Верашчака
493 subscribers
7.7K photos
1.24K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#Падарожжа

Орша. Гарадская забудова, гістарычныя будынкі, вуліца Замкавая...
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі

Актывізацыя нацыянальнага руху ў гады Першай сусветнай вайны

На працягу жніўня 1914 г. - лютага 1917 г. Першая сусветная вайна заставалася найважнейшым фактарам, які вызначаў формы і напрамкі дзейнасці беларускіх нацыянальных арганізацый.

З пачаткам вайны ў заходніх губернях Расійскай імперыі былі ўведзены ваеннае становішча, ваенная цэнзура ў друку, забаронены сходы, маніфесты, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды, праходзіла масавая мабілізацыя найбольш актыўнай часткі насельніцтва.

Недахоп сродкаў і жорсткая цэнзура прывялі да закрыцця беларускіх друкаваных органаў.

У гады Першай сусветнай вайны ў Мінску паступова вызначаўся новы пасля Вільні цэнтр беларускай нацыянальнай дзейнасці.

Бежанцы павялічылі ўдзельную вагу беларусаў сярод жыхароў Мінска і іншых гарадоў Беларусі.
Летам 1915 года ў Мінску пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.

Падчас вайны з'явіўся новы фактар росту нацыянальнай самасвядомасці і новае поле для дзейнасці ў галіне нацыянальнага адраджэння - беларускія бежанцы.

У іх асяроддзі праз параўнанне сваёй мовы, паводзін і культуры з мовай рускага насельніцтва паскорылася фарміраванне іх нацыянальнай свядомасці.
Апынуўшыся ў іншым этнічным асяроддзі, беларусы адчулі і прынялі як асаблівую каштоўнасць сваё этнакультурнае, моўнае, ментальнае адрозненне.
Праз беларускую мову яны ўспрымалі сябе як асобную нацыянальную групу, якая ва ўмовах вайны здолела згуртавацца, сумесна пераадольвала эканамічныя складанасці.

Разам з тым нават з улікам свайго ўласнага становішча бежанцы не падтрымлівалі заклікі да поўнай палітычнай і гаспадарчай незалежнасці Беларусі.

Яшчэ адным цэнтрам беларускага нацыянальнага руху становіцца Петраград. На пачатку XX ст. беларусы былі другой па колькасці нацыянальнасцю ў Пецярбургу і самай вялікай дыяспарай горада.

З мэтай кансалідацыі раскіданых па розных гарадах імперыі беларускіх арганізацый Петраградскае таварыства ў лістападзе 1916г. пачало выпуск штотыднёвіка "Дзянніца".

Акупацыя нямецкімі войскамі заходняй часткі Беларусі прымусіла беларускія нацыянальныя сілы змяніць формы і метады сваёй дзейнасці.

Частка кіраўнікоў Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны выехала на ўсход. А.Луцкевіч і В.Ластоўскі засталіся ў Вільні, на захопленай Германіяй тэрыторыі. Яны выступілі з ідэяй стварэння "Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага", якая аб'яднала прадстаўнікоў розных нацыянальных рухаў.
Галоўным пунктам апублікаванай у лютым 1916г. праграмы канфедэрацыі было ўтварэнне беларуска-літоўскай дзяржавы.

Аднак шырокай падтрымкі гэта ідэя не знайшла. Літоўскія нацыянальныя дзеячы баяліся, што ў супольнай дзяржаве яны могуць быць падвергнуты асіміляцыі беларускай большасцю і найперш клапаціліся аб стварэнні сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці.
Польскія памешчыкі і касцёл разгарнулі інтэнсіўную дзейнасць па апалячванні беларусаў.

Ідэя ўзнаўлення ВКЛ была ўтапічнай яшчэ і таму, што германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.

У беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол.
Група беларускіх дзеячаў на чале з В.Ластоўскім заснавала тайную арганізацыю "Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі", якая ставіла за мэту ўтварыць незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах.

Такім чынам, на працягу 1915 - 1916 гг. адбывалася паступовая эвалюцыя поглядаў насельніцтва па нацыянальным пытанні.
Гэта эвалюцыя праходзіла ў асобных геаграфічна аддаленых адна ад другой плынях - бежанскай і мясцовай, павольнае злучэнне якіх у адну паскорыла рэвалюцыйныя падзеі.
Forwarded from Мода На Мову
🖌 Гляньце толькі на гэны калінавы куст — ён вяночкамі ўсцяж ператканы. (Дубоўка).

#безэквівалентнаяЛексіка
Выпраўляючыся ў лес збіраць грыбы, не забудзьцеся захапіць з сабой невялікі складаны нож.

Як яго назваць адным словам?
Anonymous Quiz
4%
спавівач
6%
кагáл
2%
услон
9%
шкумáт
79%
сцізорык
#Падарожжа

Орша. Замчышча. Калісьці тут, на месцы ўпадзення ракі Оршыцы ў Днепр быў каменны замак, з XV ст., будаваўся яшчэ пры князе Вітаўце.

На апошнім фота від з замчышча на Свята-Успенскі жаночы манастыр, дзе мы ўжо былі раней )
На святкаванні 700-годдзя Мядзела адбылося закрыццё абласнога пленэру па вырабе драўляных скульптур «Сонечная цеплыня дрэва».

А драўляныя творы сталі памятным падарункам Мядзелю да яго 700-гадовага юбілею: яны ўпрыгожаць сквер каля раённага Цэнтра культуры.

Пацікавімся, што прыгожага зрабілі майстры
Паколькі горад Мядзел адзначае сваё 700-годзе, то прысвяцім колькі вечароў легендам і гісторыям, якія звязаныя з гэтымі мясцінамі.

Гісторыю пра будаўніцтва Мядзельскага касцёла і дзяўчыну, якую замуравалі ў слуп вы ўжо чыталі, спадзяёмся. А сёння будзе легенда пра каралеву Бону Сфорца, якая жыла ў палацах на Нарачы і Мястры і пра тое, як шведам удалося захапіць замак на Нарачы і чаму Мядзельскі замак застаўся для іх непрыступным. 👇
#МіфыЛегендыБеларусі

Каралеўскі замак (легенда)

У сярэдзіне XVI стагоддзя на астравах азёр Мядзела і Нарач былі пабудаваны тры замкі. Заснавала іх каралева Бона, якая і жыла ў адным з іх – на Нарачы. У двух другіх жылі яе сёстры, якія пакінулі Італію і пасяліліся ў глухім кутку Белай Русі.

Каралева паходзіла з дынастыі міланскіх герцагаў Сфорцаў. З імем яе звязана шмат легенд і паданняў. Яна нібыта была чараўніцай. Гэтую цудадзейную сілу даваў ёй залаты бог з брыльянтавымі вачыма, які захаваўся ў замку з часоў язычніцтва. Каралева магла ажыўляць мёртвых, вылечвала людзей ад любых хвароб. Больш таго – яна зналася з нячыстай сілай: заваражыла ўсё наваколле ад змей.

Замак на Нарачы, па народным паданні, быў грозны і непрыступны. Яго вартаваў моцны гарнізон. 
І з усіх бакоў замак акружала вада. З берага да яго можна было трапіць толькі па мосце, але той быў так пабудаваны, што і адшукаць нельга: пачынаўся метраў за сто ад берага на глыбіні каля паўтара метра, і падысці да яго можна было толькі па вузенькай скрытай дарожцы.

Мост на ноч падымаўся, а днём апускаўся ў ваду. Некалькі разоў замак 
асаджвалі шведы, але не ўзялі яго
. Яны захапілі Мядзел, а да вострава не маглі падступіцца.

Пасля ім пашанцавала: карова ад берага ўзбілася на 
падводны мост і пайшла на востраў. Замак быў узяты, але каралева выратавалася: па падземным ходзе, пад возерам
. Ход злучаўся з замкам сястры на Мястры і выходзіў на бераг, да старамядзельскага касцёла. 

Цудадзейнага залатога ідала яна кінула ў крапасную студню, і адбылося дзіва: грымнуў гром, уздрыгнула зямля, і пайшоў адразу лівень. Гэта перашкодзіла шведам шукаць падземны ход. Потым зноў задрыжэла зямля, і Нарач памялела: абваліўся падземны ход, воды залілі яго...

Варанец успамінае, што, па расказах дзядоў і прадзедаў, легенда пра залатога ідала была вельмі жывучая. Гаварылі, што часта сярод ночы і свечка выдавала на востраве залатой фігуркай.

Пры Польшчы некаторыя энтузіясты хацелі адшукаць скарб. Адзін пан нават прыпёрся з Варшавы з планам. Але ён чамусьці імкнуўся шукаць скарб на возеры Мястра. Абяцаў сялянам, што мелі зямлю на востраве, заплаціць 1 500 злотых за раскопкі. Але сяляне не верылі таму пану, шкадавалі капаць зямлю – тады і касы тут не закладзеш...

Запісаў Вячаслаў Лапцік
Натхнёныя лёсам адзіным: упаўнаважаныя Саюзам пісьменнікаў Беларусi

Напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства,85-годдзя Брэсцкай вобласці на радыё "Горад FM" кожны чацверг і аўторак выходзіць праграма пра літаратуру Брэстчыны "Натхнёныя лесам адзіным". Ініцыятарам і стваральнікам унікальнага радыёпраекта стаў паэт, галоўны рэдактар радыё "Тэлерадыёкампаніі "Брэст" Васіль Барысюк.

Чытаць далей: https://gorodfm.by/programmy/2287-nathnjonyja-ljosam-adzinym
Forwarded from Верашчака
Як кот звяроў напалохаў

Беларуская народная казка. Апрацоўка Алеся Якімовіча

#КазкіДзецям