#Падарожжа
Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.
Былая лядоўня панскай сядзібы, а зараз экспазіцыя, прысвечаная масонам.
На сценах прадстаўнікі масонаў з вядомых дзеячаў беларускага паходжання.

#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
Вось што піша Мітрапаліт Макарый пра стан асветы і навукі ў Маскоўскім царстве ў XVII ст.
Пад раздачу на царскім узроўні траплялі нават літоўскія хмель і бабы-вядунні 😁
Але былі і правільныя рашэнні - барацьба з тытунём.

#ЛюдзіБеларусі
23 кастрычніка 1816 года – нарадзіўся Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і даследчык фальклору, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульга» (тэматычна звязаная з барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў».
Першым пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод».
Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся. У 1850-я арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку.

Forwarded from Звязда
Мудры чалавек спакойны, як самотны кіфарэд
▫️Новая кніга серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» выдавецтва «Мастацкая літаратура» прысвечана «летапісцу эпохі», як называлі Івана Шамякіна крытыкі.
▫️Сапраўды, тое, што ён напісаў, аднаўляе жыццё беларусаў ва ўсёй паўнаце, праз неабыякавы, эмацыянальны погляд аўтара – вайна на фронце і ў акупаванай Беларусі, «вытворчы раман» – мы зазіраем у закуліссе працы дактароў, архітэктараў, журналістаў.
zviazda.by

#СучаснаяБеларусь
🫐 Новы беларускі квас
Ужо некалькі гадоў у свеце беларускага квасу дзейнічае няпісанае правіла: нашы квасагатавальныя заводы спецыяльна да зімы або да лета выпускаюць адмысловы гатунак, які будзе прадавацца толькі на працягу пэўнага сезону.
На гэты раз Піўзавод «Аліварыя» выпусціў квас з назвай «Аліварскі квас «Чарніца-чабор».
Афармленне этыкеткі - зялёна-фіялетавае, з елкамі, гурбамі і навагоднімі падарункамі. Тэрмін годнасці - 7 месяцаў, не празяваць. Каштуе 2,89 рубля за бутэльку на 1,5 літра.
На сайце кампаніі даецца такое апісанне квасу:
"Аліварскі Квас Чарніца-Чабор" - квас натуральнага бражэння з даданнем лясной чарніцы і духмянага чабора. Духмяны букет напою раскрываецца прыемнай рэзкай базай. У смаку адчуваецца кіслінка ледзянцоў і травяністая вострыя прыправы з акцэнтам чабора. Паступова праяўляецца смак сушанай чарніцы, завяршаючы ансамбль эўкаліптавым халадком."
Хто ўжо каштаваў? Дзяліцеся ўражаннямі.
Крыніца

#МіфыЛегендыБеларусі
Кадук — страшэнная пачвара.
Ні чалавек, ні звер, але больш падобны на звера з вялізнай калматаю галавою і шырокаю, ледзь не да вушэй, пашчаю. Як выскаліцца, хочаш не хочаш, а спруцянееш: здаецца, праглыне цябе разам з касцямі і вантробамі.
Людзі, злуючыся, часам кажуць: «Каб Кадук яго ўзяў!» альбо «Вазьмі яго Кадук!..»
Кадук не заўсёды бярэ, бо мае сілу толькі ў ліхую хвіліну, што выпадае на ўсходзе сонца, у поўдзень і поўнач.
Напэўна, людзей зусім не засталося б, каб гэтая пачвара магла прыходзіць, калі ёй уздумаецца. Кадук не мае ўлады над чалавекам, а чакае, пакуль хтосьці яго пакліча. І прыбягае ён у такі ліхі момант, калі што ні папросіш — усё збудзецца.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Аляксандравіч Марзалюк абраны намеснікам старшыні
Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай асамблеі СНД па навуцы і адукацыі. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні гэтай камісіі 22 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем!
Чаму б не пачаць дзень з нашага Гімна!?
Чаму б не пачаць дзень з нашага Гімна!?
Forwarded from Belarusian posting
Корчмы пры Аляксандры 🍻
Пры вялікім князе Аляксандры з’явіліся дакументы, якія сведчаць, што для таргоўлі ў карчме карчмар сам вырабляў алкагольныя напоі або набываў іх ад іншых вытворцаў. На думку М. Доўнар-Запольскага, вялікі князь устанаўліваў манаполію толькі на продаж алкагольных напояў, а іх выраб заставаўся вольным. Тут вядомы гісторык дапускае недакладнасць, паколькі ўсё ж такі былі абмежаванні. Афіцыйна выраб мёду і піва дазваляўся толькі на хрысціянскія і сямейныя
святы, гэта значыць, толькі на свае патрэбы, а не на продаж. Зразумела, што ў штодзённасці людзі выраблялі алкагольныя напоі не толькі на святы. Хатнюю вытворчасць мёду і піва, з улікам яе легкадаступнасці, узяць пад кантроль было немагчыма.
Пры Аляксандры прыватныя або вольныя корчмы ў цэнтральнай паласе ВКЛ пераважалі над гаспадарскімі. У 1494 г. у вялікакняжацкім горадзе Менску яму належала толькі частка корчмаў, якія здаваліся ў арэнду 10–ці хрысціянам. Аседлых
габрэяў у горадзе ў той час яшчэ не было. Арандатары скардзіліся вялікаму князю, што, з-за мноства вольных корчмаў, яны не могуць плаціць у казну па 60 коп грошай. Таму Аляксандр пакінуў ім цану арэнды нязменнай і на наступны год, але
загадаў менскаму намесніку Мікалаю Ільінічу, каб ніхто іншы корчмаў не меў.
Дакумент сведчыць, што ў канцы ХV ст. попыт на алкагольныя напоі ў горадзе быў не такі вялікі, і гэта выклікала канкурэнцыю паміж менскімі карчмарамі на рынку спажывання. Гаспадар дзяржавы здаваў корчмы ў цэнтральнай частцы ВКЛ у арэнду асобным хрысціянам з перадачай ім манапольнага права на продаж алкагольных напояў. Прыватныя корчмы забараняліся. Такім чынам, вялікі князь Аляксандр адразу ж пасля заняцця вялікакняжацкай пасады пачаў пашыраць на Міншчыну сваё манапольнае права на таргоўлю алкаголем.
Крыніца: Захар Шыбека "Піцейны гандаль Вялікага Княства Літоўскага і ўдзел у ім габрэяў (канец XІV ст. – 1572 г.)"

#ДумкіЎслых
У мяне адчуванне, што на змену Шыпценка на шлях экстрэмізму заступіў нейкі нетаварышч Юспа.
Праз матэрыялы яго канала чырвонай ніткай праходзяць ідэі расколу беларускага грамадства па моўнай прыкмеце і выстаўленне адной з дзяржаўных моў маркерам супрацьстаяння ўладзе.
Думаю, Мядзельскаму суду будзе яшчэ адна работа. Хаця пакуль што трэба даць Юспе разгуляцца, усё ж для прызнання экстрэмістам патрэбен дастаткова аб'ёмны матэрыял.
Нічога, пасядзім з палачкай на беражку, мы нікуды не спяшаемся.
Зоя С

Верашчака
#ДумкіЎслых У мяне адчуванне, што на змену Шыпценка на шлях экстрэмізму заступіў нейкі нетаварышч Юспа. Праз матэрыялы яго канала чырвонай ніткай праходзяць ідэі расколу беларускага грамадства па моўнай прыкмеце і выстаўленне адной з дзяржаўных моў маркерам…
#ДумкіЎслых
А, і мая парада ўсім тым, каму не падабаецца беларуская мова:
Не падабаецца - не размаўляйце! У нашай дзяржаве права карыстацца любой мовай прадастаўлена па Канстытуцыі.
А вось спробы зняважыць і абразіць беларускую мову могуць прывесці да непрыемных для вас наступстваў. Усё ж яна ў нас ахоўваецца Законам і Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Гэта так, на ўсялякі выпадак, раптам хто забыўся