Верашчака
481 subscribers
6.34K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ДумкіЎслых

А вось і першыя вынікі дзейнасці нетаварышча Юспы.
Нейкая Тамара Бурак (яна ж Інга) ужо адкрыта абураецца (УВАГА!) таму, што прапанавалі права выбраць мову.
А далей наогул ягадкі - "меншинство возбухает и самовольничает"!

👉 Я гэта апублікавала дзеля таго, каб некаторыя не лічылі, што каналы на 100 - 300 падпісчыкаў ніякага ўплыву не маюць. Яшчэ як маюць, асабліва калі іх шмат.

Зоя С
#НамПішуць
#ДумкіЎслых

✒️ Аляксей і Пётр нешта загуляліся ў раздачу ярлыкоў - нацыяналісты, традыцыяналісты, капіталісты...камуністы? Так можна дагуляцца да таго, што самі застануцца ў меншасці, а вакол розныя "-істы".

Вораг - гэта той, хто здрадзіў радзіме і працуе супраць нашай дзяржавы, і зараз не мае значэння, які ён "-іст". І наадварот, калі нацыяналіст ці капіталіст працуе на інтарэсы нашай дзяржавы, саюза, то што з ім рабіць?

Прабачце, сацыялізму ў нас пакуль няма, у нас дзяржкапіталізм і сацыяльна-арыянтаваная дзяржава, але гэта яшчэ не сацыялізм. І сацыялізм нам адным не пабудаваць. Для гэтага яшчэ патрэбна, каб і нашыя суседзі да сацыялізму імкнуліся, і ў першую чаргу Расія.

Так што вось гэтыя цікавыя гульні Дзерманта па навешванню розных ярлыкоў ні да чаго добрага не прывядуць, гэта гульні не на адзінства, а на раз'яднанне...
Ніхто не супраць сацыялістычных ідэй, упэўнены. Чаму да гэтых ідэй не прывабіць нацыяналіста ці нават капіталіста? Ім няма месца ў вашым сацыялістычным грамадстве?