Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Год калоніі — за ўдары пластмасавым флагштокам па машыне з аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» Стала вядома, што ў Мінскім раённым судзе ў лістападзе 2021 года да аднаго года пазбаўлення волі асудзілі 34-гадовую Святлану Саўчанка. Яе абвінавацілі ў хуліганстве…
Як праходзіў праўладны аўтапрабег у Новай Баравой, пасля якога жанчыне прысудзілі год калоніі

Удзельнікі аўтапрабегу ўключылі на ўсю гучнасць «Саня останется с нами» і падрэзалі людзей на пешаходным пераходзе (відэа заблюрына ў мэтах бяспекі).

Нагадаем, у Мінскім раённым судзе да аднаго года калоніі асудзілі 34-гадовую Святлану Саўчанка. Яе абвінавацілі ў хуліганстве за тое, што 2 верасня 2020 года на праўладным аўтапрабегу «За адзіную Беларусь» у Новай Баравой яна сарвала з адной машыны пластмасавы флагшток і некалькі разоў стукнула па машыне, якая ўдзельнічала ў ім.

Пацярпелая — Вольга Маршаловіч (Сышчанка). У адкрытых інтэрнэт-крыніцах паведамляецца, што яна мела рамантычныя сувязі з начальнікам мінскага АМАПа Дзмітрыем Балабам. Яна распавяла, што пасля «інцыдэнту адчувала душэўныя і маральныя стрэсы».

🔹Год калоніі — за ўдары пластмасавым флагштокам па машыне з аўтапрабегу «За адзіную Беларусь»
Беларуске Яне Пінчук працягнулі тэрмін утрымання пад вартай у расійскім СІЗА да 31 ліпеня

Дзяўчына знаходзіцца за кратамі ўжо 6 месяцаў. У Беларусі Яну абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу за адміністраванне тэлеграм-чата «Віцебск 97%», прызнанага ўладамі экстрэмісцкім. Ёй пагражае да 20 год пазбаўлення волі.

Крыніца: @spb_belarus

💌Падтрымаць Яну:
- 195009, Санкт-Петербург, ул. Арсенальная, д. 11, ФКУ СИЗО—5 УФСИН по г. Санкт-Петербургу и Ленинградской области, Пинчук Яне Витальевне, 1997 г. р.
😳Палітзняволены Віктар Лосік зарабляе ў калоніі 27 капеек

Палітвязень Віктар Лосік даслаў на волю вестачку са сваімі апошні навінамі. Ён працягвае наведваць літаратурны клуб, гурток па шахматах і ўдзельнічае ў "Гульнях розуму" (мясцвае «Што?Дзе?Калі?»). Нядаўна яму дазволілі працяглае спатканне, таму два дні правёў са сваёй сям’ёй.

Ён піша, што яму зменшылі атаварку да 2 базавых, бо ў калонію былі накіраваныя пазовы па яго справе, а заробак Віктара да гэтага часу складае 27 капеек. Лісты да палітвязня даходзяць толькі ад сваякоў. Але ён перадае, што ў калоніі працуе «Радыё Віцебск», таму можаце перадаваць палітвязню такім чынам добрыя словы.

📌Лосіка затрымалі ў снежні 2020 года за тое, што павесіў на мосце пудзілы з фотаздымкамі міністра ўнуртраных справаў і старшыні выбарчай камісіі Хацежанскага ўчастка для галасаванняа таксама ў нанясенні выяваў з гербам “Пагоня” на збудаваннях і апорах маста. Віктар жанаты, у яго двое дзяцей.

💌Падтрымайце Віктара: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
❗️«Гэтыя затрыманні і накіраваныя на тое, каб ламаць людзей», — жыхар Расонаў пра ўмовы ўтрымання ў віцебскім ІЧУ

У сярэдзіне сакавіка ў гарадскім пасёлку Расоны асудзілі Мікалая Машарскага, якога прызналі вінаватым у закліках да ўдзелу ў акцыі пратэсту 27 лютага. Суд над ім прайшоў, пакуль мужчына знаходзіўся ў Расіі. Рашэнне суддзі пра арышт на 20 сутак Машарскі атрымаў праз паведамленне ў Viber.

Праз дзень пасля вяртання ў Беларусь пяцёра сілавікоў у бронекамізэльках затрымалі Мікалая дома. Увесь арышт ён адбываў у віцебскім ізалятары, дзе для арыштаваных паводле «народных» артыкулаў створаны адмысловыя ўмовы.

🔻Былы арыштант распавёў пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, пра збіванне адміністрацыяй «непалітычных» за пратэст і пра тое, як улады Расонаў пераследуюць ягоную сям'ю з палітычных матываў 👉 https://bit.ly/3vvaa1O
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Тэлеграм у пяты раз выдаліў канал ГУБАЗіКа, на якім публікаваліся «пакаяльныя відэа» і асабістыя звесткі затрыманых па палітычных матывах @motolkohelp піша, што быў створаны ўжо шосты канал ведамства.
😁Тэлеграм у шосты раз заблакаваў канал ГУБАЗіКа

Ён праіснаваў менш за суткі.

На ім публікаваліся «пакаяльныя відэа» і асабістыя звесткі затрыманых па палітычных матывах.
«Рэжым працягвае жорсткія рэпрэсіі ў адносінах да ўласнага насельніцтва». ЕС асуджае законапраект аб пашырэнні сферы ўжывання смяротнага пакарання ў Беларусі

Прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў выступіў з заявай аб рэпрэсіўных мерах у Беларусі, якія пашыраюць сферу прымянення смяротнага пакарання. Нагадаем, у Беларусі плануюць увесці смяротнае пакаранне за «замах на здзяйсненне актаў тэрарызму».

«Гэтая папраўка да Крымінальнага кодэкса адкрывае магчымасці для далейшых сур'ёзных злоўжыванняў. Многім палітычным зняволеным (трыццаці шасці) прад'яўлены абвінавачанні ў "тэрарызме" альбо ўжо прысуджаны працяглыя тэрміны турэмнага зняволення па такіх абвінавачаннях. Шмат якія прадстаўнікі дэмакратычных сіл і палітычныя актывісты абвешчаны ў вышук па абвінавачваннях у «тэрарызме».

Многія з абвінавачаных паўстаюць перад судом на таемных, несправядлівых і прадузятых судовых працэсах, часта па сфабрыкаваных абвінавачаннях і без якіх-небудзь прававых гарантый. Цяпер ім таксама можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Цяперашні палітычны кантэкст у Беларусі робіць гэты паварот падзей яшчэ больш трывожным».

⁉️Што не так з законапраектам аб пашырэнні сферы ўжывання смяротнага пакарання? Адказвае юрыст
За ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе юнака асудзілі на два з паловай гады калоніі

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд 25-гадоваму Максіму Сафонаву. Юнака абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Нагодай для крымінальнага пераследу стаў удзел Максіма ў адной з акцый пратэсту восенню 2020 года. Больш падрабязнай інфармацыяй правабаронцы пакуль не валодаюць.

Вядома, што суддзя Марына Клімчук прысудзіла хлопцу пазбаўленне волі тэрмінам на два з паловай гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3OMvEi9
Старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікола Шарах на волі

Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Мікола — падазраваны па ч.1 арт. 342 КК («Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
❗️Палітзняволенаму Віктару Пархімчыку ўзмацнілі рэжым і пераводзяць у калонію

Учора, 29 красавіка, у судзе Камянецкага раёна разглядзелі справу «аб пераводзе палітвязня Віктара Пархімчыка ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Па рашэнню суддзі Галіны Прыхожка Віктара перавядуць у калонію на чатыры месяца і некалькі дзён.

📌Віктара асудзілі на два гады «хіміі» па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства). У віну Пархімчыку ставілася тое, што ў перыяд з 12 па 16 лістапада ў некалькі этапаў з хуліганскіх меркаванняў ён раскідаў 510 самарэзаў на праезнай часцы каля адміністрацыйнага будунку памежнага камітэта. Аднак не давёў злачынства да канца, так як супрацоўнікі памежнага камітэта збіралі раскіданыя самарэзы з праезнай часткі да таго, як па ім праязджаў аўтатранспарт, тым самым не дапускалі пашкоджаня маёмасці грамадзянаў і арганізацый.

💌Падтрымайце яго лістамі салідарнасці: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №45. 225073, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, в. Сушкі
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» Фонд спартыўнай салідарнасці і рэгіянальнае выданне «Флагшток»
📍Палітвязень Алег Хічоў адбыў тэрмін у калоніі і выйшаў на волю

Гарадзенца Алега Хічова затрымалі 31 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Яго вінавацілі ў тым, што 10 жніўня 2020 года ён удзельнічаў у акцыі пратэста супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Хлопца асудзілі 18 кастрычніка на 1 год і 2 месяцы калоніі.

29 красавіка Алег выйшаў на волю з папраўчай калоніі №15.
На Нямізе затрымалі музыку, які выконваў песні на ўкраінскай мове, сярод іншага кампазіцыі гурта «Акіян Эльзы»

Крыніца: @motolkohelp
❗️Палітзняволеных жлобінцаў, якія адбываюць тэрміны ў калоніях, дапытваюць у межах крымінальнай справы за абразлівыя каментары

Па інфармацыі «Гомельскай Вясны», за апошні час следчыя ў папраўчых калоніях дапыталі ўжо трох жлобінцаў у межах крамінальнай справы за абразлівыя каментары ў інтэрнеце. Супраць аднаго з іх — Сяргея Бекарэвіча — ужо распачалі новую справу, але пакуль невядома, паводле якога артыкула.

Паведамляецца, што следчыя прыходзілі да Дзяніса Давыдуліна і Яўгена Дамарацкага. Прычынай для допыту сталі нейкія зняважлівыя каментарыі ў сацыяльных сетках. Давыдулін адказаў следчаму, што ўжо больш за год знаходзіцца ў зняволенні, дадому тэлефануе раз на 2 месяцы, і, знаходзячыся ў калоніі, не мог нікога абразіць у сацсетках.

Дамарацкага дапытвалі ў якасці сведкі, які нібыта бачыў нейкі каментарый у адным з тг-каналаў. Яўген адказаў, што не звяртае на такое ўвагу. Затым у яго запыталі, ці пісаў ён сам зняважлівыя каментарыі адносна нейкага жлобінскага суддзі. Акрамя гэтага яму прапанавалі падпісаць яўку з павіннай, на што Дамарацкі даў адмоўны адказ.

Па дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 21 палітзняволенага перавялі ў «крытую» турму, і супраць яшчэ сямі распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК. Чытайце як пераследуюць палітвязняў у калоніі па спасылцы.

💌Падтрымайце палітвязняў:
- ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Дзянісу Андрэевічу Давыдуліну
- ПК №15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Яўгену Уладзіміравічу Дамарацкаму
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Сяргею Пятровічу Бекарэвічу
Як стала вядома праваабаранцам «Вясны», 26 красавіка ў Мінску быў затрыманы шэф-повар Вячаслаў Гарбатоў. Ён вядомы тым, што на «Беларусь-1» вёў кулінарную праграму.

Прычыны і абставіны затрымання Вячаслава пакуль невядомыя.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Учора на праўладным мітынгу «За Россию» затрымлівалі тых, хто спрачаўся з яго ўдзельнікамі

Праваабаронцам «Вясны» вядома як мінімум пра два такіх выпадкі. Сярод затрыманых — Кацярына Шыцікава. Калі яна з сябрамі праходзіла міма мітынгу, то пачала спрачацца з адной удзельніцай. Потым да яе падыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Кацярыну выклікалі ў Цэнтральны РУУС на размову, пасля якой яе не выпусцілі.

Учора ў Мінску невялікая купка людзей з дзяржаўнымі, савецкімі і расійскімі сцягамі прайшла маршам па горадзе «ў падтрымку Расіі».
Як паведамілі праваабаронцам «Вясны», 30 красавіка з цягніка «Мінск-Санкт-Пецярбург» быў зняты Дзмітрый Субачоў

Ён затрыманы. Прычыны і яго месцазнаходжанне пакуль невядомыя.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
📍Палітвязня Рыгора Кастусёва перавялі ў СІЗА КДБ

Стала вядома, што днямі лідара БНФ Рыгора Кастусёва перавялі з «Валадаркі» ў СІЗА КДБ.

Нагадаем, Рыгор быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Ён разам з Аляксандрам Фядутам, юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам, кіраўніцай мінскага офіса Зянковіча Вольгай Галубовіч і дальнабойшчыкам з Нарачы Дзянісам Краўчуком — фігурант крымінальнай справы аб "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" (арт. 357 КК).

🔻Палітвязень у лісце ад 25 красавіка паведаміў, што расследаванне па справе скончылася, і яго азнаёмілі з канчатковым абвінавачваннем. Фігуранты пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы. Хутка справу перададуць у пракуратуру.

💌Падтрымайце Рыгора: СІЗА КДБ, 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Рыгор Андрэевіч Кастусёў
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым

🔹Што не так з законапраектам аб пашырэнні сферы ўжывання смяротнага пакарання? Адказвае юрыст

🔹«Сядзець будзеш доўга, матэрыялаў у нас на цябе — на пяць гадоў»: праваабаронца «Вясны» Алесь Капуцкі расказаў пра сваё зняволенне

🔹«Хачу крычаць на ўвесь свет гісторыю свайго дзіцяці»: маці палітзняволенай Насты Кухаравай расказала, пра што ёй баліць на волі, а дачцэ — за кратамі

🔹«Губазавец сказаў: "Добро пожаловать в гестапо"». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастака Дзмітрыя Падрэза

🔹«Мікіта расказваў, што білі нагамі, дубінкамі, намотвалі анучу на галаву», — сукамернік пра затрыманага экс-следчага Старажэнку

🔹«Чалавек трапіў у турму — трэба за яго змагацца!» — экс-палітвязень Аляксей Караткоў
✌️Сённяшняя акцыя салідарнасці ў Тбілісі, прысвечаная, у тым ліку, Дню народзінаў «Вясны»