Верашчака
490 subscribers
6.42K photos
942 videos
3 files
1.5K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#Літаратура

13 чэрвеня споўнілася 190 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Вераніцына

Пісьменнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанцін Васілёў Вераніцын нарадзіўся 13 чэрвеня 1834, Астраўляны, Віцебскі павет, Віцебская губ. — памёр 26 жніўня 1903, Пецярбург.

📌 Паходзіў з прыгонных сялянаў, пасля атрыманьня «вольнай» ад свайго пана Васіля Бондырава, прыпісаўся ў мяшчане і выбраў сабе прозвішча «Вераніцын».

📌 Вучыўся ў Гарадоцкай парафіяльнай школе, Віцебскай гімназіі і два гады ў Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі, з адзнакай скончыў Горы-Горацкі інстытут.

📌 Працаваў выкладчыкам у Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, потым служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносінаў.

📌 У 1900 выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка.

📌 Яго найвядомейшая паэма «Тарас на Парнасе» складалася за часам пецярбурскага ды горацкага побыту.

📖
«Замалёўка»
Пятрусь Броўка.

Спявае лета над барамі,
Сасёнкі струнамі звіняць,
Гамоніць поле каласамі,
Шапоча ў кветках сенажаць.

Шумяць вятры ў гаях напеўна.
Адна рачулка ў чаратах
Бурчыць, варочаецца гнеўна,
Бы мулка спаць на камянях.

А можа, з навіны ў ахвоту,
Пакуль міне плацінаў строй,
Так напрацуецца да поту,
Што пара раніцой над ёй.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як можна захаваць унікальныя моўныя дыялекты

У тыкток @linguotech
Тут філялягіня беларускай мовы патрабуе дапамогі лінгвістаў наконт слова "налепка".

Мы, канешна, не лінгвісты, але слоўнікамі карыстацца ўмеем.
Дык вось, у слоўніку рускай мовы XVIII ст. апісана значэнне слова "налепка", як тое, што налеплена на чым-небудзь.

Добра вядома, што беларуская мова захавала ў сабе багата слоў і значэнняў ад старажытнай славянскай мовы, у адрозненні ад рускай, дзе існуе значна больш запазычанняў.

Гэта і без лінгвістаў ўсім вядома. Усім, акрамя студэнткі філалагічнага факультэта.

Ну, і хто тады "дебилы", га, Волечка? Вучы, Вольга, беларускую мову - маці вашу! 🤪

П.с.: з рускай мовай у вас таксама бачныя праблемы!))
Forwarded from Звязда
Адкрыццё новых старонак памяці

У архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю са дня нараджэння Васіля Быкава.

zviazda.by
Forwarded from Звязда
Прадстаўнікі 21 краіны пацвердзілі ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці Беларусі

Пешыя парадныя разлікі з гэтых краін пройдуць па вуліцах сталіцы 3 ліпеня.

zviazda.by
Forwarded from Звязда
Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

Нябесная канцылярыя капрызіць, і многія наракаюць на гэты чэрвень за пераменлівасць і нестабільнасць надвор’я. Але лета ўсё ж наступіла. Гэта гараджанін, бледнае і незагарэлае дзіця асфальту, што праводзіць лета ў офісе, можа ацаніць па колькасці людзей на гарадскіх пляжах у пагодлівы вечар і — па асартыменце рынкаў.

zviazda.by
Перастаньце думаць аб тым, што пра вас падумаюць іншыя, і тады ў вас з'явіцца вялізная колькасць часу каб падумаць пра што-небудзь прыемнае.

✒️ Алег Рой
🎨 rocio_bonilla_illustration
#МіфыЛегендыБеларусі

1543 год. Замак у Геранёнах. Малады прынц Жыгімонт Аўгуст III прыязджае ў маёнтак Гаштольдаў дапамагчы вырашыць маёмасныя справы ўдавы Барбары Радзівіл. Гэта афіцыйная мэта візыту. Насамрэч, маладая ўдава і прынц закаханыя, другі тыдзень яны праводзяць разам час у далечыні ад сталічных інтрыг.

***
У адным з замкавых пакояў вядуць гутарку двое са світы прынца: Якаў Няміра - сын каралеўскага каморніка, і Марцін - лоўчы прынца.

- Як ты, Марцін, лічыш, гэта яна шчыра? Ці хітрасць, каб кароль па праву кадука не забраў маёнтак?
- Яны маладыя! Я ня думаю, што тут ёсьць нейкі разлік. Ды і сама Барбара заквітнела, гэта бачна.
- Яшчэ б, малады прынц! Ды яшчэ і ў росквіце сіл, а Станіс быў стары для яе і без году нябожчык…Хм…Такі магутны род і нікога не засталося…

Працяг ніжэй 👇
- Ну, людзі тут рознае кажуць.
- Ты пра яго брата?
- Так. Людзі гавораць ён жывы.
- Я чуў, што ён нібыта звар’яцеў, а потым уцёк з замка. Растварыўся сярод сялянства! Альбрэхт яго шукаў і не знайшоў.
- Гэтая гісторыя ахутана містыкай. Канюшы мне расказаў увогуле нейкую дзіўную казку. Пры гэтым усе да адзінага паляўнічыя замка мне яе пацвердзілі. І нават на кухні гаварылі…

У адну з вельмі снежных зім, малодшы сын Альбрэхта Юрый Гаштольд (родны брат Станіслава) адправіўся на паляванне. Дзічыны амаль не было, але ён напаў на след нейкіх істот.

Спачатку паляўнічыя вырашылі, што гэта статак ланяў. Але, па меры пераследу, яны разгледзелі істот лепш. Ад лані ў тых былі толькі рогі. Істоты былі неверагодна хуткія і падобныя больш на людзей, пакрытых белай поўсцю.

Сляды на снезе завялі Юрыя ў самы гушчар старажытнага лесу. Світа прасіла вярнуцца назад, але малады дваранін быў настойлівы і нават кінуў коней каб прайсці далей…

У глыбіні лесу перад праследавальнікамі паўстаў вялізны валун. Яго было ніяк не абысці. Сляды вялі наўпрост праз яго. Ледзь Юры дакрануўся да яго і…

Раптам пачуўся жаночы крык і Юрыя адкінула ўбок. З расколіны ў валуне вылецеў струмень шэрага дыму і, як змяя, запаўз прама ў рот двараніна. На вачах паляўнічых малады Юры пачаў ператварацца ў нейкага жахлівага звера. Ён накінуўся на паляўнічых і пачаў ірваць тых ікламі і кіпцюрамі.

Хтосьці кінуўся бегчы прэч і змог выратавацца. Альбрэхт некалькі разоў пасылаў на пошукі салдат, але тыя не знайшлі ні Юрыя, ні целаў загінуўшых, ні вялізнага валуна…

Альбрэхт шмат раіўся са знахарамі, нават да нейкай вядзьмаркі звяртаўся. Але пасля, прыпыніў пошукі і загадаў больш ніколі ў тым лесе не паляваць. Мясцовыя кажуць, што пярэварацень і дагэтуль ахоўвае логава тых дзіўных істот. Некаторыя паляўнічыя яго сустракалі. Іншыя гавораць, што бачылі Юрыя ў чалавечым абліччы ў вёсцы, але з дзікімі вачыма.

⁃ Гэта цікава… - задуменна выказаў Якаў і працягнуў,
⁃ Здаецца, вось нам, Марцін, і месца для наступнага палявання…

Барсукалак.
Аўтух-дамоўнік
<unknown>
#КазкіДзецям

Аўтух-дамоўнік

Уладзімір Караткевіч
Не, ну паколькі студэнтка пра мяне напісала, то міма прайсці не змагла. Проста не разумею, што яна хоча!? То прызывала ў пракуратуру за дзве мовы пісаць, то абураецца, што пішуць у арганізацыі!
Халера яе пойме, гэту бабу! Дык што рабіць нарэшце рэшт? Пісаць ці не пісаць?!

Ці пісаць толькі ёй можна, а іншым не? Дык гэта дыскрымінацыя нейкая! Волька-манапалістка проста!

🤣
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сапраўдная "Лявоніха" у ранішнюю стужку вам!

У тыкток @zhartart
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

ФАРШЫРАВАНАЯ КАПУСТА ПА-ЛІТОЎСКУ

Некалькі галовак капусты (белай ці савойскай) ачысціць ад верхніх лістоў, кожную парэзаць на чатыры часткі, памыць і варыць у
падсоленай вадзе, пакуль напалову не зварыцца. Тады выціснуць, накласці паміж лістамі фаршу з мяса, абвязаць ix ніткай і падсмажыць на патэльні ў масле, каб аж зарумяніліся.

Зноў шчыльна скласці капусту ў рондаль, падліць вады, дадаць падсмажанай у масле мукі, прыкрыць і тушыць ці запякаць.

Перад падаваннем
пакласці ў паўмісак, абсыпаць сухарамі і абліць соусам.

Смачна есці!