Верашчака
478 subscribers
6.41K photos
938 videos
3 files
1.49K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Фолк-група "Росквіт"

Добрай раніцы, сябры!
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

МЯСА ПЕРАКЛАДАНАЕ

Стушыць трохі цёртага хрэну ў масле і смятане, сцерці на тарцы некалькі звараных бульбін, пасаліць, уліць крыху растопленага масла і перамяшаць з трыма добра ўзбітымі яйкамі.

Мяса, зваранае з карэннем, пакроіць на кавалкі і пакласці ў посуд, пераклаўшы кожны
кавалачак тушаным хрэнам.

Зверху прыкрыць цёртай бульбай, абсыпаць сухарамі, падрумяненымі ў масле, і запячы ў печы.

Смачна есці!
Сяргей Кавальчук🎨🖼

Мастак нарадзіўся не ў Беларусі, але пасля распаду СССР перабраўся ў Мінск і з 1996 г. пачаў працаваць, як прафесійны мастак. Мастак-самавук. Майстар пейзажу. Піша алеем. За сваю кар'еру мастак напісаў ужо больш за 1000 карцін. Творы Кавальчука знаходзяцца ў прыватных галерэях і калекцыях жывапісу па ўсім свеце.
https://t.iss.one/clipclubc/1627?single
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
МАКСІМ ТАНК.
Цудоўны горны хрыбет у гонар беларуса Чэрскага ў Якуціі.

Тыдзень таму быў дзень нараджэння Івана Чэрскага (1845-1892), вядомага даследчыка, вандроўніка, геолага, у гонар якога названы дзясяткі геаграфічных назваў, у тым ліку ледавікі, вулкан, узвышшы і інш.
https://t.iss.one/kufar_starazytnasc/4608?single
Forwarded from Мода На Мову
😕 ДУЛЯ З МАКАМ

💁 Зусім нічога не атрымаць, ці не даць.

🖌
Вы за гэта грошы аграбаеце з казны. А мне… дулю з макам даяце. Знайшлі дурня… (В. Каваленка. Падвышанае неба).


#беларускіяФразеалагізмы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Крыху болю для тых, хто адмаўляе беларусам у гісторыі і прапануе лічыць яе з 17-га года.

А для нас так:
..."Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына"....

У тыкток @pan_zluktouski
#ГісторыяБеларусі

23 мая 1923 года ў Мінску пры вялікім збегу народа адкрылася першая ў БССР ашчадная каса (№16)

Яна размясцілася ў Доме працы на плошчы Свабоды.

Першым укладчыкам папярэдніка Беларусбанка стаў Янка Купала. Ганарар за сваю кнігу "Спадчына", выдадзеную ў 1922 годзе, ён паклаў на кніжку №1.
Да 1 студзеня 1924 года ў Рэспубліцы дзейнічала ўжо чатыры цэнтральныя касы – у Барысаве, Бабруйску, Мазыры і Слуцку, а таксама шэсць паштова-тэлеграфных кас. Кіравала працэсам іх развіцця Галоўная Цэнтральная каса №16.

Праз паўстагоддзя сетка ашчадных кас у БССР налічвала ўжо звыш 3 тыс. устаноў усіх тыпаў.

Крыніца