Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
912 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Давайце глыбей пазнаёмімся з беларускім мястэчкам!
🤗“Шапавальня”, месца, дзе валялі з воўны і выраблялі разнастайныя элементы адзення і абутку.
😎Гэтая праца заўжды была запатрабаваная, таму добра аплачвалася, і вядома, у шапавалаў было шмат сакрэтаў😉
Чакаем вас 26 і 27 кастрычніка, каб пачуць больш цікавага пра мястэчкі❤️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня, спадары і спадарыні!

Для настрою вам цудоўны голас Андрэя Усанава

У тыкток @usanoff86
Гравіці Фолз (1 сезон) | Gravity Falls (1 season) | 2012

Серыі 1-7, 8-14, 15-20

Двайняты Дзіпер і Мэйбл Пайнс адпраўляюцца на летнія вакацыі да свайго стрыечнага дзядулі Стэна - уладальніка сувенірнай крамы «Халупа Таямніц», які жыве ў мястэчку Гравіці Фолз. Спачатку героям сумна, але неўзабаве яны выяўляюць, што ў горадзе адбываецца нешта звышнатуральнае. Дзіпер выпадкова знаходзіць у лесе дзённік пад нумарам тры, аўтар якога невядомы. У ім падрабязна апісваюцца анамаліі Гравіці Фолз. Хлопец адразу вырашае даведацца таямніцы дзіўнага гарадка і знайсці аўтара дзённіка, але на кожным кроку Дзіпера і Мэйбл падцікоўвае небяспека.

Пераклад і агучка: аматарскі шматгалосы закадравы (Кавярня)

🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=591929

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2598/ (DVO)

IMDb (8,9/10): https://www.imdb.com/title/tt1865718/
Kinopoisk (9/10): https://www.kinopoisk.ru/series/591929/

#мультфільм #камедыя #сямейны #прыгоды #дэтэктыў #фантастыка #агучка
📃 У1567 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў «Лясную ўставу» — заканадаўчую інструкцыю па выкарыстаньні лясных угоддзяў у Рэчы Паспалітай.

Гэты дакумент стаў першым падобным законам на славянскай мове.
На думку М. В. Доўнар-Запольскага, менавіта «Лясная ўстава» завяршыла арганізацыю ляснога гаспадарання ў ВКЛ.

Паводле ўставы, для разбору розных цяжбаў аб праве карыстаньня лесам і сенажацямі была створаная адмысловая камісія. Ляснічыя атрымалі падрабязную інструкцыю пра дзеянні падчас аб’езду пушчаў і лясоў.

Статут забараняў высечку сухіх дрэў без дазволу ўлады, вызначаў пакаранне за самавольнае размяшчэнне пчаліных вулляў у дуплах дрэваў, абмяжоўваў рыбную лоўлю і колькасьць паляўнічых сабак.

За забойства буйнога звера, напрыклад, тура, або зубра, была вызначана вышэйшая мера пакарання.
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Рыбацкая вёска. Але я не вельмі зразумеў, ці славянская, ці варажская 🤔
Заўсёды цікава параўноўваць старыя фота і сучасныя.

На здымку касцёл у вёсцы Лагішын Пінскага раёна. 1907-1909 год і нашыя дні.

А на ўваходзе цікавы святар Ян Зея, які служыў у гэтым храме. Гэта быў напэўна адзін з самых незвычайных святароў таго часу на нашых землях.

А калі Вы будзеце ў Лагішыне таксама сфатаграфуйцеся ля ўваходу ў храм, як і Ян Зея.