Верашчака
483 subscribers
6.33K photos
912 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#НамПішуць

Тут яшчэ можна дадаць, што "Гоман" выдаваўся ва ўмовах цэнзуры Расійскай Імперыі, у Санкт-Пецярбургу, дзе беларусы вучыліся ў расійскіх універсітэтах на рускай мове. Ды яшчэ ва ўмовах, калі беларусаў не лічылі асобнай нацыянальнасцю і тым больш аб асобна дзяржаўнасці размовы не было. Таму з "Гоманам" усё лагічна.

А вось з часопісам "Гісторыя і грамадазнаўства" застаецца пытанне. Часопіс у незалежнай Беларусі, калі ўсім светам прызнаныя і беларуская мова, і дзяржава, і беларуская нацыянальнасць, перакладаюць з беларускай на рускую мову.

З аднаго боку, можна згадзіцца з Дзермантам, што гэта для Саюзнай дзяржавы і ўсё такое. Але тэндэнцыі з нашай мовай і так не вельмі спрыяльныя ў нас

https://t.iss.one/Gigin_Vadim/2351
#АнекдотДня

Рэклама Хэлоўіна ад абшчэственнай вар'яткі актывісткі Вольгі Бондаравай.

"Рыхтуйце свае гарбузы, каб экстрэмістаў каўбасіла!" - кажа нам Вольга

П.с.: раней часнаком нечысць пужалі, але Вольга лепш мо ведае
#КухняБеларусі

Смажанікі простыя

Для прыгатавання смажанікаў спатрэбіцца:
Бульба – 12 сярэдніх клубняў
Цыбуля рэпчатая – 2 шт.
Мука – 1 ст. л.
Смятана – 6 ст. л.
Тлушч – 3 ст. л.
Соль па смаку
Зеляніна (пятрушка, кроп).

Для пачатку неабходна старанна вымыць бульбу і зварыць яе ў мундзірах, затым астудзіць, ачысціць і разрэзаць уздоўж напалову.

Адначасова, пакуль будзе варыцца бульба, можна заняцца соусам. Для гэтага здрабняем цыбулю і на лыжцы тлушчу абсмажваем да залацістага колеру. На іншай патэльні растопліваем тлушч, які застаўся, дадаем муку і, памешваючы, каб не падгарэла, смажым да крэмавага колеру. Пасля гэтага кладзем падсмажаную цыбулю і смятану, солім, добра змешваем і праварваем соус на невялікім агні на працягу 5-7 хвілін.

Укладаем падрыхтаваную бульбу ў форму для запякання, заліваем зверху атрыманым соусам і адпраўляем хвілін на 20 у духоўку, разагрэтую да 180⁰С.

Перад тым, як падаць на стол можна пасыпаць зелянінай
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пра тое, што маскіруюць тавары пад беларускія, я чула. А вось каб людзі пад беларусаў маскіраваліся, то гэта было дзіўна пачуць!
Хаця, безумоўна, прыемна!


А вы згодныя з дзяўчынай?

Што датычыцца мяне, то асаблівыя адносіны да беларусаў я адчувала як у Піцеры, так і ў Львове. Чулі маю гаворку і адразу рабілася няёмка ад узрушанага: "Вы з Беларусі!?"

У Львове нас у кафэ пачаставалі бясплатна. А ў Піцеры ў людзей лагодныя ўсмешкі з'яўляліся на твары.
Адначасова прыемна і неяк адказна. Трэба ж трымаць марку, каб не парушыць давер!
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

У аптэцы. З лекаў тут можна набыць....толькі травяную гарбату 😏
Знайдзіце сінонім да слова «раптоўна». (Больш варыянтаў можна ўбачыць пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
93%
знянацку
3%
вобмаль
2%
пла́зам
3%
непамысна
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Вось тут у кнізе цікавы доказ таго, што рускія мовы ВКЛ і Масквы ў XVII ст. ужо істотна адрозніваліся. Пры гэтым мову ВКЛ называюць літоўскай )

Ну і яшчэ цікавы факт. Шмат кніг у той час прывозілі ў Маскву з Літвы. Гэта звязана ў тым ліку і з тым, што ў ВКЛ было на той час больш друкарняў.
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
У гэты дзень, 21 кастрычніка 1672 году ў вёсцы Касута на Вялейшчыне нарадзіўся Піліп Орлік — Гетман войска Запароскага, укладальнік першае ўкраінскае канстытуцыі, якая была напісана ім за некалькі дзесяцігоддзяў да амэрыканскае канстытуцыі 1787 году.

Адукацыю атрымаў у Віленскім езуіцкім калегіюме. Быў даверанай асобай Івана Мазэпы, удзельнічаў у вайне супраць Пятра I, пасля бітвы пад Палтавай — эміграваў у Асманскую Імпэрыю.

На пачатку 1711 году Орлік пачынае агульны паход запарожцаў, татараў, швэдаў, палякаў і іншых прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага супраць расейскіх войскаў ва Ўкраіне. У сакавіку 1711 году аб’яднаныя войскі пад камандаваннем П. Орліка падышлі да добра ўмацаванае Белае Царквы, дзе знаходзіўся маскоўскі гарнізон. Пачалася аблога места, але аніводны са штурмаў ня быў паспяховым.

У Касуце яму ўсталяваны памятны камень, у Вялейцы ў яго гонар названая вуліца. У Вялейскім раёне ў гонар Орліка ладзяцца выставы, мастацкія пленэры.

Жыццё Піліпа Орліка й яго сувязь з Беларуссю даследваў вялейскі краязнаўца Анатоль Рогач.

#вілейшчына
#нашвядомызямляк
Надвор'е ў нас ужо цудоўнае. Днём сонца, ноччу месяц.

✒️ Антон Чэхаў
🎨 tomkeundjona

Доброе местечко ♡