Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
913 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Forwarded from МЫ РАЗАМ
#мои5копеек
Рыгор.
А ведь дело не в том, что пост Верашчаки содержал ошибку. Бывает.

А я вот помню, как твой бот в твоем бывшем чате удалял посты на белорусской мове. Многие этот факт знают. А еще я помню, как ты ездил на форум ВПШ имени Ильина. Да да,того самого, который был прислужником нацистов. Помним твои репосты с белосуфобского канала Алекс Паркер. А еще помню, как слова, которые имели польское происхождение, ты называл "новоязом".

И ты после этого будешь какого-либо называть "националистом"?
Forwarded from BelAI
📆 29–31 кастрычніка 2024 г. адбудзецца XXI Міжнародная навуковая канферэнцыя "Моладзь у навуцы 2024".

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці маладых навукоўцаў і шырокага прадстаўлення вынікаў навуковай працы, у тым ліку і ў галіне ШІ.

🗞 На канферэнцыі плануецца работа секцый для маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў па розных навуках.

Запрашаем усіх зацікаўленых!

————————
👉 The XXI International Scientific Conference "Youth in Science 2024" will be held on October 29–31, 2024.

The event is held in order to enhance the research activities of young scientists and to widely present the results of scientific work, including in the field of AI.

#AIEvent

@belaiplatform
Выйшаў дадатковы наклад кнігі пра звонкае «дзе» і густое «чаго»

Днямі выйшаў з друку дадатковы наклад навукова-папулярнай кнігі «Як гавораць беларусы» (Onlíner пісаў пра яе ў чэрвені). Прыгожа аформленае выданне пра беларускую мову аказалася даволі запатрабаваным, таму мінскае выдавецтва «Тэхналогія» прыняло рашэнне дадрукаваць наклад, каб кніга трапіла да яшчэ большай колькасці чытачоў.

Нагадаем, у кнізе даступна расказваецца пра тое, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай, якая ў яе дыялектная аснова і што адметнага ёсць у гаворках Беларусі. 

З нядаўняга часу выданне зноў можна набыць у інтэрнэт-краме Onlíner Prime.
Forwarded from БелСелХоз
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тэме развіцця сельскіх тэрыторый быў прысвечаны экспертны дыялог “Будучыня беларускай вескі” пляцоўкай для якога выступіла Магілёўская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка. Передае ТРК “Беларусь 4 Магілёў”
Верашчака
Тэме развіцця сельскіх тэрыторый быў прысвечаны экспертны дыялог “Будучыня беларускай вескі” пляцоўкай для якога выступіла Магілёўская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка. Передае ТРК “Беларусь 4 Магілёў”
#ДумкіЎслых

Каб маладыя спецыялісты заставаліся жыць і працаваць на сяле, трэба не толькі эканамічныя ўмовы ствараць, але і фарміраваць пэўнае светаўспрыманне ў моладзі. То бог, фарміраваць прэсціж сельскіх прафесій і вясковага вобразу жыцця, моду на ўласны дом, а не кватэру ў хмарачосе.

А дзеля гэтага ўсялякім Рыгорам ды Мікітам неабходна пакатацца па рэгіёнах і паказаць прывабнасць вясковага жыцця, магчымасці для маладых сямей на сяле, нейкія праблемы падсвяціць ды хібы дапамагчы выправіць. А пакуль яны ў нас толькі кулакамі махаюць ды седзячы ў студыях "языкамі плявузгаюць" (с)

Зоя С
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Адным з галоўных абвінавачванняў уніятаў было тое, што яны спрыялі хутчэйшаму апалячванню насельніцтва. Але як бачым з гэтых прыкладаў, на пачатку XVII ст. як уніяты, так і праваслаўныя ўжо актыўна выкарыстоўвалі польскую мову...
Forwarded from Звязда
Выстава вядомых мастакоў беларускага кіно адкрыецца ў Мінску

У экспазіцыі прадстаўлена каля 80 жывапісных работ і эскізаў выдатных мастакоў беларускага кіно: заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Яўгена Аляксеевіча Ігнацьева і заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Вячаслава Георгіевіча Кубарава.

Усё творчае жыццё майстроў было звязана з кінастудыяй «Беларусьфільм», куды яны прыйшлі адразу пасля заканчэння Усерасійскага дзяржаўнага ўніверсітэта кінематаграфіі імя С.А. Герасімава.

ℹ️ Выстава адкрыецца ў 18.00. Экспазіцыя будзе працаваць да 24 лістапада.

zviazda.by
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Амаль Археамадэрн! 🎻🎷🎺! На Першым Усебеларускім з'ездзе беларускіх літаратараў аб'яданання "Маладняк", які быў адчынены 25 лістапада 1925 года, гучала старажытная беларуская дуда!!! Дудары з Барысава, акрамя традыцыйных мелодый выконвалі "Інтэрнацыянал" і "Беларускую марсел'езу". Фота з газеты "Беларуская вёска". З дударамі, наколькі я магу вызначыць: Анатоль Вольны, Алесь Дудар і ўсёж такі Уладзімір Дубоўка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Папулярныя беларускія блогеры наведалі мемарыяльны комплекс Чырвоны Бераг і дзеляцца ўражаннем.

Дарэчы, дзяўчына з ружовым башлыком - тая самая Анджыліша, сяброўка Дзім Дзімыча, на якую Вольга Бондарава рэгулярна піша скаргі 🤷🏻‍♀️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#МіфыЛегендыБеларусі

Лесавік

Жыў у нашай ваколіцы ляснік. Аднойчы ўлетку сенаваў ён непадалёку ад лесу. Цэлы дзень завіхаўся, але да заходу сонца так і не паспеў завяршыць апошні стог. Змарыўся, а дахаты далёка — не хочацца ісці. Надумаўся заначаваць у сене. Памаліўся Богу, павячэраў і заваліўся на бок.

Толькі заплюшчыў вочы, чуе — у суседняй вёсцы шчанюк брэша. Як званок заліваецца, спаць не дае. Потым раптам па лесе — трэсь, трэсь, трэсь — быццам хтосьці бяжыць. Падняў галаву ляснік — аж дух заняло. Гоніць па лесе Лесавік зграю ваўкоў. Выгнаў на луг і пытаецца:
— Чуеце, як шчанюк заходзіцца?
— Чуем, — адказваюць ваўкі.
— Дык запомніце, — кажа Лесавік, — калі да года яго не задушыце, дык ён вас тады ўсіх перадушыць.
Сказаў так і пагнаў далей воўчую зграю.

Пераначаваў на лузе ляснік, а назаўтра раненька пабег у вёску. Прыбег і давай пытацца ў людзей, чый гэта шчанюк усю ноч навылёт гаўкаў. Пытаўся, пытаўся — і дапытаўся. Прыходзіць нарэшце да гаспадара сабакі.
— Прадай мне свайго шчанюка.
— Як жа я прадам яго, — не згаджаецца гаспадар, — калі ён такі ўдалы, як званок заліваецца…
Доўга ўпрошваў ляснік гаспадара і купіў-такі шчанюка — тры рублі за яго адцаў. Прывёў дахаты і адразу ў пограб схаваў. Карміў, а на вуліцу — не выпускаў.

Мінуў год і аднаго дня выправіўся ляснік з маладым сабакам на паляванне. Знюхаў сабака ваўка — уміг задушыў шэрага разбойніка. Убачыў мядзведзя — і мядзведзя задушыў. Натрапіў на ласіны след — і лася зарэзаў. Якую жыўнасць не ўбачыць — не адпусціць жывою. Задушыць і кіне. Надушыў дзічыны — возам не забраць.

Прысеў ляснік адпачыць, а за спіною ў яго — трзсь, трэсь!
Азірнуўся — стаіць побач Лесавік.
— Мусіць, ты летась падслухаў, — пытаецца, — што я наказваў ваўкам зрабіць з гэтым сабакам?
Бачыць ляснік — лепш адразу прызнацца:
— Вінаваты, падслухаў…
— Мне не шкада дзічыны, калі ты яе заб’еш і спажывеш, — кажа Лесавік. — А вы ж душыце і кідаеце. Дык паслухай мяне… Каля тваёй вёскі ляжыць вялізны камень. Пад каменем закапаны скарб. Вазьмі яго сабе. А сабаку забі, бо ён ўсю жыўнасць задушыць у лесе.
Сказаў так Лесавік і знік, быцам яго і не было.

Паклікаў ляснік сабаку. Злажыўся — бэх! бэх! — і забіў са стрэльбы. Тады думае: дай пагляджу, адкуль у сабакі такая сіла вялікая? Разрэзаў, паглядзеў. А ў сабакі ажно дванаццаць нырак.

Потым вярнуўся ў вёску, выкапаў ляснік пад каменем скарб. І зажыў з тагодня прыпяваючы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем! Для добрага настрою вам песня фолк-групы "Росквіт"
У тыкток @roskvit_folk_group
Бурачанка: гісторыя традыцыйнага беларускага напою. 

Да «бульбяной» рэвалюцыі беларусаў называлі буракамі. Папулярнасць буракоў была неверагоднай: з іх рабілі кваскі, дзяўчаты-сялянкі для прыгажосці націралі вусны і шчокі карняплодамі, а бурачнік часта прысутнічаў у стравах беларускай кухні, напрыклад, у халадніку.

Вядома, што беларускую шляхту называлі кармазінавай — у колер разрэзу бурака, а беларусаў за багацце агароднага бацвіння ў традыцыйнай кухні — бацвінняжамі.

У 20-х гадах XIX стагоддзя граф Кароль Бжостоўскі пачаў вытворчасць дзіўнай у той час «цукровай гарэлкі» 💧
Бурачанка была шырока распаўсюджана ў Гродзенскай і Віленскай губернях. Гатавалася з здробненых і добра адваранных буракоў з даданнем соладу і дрожджаў з брагі, атрымленай у выніку браджэння, шляхам перагонкі.

У вечку бідона з брагай рабілі адтуліну, у якую ўстаўлялася трубка. Месцы злучэння замазвалі цестам, яно застывала і не прапускала пар. Іншы канец трубкі апускалі ў драўляны цэбар з халоднай вадой і праз адтуліну выводзілі на вуліцу. Бідон з брагай награвалі. Брага кіпела, пар падымаўся і ішоў па трубцы. Гатовая гарэлка астуджалася ў цэбры, і праз другі канец трубкі па саломцы ў падстаўленую пасудзіну сцякаў гатовы прадукт. У цэбры часта змянялі ваду, каб яна была ўвесь час вельмі халоднай 🧊

👉🏻 Такая гарэлка часта выступала ў якасці эквівалента грошай за выкананую ў гаспадарцы працу, таму бурачанку рыхтавалі на запас, разліваючы яе ў пляшкі рознага аб'ёму. Такая пасудзіна была асноўным таварам на папулярных у гэты час ярмарках.

У 1833 годзе на Хрэшчэнскіх, Мікалаеўскіх і Пакроўскіх ярмарках (да постаў) толькі па адным павеце прадавалася да 300 пудоў шкляных пляшак. Асабліва папулярнымі былі такія ярмаркі ў Рэчыцы, Бабруйску, Друсе, Бешынковічах. Пасля ярмарак у мястэчку паказвалі тэатральнае выступленне або праводзілі маскарад 🎭💃

Гарэлка на гэтых святах лілася ракой. Ежа прадавалася адразу на вуліцы: сало, салення, спецыі, мяса, пернікі. Вялікі попыт быў на кітайскі і бухарскі чай, шоўк і сукно, французскія віны, люстэркі, хрусталь і, звычайна, каву, папулярнасць якой была неймавернай.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзеля чаго трэба насіць вышытае адзенне?
Разважае гаспадар этнакрамы з Гародні

https://www.tiktok.com/@nort_by_by?_t=8qtSlgMPnLK&_r=1
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Капліца "Святая фамілія". Прысвечана былым уладальнікам сядзібы - Ленскім.