Верашчака
480 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПыіанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Як адзначалася раней, улады РП і ВКЛ разумелі небяспечнасць метадаў і сродкаў, якімі карысталіся ўніяты ў распаўсюджванні сваіх улады і ўплыву.

Выкладваю тут поўнасцю тэкст пісьма канцлера ВКЛ Льва Сапегі - нашага вядомага і знакамітага гістарычнага дзеяча той эпохі, да Іасафата Кунцэвіча.

Вельмі дакладна і па справе Леў Сапега ўсё растлумачыў уніяцкаму епіскапу. Сапега, як разумны і адукаваны дзяржаўны дзеяч, як патрыёт сваёй радзімы, цудоўна разумеў, чым можа скончыцца ў выніку такое становішча ў дзяржаве ў міжканфесійных пытаннях.

Адзначым, што Леў Сапега ўвогуле быццам бы шкадуе, што з'явілася ўнія, якая прынесла вялікі раскол у грамадства, што без уніі дагэтуль было ўсё алносна спакойна і ціха.
«Страшен русский бунт, бессмысленный и беспощадный»
А.С. Пушкин.

Верим малахольной?

А пока готовьтесь, к выборам и не такое будут придумывать, скоро и змагаров переплюнут в фейках. Совсем уже страх потеряли, пора бы и по рукам за подобные вбросы давать.
Драўляны ровар і старажытны тураўскі саркафаг. Што яшчэ паглядзець у Музеі Беларускага Палесся ў Пінску?

Калі пад час восеньскіх школьных вакацый вы, як бацькі, кожны дзень задаяце сабе пытанне, а чым бы такім заняць сваіх дзяцей, то мы да вас з прапановай 😉

У Пінску ёсць цікавы музей, які знаходзіцца ў будынку былога езуіцкага калегіума ХVII стагоддзя.

Тут можна акунуцца ў атмасферу быта палешукоў пачатку ХХ стагоддзя, пазнаёміцца з гісторыяй Піншчыны, а таксама ўбачыць унікальныя артэфакты, знойдзеныя падчас раскопак на Пінскім замчышчы.

➡️Прайшліся па музейных экспазіцыях і распявадаем, на што звярнуць увагу

Што адбываецца ў краіне і свеце | Smartpress.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Крумкач – прыгожая і велічная птушка, якая часцей за ўсё асацыюецца з містыкай і тым светам. Сёння людзі ў свеце святкуюць Хэлаўін! 🎃

#Дзікіфакт Інтэлект крумкачоў – адзін з самых выдатных сярод жывёл. Крумкачы могуць карыстацца прыладамі, адрозніваць сябе ў люстэрку, маюць прасторавае мысленне, здольныя падманваць, запамінаюць добрыя і злыя ўчынкі, якія ім зрабілі, і могуць помсціць або падзякаваць у адказ.

📷 Дзякуем за фота Паўлу Лычкоўскаму, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

#галасыптушак
#МіфыЛегендыБеларусі

Лоскае паданне пра прыгажуню з залатымі косамі

Жыла калісьці за сценамі Лоскага замка прыгажуня-дзяўчына з залатою касой. Прыехаў аднойчы ў замак пагасцяваць станісты і прыгожы юнак, пакахаў дзяўчыну.

Нішто, здавалася, не магло перашкодзіць іх шчасцю. Быў ужо і дзень вяселля прызначаны, але тут пачалася вайна. І давялося юнаку ўзяць меч і ваенныя даспехі і з усімі разам пайсці ваяваць. Перамаглі яны ворагаў, прагналі са сваёй зямлі, але не паспеў малады воін даехаць да Лоска, як зноў напалі на іх зямлю ворагі і зноў давялося яму выпраўляцца ў паход. Вадзіў храбры воін ужо цэлае войска, і змагаліся яны то ў далёкіх гарах, то ля самага сіняга мора. Цэлых семнаццаць гадоў. Але не забыў ён сваю прыгажуню-панначку, і яна таксама засталася верная клятве: усе семнаццаць гадоў чакала толькі яго.

І настаў нарэшце дзень, і гучна заспявалі трубы, і ў двор Лоскага замка ўехаў на баявым кані праслаўлены воін.
Хутка ўзбег ён у высокую вежу, дзе былі пакоі панначкі, адчыніў дзверы і замёр: насустрач яму з верацяном у руках устала незнаёмая сівая жанчына і, усміхаючыся, нізка пакланілася.

Аслупянеў воін, адступіў назад, хоць і пазнаў усмешку панначкі.
— Заходзь, гэта ж я, твая нявеста! — паклікала яго жанчына.
Не зрабіў воін і кроку. А панначка падбегла да акна і кінулася ўніз...

Апамятаўся воін, сарваў з сябе меч, пабег уніз па лесвіцах. Укленчыў на двары над распасцёртай панначкай і раптам убачыў, што ляжыць перад ім усё тая ж маладая прыгожая дзяўчына і толькі яе тонкую шыю абвівае не залатая, а белая, як снег, каса.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня!

Андрэй Усанаў і "Белавежская пушча" па-беларуску

https://www.tiktok.com/@usanoff86?_t=8qyS2Csd6eL&_r=1
#КухняБеларусі

 Свініна, тушаная з капустай

500 г свініны,
1 кг капусты,
1 морква,
1 корань пятрушкі,
1 цыбуліна,
2 ст. лыжкі тамату-пюрэ, 1 ст. лыжка воцату,
2 ч. лыжкі цукру,
1,5 ст. лыжкі тлушчу, соль, лаўровы ліст, перац.

Свініну нарэзаць кавалачкамі, цыбулю - кружкамі, свежую капусту, моркву, пятрушку нашаткаваць. Падрыхтаваныя прадукты, акрамя капусты, абсмажыць. Капусту злёгку перацерці з соллю. Усё скласці ў рондаль, дадаць тамат-пюрэ, воцат, перац, уліць каля шклянкі булёну або вады і тушыць на слабым агні да гатоўнасці прадуктаў. Затым пакласці цукар, соль, лаўровы ліст, уліць пасераваную і разведзеную булёнам або вадой муку, патрымаць на агні яшчэ 5 хвілін.
Замест свежай капусты можна выкарыстаць кіслую. Тады не трэба класці воцат, а норму цукру павялічыць.
Цікава параўноўваць інтэр'еры Косаўскага палаца (Івацэвіцкі раён). Славутая белая зала для танцаў.

Першыя два здымка: пачатак 20 ст. і наш час.

Загадкай для музейшчыкаў яшчэ застаецца істота на здымку.

Здаецца нейкая страшыдла. А насамрэч мілая і смешная 😁