Forwarded from Верашчака
#УНасПытаюцца
Прабачце, але рэдакцыя Верашчакі вырашыла дапамагчы з адказам на пытанне знакамітага філосафа.
Дык вось, паважаны Аляксей Валер'евіч, чалавек, які выступае супраць кровазмяшэння - гэта праціўнік блізкароднасных палавых сувязей.
Дзякуй за ўвагу! 😘

Верашчака
#УНасПытаюцца Прабачце, але рэдакцыя Верашчакі вырашыла дапамагчы з адказам на пытанне знакамітага філосафа. Дык вось, паважаны Аляксей Валер'евіч, чалавек, які выступае супраць кровазмяшэння - гэта праціўнік блізкароднасных палавых сувязей. Дзякуй за…
Тут я таварышу Дзерманту ўжо адказвала пра кровазмяшэнне.
Кінула ізноў, няхай і Рыгор прачытае 😁
Бо яны змешванне крыві з расізмам блытаюць ))

Forwarded from Зоя Середа, белАруска
#ДумкіЎслых
Прадоўжыла і раскрыла думку вось гэтага свайго паста
https://t.iss.one/verashchaka_by/6179

#НамПішуць
Борьба русскихфашистов националистов с белорусским националистами. Оригинальная идея, правда, Григорий? Там точно собирались патентованные нацики. И ВПШ хорошо что хоть не имени Власова. Как ты там оказался?
https://t.iss.one/AzarenokCTV/33741
Борьба русских
https://t.iss.one/AzarenokCTV/33741
Telegram
Азарёнок. СТВ. Беларусь
А сегодня принял участие в международной конференции “Славянское единство - будущее Европы”. Также по приглашению ВПШ им. Ильина.
Беларусь как идеальное славянское государство.
Борьба с этнонационализмом.
Польский вопрос и наш ответ на него.
Противостояние…

#МіфыЛегендыБеларусі
Мандраголь
Жыў у маёй роднай вёсцы Сіманы (Мядзельскі раён) амаль 90-гадовы Браніслаў Сівіцкі, разьбяр па дрэву, ён так упрыгожыў некалі мудрагелістым арнаментам сваю хату, якая стаіць у цэнтры вёскі, што новыя людзі абавязкова прыпыняюцца каля яе і дзіву даюцца, як так атрымалася.
Яго хату здымалі аператары
Беларускага тэлебачання, якіх я сюды запрасіў, пра яго, як майстра, пісалі ў раённай газеце. З ім, дзедам Браніславам, мне заўсёды хацелася прыпыніцца і
пагаварыць, паразважаць пра здароўе і надвор'е, космас і бульбу...
І вось што расказаў мне дзед Браніслаў, які дапамагаў многім:
-- Ёсць, браце, адна лячэбная расліна, якая завецца мандраголь. Гэта – чалавек-расліна, мае рукі, ногі, як у нас, на галаве расце кветка, падобная на
сланечнік.
Расліна сустракаецца надта рэдка, за сваё жыццё я знайшоў яе тры разы. І апошні раз пад вёскай Зялёнкі. Дапамагае яна ад страшных хвароб,
адвар яе нават зрошчвае косці.
Расліна мандраголь расце толькі ў адным строгім месцы, як яе не перасаджвай – не прыжывецца... Ну гэта як і чалавек на сваёй зямлі, жыве толькі тут, лепшага месца яму не трэба. І калі расліну выкопваеш, вырываеш з зямлі глыбокі і тонкі, як лазовы дубец, корань, яна ўздрыгне ўся і застогне голасам, далібог, як жывы чалавек. У мяне тады пад Зялёнкамі ў сэрцы кальнула, як яна застагнала, аж рукі задрыжэлі.
Так і чалавек альбо цэлы народ, гінучы, войкне, застогне, але ніхто яму, раненаму ў самае сэрца, ужо не дапаможа. Галоўнае, каб пакінулі яго душу і сэрца,
памяць...
Я зноў пагартаў пяцітомнік "энцыклапедыі прыроды", хочучы даведацца больш пра таямнічую расліну. Нічога не знайшоў.
Вячаслаў Лапцік, Мядзельскі раён

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#КазкаДляДарослых
Быў жа некалі нармальны хлопец, не крычаў, не мацюгаўся, мову родную паважаў, па ўсялякіх ВПШ імя фашыстаў не бегаў....
Якім ты быў, такім ўжо не будзеш ...
👉 На гэтай мінорнай ноце з тэмай Рыгора мы развітваемся. Лепш пра Беларусь, гэта цікавей

Добрай раніцы!
Кавер на песню Віктара Цоя спявае Алесь Чумакоў

#Падарожжа
Орша - мабыць, адзіны з нямногіх беларускіх гарадоў, дзе ў свой час размясціліся манастыры ўсіх хрысціянскіх канфесій і ордэнаў - праваслаўныя, уніяты (базіліяне), іезуіты, дамініканцы, бернардзінцы, трынітарыі, францысканцы...
На фота астанкі манастыра францысканцаў - былы кляштар, XVIII ст., які знаходзіцца на вуліцы...Дамініканскай 😏
Стан будынка бачыце самі 😔

#Літаратура
👉 Прысвячаецца ўсім сучасным заступнікам Ільіна, Дугіна і іншых філосафаў падобнага толку....
*****
К. Крапіва
Сава, Асёл ды Сонца
(Байка)
Сава лятала паначы,
З сабою птушкам смерць насіла,
Хаўтурны спеў ім пеючы,—
Сама там драла іх, сама ж і галасіла,
Ды так не ўбачыла, як нахапіўся дзень,
І Сонца яркага прамень
Да рэшты асляпіў ёй вочы.
Сава ўцячы тут хоча,
Ды толькі вось ляцець не можа,
А поблізу няма дупла нідзе.
Заплакала Сава ў бядзе —
Ну, хто ж Саве паможа?
На шчасце ёй тут лёс паслаў
Знаёмага Асла.
І кажа ён: — Не плач, сястрыца,
Ды надта не бядуй,—
З бяды мы вырабімся самі,
І Сонцу нам не прыйдзецца скарыцца:
Я вушы доўгія на Сонца навяду
І засланю яго вушамі.
Як цемра ўсю пакрые галу,
Як згіне прыкрае святло,
Дык ты й ляці сабе ў дупло
Тады памалу.
І наш Асёл за працу ўзяўся шчыра:
Як можна вушы свае шырай
Ён растапырыў, распрастаў
І проці Сонца стаў.
Калі ж налева глянуў коса —
Святла там яркая палоса.
Ён — гоп у левы бок.
Пасля глядзіць — святло і справа;
Тады назад ён — скок.
Нарэшце бачыць — дрэнна справа:
Скакаў, скакаў і ўжо насілу ходзіць,
А Сонцу ўсё ніяк не шкодзіць,—
Ні каплі не памог Саве,
А вочы пасляпіў сабе.
І вось Аслу нарэшце ясна стала:
Каб Сонца засланіць — вушэй асліных мала.
Вось гэту праўду едкіх слоў
Нясу, абураны, я на фашысцкіх соў
І іх заступнікаў-аслоў.
1927

📖📚 У апошні час даволі стабільна і актыўна развіваюцца беларуска-кітайскія літаратурныя стасункі.
У многім гэта адбываецца дзякуючы намаганням Саюза пісьменнікаў Беларусі і яго партнёраў у Кітаі — у прыватнасці, Цэнтра даследванняў Беларусі Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта ў Шанхаі і Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў.
Партнёры беларускай пісьменніцкай супольнасці ў Паднябеснай прыкладаюць самыя актыўныя намаганні для пашырэння беларускага мастацкага слова ў кітайскіх медыя на розных платформах — друкаваных і лічбавых. А таксама спрыяюць выданню ў Кітаі кніг беларускіх літаратараў.
Больш падрабязна чытайце тут

Орша. Астанкі манастыра трынітарыяў - будынак былога кляштара, пач. XVIII ст.
Быў тут калісці і касцёл, які пасля 1832 года істотна перабудавалі і пераасвяцілі ў праваслаўны сабор. У савецкі даваенны час храм перабудавалі ў будынак аэраклуба. Пасля вайны будынак быў істотна пашкоджаны...і ў 1960-ым годзе былы храм проста ўзарвалі, як і многія архітэктурныя помнікі Беларусі ў тыя часы ((
Звярніце ўвагу на апошняе фота. Гэта здаецца будынак газавай кацельні побач з будынкам кляштара. Цікава, што яго стылізавалі пад архітэктуру самаго кляштара. Павага архітэктарам! 👍