Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Слуцкія паясы — вырабы ручнога ткацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, элемэнт традыцыйнага параднага мужчынскага строю шляхты. Назва паходзіць ад назвы горада Слуцк у Беларусі, дзе іх ткалі на мануфактуры шаўковых паясоў. Пояс лічыўся прыкметай высакароднага паходжаньня й яго наяўнасьць паказвала на дабрабыт уладальніка, паясы мелі вялікі кошт і перадаваліся ў спадчыну.
https://t.iss.one/historianinBelarus/1548?single
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
🫣 Сёння даведалася, што дарослай ільвіцы патрэбна на адпачынак 20 гадзін у дзень.
Я так і ведала!
Я - дарослая ільвіца!
Forwarded from Звязда
Цацачны рай у Кобрыне

Свята гульні і цацак «Палессе-2024» праходзіць 1 чэрвеня ў Кобрыне. Штогод гэтае мерапрыемства радуе сваёй непаўторнай атмасферай самых маленькіх жыхароў і гасцей горада.

Фотарэпартаж на zviazda.by
#МіфыЛегендыБеларусі

Багнік - у беларускай міфалогіі дух, адзін з трох відаў балотных нячысцікаў - Балотнік, Багнік і Аржавенік.

Жыве ў багне - тарфяным балоце, якое ніколі не пакрываецца расліннасцю і выглядае як бруднае чорнае возера. 
А давайце паснедаем нанач, каб потым раніцай даўжэй паспаць!
😁

🎨 Малюнак Alison Friend
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы, Беларусь і беларусы!
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

МЕЛЬШПАЙС З ЧАРЭШНЯМІ

Фунт пачышчаных (без "хвосцікаў" і костачак) чарэшань змяшаць з
дробным цукрам і цынамонам, уліць кілішак віна і патушыць на вялікім агні пад вечкам.

Расцерці да стану смятаны паўфунта нясоленага масла, убіць па адным дзесяць яек, увесь час расціраючы, дадаць кватэрку цукру, трошкі цытрынавай скуркі і столькі сухароў альбо цёртай булкі, каб маса была пульхнай, але не занадта густой.

Намазаць маслам і абсыпаць сухарамі патэльню альбо форму, пакласці туды трошкі падрыхтаванай з яек і сухароў масы, потым астуджанай чарэшні, зноў масы і зноў чарэшні. Наверсе трэба, каб абавязкова была маса з сухароў. Да таго ж форму не трэба накладваць да верху, бо гэты мельшпайс вырасце.

Паставіць на гадзіну ў печ і падаваць, абсыпаўшы цукрам.

Пра мельшпайсы тут
🔥🔥🔥 У Беларусі пройдзе тыдзень бясплатных экскурсій і дэгустацый

У Беларусі з 3 па 9 чэрвеня пройдзе акцыя "Вандруй. Адчуй. Натхняйся".

Яе ўдзельнікі - Беларускія аб'екты турызму - дораць гасцям наведвання і пачастункі.

На 1200 аб'ектах можна цалкам бясплатна наведаць:

* экскурсіі і квэсты
* дні адчыненых дзвярэй
* майстар-класы
* дэгустацыі страў нацыянальнай кухні
* прэзентацыі паслуг і спецпрапановы.

Не забудзьцеся папярэдне запісацца на наведванне аб'ектаў і экскурсій. Гэта абавязкова. Падрабязны іх пералік і кантакты можна даведацца тут.

У 2024 годзе акцыя " Вандруй. Адчуй. Натхняйся" праводзіцца ў трэці раз. Упершыню яна адбылася ў 2022 годзе. Тады 516 аб'ектаў наведалі больш за 24 тыс.чалавек. У 2023-м ужо 924 аб'екты ўбачылі звыш 58 тыс.турыстаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Апытанкі ад Ільі Шынкарэнка

Ці ведаюць беларусы беларускую мову?

У тыкток @shynkarenka
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА.

"Буслік пра птушак"
Аўтар(ы):
Лукашэнка В.І., Перакос Т.М.
Кніга запрашае чытача ў цікавае «птушынае царства»: пазнавальныя артыкулы і творчыя заданні пашыраць кругагляд не толькі пра бусла (сімвала нашай Радзімы), але і пра многіх іншых птушак. Займальны матэрыял дазволіць дзецям удасканаліць свае веды і ўменні па розных раздзелах прадмета «Беларуская мова».

Складальнікі прапаноўваюць чытаць гэту кнігу з рознакаляровымі алоўкамі ў руках… У выніку яна ператворыцца ў кніжку-маляванку!

Прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

#АкадэмКніга