Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
913 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Вулачкі і дворыкі мястэчка Свір

Сёння мы даслалі зварот у мядзельскі райвыканкам з прапановай надаць забудове Свіры статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Будзем чакаць адказу і спадзявацца што гэтая прыгажосць будзе ўзятая пад ахову!
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Яшчэ раз пра асвету ў Маскоўскім царстве ад Мітрапаліта Макарыя.

І яшчэ раз пра істотны тагачасны "літоўскі" ўплыў асветы.
#МоваНашаРодная

Колеры па-беларуску

Ужывайце беларускія словы ў сваёй штодзённай гаворцы!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Верашчака
#ДумкіЎслых

Нехта з вас скажа, што пра тое, што Беларусь і Расія ёсць і застануцца асобнымі дзяржавамі, без аніякага аб'яднання шмат разоў гаворана, няма сэнсу паўтараць.
А мне думаецца, лішні раз не будзе, асабліва для тых, хто называе сябе "рускімі беларусамі", або "заходнарусістамі", або "заходнерускай часткай беларусаў". А калі больш проста, то для тых, хто працуе на пэўныя башні Крамля, якія ўспамінаў Прэзідэнт, гаворачы, што "некаму няймецца ў высокіх кругах".

Я разумею, што ў вас можа былі б нейкія свае плюшкі ад продажу Беларусі расійскаму бізнесу. Толькі хрэн вам у вочы, а не Беларусь!
Менавіта таму, вашы паплечнікі перыядычна аказваюцца то на сутках, то пад забаронай, то прызнаюцца экстрэмістамі.

А нам, патрыётам Беларусі, словы Прэзідэнта кожны раз як бальзам на душу! Таму, скажа яшчэ - мы і яшчэ апублікуем! Чытайце, пацейце і цярпіце!

Вечна жыві і квітней Беларусь!

Зоя С

А, нетаварышчы пыталіся, чаму я фамілію поўнасцю не пішу. Спецыяльна для вас: мая фамілія Серада ))
Усё пра піва

Якім было беларускае піва пару стагоддзяў таму, дзе цяпер ўзяць бочку для піва, якая горкасць беларускага хмеля, і што Гары Потэр мог выпіць з Жыгімонтам Старым?

Пра ўсё паразмаўлялі з рэканструктарам беларускага піва, аўтарам блога "У пошуках беларускага піва" Станіславам Прыдыбайлам.

https://youtu.be/j_dWCN7RUAg?si=zAHEPec8nPBMRKj-
Якім будзе 2025 год? Няхай будзе ачМУРэнны!

Каляндар настольны з прышпільнымі прынтамі ❤️
Жарты ✔️ вершы ✔️ прымаўкі ✔️

Ужо ў продажы!
На wilberries арт. 181609357
#МіфыЛегендыБеларусі

Лазовы Куст

Адкупілі аднойчы ў пана два бедныя мужыкі, якія шмат гадоў збіралі капейчыну да капейчыны, тры дзесяціны добрай, урадлівай зямлі, каб пабудавацца на ёй і гаспадарыць. Дзе ж толькі паставіць хаты, шкада ж кожнай пядзі дарагой зямліцы. Доўга яны разважалі ды меркавалі і нарэшце вырашылі каля самага краю свайго ўладання, непадалёку ад рэчкі, высеч вялізны лазовы куст і на яго месцы пабудавацца.

Справіліся з лазой — высеклі, выкарчавалі, нават галіны спалілі. Як і задумалі, збудавалі па хаце і пачалі жыць. Перазімавалі, а вясной, ледзь толькі сышоў снег, яшчэ і травіца не паспела зазелянець, бачаць, пасярод двара, на гародзе ды і пад сценамі хат — усюды прабіўся лазняк.

Нічога не падазраючы, зноў узяліся мужыкі за сякеры і павысякалі амаль паўметровыя лазовыя парасткі. Ды дзе там! Выйшлі раніцой скаціну дагледзець, а за ноч лаза ўжо на цэлы метр вымахала. Мужыкі зноў за сякеры і гэтым разам усю лазу, аж да апошняга прутка, высеклі, сабралі і спалілі на вогнішчы. Не дапамагло: за ноч зноў увесь двор лазой зарос.

Зразумелі нарэшце мужыкі, што тут нешта нядобрае, і больш не чапалі лазу. Вырашылі пачакаць, паглядзець, што ж далей будзе. А далей не стала мужыкам ад той лазы ніякага жыцця. Так яна разраслася, што ўсё на градах пад ёй засохла-загінула, а праз двор, да паветак ці на дарогу, як па густым лесе, даводзілася прабірацца.

Заходзілі суседзі, глядзелі на дзівосны лазняк, шкадавалі мужыкоў, розныя парады давалі, як ад кустоў пазбавіцца. Хто раіў пад карані солі падсыпаць, хто — вадой заліць, а хто і наогул казаў, што трэба зімы дачакацца, можа, вымерзне жывучае кустоўе.

І вось аднойчы завітаў да тых мужыкоў дзядок, увесь у белым адзенні, з кульбай у руцэ і пустой торбачкаю за плячамі — вады папрасіў напіцца. Ды толькі напаілі яго шматпакутныя спагадлівыя гаспадыні не вадой, а малаком салодкім, халодненькім.
Азірнуўся вакол дзядок і кажа:
— Што ж вы, людцы родненькія, у такім дзікім кустоўі жывяце, а мне нават і не скардзіцеся?
А жанчыны яму ў адказ:
— Ды які з таго толк. Каму мы толькі не расказвалі пра сваю бяду, чыіх толькі парадаў не слухаліся — і солі пад карані сваёй лазе падсыпалі, і тапілі, і вымаразіць спрабавалі — нічога не дапамагае, як расла, так і расце безупынна. У нас ужо і рукі паапускаліся, адзін, відаць, паратунак — на новае месца перабрацца.

Уздыхнуў дзядок, зірнуў яшчэ раз на лазу, якая ўжо і хаты перарасла, і кажа:
— Не, дачушкі, калі мяне паслухаеце і ўсё, што скажу, зробіце, не давядзецца вам на новае месца перабірацца. А зробіце вось што. Дачакайцеся першага дожджыку, як замжыць, асцярожна кожную лазінку выкапвайце, і нясіце хутчэй да рэчкі, і там, на беразе, як найглыбей пасадзіце. І калі наказ мой дакладна выканаеце, то ўвесь куст да вясны сам да рэчкі перабярэцца.
Расказаў пра ўсё гэта дзядок, падзякаваў за малако салодкае, выйшаў за брамку і адразу ж знік невядома куды.

Хаця асабліва і не паверылі дзядку мужыкі і жанчыны, але ўсё-такі пакуль імжыў першы, пасля той размовы, дожджык, перанеслі са свайго двара і пасадзілі на беразе Волмы пучок лазовых пруткоў. І ўсё спраўдзілася, як і казаў той дзядок. За які-небудзь тыдзень высахла лаза на двары і на гародзе аж да апошняга прутка. А на голым беразе Волмы вырас малады лазовы куст.

Вось ад тых дзвюх хацінак і пайшла вёска. І хаця ні ў кога больш на двары лаза не расла, нават не з'яўлялася, вёска ўсё ж паспела атрымаць сваю назву з-за таго злашчаснага куста.
Так яна — Лазовы Куст — за ёй і засталася.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі, сябры!

ВІА "Канфлікт"
у тыкток @conflict.band
#КухняБеларусі

Цярцюха

Беларускае слова «цярцюха» азначае штосьці расцёртае. У Беларусі шмат дзе так называюць тоўчаную вараную бульбу – рассыпістае сухаватае пюрэ.

У ананімнай беларускай паэме XIX ст. «Энеіда навыварат» – так называлі… таўчоны тытунь! Але ў апошні час гэтае слова часцей ужываецца як назва традыцыйнага супу з цёртай бульбы.

Упершыню ўвагу шырокай аўдыторыі гэтая страва прыцягнула дзякуючы кнізе Юрыя Качука «Моц смаку», які прывёз яе рэцэпт з Зельвенскага раёна.
#КухняБеларусі

Суп Цярцюха

Бульба — 500-600 гр.
Цыбуля — 1 маленькая
Морква — 1 маленькая
Грудзінка — 200 гр.
Любыя вэнджаныя вырабы: каўбаса, грудзінка, курыца (па смаку)
Вяршкі любой тлустасці — 100 гр.
Соль, спецыі па смаку

Спосаб прыгатавання

Грудзінку і вэнджаніну парэзаць на невялічкія кавалачкі. Абсмажыць на невялікай колькасьці сметанковага масла да румянасці.

Скінуць ігнрэдыенты ў рондаль, пакінуўшы тлушч на патэльні.

Абсмажыць на гэтым тлушчы гародніну. Злучыць яе з грудзінкай і заліць 1-1,5 літрам вады. Даць закіпець 5-10 хвілін.

У гэты час надзерці бульбу на буйнай тарцы.
У кіпячы булён пакласці бульбу. Размяшайе, варыце суп 15-20 хвілін да гатоўнасці бульбы.

Уліць у суп вяршкі, даць закіпець. Зняць з агню. Суп «Цярцюха» гатовы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як брытанец беларускія прадукты збіраў

Ну нічога, амаль што атрымалася!))
Спадзяёмся, што нашы падпісчыкі справіліся б з такім квэстам без памылак.
#МоваНашаРодная

Беларускія стравы на беларускай мове.

Ужывайце іх назвы ў сваім штодзённым маўленні!
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Старажытнае гарадзішча ці замчышча. Дзесьці чуў, што гэта рэканструкцыя Полацкага замка.
Forwarded from Звязда
🩺 Больш за 3,2 тыс. трансплантацый касцявога мозгу за 30 гадоў выканана ў Беларусі

30-годдзе першай трансплантацыі касцявога мозгу ў нашай краіне – знакавая падзея не толькі для супрацоўнікаў цэнтра, але і для ўсёй беларускай медыцыны.

zviazda.by