Юрыя Губарэвіча.

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍У Рэчыцы распачаўся чарговы суд над палітзняволенай Вікторыяй Кульшой
У судзе Рэчыцкага раёна 28 кастрычніка Вікторыю ў трэці раз пачалі судзіць паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Справу будзе разглядаць суддзя Станіслаў Іванюценка, які 15 кастрычніка па гэтым жа артыкуле дадаў год калоніі палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк.
Нагадаем, у лютым 2021 года Вікторыю асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі і накіравалі адбываць тэрмін у гомельскую жаночую калонію № 4.
Пазней Вікторыю двойчы асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК і прызначылі ёй агулам два гады пазбаўлення волі. Увесь час у зняволенні на жанчыну аказваецца ціск. Яе неаднаразова змяшчалі ў штрыфны ізалятар і ПКТ.

Былога палітвязня з Баранавічаў судзяць са жніўня — яму пагражае да 12 гадоў калоніі
У Брэсцкім абласным судзе з 13 жніўня ідзе суд над 38-гадовым Віталём Коршунам.
Упершыню яго судзілі ў верасні 2021-га за каментар пра тое, што «трэба шукаць адрас нейкага амапаўца». Па версіі самога амапаўца, Сяргея Балабановіча, пасля гэтага допісу ён вельмі спалохаўся, хоць Коршун хутка яго выдаліў. У выніку прадпрымальніку прызначылі два месяцы арышту.
Наступны раз Віталя затрымалі ў студзені 2024 года. Цяпер яму ставіцца ў віну ажно пяць артыкулаў: «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), «арганізацыя масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 293 КК), «заклікі да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361) і «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Пры затрыманні на «пакаяльным відэа» мужчына казаў, што «заклікаў учыняць гвалт над супрацоўнікамі АМАПа, проста на эмоцыях».
Яго справу разглядае Святлана Крамянеўская.

💔147 дзён няма сувязі з палітзняволеным Аляксандрам Арановічам
Аляксандр — удзельнік каманды «Краіна для жыцця», разам з камандай ездзіў па рэгіёнах Беларусі на брэндаваным аўтадоме. Жыў горадзе Старыя Дарогі. Ездзіў на заробкі ў Расію, да 2020 года працаваў кіроўцам.
Яго абвінавацілі ў «арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак» (арт. 342 КК) і «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» (п. 13 ч. 2 арт. 293 КК) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў старой дымавой шашкі. 27 красавіка 2021 года суд прызначыў яму 6 гадоў калоніі. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў магілёўскую турму.
Па інфармацыі @stranafund, з Аляксандрам ужо 147 дзён няма ніякай сувязі.

⁉️Інстытут адвакатуры ў Беларусі дэградуе на працягу чатырох гадоў: факты, прычыны, ацэнкі
Ад пачатку масавых рэпрэсій 2020 года пад пераслед патрапілі дзесяткі тысяч беларусаў. Найбольш адчувальны ўдар улады наносілі па журналістах, праваабаронцах і адвакатах.
З восені 2020 года беларускія ўлады адвольна арыштавалі сама меней 23 адвакатаў, а потым выкарыстоўвалі гэтыя арышты як падставу, каб адхіліць іх ад прадстаўлення інтарэсаў сваіх кліентаў у палітычна матываваных справах і адклікаць у іх ліцэнзіі.
За гэты час крымінальнаму пераследу падвергліся 11 абаронцаў, з якіх 6 і дагэтуль знаходзяцца за кратамі. Па інфармацыі ініцыятывы «Права на абарону», больш за 140 адвакатаў былі пазбаўлены ліцэнзій, амаль тры сотні былі вымушаныя самі сыйсці з прафесіі.
Праваабаронцы адзначаюць, што масавы пераслед адвакатаў паводле адміністрацыйных і крымінальных справаў пачаўся ў другой палове 2022 года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116588

У Смаргоні і Ваўкавыску масавыя ператрусы і затрыманні
Пра гэта паведамляе @Grodno_grab.
У людзей правяраюць тэлефоны і па геалакацыі спраўджваюць, дзе чалавек знаходзіўся падчас пратэстаў у 2020 годзе. Калі кагосьці не было на працоўным месцы, выклікаюць у міліцыю.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Зноў затрымлівалі Ніну Багінскую
Як стала вядома з крыніц «Белсату», жанчыну затрымалі ўчора ўвечары на плошчы Незалежнасці ў Мінску, у той момант, калі яна завязвала бел-чырвона-белую стужачку на дрэве каля зачыненага будынка Чырвонага касцёла ў Мінску.
Папярэдне, у Маскоўскім РУУС на Багінскую склалі адміністрацыйны пратакол. Міліцыянты пратрымалі жанчыну ў РУУС больш за дзве гадзіны і адпусцілі да суду дамоў.

У Мінску пачалі судзіць айцішніцу Анастасію Жыльскую
33-гадовая Анастасія родам са Жлобіна. Працавала праграмісткай у мінскім офісе кампаніі Exadel. Гэта буйная IT-кампанія родам з ЗША, у якой працуе некалькі тысяч чалавек. Яе затрымалі не менш за паўгода таму, піша «Наша Ніва».
Суд над Анастасіяй распачаўся 31 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367), «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361) і «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130). Справу разглядае суддзя Сяргей Кацэр. Дзяўчыне пагражае да дванаццаці гадоў калоніі.

Пачаўся суд над колішнім начальнікам аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра
Андрэю Лабадзе 54 гады. Ён мінчук, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі ў 1993 годзе. Ад таго часу працаваў у банкаўскай сферы. Вядома, што першым месцам працы стаў Беларусбанк, пазней ён перайшоў у Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. Там ён дарос да начальніка аднаго з аддзелаў.
Андрэя затрымалі вясной. 12 красавіка яму прызначылі адміністрацыйны арышт за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля гэтага супраць яго распачалі крымінальную справу.
Суд над Лабадой пачаўся 31 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-2 КК). Працэс вядзе суддзя Аляксандр Рудэнка.

Набыў моц завочны прысуд па справе «падрыхтоўцы тэракту ў Дзень перамогі»
У жніўні 25-гадовага Валера Водзіна судзілі ў парадку спецвытворчасці і прызначылі 20 гадоў калоніі і буйны штраф у памеры 600 базавых велічыняў (24 000 рублёў).
Судовая калегія Вярхоўнага суда разгледзела апеляцыйную скаргу па гэтай справе. Паведамляецца, што прысуд пакінулі без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення.
Агулам па справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі пад куратарствам Кіева» судзілі 5 чалавек. Падрабязнасці справы агучваліся ў прапагандыскім фільме АНТ «Забойная пасылка смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі».

📍З'явілася інфармацыя пра перадвыбарчыя ператрусы і затрыманні ў розных гарадах Беларусі
Паведамляйце «Вясне» пра такія выпадкі. Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.
Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS

🕯Еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты
«Напярэдадні Дзядоў, Дня памяці продкаў, паводле даўняй традыцыі дыпламаты краін Еўрапейскага саюза наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць пра незлічоныя жыцці і таленты, знішчаныя пошасцю таталітарызму», — напісала ў сацсетцы «Х» часовая павераная ў справах амбасады Літвы ў Беларусі Аста Андрыяўскене.