#СучаснаяБеларусь
💥 🏆Два залатыя медалі за інавацыі ў складзе прадукту і зручнасць ў спажыванні.
Кандытарская фабрыка "Красный пищевик" вяртаецца з Міжнароднай выставы "Прадэкспа-2024" з узнагародамі.
У дэгустацыйным конкурсе фаварытамі сталі:
🍎мармелад "TINKI ""Марское паляванне"
🍎жавальны Зефір "Лаўсторыя" "малінавы з вітамінамі".
У намінацыі "прадукты для ЗОЖ" пераможцам стала дражэ "арахіс у шакаладзе з канцэнтратам сыроватачна бялку".
А выбарам гандлёвых сетак нумар 1 стаў зефір у шакаладзе гандлёвай маркі"першы Бабруйскі".

Ачышчальны Бурачны квас.
Бурачны квас - гэта гаючы бальзам!
Ён чысціць арганізм ад шлакаў. Ныркі вызваляюцца ад камянёў, кішэчнік ад гніласных закісанняў, сасуды ад закупорак, а печань ад усяго непатрэбнага.
І навошта купляць дарагія лекі, калі ёсць такі недарагі спосаб ачышчэння арганізма?! Інгрэдыенты:
- 1 бурак (буйны)
- 2 л вады (кіпячонай астуджанай)
- 4 сталовыя лыжкі цукру
- 1 хлеб жытні (скарынка чэрствая)
Вычышчаны бурак дробна пасекчы або нарэзаць, змясціць у шкляны слоік, заліць кіпячонай вадой, дадаць цукар і скарынку жытняга хлеба. Слоік зачыніць марляй, і пакінуць для закісання на 3 дні. Пасля гэтага квас працадзіць, разліць у бутэлькі, закаркаваць і астудзіць.

#ЛюдзіБеларусі
Міхаіл Клеафас Агінскі
Дыпламат, палітычны дзеяч, удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі, таленавіты кампазітар. Знакаміты паланэз "Развітанне з Радзімай" ён напісаў у радавой сядзібе Агінскіх у Залессі (Гродзенская вобласць). 250-годдзе з дня нараджэння М. К. Агінскага ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014-2015 гг.
Творчасць М. К. Агінскага атаясамліваецца з яго славутым паланэзам “Развітанне з Радзімай”, а між тым на сённяшні дзень вядома 20 яго паланэзаў, 4 маршы, 4 вальсы, 3 мазуркі, галоп, менуэт, шматлікія рамансы, опера “Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры”, напісаная на ўласнае лібрэта.
У апошнія гады жыцця ў Залессі М. К. Агінскі інтэнсіўна працаваў над “Мемуарамі пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.” (4 т.), у якіх неаднаразова падкрэсліваў сваё ліцвінскае паходжанне. Яны выйшлі на французскай мове ў Парыжы ў 1826–1827 гг., у 1870–1873 гг. былі перакладзены на польскую мову.
Падрабязна можна пачытаць тут

Äîðîæêà 3
Íåèçâåñòíûé èñïîëíèòåëü
Мазурка Рэ мажор – фартепьяна.
Пьеса дэманструе майстэрства М. Кл. Агінскага ўнесці своеасаблівасць і непаўторнасці ў кожную мініяцюру ў рамках аднаго жанра.
Выконвае - Іва Залускі, брытанскі музыкант і гісторык музыкі, прапраўнук М.К. Агінскага па лініі яго дачкі Амелі.

Forwarded from Tech Lead – навука і тэхналёгіі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Першыя беспілётныя аэратаксі паступілі ў продаж
Ад красавіка ў Кітаі можна будзе купіць камэрцыйнае аэратаксі за $333,000. Першая масавая мадэль можа перавозіць двух пасажыраў агульнаю масаю да 240 кг на 30 км з хуткасьцю да 130 км/г. Зарада акумулятараў хапае прыкладна на 25 хвілінаў палёту.
Пасьпяховая сэртыфікацыя паветранага судна ў Кітаі значна аблегчыць атрыманьне дазволаў на эксплюатацыю ў ЗША і ЭЗ.
На сёньня вытворца беспілётнікаў ужо атрымаў больш за 1,200 папярэдніх замоваў ад кліентаў з розных краінаў.

Forwarded from Матуля Беларусь
НАШЫ АСОБЫ.
НАПАЛЕОН ОРДА.
МАСТАЦТВА.
11 лютага -
дзень нараджэння мастака, кампазітара НАПАЛЕОНА ОРДЫ (1807-1883)
Нарадзіўся ў маёнтку Варацэвічы Пінскага павета ў сям’і маршалка шляхты. Хатнюю пачатковую адукацыю працягвае ў Свіслацкай гімназіі. Пасля - Віленскі універсітэт, фізмат. У 1827 г. быў адлічаны за прыналежнасць да студэнцкага таварыства "Заране". Арышт і 15-месячнае турэмнае зняволенне.
У час паўстання 1830-1831 гг. прымае ў ім удзел, як стралок палка коннай гвардыі Літоўскага корпуса і вызначаецца ў бітве пад Коцкем, атрымлівае ордэн Залатога крыжа,чын капітана. Пасля падаўлення паўстання эмігрыруе ў Італію. У 1833 г. - Парыж. Тут атрымлівае мастацкую адукацыю. Пасля абвешчанай амністыі, 49-гадовы Орда вяртаецца ў Варацэвічы.
У 1862-1863 гг. жыве ў Гродне, потым у Пінску. Працуе хатнім настаўнікам музыкі. У вольныя ад працы месяцы шмат падарожнічае па Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне. У вандроўках робіць замалёўкі архітэктурных і гістарычных помнікаў, гэта больш за 1150 малюнкаў.

Музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі
Адрас: Івацэвіцкі раён, Косава, урочышча Мерачоўшчына
Выдатны палітычны дзеяч, “выхаванец” адразу некалькіх краін, Тадэвуш Касцюшка, правёў дзяцінства ў беларускай Мерачоўшчыне. Некаторыя гісторыкі не выказваюць стоадсоткавай упэўненасці ў такой інфармацыі, бо месца, дзе знаходзіцца сядзіба, ціхае і непрыкметнае. Такім чынам, многія вучоныя маглі не ведаць пра ягонае існаванне.
У дваццацігадовым узросце Тадэвуш паехаў атрымліваць адукацыю ў Польшчу, а потым у Францыю. У 1776 годзе Касцюшка прыбыў у Паўночную Амерыку, дзе ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША.
Больш цікавай інфармацыі пра беларуска-амерыканска-французскага рэвалюцыянера можна даведацца падчас экскурсіі па ягонай сядзібе ў Косава.