Нататка №2. Віктар Каліноўскі (21 красавіка 1833, в. Мастаўляны — 6 лістапада 1862, Якушоўка, цяпер Свіслацкі раён) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Свіслацкай і Гродзенскай гімназіях. У 1852 паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. 3 1856 у Пецярбургу.
Па даручэнні Віленскай археалагічнай камісіі працаваў у Імператарскай публічнай бібліятэцы, адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі. У 1858-62 адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы з Беларусі, Літвы, Польшчы ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод членаў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых членаў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы.
Восенню 1862 захварэў на сухоты, выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, дзе і памёр. Узрост 29 год.
Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генеалагічныя даведкі для прыватных асоб, даследаваў гісторыю ВКЛ, антыпрыгонніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Украіне. Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ.
#ЯМыКаласы

"У невялікім пакойчыку сядзела амаль у поўным складзе кіраўніцтва нелегальнай арганізацыі.
— Што ж,— сказаў Дамброўскі.— Адпачылі ад крыку — бадай, час пачынаць... У гаспадара вось-вось госці збяруцца. Пачынай, грамадзянін Зыгмунт.
— Падсумуем,— сказаў Серакоўскі.— Сённяшняе пасяджэнне «левіцы» і «цэнтра» нашай арганізацыі аднагалосна згадзілася з тым, што дасягнуць нашай мэты, гэта значыць волі і дэмакратыі, нельга іначай, чым праз паўстанне.
Загорскі ўбачыў, як Кастусь схіліў галаву.
— ...Таму што дабіцца чаго-небудзь лаяльнымі шляхамі ў паліцэйскай дзяржаве немагчыма. І, акрамя таго, нездавальненне народаў Польшчы, Літвы і Беларусі гнюснай палітыкай імператара і ягонай камарыллі пераходзіць у ярасць. Цярпець далей ярмо мы не можам. Кожная лішняя гадзіна рабства разбэшчвае слабых і ганьбіць моцных... Таму з сённяшняга дня мы павінны запэўняць усіх, што без паўстання...
— Без рэвалюцыі,— сказаў Віктар.
— ...справа не абыдзецца... Акрамя таго, «левіца», якую падтрымлівае частка «цэнтра», прапануе, каб сацыяльная перабудова грамадства ішла побач з вызваленчым паўстаннем. Асноўныя іх тэзы: поўная раўнапраўнасць усіх грамадзян, уся зямля — сялянам, мова — народам. Прапанову ўнесла беларуская група рады ў складзе грамадзян братоў Каліноўскіх, грамадзян Вярыгі, Зянковіча, Малахоўскага, ад імя якіх абвясціў прапанову складальнік яе, сакратар групы, грамадзянін Загорскі... Прапанову падтрымалі большасцю галасоў, хоць, улічваючы думку «правіцы» ў Пецярбургу, Вільні і Варшаве, трэба думаць, што яе праваляць.
Добрае, трохі разгубленае аблічча Віктара перасмыкнулася. Алесь перавёў вочы на змрачнаваты цёмны твар Кастуся. Кастусь знізаў плячыма, нібы сказаў: «Ну і што? А трымацца гэтага ўсё адно трэба».
— Пачынаем апошнюю сённяшнюю праблему. Праблему аб нацыях так званых ускраін. Пытанне гэтае можна сфармуляваць так: «Воля ўскраінам. Самавызначэнне іхнім народам». Яно абмяркоўваецца строга сакрэтна, і таму члены рады не павінны дыскутаваць яго сярод іншых, каб заўчасна не заводзіць звад. Уласна кажучы, увод нашага рашэння ў дзеянне адбудзецца толькі ў час паўстання і пасля яго перамогі ." Глава VIІ. Кніга другая.
Уладзімір Караткевіч. «Каласы пад сярпом тваім»

Forwarded from Верашчака
#ЯМыКаласы
" То нашто абмяркоўваць? — спытаў Звяждоўскі.
— Пытанне ставяць таварышы з ускраін,— растлумачыў Зыгмунт.— Каб ведаць загадзя, на якіх умовах яны будуць змагацца поплеч з намі.
— На фарпосце паўстання,— удакладніў Вярыга.— Бо калі хто першы і атрымае свінцу, то гэта мы.
— Якія ўмовы? — спытаў Ямант.
— Поўная воля беларусам і літоўцам самім вырашаць свой лёс,— сказаў Алесь.
— Федэрацыя? — спытаў Дамброўскі.
— Магчыма.
— Незалежнасць? — спытаў Падлеўскі.
— Народы вырашаць гэта самі.
— Якія народы? — быццам непаразумела спытаў Авейдэ.
— Грамадзянін глухі? — спытаў Хвэлька.— Беларусы і літоўцы. Дзве нацыі, якія жывуць на землях...
— Якая беларуская нацыя? — спытаў Ямант, удаючы недасведчанасць.
— Ніколі не чуў? — спытаў Алесь.
— Чаму. Я чуў і аб беларусах і аб літоўцах, але заўсёды лічыў іх галінамі польскага племені. Мова — дыялект польскай.
— Ты б паспрачаўся аб гэтым з шаноўным панам нябожчыкам Уваравым, — іранічна сказаў Віктар.— А мы тым часам займаліся б сваёй справай. Нам вашу лухту слухаць няма часу.
Зграбныя, доўгія Віктаравы пальцы трымалі невялічкую няяркую кніжку ў папяровай вокладцы.
— Я заўсёды лічыў, што гэта дыялект непісьменных,— сказаў Ямант.
У той жа момант кніжка пляснулася яму на калені.." Глава VIІ. Кніга другая.

" Дыялект непісьменных.— сказаў Віктар.— На, панюхай, гэта «Дудар беларускі» Дуніна-Марцінкевіча.
— Не бачу ў гэтым асаблівай небяспекі.
— А Кукальнік15 бачыць. Вясной забараніў яго паэму «Халімон на каранацыі».
— Гэта яшчэ не доказ,— Ямант то адкінуў кнігу на сафу.— Адзін паэт — гэта не нацыя.
— Ва ўсякім разе, рана яшчэ гаварыць аб нейкай асобнасці,— сказаў Звяждоўскі.— Нічога не зроблена вамі, хлопцы. І, я мяркую, паколькі пачатак вашага племені вядзецца здаўна — ёсць у вашым характары нейкая хіба. Нічога не зрабіць за семсот год — гэта трэба ўмець. А калі няздатныя — падпарадкоўваецеся.
Алесь спалохаўся, убачыўшы твар Віктара. На запалых шчоках, плямамі, нездаровая чырвань, дрыжаць вусны, гараць з-пад чорных броваў сінія, з залатымі іскрамі вочы.
...У наступную хвіліну старэйшы Каліноўскі накінуўся на апанентаў. Ён сек, хвастаў, не пакідаў каменя на камені, не даваў дыхнуць.
Трэсліся вусны, падступаў аднекуль да горла кашаль, мяккія вочы ўтрапёна палалі. Нельга было не загледзецца на яго ў гэтую хвіліну.
— А Кірыла Тураўскі, а паданні? А тое, што наша друкаваная «Біблія» з’явілася раней, чым у многіх у Еўропе? А тое, што законы Статута літоўскага склалі мы? А тое, што Польшча сто год судзілася законамі, напісанымі на нашай мове, а калі пераклала іх, то пакінула ўсе нашы тэрміны і адсылала тых, хто не зразумее іх, да арыгінала? А тое, што рукапіс меж паміж Польшчай і Літвой, які даследчыкі лічаць польскім, напісаны беларускай гаворкай? А тое, што трыста год мовай княства была беларуская мова?..
— У Статуце сказана не так...
— Ведаю. Чацвёрты раздзел, першы артыкул Статута. А якія, вы лічыце, гэта словы: «пісар маець», «літарамі», «позвы», «не іншым языком і словы»?
— Рускія словы,— рэкнуў Ямант.
— Віншую,— з’іранізаваў Валеры.
— З чым?
— З добранабытай дурасцю,— сказаў Дамброўскі.
— А гэта што? — усміхнуўся Віктар.— «Заказала яму пад горлам, абы таго не казаць», «беглі есмо да двара на конех», «на ўрадзе кгродскім пінскім жалаваў, апавядаў і пратэставаў се земляны павету Пінскага...». Тры сказы — тры стагоддзі. Тры сказы — тры мясцовасці. А мова адна. Чаго яшчэ трэба? А Будны? А старажытны іканапіс?! Алесь, Юзаф тваёй дысертацыі не слухаў. Торкні яго носам... Продкі думалі не так.
— Адкуль вы ведаеце, як яны думалі? — спытаў Людвік.
— Вам ніколі не даводзілася перамалёўваць факсіміле? — спытаў Віктар.— Але што я, вы афіцэр, ваша рамяство — вайна. А шкада... Часам у старым рукапісе трапляецца неразборлівае месца. Для выдання яго трэба дакладна скапіраваць. І вось водзіш рукою, паўтараючы лініі, і раптам ловіш сябе на думцы, што ўсё, усё разумееш. Таму што твая рука паўтарае рухі рукі чалавека, які жыў за трыста год да цябе. Так і з падспуднай думкай продка, за якой сочыш, чытаючы стары рукапіс.
— Цікава,— з нечаканай сур’ёзнасцю сказаў Баброўскі " Глава VIІ. Кніга другая.

" Кастусь гаварыў глуха і хаваў вочы.
— Баліць. Разумееш, ад самай нязначнай прычыны баліць. Ад хлусні — баліць, ад двудушнасці — баліць.
— Што, непрыемна?
— Не. Фізічна баліць. Разумееш, ад самай нязначнай крыўды каму-небудзь. Ад дробязей. Некалькі дзён назад стаю ля Нявы. Бачу, бяздомны сабака выдзер у дзяўчынкі з рук піражок. Дзяўчо бедненькае, галоднае, відаць. Стаіць і плача. І так мне стала — ты толькі не кажы нікому — і дзяўчынку шкада, і сабаку шкада. Проста — ну, аж сэрца кроіцца! Галоўнае, сабака не адбегся далёка, так і глынуў у падваротні. А дзяўчо плакаць не можа голасна, як здаровыя дзеці. Разумееш, стаіць і, як у нас кажуць, квіліць... Ну, лухта ж гэта, тым больш — я купіў ёй піражок... Дык на табе — другі купіў і кінуў сабаку, а ён завішчаў і бегчы, нібы я ў яго... каменем ." Глава VIІ. Кніга другая.

" Што ты мне, чалавеча, звягаеш аб музыцы,— злаваўся Эдмунд Вярыга.
Яго апанент, па ўсім відаць, студэнт-белападшэўнік, сядзеў, незалежна закінуўшы нагу за нагу.
Пыхаты твар, пагардлівыя вусны, залатыя брэлокі на ланцужку гадзінніка.
Цадзіў словы, нібы з судзейскага крэсла, цвёрда ведаючы: добра ўсё, аб чым бы ён ні сказаў. Што ён «левы», сведчыў хіба што адзін з брэлокаў: залатое сэрца з рубінавай кропляй крыві. «Сэрца Айчыны».
— Кажу, што аднастайная музыка, сумная. Як мова,— адказаў той.
І тут Алесь зразумеў, што брэлок з «Сэрцам Айчыны» — хлусня.
— А ты ведаеш аб дыяпазоне мужчынскіх галасоў у беларускіх хорах? — спытаў Вярыга.— Напэўна чуў, што так званы «падводка» ёсць толькі ў беларускіх хорах? З усіх славян толькі ў беларусаў ды яшчэ ў данскіх казакаў.
— Гэта яшчэ што?
— Прыемна спрачацца са знаўцам музыкі. Гэта самы найвышэйшы, які толькі магчымы, саліруючы мужчынскі голас. Спявае, а табе здаецца, што на небе б’юць срэбныя званы. Ад іх і да самай нізкай актавы — вось табе і аднастайнасць... Што, сумна?.. А вось гэта што?
Эдмунд праспяваў музычны сказ, мяккі голас пяшчотна закалаціўся ў сцены пакоя і сціх.
— Ну, гэта адзін дурань не ведае. Пачатак славутай арыі «Галькі».
— Гэта, хлопча, песня: «Стала б ты калінай, абняў бы цябе я...» А гэта?
— Арыя Антаніды.
— Гэта «Выйду я на бо... на болані гуляць». Спяваюць яе на Полаччыне, Віцебшчыне... А гэта?
Гукі загулі бадай што страшна. Голас Эдмунда ўдаваў бас.
— Н-не ведаю... Арганам гучыць. Што, нехта са старых немцаў?
— Ды не,— сказаў Вярыга.— Гэта «пан бог, цвярдыня мая». Стары харал. Маеш рацыю, аднастайнасць. Манюшка, Глінка і... каго ты яшчэ там выбраў?.. Баха?
Людзі пырскалі па кутох.
— Ну што, яшчэ будзеш ці, можа, ужо досыць, зробім перадых? — Вярыга так і сказаў.— Думаю, досыць. Нецікава мне нешта з табою спрачацца ." Глава VIІ. Кніга другая.

"Зыгмунт памкнуўся быў устаць яму насустрач, але пасівелы чалавек зрабіў яму няўлоўны жэст далонню, і той астаўся сядзець, толькі вочы засмяяліся.
— Калі ласка. І мне цікава,— з вельмі хатняй інтанацыяй сказаў паэт.— Паляк?
— Беларус.
— Тады тым больш... Вы адкуль?
І гэтая амаль вясковая інтанацыя ў словах мучанага-перамучанага чалавека раптам прыгадала Алесю белага-белага дзеда Кагута пад дзічкай у цвеце, захад і Дняпро.
— З Дняпра,— сказаў Алесь.
У зморшчынках ля вачэй паэта раптам заззяла невыказная пяшчота.
— Тым больш, — сказаў Шаўчэнка.— Чытай, хлопча. Я цябе прашу.
— Не,— у Алеся перасохла ў глотцы.— Я чытаў сёе-тое з вашага, і...
Паэт зразумеў. Заварушыліся вусы.
Гарачыя, сінія цяпер, глядзелі на Алеся вочы. І Алесь раптам адчуў, што яму будзе не сорамна чытаць гэтаму чалавеку нават слабыя радкі, што ён нават хоча чытаць, што падсвядома, яшчэ палову гадзіны назад, марыў аб гэтым.
Ён стаў у нязграбнай паставе, нібы перад апаратам дагератыпіста.
— «Мова»,— сказаў ён.
У курыльні стаяла цішыня. Алесь адчуў, як б’ецца сэрца.
Вочы глядзелі на яго.
Ёсць паданне вякоў, што разбурыць калісь
Вавілонскую вежу Адам...
І няўмольна сальюцца мовы зямлі
У адну, няродную нам.
Ён пачаў глуха: сэрца перашкаджала. Але плынь радкоў, як заўсёды, супакоіла яго, а тое, аб чым ён хацеў гаварыць, споўніла душу нязнанай пяшчотай, болем і любоўю.
А праз нейкую хвіліну голас ягоны ўзмацнеў, і ён пачаў адчуваць сэрцам кожнае слова. Чырвань кінулася ў шчокі" Глава VIІ. Кніга другая.

" — Лічым усіх ніжэйшымі за сябе. Гардыня, подлая самаўпэўненасць! Яны, маўляў, нямыя, гэтыя звяры. А мы можам сказаць, хто мы і нашто? То хто мы перад жыццём — не нямыя?
Нібы адганяючы нешта, яна пакруціла галавой.
— Яны не гавораць.
— А можа, мы не чуем? Можа, калі красуе жыта, яно адчувае тое, што і мы, кахаючы, і ў радасці хістаецца з канца ў канец і мяняе колер на лілаваты, бо ўбіраецца, і шуміць-шуміць само сабе. Ты ведаеш, што адчуваюць каласы пад сярпом? Толькі яны не могуць ні ўцячы, ні крычаць. Не дадзена ім. Ну і што? Нам паляцець таксама не дадзена. А мы, глушцы, кажам: мо-ожна, бо яны нямыя. І каласы нямыя, і звяры. А адсюль не так ужо далёка і да дзікіх людзей. Яны таксама нямыя, мармычуць невядома што. І мы іх, моцныя, бяром, як трусяня, ды — далонню за вушамі.
Жаль раздзіраў глотку Алеся.
— Прыгон,— сказала маці.— Адмяні яго, Алесь, адпусці, калі ласка, людзей. Забі яго, Алесь, бо гэта таксама людаедства...
— Я зразумеў, маці. Я ведаю... " Глава ІХ. Кніга другая.

"Вочы Вежы мякка свяціліся з-пад суровых павек.
— А ты, чалавек, стой. Стой, не падай. За ўсіх стой. Спачатку за людзей, потым за ўсіх, хто дыхае і шуміць. Доўга яшчэ стаяць. Крывава. А ты стой. Нават пры сваёй прынізлівай жывёльнасці — стой. Жывёла, а стаіш. За гэта з цябе — усе грахі ды на святасць вялікую.
Месяц імчаўся між непарушных хмар.
— Сосны на Доўгай Кручы бачыў? — спытаў дзед.
Алесь успомніў.
...Імклівы, дрыготкі, як страла ў палёце, Дняпро... Доўгае, з вярсту, і высокае, сажняў у пяцьдзесят, урвішча... Крывава-чырвоная гліна... І на строме, карэннямі ўгору і свежымі шатамі ўніз — сосны... Вісяць... Бітыя, страшна скарлючаныя... Перавітыя, непрыступныя, самотныя... Няскораныя ў сваім жаданні жыць там, дзе не здолеў і не захацеў жыць ніхто.
— Але.
— Дык гэта мы. Слабая абарвецца. Усякая іншая абарвалася б... акрамя нас... І ўсё. Да апошняга каменя запомні... " Глава ІХ. Кніга другая.

" Чаму такія няшчасныя людзі?!
...Дзядзька... Лермантаў... Чаркесы... Шаўчэнка... Кастусь... Малахоўскі... Віктар... Чорны Война...
Чаму такая няшчасная зямля?! І вакол няшчасная, і асабліва тут няшчасная.
Скакаў у цемры агонь.
І, гледзячы на яго, Алесь думаў:
«Бунт ідзе... Ідзе паўстанне... Ідзе рэвалюцыя, выбух шалёнага гневу і ярасці. Няўмольны пажар ад Гродні да Дняпра. Яго не можа не быць, такое зрабілі з людзьмі... Ідзе воля да майго народа і ўсіх народаў...»
Агонь палаў у цемры.
Яна ідзе. Толькі сляпыя не бачаць, толькі глухія не чуюць. «Крывадушныя! Аблічча неба распазнаць умееце, а знаменняў часу не можаце?» Яна немінуча будзе ў тым паганым, паскудным свеце, які вы пабудавалі. Свеце найпадлейшай хлусні, бізуна, турмаў, уціску малых народаў, забароны мовы, заціскання рота... Але галоўнае — у свеце хлусні.
Бо вы не проста забіваеце людзей і народы — вы хлусіце, што вы іхнія дабрадзеі, і прымушаеце таго, каго забіваеце, каб ён крычаў: «Дзякуй!»
Набліжаецца час. Капае вада з рукамыйніка.
Кожная кропля — гэта на кроплю бліжэй да вашай пагібелі, як бы вы ні вішчалі і як бы ні трымаліся за жыццё.
Як бы ні хлусілі, якіх бы катаў і хлусаў ні куплялі і ні ставілі на сваю абарону.
Кроплі падаюць у цемры, і точаць, і набліжаюць...
Кап...
Кап...
Кап-п... " Глава ІХ. Кніга другая.