Верашчака
485 subscribers
6.31K photos
911 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#АнекдотДня

У мяне дэжавю!

Помніце, у 20-ым некаторыя скачвалі дадатак на тэлефон, каб вызначаць і байкаціраваць беларускія тавары? ))

І толькі ў Колі Белага бліснула нейкая здагадка. Усё ж даўняя размова яго з таварышам маёрам не прайшла бесслядоўна 😁
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З новым тыднем!
Новых працоўных дасягненняў вам!
#КухняБеларусі

Гарбузовы кекс

Інгрэдыенты
Гарбузовае пюрэ — 300 гр.
Мука — 250 гр.
Алей — 70 гр.
Цукар — 150 гр. (або па смаку)
Яйкі — 2 шт.
Разрыхняльнік —1 ч.л. + сода 0,5 ч.л.
Кефір (смятана, ёгурт) — 70 гр.
Спецыі (мускатны арэх,цынамон,імбір,кардамон, ванільны цукар) — па густу
Ссоль

Спосаб прыгатавання

Для пюрэ трэба запекчы гарбуз, перабіць яго блэндарам або перацерці праз сіта.
У пюрэ дадайце цукар і кефір. Затым спецыі і алей. Пасля яйкі.

Дадайце муку. Яе можа спатрэбіцца больш ці меньш, усё залежыць ад гушчыні пюрэ.
Цеста павінна атрымаццца як смятана.
Пераліць у форму для кекса ( 10/20 см)

Выпякаць 50-60 хвілін. Астудзіць, пасыпаць цукровай пудрай .

Можна ўпрыгожыць шакаладам, глазурай.
Forwarded from STROJ
Пахавальны ручнік з вёскі Харужанцы Ваўкавыскага раёна

Падчас Восеньскі Дзядоў захацелася пагутарыць пра рэч, якая суправаджала памерлых – пахавальны ручнік.

Раней кожная гаспадыня мела такі ручнік, ён адрозніваўся аздабленнем, а таксама даўжынёй. Пахавальныя ручнікі ткаліся гаспадынямі, як казалі, “на смерць”, часам перадаваліся ад бабулі. На такіх ручніках апускалі труну ў магілу.

Пасля пахавання, у залежнасці ад мясцовых традыцый, ручнік разрывалі і раздавалі ўсім прысутным. Гэтыя кавалкі маглі выкарыстоўваць у народнай медыцыне. Больш пашыраны варыянт, калі дадзеным ручніком перавязвалі крыж.

Фотаздымкі пахавальнага ручніка мы пабачылі ў Доме Рамёстваў мястэчка Рось, што на Ваўкавышчыне. Ён належыў Скаскевіч Праскоўі, 1916 г.н., якая жыла ў вёсцы Харужанцы.

Вельмі раім наведаць Дом Рамёстваў у Росі. Там сапраўды ёсць на што паглядзець, што паслухаць і з кім пазнаёміцца!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Барацьба з ацкім Хэлаўінам )))
#ЛюдзіБеларусі

📝4 лістапада 1887 года нарадзіўся Дзмітрый Фёдаравіч Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменнік, грамадзкі і дзяржаўны дзеяч.

Удзельнік рэвалюцыі 1905–1907 гадоў. У 1918 годзе — сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты «Дзянніца».

З 1 студзеня і па 3 лютага 1919 года — старшыня Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.

Аўтар раманаў «Сокі цаліны» і «Перагуды»; зборнікаў вершаў: «Песні працы і змагання», «Урачыстасць»; зборнікаў п’ес: «Хвалі жыцця», «Сацыялістка», «На стыку», «Дзве сілы»; зборнікаў апавяданняў: «Трэскі на хвалях» і «Прысады»; публіцыстычных нарысаў «Па чатырох краінах»; артыкулаў па літаратурнай крытыцы і пра падзеі сведкам якіх ён быў.

Быў знаёмы і падтрымліваў сяброўскія, творчыя сувязі й вёў перапіску з Юліасам Фучыкам, Здэнекам Неедлым, Іаганесам Бехерам, Францам Вайскопфам і іншымі

Падрабязна пра яго лёс і адданасць Радзіме чытайце тут
#Літаратура

* * *
Мець бы жыццё бессмяротнае мне,
Мець бы вечныя свежыя сілы;
Я аддаў бы усё старане,
Старане сваёй роднай і мілай!

На кускі, на крупінкі, як пыл,
З кожным днём я б па ёй разлятаўся
І часціны нязмераных сіл
Ў кожным месцы даваць бы стараўся.

А дзе трэба было б заплаціць
Дзеля шчасця народа сабою,
Я хутчэй пастараўся б там быць
І сваёй адкупіцца душою…

І так з году ў год, да тых дзён,
Па кусочку б ў ахвяру я клаўся,
Пакуль цяжкае долі праклён
З стараною маёю расстаўся.

Каб жыццё бессмяротнае мець,
Каб мне вечную свежую сілу,
Я аддаў бы усё старане,
Старане сваёй роднай і мілай!

Цішка Гартны
#МоваНашаРодная
#ЛістЗаМову

"Беларуская мова параўнаўча маладая. Хоць і даўно ўжо гаворыць на ёй народ, але як мова навукі, палітыкі, літаратуры яна знаходзіцца ў перыядзе станаўлення. Таму задача савецкай інтэлігенцыі рэспублікі – берагчы мову, вывучаць яе, распрацоўваць і пашыраць.

Гэта дасягаецца, па-першае, штодзённым яе ўжываннем у побыце, на рабоце, у дзяржаўных, грамадскіх і культурных установах.
Ці ўсё добра ў нас у гэтых адносінах? Далёка не ўсё.

На мой погляд, далейшае развіццё культуры рэспублікі вельмі многа праігрывае і, скажам проста, стаіць перад сур’ёзнай пагрозаю іменна ад недастатковай увагі да роднай мовы.

Установы сталіцы вывелі з абыходу беларускую мову: на ёй не вядзецца перапіска, на ёй не гавораць з наведвальнікамі, у гарадах няма беларускіх шыльд і надпісаў, мала беларускіх афіш і плакатаў.
Смешна сказаць, але, праехаўшы Мінск, кавалак Слуцкага шасе на працягу 30 кіламетраў, я не ўбачыў ніводнага беларускага слова. Толькі ў Русінаве на даследчай бульбяной станцыі знайшлося два пачарнелых ад часу надпісы: “Кузьня” і “Сьвіран”. Дый то, відаць, яны былі зроблены ў 30-х гадах, да рэформы правапісу, бо пасля мяккіх зычных у іх стаіць мяккі знак.

Няўжо ж нашы аўтамабілі, трактары, станкі, тканіны, цукеркі, папяросы сталі б горшымі, каб на іх былі беларускія надпісы. Хай толькі якасць не падводзіць! Бо колькі ні пішы “Казбек” на мінскіх папяросах, усё роўна спажывец патрабуе ленінградскіх. Свіслач рака незайздросная, але калі папяросы з такой назвай будуць самымі лепшымі, дык яны знойдуць попыт ва ўсім Савецкім Саюзе.

Чаму ж мы дапускаем, каб беларускія этыкеткі з’яўляліся толькі на дрэнным гуталіне і на не вельмі смачных водах? Гэта ж і мала, і проста крыўдна."

Я. Колас
25.05.1956
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Не першы раз бачым, што і кароль, і сейм Рэчы Паспалітай былі часта на баку праваслаўных. Але пры гэтым урадавыя дзяржаўныя пастановы слаба выконваліся. Уніяты з праваслаўнымі, як бачым з кнігі, працягвалі змагацца і біцца паміж сабой.

На якія думкі наводзяць гэтыя факты? Тут мабыць можна прадбачыць прычыны будучага краху дзяржавы - немагчымасць дзяржавы кантраляваць унутраную сітуацыю ў краіне.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Хто там разяўляў рот пра тое, што беларуская мова бедная?
Вы хоць палову гэтых слоў чулі? Вось шалопайце цяпер! 😁

Крыніца відэа
Шчаслівыя людзі будуюць свой унутраны свет. Няшчасныя вінавацяць знешні.

🎨 Малюнак Jess Mason