Forwarded from Onlíner па-беларуску
Знайдзіце сінонім да слова «раптоўна». (Больш варыянтаў можна ўбачыць пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
93%
знянацку
3%
вобмаль
2%
пла́зам
3%
непамысна
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
Вось тут у кнізе цікавы доказ таго, што рускія мовы ВКЛ і Масквы ў XVII ст. ужо істотна адрозніваліся. Пры гэтым мову ВКЛ называюць літоўскай )
Ну і яшчэ цікавы факт. Шмат кніг у той час прывозілі ў Маскву з Літвы. Гэта звязана ў тым ліку і з тым, што ў ВКЛ было на той час больш друкарняў.

Forwarded from Paville | Pavilenščyna
У гэты дзень, 21 кастрычніка 1672 году ў вёсцы Касута на Вялейшчыне нарадзіўся Піліп Орлік — Гетман войска Запароскага, укладальнік першае ўкраінскае канстытуцыі, якая была напісана ім за некалькі дзесяцігоддзяў да амэрыканскае канстытуцыі 1787 году.
Адукацыю атрымаў у Віленскім езуіцкім калегіюме. Быў даверанай асобай Івана Мазэпы, удзельнічаў у вайне супраць Пятра I, пасля бітвы пад Палтавай — эміграваў у Асманскую Імпэрыю.
На пачатку 1711 году Орлік пачынае агульны паход запарожцаў, татараў, швэдаў, палякаў і іншых прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага супраць расейскіх войскаў ва Ўкраіне. У сакавіку 1711 году аб’яднаныя войскі пад камандаваннем П. Орліка падышлі да добра ўмацаванае Белае Царквы, дзе знаходзіўся маскоўскі гарнізон. Пачалася аблога места, але аніводны са штурмаў ня быў паспяховым.
У Касуце яму ўсталяваны памятны камень, у Вялейцы ў яго гонар названая вуліца. У Вялейскім раёне ў гонар Орліка ладзяцца выставы, мастацкія пленэры.
Жыццё Піліпа Орліка й яго сувязь з Беларуссю даследваў вялейскі краязнаўца Анатоль Рогач.
#вілейшчына
#нашвядомызямляк

Forwarded from Сила Традиций
Працягваем знаёміць вас з легендамі, якія існавалі і распаўсюджваліся па Беларусі ў розныя часы яе станаўлення.
Сёння раскажам вам пра «русалку ў Свіслачы». 🧜🏻♀️
У XVI стагоддзі ў Мінску жыла цудоўная шляхцянка. Штодзень у доме прыгажуні бывалі сваты. Свавольная дзяўчына ўсім адмаўляла, лічачы жаніхоў нявартымі. Статны, малады, але бедны шляхціц закахаўся ў паненку. Доўга ён дабіваўся сэрца прыгажуні, але яна была непахісная. Казала, што бядняк ёй ні да чаго. Аднойчы, прыйшоўшы ў чарговы раз да шляхцянкі са сватамі, ён убачыў яе ў абдымках брыдкага, але багатага гараджаніна. Юнак не стрымаў гневу. Дачакаўшыся пакуль сапернік пойдзе, ён прабраўся ў дом, схапіў дзяўчыну і ўтапіў у Свіслачы.
Хутка ў рацэ з'явілася чароўная русалка, якая месяцовымі начамі зазывала ў ваду мужчын і тапіла ў глыбокіх вірах. 🌊
Чулі гэтую легенду раней?

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі!
Сумуеце ўжо па завірусе, або хочацца каб даўжэй восень пастаяла?

#КухняБеларусі
Смажанікі з каўбасой
Ёсць больш наядны варыянт смажанікаў – з даданнем сялянскай хатняй каўбасы альбо шкварак.
Адварваюць бульбу ў мундзірах, астуджаюць, чысцяць і наразаюць кубікамі.
Дадаюць да яе здробненую правяленую хатнюю каўбасу ці скваркі (кавалачкі высмажанага да хрумсту сала), дробна нарэзаную рэпчатую цыбулю, здробнены корань пятрушкі, пару сталовых лыжак вады, траціну шклянкі сыроваткі, трохі соляць.
Атрыманую масу дбайна змешваюць, выкладваюць у прыдатны для духоўкі посуд і адпраўляюць запякаць на паўгадзіны пры 180⁰С.
Лепшым дадаткам да смажанікаў з каўбасой служаць маласольныя альбо салёныя агуркі і чорны хлеб.

#ГісторыяБеларусі
21 кастрычніка 1944 года — у Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Першай часовай экспазіцыяй былі дзве выставы — «Зброя» і «Партызанскі друк», матэрыялы якіх размяшчаліся ў 15 залах і змяшчалі 1261 экспанат: лістоўкі, газеты, рукапісныя часопісы, фатаграфіі, узоры зброі. Стацыянарная экспазіцыя адкрылася ў 1947 годзе.
Гэта адзіны музей краіны, створаны ў складаны час ваеннага ліхалецця.
Унікальнасць музея таксама ў тым, што на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў пасля вайны ён заставаўся найбуйнейшай установай такога профілю на тэрыторыі Савецкага Саюза.
Значна пазней музеі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны былі адкрыты спачатку ў Кіеве, а потым і ў Маскве на Паклоннай гары.
Больш падрабязна чытайце тут https://zviazda.by/be/news/20241021/1729517345-zbirayce-i-zahouvayce-dlya-gistoryi

#МоваНашаРодная
Чарговая апытанка ад Ільі Шынкарэнка.
Цікава глядзець, але кожны раз сумна робіцца ад вынікаў
https://www.tiktok.com/@shynkarenka?_t=8qjXpxjIv8H&_r=1

#Падарожжа
Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.
У пякарні. Тут можна набыць чорны ці белы хлеб. Не танны па магазінных мерках ) але смачны вельмі.
Заўважце, якія насычаныя экспазіцыі ўнутры кожнага аб'екта.

Forwarded from Звязда
#ДумкіЎслых
Як пагляджу, то асобныя нашы прапагандысты падаюць усё ніжэй і ніжэй.
Мала таго, што чатыры гады яны ствараюць кантэнт на тым, што абмяркоўваюць пасты і дзеянні экстрэмістаў. Дык дакаціліся да таго, што выхопліваюць з чатаў фразы па-за кантэксту размовы і перакручваюць сэнс.
Ну што ж, хочацца толькі пажадаць далейшых "поспехаў" у калупанні і абмеркаванні дзярма! Гэта проста цудоўна ў іх атрымоўваецца! Так і пераможам у інфармацыйнай вайне, таварышчы! 💪
Зоя С

https://t.iss.one/AzarenokCTV/38234
А пры чым тут Зоя, а Рыгор? Паглядзі спачатку, хто ў цябе у чаце і што піша! Такія таварышы могуць завітаць у любы чат.
Маніпуліраваць інфармацыяй не прыгожа, трэба спачатку разабрацца. А то проста атрымоўваецца нейкі паклёп на сумленных людзей.

Telegram
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Классика.
Западная Украина. Бандера...
Зоя грязноротая
https://t.iss.one/dzermant/9065
Западная Украина. Бандера...
Зоя грязноротая
https://t.iss.one/dzermant/9065
Forwarded from Нарочь. Мядель | Новости
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пасярод працоўнага тыдня прапануем вам 10 секунд рэлаксацыі з хвалямі возера Мястра