Верашчака
493 subscribers
7.35K photos
1.18K videos
4 files
1.83K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ГісторыяБеларусі

14 снежня 1586 года ў Горадні, гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам было праведзенае першае ва Ўсходняй Еўропе анатаміраванне цела.

Парэшткі ўладара Рэчы Паспалітай, Стэфана Баторыя былі ўскрытыя з-за спрэчкі на конт яго смерці.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ХвілінкаГумару

😁 Ха-ха! Вось што бывае, калі ты дома размаўляеш па-беларуску, а сацыяльныя сеткі вядзеш на рускай мове)))
#ГісторыяБеларусі

14 снежня 1818 года беларускі археолаг, фалькларыст і этнограф Зарыян Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі) упершыню атрымаў ад Віленскага ўніверсітэта адкрыты ліст на права правядзення археалагічных раскопак на тэрыторыі Беларусі.

Больш падрабязна чытайце ніжэй 👇
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі, сапр. Адам Чарноцкі (24.12, па іншых крыніцах 7(15).4.1784, маёнтак каля в. Гайна Менскага пав. Менскага ваяв., цяпер Лагойскі раён Мінскай вобл. — 17(29).11.1825, сяло Пятроўскае Цвярской губ., цяпер Цвярской вобл.) — славяназнаўца, адзін з пачынальнікаў беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі.

Даленга-Хадакоўскі шмат падарожнічаў, збіраў прадметы матэрыяльнай культуры, запісваў фальклор, мясцовыя гаворкі.

Першы сярод славянскіх вучоных звярнуўся да духоўнай культуры простага народа як крыніцы гісторыі.

Упершыню ў славяназнаўчай навуцы перанёс сістэму даследаванняў з помнікаў пісьменнасці на зямлю і яе помнікі. На гарадзішчах, якія раскопваў у Полацку, Віцебску, Тураве, Бабруйскім павеце, каля Брэста, Гомеля, Магілёва, у в. Старое Сяло Віцебскага павета бачыў помнікі высокаарганізаванага духоўнага жыцця славян, імкнуўся па іх вызначыць мяжу рассялення старажытных славян.

Ён пражыў два жыцці, за што параўноўваў сябе з пярэваратнем.

Прайшоў шлях ад патрыёта Рэчы Паспалітай да распрацоўшчыка канцэпцыі ўсеагульнага славянскага адзінства.

Скептычна ставіўся да хрысціянства і казаў пра эпоху язычніцтва як перыяд найбольшай згуртаванасці славян.

5 кастрычніка 1818 года князь Чартарыйскі звярнуўся з дакладной запіскай да Віленскага ўніверсітэта і папрасіў прызначыць Хадакоўскаму штогадовы аклад у 1000 рублёў серабром, а таксама даць адкрыты ліст на права правядзення археалагічных раскопак і карыстанне архівамі і кнігасховішчамі. Але 31 кастрычніка ўніверсітэт адмовіў у просьбе Чартарыйскаму. Віленскія вучоныя былі настроеныя супраць Хадакоўскага з-за яго нападак на хрысціянства, і ў першую чаргу на каталіцкае духавенства.

Нягледзячы на адмову, Чартарыйскі ў другі раз звярнуўся да рады ўніверсітэта. У адказ на настойлівасць князя вучоны атрымаў толькі адкрыты ліст.

Хадакоўскі таксама намагаўся выбіць дапамогу ад Варшаўскага таварыства сяброў навук, але акрамя некалькіх станоўчых рэцэнзій на яго працы не атрымаў нічога.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

🔥🔥 Дзякуючы намаганням абшчэственніц супраць замежных песень у ТЦ, там хутка, як і на радыё, будуць гучаць песні беларускіх выканаўцаў па-беларуску.

Ці марылі вы пра тое?

Тэлеграм канал Ільі Шынкарэнка тут, калі каму цікава https://t.iss.one/shynkarenka
#МоваНашаРодная
#АнекдотДня

Коратка пра інтэрнэт і беларускую мову 😁

Калі ў вас здараюцца падобныя непаразуменні - кідайце нам. Пасмяёмся разам 😁
#МоваНашаРодная
#ПарадаДня

Як прыцягваць новых падпісчыкаў на свае старонкі ў сацыяльных сетках?

1. Знаходзіце на старонку папулярнага блогера, падпісвайцеся на яго і націскаеце кнопку "апавяшчаць аб публікацыях"

2. Пад новай публікацыяй блогера, дзе яшчэ не паспелі напісаць сотні каментароў, пішаце талковы разгорнуты каментарый па-беларуску. Найлепш, калі дабавіце туды яскравага гумару.

3. Чакаеце народ на сваёй старонцы.

Праверана мной асабіста. Каментары на беларускай мове прыцягваюць да сябе ўвагу, а талковыя каментары падштурхоўваюць людзей глянуць, хто ж іх напісаў!

Замест падзякі стаўце свае ❤️

Ваша Зоя С
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Штучны інтэлект супраць махляроў!

Нядрэнна. Але я і сама люблю паразмаўляць з імі хвілін 40 і давесці да белага калення. Шкада страчваць такую магчымасць з-за ШІ.
А вы як лічыце? 😁

Відэа ў тыкток
❤️❤️❤️ Вось што такое саараўдны ІНТЭРНАЦЫЯНАЛ!

Каментары пад відэа аб пажары ТЦ у Віцебску.
❤️ Вітаначкі! Добрага выходнага дня, спадарства. Сёння Верашчака на лайце!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

🔥 Тэст на веданне вамі беларускай мовы.
Пішыце вынікі ў каментарах, мовазнаўцы! 😁

Крыніца відэа ў тыкток
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Адамовічы ў 1903 годзе.

На першым здымку — сялянскі двор.
На другім — каменка ў лазні.
На трэцім — печка ў сялянскай хаце.
На чацвёртым — глінабітная печка з чорнай топкай.
На пятым — сялянская хата.
На шостым — хлеў.
На сёмым — адрына.
На восьмым — клець.
На дзявятым — свіран, паветка, аўчарня й хлеў.

#маладзечаншчына