Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
912 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Рыбацкая вёска. Але я не вельмі зразумеў, ці славянская, ці варажская 🤔
Заўсёды цікава параўноўваць старыя фота і сучасныя.

На здымку касцёл у вёсцы Лагішын Пінскага раёна. 1907-1909 год і нашыя дні.

А на ўваходзе цікавы святар Ян Зея, які служыў у гэтым храме. Гэта быў напэўна адзін з самых незвычайных святароў таго часу на нашых землях.

А калі Вы будзеце ў Лагішыне таксама сфатаграфуйцеся ля ўваходу ў храм, як і Ян Зея.
Пра Яна Зею мы прыгадвалі ў папярэдне допісе ў сувязі з Лагішыным.

Адзначым, што гэтага чалавека вельмі шанавалі сучаснікі за ягоную няўрымслівасць. Яго называлі «вар'ят Божы», «амаль святы», «ідэальны».

Некалькі год таму ў Польшчы выйшаў мастацкі фільм «Ян Зея. Не забівай нікога ніколі».

А ён паважаў вернікаў любых канфесій. І нават праваслаўным, пакуль не было ў іх новага святара, чытаў евангелле па-беларуску.

Абыйшоў усё Палессе пешшу і верхам на кані.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Пра польскіх прыгнятацелей праваслаўнай веры на беларускіх землях у часы Рэчы Паспалітай - Радзівілаў. Вось тут прыклад аднаго з іх роду.

Тут трэба заўважыць, што менавіта Януш Радзівіл быў галоўным кіраўніком падаўлення паўстання Багдана Хмяльніцкага на тэрыторыі ВКЛ.
Выпраўляем апошні сказ, дзякуючы падказцы Вадзіма Францавіча Гігіна і Рыгора Азаронка. На самой справе існавала дзве галіны Радзівілаў. І так склалася, што прыкладна ў адзін і той жа час існавала два Януша Радзівіла. Той Януш, які падаўляў паўстанне Б.Хмяльніцкага на тэрыторыі ВКЛ з 1649 года, не той самы Януш Радзівіл, які быў кашталянам віленскім і падтрымліваў праваслаўных на сваіх землях.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Заліпашка вам ад беларускага ганчара

https://www.tiktok.com/@potternov?_t=8qs5sfDWI8U&_r=1
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ДА ЮБІЛЕЯ МОВАЗНАЎЦЫ.

ІВАН ЛЕПЕШАЎ.

З 22 кастрычніка па 24 лістапада ў зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць юбілейная кніжная выстава "даследчык роднага слова", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага мовазнаўцы Івана Якаўлевіча Лепешава (1924-2014).

Іван Лепешаў - вядомы даследчык беларускай мовы, пісьменнік і педагог, які ўнёс значны ўклад у развіццё беларускага мовазнаўства і літаратурнай крытыкі.

Уваход-па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

#НацыянальнаяБібліятэка
#НамПішуць

Падпісчыкі падзяліся
Белпошта выпусціла вось такія цудоўныя маркі пра беларускія святы і абрады.
Forwarded from Верашчака
#КазкіДзецям

Каза-манюка

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
#ДумкіЎслых

Сёння ў булкахрустаў чарговы прыступ алергіі ад Верашчакі.

Па-першае, мы ніякія не нацыялісты, мы проста патрыёты, якія за Беларусь, за беларускасць і за беларускі свет

Па-другое, гісторыкаў сярод нас няма, матэрыялы публікуюцца тыя, якія знаходзім у адкрытых крыніцах. Калі што і не так, дык вы за сабой спачатку гляньце. А то ў вас то Мураўёў адукацыю ў Беларусь прынёс, то еўрапейцы СНІД і ВІЧ індзейцам падкінулі, то слуцкія паясы ткуць прыгонныя дзяўчаты.

У трэціх, Верашчакі не было б, каб у нас хоць адзін прапагандыст размаўляў і пісаў па-беларуску. А паколькі, такіх няма, то хоць Верашчаку чытаць будзем.

Ну і апошняе, атчапіцеся ад нашага канала! Столькі ўвагі толькі з-за таго, што чалавек з вёскі завёў рэсурс на беларускай мове! Выглядае вельмі недарэчна!

Не нарвуйцеся вы так! Усё будзе добра!

Зоя С

П.с.: пост не для падпісчыкаў, ён для тых, каго ад нас каўбасіць
Верашчака
#ДумкіЎслых Сёння ў булкахрустаў чарговы прыступ алергіі ад Верашчакі. Па-першае, мы ніякія не нацыялісты, мы проста патрыёты, якія за Беларусь, за беларускасць і за беларускі свет Па-другое, гісторыкаў сярод нас няма, матэрыялы публікуюцца тыя, якія…
Дарэчы, калі сярод падпісчыкаў або тых, хто сочыць за нашым каналам ёсць такія, хто можа дапамагчы нам з кантэнтам, то будзем рады.

Гэта могуць быць асобныя пасты, або пастаянна рубрыка. Пад вашым іменем або ананімна.
Тэма - любая.

Патрабаване адно: не парушаць заканадаўства Беларусі і не распальваць ніякай варожасці

Ёсць прапановы - пішыце ў бот або ў прыват @zoya_sereda
#МіфыЛегендыБеларусі

Вазіла

“У пастухоў быў асаблівы рытуал закліка Вазілы.
У зямлю ўтыкалі дзве палкі - адну кароткую, а другую доўгую. Адзін з пастухоў павінен быў стаць адной нагой на кароткую палку і здолець насадзіць конскі чэрап на доўгую палку. Падобны татэм заклікаў Вазілу, які абараняў коней ад Кумельгана і ваўкоў. А самі пастухі маглі побач спакойна спаць і не турбавацца за коней…”

З нататкаў Яна Клікста
https://t.iss.one/Gigin_Vadim/2418

Па-першае, абражаць жанчыну не разабраўшы - справа гнілая, Рыгор. Таму што аўтар гэтага паста - не жанчына Зоя.
Па-другое, аўтар гэтага паста - не гісторык, і тут яго касяк. Дзякуй Вадзіму Францавічу, разам ёсць шанец ведаць гісторыю аб'ектыўна. Аказваецца ёсць дзве галіны Радзівілаў і так супала, што прыкладна ў адным і тым жа гістарычным перыядзе было два Януша. Выбачайце, паважаныя падпісчыкі.
Па-трэцяе, у любым выпадку гэты пост не адмяняе таго факта, што Радзівілы былі розныя, у тым ліку і тыя, хто быў на баку праваслаўных і адстойваў інтарэсы ВКЛ.
Па-чацвёртае, Рыгор часта піша па гісторыі тое, што не дасканала ведае ці не ведае зусім. Пра гэта сачыце на нашым канале ))