Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.81K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У Беларусі заблакавалі сайт музычнага парталу "Тузін Гітоў"

Пра гэта напісаў яго стваральнік Сяргей Будкін.

"У прыватнасці, заблакаваная праца асобных старонак, якія прысвечаныя праектам НЕрасстраляныя, "Перазагрузка", "Апошні золак", Заспявай BY, Тэлебудка, Тузін.Немаўля, "Re:Песняры", "100 найвялікшых беларускіх песень", праекты, прысвечаныя памяці Анатоля Сыса, Сержука Вітушкі, Міхала Анемпадыстава ды іншыя", – паведаміў заснавальнік парталу.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Вызваленне палітвязня – гэта безумоўная радасць і шчасце, але вярнуцца да нармальнага жыцця бывае няпроста»

Былая палітвязынка Ася Булыбенка падзялілася сваім вопытам адаптацыі пасля вызвалення. Яна распавяла пра крокі, якія дапамогуць лепш зразумець і падтрымаць вызваленага чалавека ў яго шляху да звычайнага жыцця:

👉🏻 Вельмі важна проста быць побач і слухаць, калі чалавеку хочацца распавядаць пра турму, нават калі ён паўтарае адну і тую ж гісторыю.

👉🏻 Не чакайце ад чалавека імгненных адказаў. Камунікаванне ў першыя дні пасля вызвалення можа быць цяжкім для псіхікі.

👉🏻 Не прымайце на свой рахунак рэзкія змены настрою былога палітвязня. Гэта частка адаптацыі.

Пра астатнія крокі можна даведацца ў відэа.

Крыніца: тг-канал Святланы Ціханоўскай
Стала вядома дата завочнага суда супраць актывіста Ежы Грыгенча

Як паведаміла "Гарадзенская правабарона", грамадскаму актывісту з Гродна інкрымінаваныя чатыры крымінальныя артыкулы: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

У Гродзенскім абласным судзе 11 лістапада пачнецца разгляд завочнай крымінальнай справы супраць Ежы Грыгенча.

Актывіста запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Гродзенскі абласны суд.
Сяброў дзяцінства сёння судзяць у Лунінцы за "здзек з дзяржсімвалаў"

У судзе Лунінецкага раёна 28 кастрычніка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Артура Малчана і Артура Канапацкага паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Працэс вядзе суддзя Святлана Братанава.

Як паведаміла "Берасцейская Вясна", хлопцаў судзяць за тое, што яны ў 2021 годзе знялі з будынку крамы дзяржаўны сцяг.

Аднаго з затрыманых знайшлі па адбіткаў пальцаў, які той здаваў падчас прызыўной кампаніі ў 2024 годзе.
❗️Палітвязня Дзмітрыя Іванчанку збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

38-гадовага Дзмітрыя затрымалі 11 сакавіка 2022 года паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўнікоў улады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Паводле сведчанняў былога сукамерніка, Дзмітрыя затрымлівалі жорстка: супрацоўнікі ГУБАЗ моцна яго збілі і катавалі электрашокерам. Хлопец быў увесь у сіняках. У Мінскім гарадскім судзе 10 кастрычніка 2022 года палітвязня асудзілі да пазбаўлення волі. Тэрмін пакуль невядомы.

Пакаранне Дзмітрыя накіравалі адбываць у бабруйскую калонію № 2. Цяпер стала вядома, што сёння, 29 кастрычніка, у Бабруйску будуць разглядаць справу аб пераводзе Дзмітрыя на турэмны рэжым. Рашэнне будзе прымаць суддзя Дзмітрый Свірыдаў.
За пратэсты 2020 года ў Брэсце асудзілі яшчэ 6 чалавек

Суд Ленінскага раёна Брэста 25 кастрычніка вынес чарговы масавы прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. Як піша "Берасцейская Вясна", Андрэя Карчагу, Ірыну Сароку, Таісію Літвінаву, Сяргея Пятручыка, Дзмітрыя Буланава, Валера Мароза асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Прысуд вынес Святаслаў Каліна.

Паводле версіі абвінавачвання, 10 жніўня 2020 года фігуранты справы ў Брэсце "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў". Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116572
Сілавікі затрымалі 34-гадовага актора

У "пакаяльным відэа" затрыманы кажа, што "рабіў рэпосты" і "пакідаў негатыўныя каментары".

Мужчына працуе ў розных "расійскіх кінапраектах".
Павел Сапелка: "Сярод 1300 палітвязняў — прэтэндэнты на гэтую пасаду з ранейшых выбараў, усе утрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада"

На фоне рэпрэсій, якія цягнуцца з папярэдняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, 23 кастрычніка рэжым Лукашэнка анансаваў дату сёмых выбараў прэзідэнта. Іх прызначылі за шэсць месяцаў да чаканай даты іх правядзення — яны мусілі адбыцца не пазней за 20 ліпеня. Але ўлады абралі 26 студзеня. Тым часам кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвясціла пра пачатак працы экспертнай місіі. Паразмаўлялі з праваабаронцам "Вясны" Паўлам Сапелкам пра ўмовы правядзення выбарчай кампаніі, ролю маніторынгу праваабаронцаў і мэты кампаніі.

"Цалкам відавочна, што ў грамадства няма запыту на тэрміновае правядзенне выбараў прэзідэнта па існуючых правілах гульні. Краіна пагружаная ў змрок рэпрэсій, легальнае палітычнае жыццё замерла, свабода слова і інфармацыі жорстка падаўленая, ніводнага шанцу на канкурэнтную барацьбу няма".

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116575
Старонкі аналітыка Сяргея Чалага і прадусара Аляксандра Чахоўскага прызналі "экстрэмісцкімі"

Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У яго трапілі інстаграм-акаўнты аналітыка Сяргея Чалага "chaly_news", прадусара Аляксандра Чахоўскга "a.chakhouski", закрыты чат у Viber "Дом, милый Дом, Мал-19", сайт "Belarussian sport solidarity foundation".

🔗 хроніка палітычнага пераследу
Блогера з Віцебска Андрэя Буку асудзілі за "пікетаванне ў інтэрнэце"

Як паведаміла "Віцебская Вясна", У судзе Шаркоўшчынскага раёна 28 кастрычніка Андрэю Буку прызначылі пяць сутак арышту паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП. Як паведамілі знаёмыя актывіста, прычынай абвінавачвання стала выява ў Telegram-канале.

З невядомай прычыны Андрэя Буку пакуль не адправілі за краты, а адпусцілі дадому.
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў вырак праваабаронцу і журналісту Уладзіміру Хільмановічу

Судовая калегія Вярхоўнага суда 25 кастрычніка разгледзела апеляцыйную скаргу Уладзіміра і пакінула прысуд без зменаў.

Нагадаем, Гродзенскі абласны суд 19 жніўня завочна асудзіў Уладзіміра Хільмановіча паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) Крымінальнага кодэкса і прызначыў 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 1000 базавых велічыняў.
У Магілёве распачаўся суд за "удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі" і "здраду дзяржаве"

У Магілёўскім абласным судзе 29 кастрычніка распачаўся суд над Сяргеем Ціханавым. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 2 арт. 290-5 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі) і ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Што менавіта ставіцца ў віну Сяргею невядома. Мужчыне пагражае да 15 гадоў зняволення. Справу разглядае Ігар Прошка.

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Сяргея — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
Віцебскія АМАПаўцы вучаць міліцыянтаў з вобласці разгнаняць пратэсты

Як стала вядома праваабаронцам, у Віцебскай вобласці ўсіх міліцыянтаў па чарзе выклікаюць на вучэнні. На палігоне АМАПаўцы вучаць калегаў з вобласці разганяць вулічныя акцыі. Выклікаюць на вучэнні нават аператыўных работнікаў, якія не могуць удзельнічаць у разгонах.

Падчас поствыбарчых акцый пратэсту ў Беларусі ў 2020 годзе адбыліся масавыя затрыманні, а пратэстоўцы зазналі жорсткія катаванні з боку сілавікоў.

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома дата чарговых прэзідэнцкіх выбараў, якія запланаваныя на 26 студзеня 2025 года. Як стала вядома з сённяшняга пасяджэння ЦВК, камісія адмовіла ў рэгістарацыі ініцыятыўнай групы па збору подпісаў кіраўніку "Руху за свабоду" Юрыю Губарэвічу. Такім чынам, пакуль зарэгістравалі толькі ініцыятыўную групу ад Аляксандра Лукашэнкі.
Грамадскую актывістку Ніну Багінскую могуць зноў судзіць за адзіночны пікет

Як стала вядома "Белсату", вечарам 19 кастрычніка ў Мінску па вуліцы Казлова Ніна Багінская выйшла на вуліцу з плакатам, на якім было напісана БНФ. Менавіта ў той дзень, 36 гадоў таму, быў створаны аргкамітэт арганізацыі.

Жанчыну затрымалі і адвезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе скруціўшы рукі за спінаю надзелі кайданкі. Там актывістку трымалі тры гадзіны, пасля чаго адпусцілі.

Дата суда невядомая.
Сілавікі затрымалі хлопца за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

"Пакаяльнае відэа" з затрыманым з'явілася ў праўладным тг-канале. У відэа хлопец кажа, што таксама пакідаў інтэрнэт-каментары ў бок міліцыянтаў і прыхільнікаў дзеючай улады.
Затрымалі хлопца, які нібы дасылаў інфармацыю пра вайскоўцаў у "Беларускі Гаюн"

У праўладным тг-канале паведамляецца, што затрыманне праводзілі гомельскія сілавікі. У "пакаяльным відэа" затрыманы кажа, што "дасылаў у чат-бот ініцыятывы інфармацыю аб перасоўванні расейскай ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі".

Цяпер хлопцу пагражаюць крымінальнай справай паводле арт. 361-4 КК за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
Сёння пачалі судзіць актывіста Аляксея Клюшнічэнку

Актывіст і сябра руху "За Свабоду" быў затрыманы 22 лютага. Аляксею інкрымінуюцца арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі) і ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання).

Суд над палітвязнем пачаўся 29 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс вядзе суддзя Святлана Макарэвіч.

💌Месца ўтрымання Аляксея: СІЗА-1. 223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Клюшнічэнка Аляксей Юр‘евіч
💻Напісаць анлайн
У Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі TikTok-старонку Славы Камісаранкі і сайт «s13.ru — Навіны Гродна»

Таксама ў «экстрэмісцкі спіс» трапілі старонкі ў Instagram «БЛАГОДIЙНИЙ ФОНД «ВIЛЬНА БIЛОРУСЬ», «Борисов», Telegram-каналы «ꑭ ᴠᴀʟʜöʟʟ ✙», «s13.ru — Новости Гродно», старонкі ў TikTok «Egor», «a_ivulin» «palatnomedia», «mini_pravda», «sti____o», «nevybory», «freedomby2020», «yuratestuchkaite», «nas97a».

Адзначым, што на старонку Камісаранкі ў TikTok падпісаныя 1,3 млн чалавек.
🇺🇳Незалежныя эксперты ААН збіраюць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

Дашліце ў ААН сваю гісторыю свайго пераследу, калі яна адбылася з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гендэрныя аспекты такіх парушэнняў.

Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць анкетку на рускай ці ангельскай мове. Апошні тэрмін прадастаўлення інфармацыі — 30 лістапада 2024 года.

Юрыдычная служба «Вясны» дапаможа вам карэктна сфармуляваць і распавесці сваю гісторыю рэпрэсій незалежным экспертам ААН. Калі ласка, звяртайцеся на @zvarot96 ці на [email protected]
Набыў моц прысуд па яшчэ адной завочнай справе

Судовая калегія Вярхоўнага суда разгледзела апеляцыйную скаргу па завочнай справе ў дачыненні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітранка, Вольгі Карач, Анатоля Котава, Веранікі Цапкала. Нагадаем, у ліпені ім прызначылі па 12 гадоў пазбаўлення волі, а таксама вялікія штрафы — Котаву і Карач прызначылі штрафы ў 15 000 базавых (600 000 рублёў), Вільскаму і Дзмітранку ў 12 000 і 11 000 базавых адпаведна (480 000 і 440 000 рублёў), Цапкала — 1000 базавых (40 000 рублёў).

Фігурантаў справы абвінавачвалі паводле пяці артыкулаў — «змова або іншыя дзеянні з мэтай захопа дзяржаўнай улады» (ч. 1 арт. 357 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК), «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) і «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК).

Паведамляецца, што судовая калегія вырашыла прысуд пакінуць без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM