Forwarded from Вёскі Беларусі
12. Вёска Хрыстабаловічы/Хрысцібалавічы (Пінскі раён)
Яшчэ адна невялікая ўжо вёска, дзе цяпер жывуць менш 10 чалавек, а раней адсюль у Пінск плавалі цеплаходам(!). Тут быў прыпынак на рэчцы, але яна ўжо абмялела, ды й цеплаход замянілі аўтобусам.
Тут мы пазнаёміліся з Евай Пікулік, якой ужо 90 гадоў. Яна распавяла даволі смешную гісторыю, як даўно замовіла сабе помнік, бо сабралася паміраць, а жыве да гэтай пары:
«Перад пенсіяй, гадоў 40 назад, папала ў бальніцу, думала, памру, і памятнік заказала. І зараз у сараі ляжыць. Чаго вы галавой круціця? Суседзі тожа заказывалі, а баба шчэ жыва. Гэта ж я гатавалася уміраці, думала, канцы аддам, а яшчэ і зараз жыву! Раней сядзела, думала, як заўтра будзе, што рабіці, а цяпер думаю, як уміраці буду».
А яшчэ нам мясцовыя распавялі гісторыю, як вясной 2020 года ў вёсцы бачылі НЛА: уначы каля крыжа на ўездзе ў вёску "з'явілася вялікае святло". Падрабязна апісалі двух гуманоідаў і нават паказалі пасохлыя дрэвы, якія былі на шляху пралёта НЛА.
Фота Ігара Ганчарука

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Момант нашага аслупянення і беларуская мова Мальвіны Браніславаўны.
Forwarded from Вёскі Беларусі
11. Вёска каля магілы Язэпа Драздовіча (Глыбоцкі раён)
Мы ехалі па вёсцы, калі заўважылі калодзеж, выраблены з камня і прыпыніліся, каб паглядзець. Насупраць, у сваім двары стаяла бабуля, да якой мы накіраваліся, каб спытаць хто зрабіў такую прыгажосць. Бабуля пачала распавядаць пра суседа, а мы ёй распавялі, што едзем на магілу Драздовіча. І што вы думаеце? Праз 10 хвілін размовы Мальвіна Браніславаўна (так, мы пазнаёміліся) раптам кажа «Хадзіце, я вам пакажу Язэпа Драздовіча шкаф». Мы нават аслупянелі.
Сапраўды, у яе хаце стаіць размаляваная Драздовічам шафа. На кожнай дзверцы яго подпіс. Мальвіна Браніславаўна сказала, што ўжо хацелі яе набыць, але сын не хоча прадаваць сямейную каштоўнасць. А таксама распавяла, як яна мые шафу, каб не пасціраліся фарбы. Працаваў тады Язэп Драздовіч за ежу. У вёсцы шмат у каго былі ягоныя дываны, абрусы ці шафы, куды цяпер усё падзелася бабуля не ведае.
Мы проста прыпыніліся і паразмаўлялі з бубуляй. Цуд.
На апошняй фотцы той самы калодзеж.