Верашчака
496 subscribers
7.54K photos
1.21K videos
4 files
1.89K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Добрага суботняга дня, спадарства!
Forwarded from Верашчака
#КухняБеларусі

Жур — адзін з найбольш старажытных тыпаў супу ў беларускай, польскай, украінскай і літоўскай кухнях.

Спачатку гэта быў злёгку кіслявы суп, больш падобны да поліўкі, які варылі з аўсянай, грэчневай, жытняй мукі.
Закваску для журу раней рыхтавалі загадзя і называлі «белым баршчом». Рабілі закваску ў два этапы. Спачатку муку залівалі гарачай вадой, дадавалі хлеб, затулялі і ставілі ў цёплае месца на 3-5 дзён, калі ўзнікала цвіль — яе выдалялі, а атрыманую закваску працэджвалі і на ёй варылі жур.

У розны час і ў розных рэгіёнах пераважалі тыя ці іншыя тыпы журу, адзінага рэцэпту не было, яны пастаянна трансфармаваліся. З цягам часу ў жур пачалі дадаваць гародніну, варыць яго на грыбах ці мясе.
Forwarded from Верашчака
Як згатаваць жур?

✔️ Найперш трэба зрабіць закваску з аўсянкі, таму адразу рэцэпт закваскі:

Аўсяныя шматкі (ці аўсяная мука) 1 шклянка

Вада 40°С  5 шклянак

🍶 У глыбокую ёмістасць засыпаць аўсянку, заліць вадой, перамяшаць і пакінуць у памяшканні на некалькі дзён. У гатовай закваскі павінен атрымацца прыемны кіславаты водар.

✔️ Для гатавання:

Мяса любое
Цыбуля
Морква
Духмяны перац
Часнок
Маяран
Алей
Аўсяная закваска
Соль
Вада

🥘 Дробна нарэзаць цыбулю, натаркаваць моркву, абсмажыць на алеі.
🥘 Мяса адварыць да гатоўнасці 
🥘 Як мяса зварыцца, дастаць яго і нарэзаць на невялічкія кавалачкі, закінуць іх у булён, пасаліць.
🥘 Дадаць цыбулю з морквай і духмяны перац.
🥘 Закваску са слоіка выліць і працадзіць праз сіта, каб шматкі не трапілі ў жур.
🥘 Потым дадаць частку закваскі ў булён, лаўровы ліст і ў канцы часнок.
🥘 Яшчэ крыху паварыць і ўсё, жур гатовы.

Смачна есці! 🥄
#Падарожжа
#АрхітэктураБеларусі

Палац Радзівілаў у Нясвіжы
Менская вобласць

Знакавую беларускую славутасць атачае, бадай, самы ўражальны парк у падборцы (насамрэч нават пяць паркаў).

Спачатку за часам Радзівіла Сіроткі тут разбілі італьянскі сад, пры Рыбаньку – французскі.

Самыя маштабныя работы вяліся з падачы княгіні Марыі Дароты дэ Кастэлян. Тады ў Нясвіж завезлі саджанцы з Берлінскага гадавальніка, на замкавых валах разбілі ружовыя кветнікі, вакол збудавалі тэрасы і альтанкі для адпачынку. Тады ж з'явіліся Замкавы парк з алеямі ўздоўж абароннага рова, Стары парк на паўночным усходзе ад замка і Японскі парк, дзе павінны былі размясціць сад камянёў і карлікавыя дрэвы (але нешта не склалася).

На процілеглым беразе ракі Ушна раскінуліся Англійскі і Новы паркі: Англійскі вырас на месцы іпадрома і быў любімым месцам конных шпацыраў Радзівілаў.

Новы (Марысін) парк нагадвае пра каханне князёўны да беднага шляхціца.
Forwarded from Верашчака
Некалі беларуская мова мела статус адзінай дзяржаўнай мовы ў Беларусі

У 1990-м годзе быў прыняты закон «Аб мовах», згодна з якім беларуская мова прызнавалася адзінай дзяржаўнай мовай незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Але пасля рэферэндуму 1995-га года статус дзяржаўнай набыла і руская мова. Дарэчы, прапанову ўрада вярнуць рускай мове статус дзяржаўнай падтрымала большасць беларусаў.

Зараз, як бачым, прыярытэт у зносінах мы аддаём рускай мове.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
#ЛюдзіБеларусь

Дзмітрый вырашыў заняцца вырошчваннем батата і цяпер прадае гэту цуда-гародніну ўсім жадаючым.

Вырашыла зрабіць рэкламу тут. Па-першае, хлопец проста маладзец, што мае сваю справу, а па-другое, можа каму трэба гэта.

У тыкток шукайце тут
https://www.tiktok.com/@batat_market?_t=ZM-8sOTgz2zJbi&_r=1
#НамПішуць

Даслалі падпісчыкі

❤️🤍 Беларускі свет на Дана Мол
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь

YouTube у Расіі плануюць заблакаваць татальна

Першыя званочкі прагучалі 19 снежня, калі ў многіх карыстальнікаў загружалася толькі некалькі секунд відэа, пасля чаго працэс спыняўся.

Айчынныя юзэры пакуль могуць не напружвацца. Міністр інфармацыі Марат Маркаў сказаў, што пакуль дадзены відэахосцінг працуе на карысць дзяржавы, яго закрываць не плануюць.

Правільна, бо як тады мы Рыгора глядзець будзем без Ютуба!? 😁
Forwarded from Звязда
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌎Антарктыда развеяла тэорыю плоскай Зямлі

• Групу прыхільнікаў тэорыі плоскай Зямлі адправілі ў Антарктыду, каб наглядна даказаць ім, што наша планета мае сферычную форму;

• Для эксперыменту выкарыстоўвалі камеры Insta360 X4, якія зафіксавалі 24-гадзінны таймлапс руху Сонца;

• Вынік аказаўся забойным для міфа: вядомы плосказямельшчык Джэран Кампанела публічна адмовіўся ад сваіх перакананняў, што Зямля плоская;
Forwarded from STROJ
Вёска Хатынічы, Ганцавіцкі раён

Кашуля з ільнянога кужэльнага палатна. Манішка ўпрыгожана вышытым арнаментам з назвай «цыганская пазуха». Знізу нагавіцы з кужэльнага палатна. Выкрайка нагавіц складаецца з двух кліноў і кліна, які ўшываўся на крэславіне і злучаў два іншых, даўжынёй ніжэй за калена на дзве пядзі. Адзене падперазалі вытканым на ніту поясам з махрамі на канцах. На нагах скураныя боты з драўлянымі падэшвамі, прыбітымі цвікамі. Боты зроблены мясцовымі майстрамі.