#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
Мітрапаліт Макарый у сваёй кнізе "Гісторыя рускай царквы" падводзіць вынікі перыяду станаўлення ўніі ў Рэчы Паспалітай. Гэта перыяд ад Брэсцкай уніі ў 1596 г. да пачатку 1620-х гадоў, калі праваслаўная царква на тэрыторыі РП не мела свайго мітрапаліта.
Высновы слушныя. Па сутнасці гэта праўда.

Forwarded from STROJ
Вёска Люсіна, Ганцавіцкі раён
Некалі ў вёсцы Люсіна мы здымалі адну з частак праекта “Вандроўкі па Ганцавіцкім Палессі”. У мясцовым клубе атрымалася прымерыць строй, што на фота. Пра яго нам толькі распавялі, што ён належыў Праскоўі Піліпаўне Жалезна і што яна выходзіла ў ім замуж.
Гартаючы том ТМКБ пра Брэсцкае Палессе, трапілася фота Праскоўі. Цяпер мы ведаем, як выглядала гаспадыня гэтага строю!

⭐️ "Беларуская хатка" запрашае школьнікаў у восеньскія канікулы
Адмысловая праграма на 27 кастрычніка - 3 лістапада:
1. Экскурсія "У госці да Максіма Багдановіча і яго сяброў" па пастаяннай экспазіцыі музея.
2. Музейна-педагагічны занятак "Сам зраблю батлеечную ляльку".
3. Паказ батлеечных інтэрмедый.🔥🔥🔥
👉 Адрас: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (ст.м. "Інстытут культуры").

#МіфыЛегендыБеларусі
Змееў камень
Паміж вёскамі Коўткава, Гогалеўка і Віркава, пры старадарожжы, на Ігры, ёсць Змееў камень з акном і з дзвярыма.
Старыя казалі, што калісьці, даўным-даўно, у гэтым камені змей жыў з адной галавой, у абліччы чалавека, і гаварыў так, як чалавек.
Быў ён дужа ўдалы кравец.
Занясуць яму сукно, праз акно пададуць і папросяць:
— Майстрок, пашый, абы надзець.
Дык ён так пашые, што ніхто на свеце лепш за яго не зробіць. Прыйдуць па світку тую, прынясуць грошы, абы колькі там, хоць і троху. Пададуць праз акно, дык ён світку аддасць, а грошы сабе возьме.
А калі-нікалі хто скажа:
— Пашый мне, каб было ў царкву ў чым хадзіць...
Дык ён адзін рукаў ззаду прышые, а другі — на плячах. Так рабіў. Не прасі, каб у царкву схадзіць. Як просяць каля сахі хадзіць, дык адчаканіць, што хоць куды; а калі на святы дзень — зробіць, што ні сабе ні людзям.
У Бузер'і пад Лукомлем кахаў ён адну дзяўчыну. Яна ад яго хавалася, але ён усюды знаходзіў яе. Мусіла яна жыць з ім. Доўга яны жылі, а дзяцей у іх не было.
Бывала, абернецца ён дугой такой над возерам над Лукомльскім ды так і цягне. Як толькі на зямлю апусціцца, адразу прымае чалавечае аблічча — паніч такі, што хоць куды.
Аднойчы пасвіла яго дзяўчына свінні на полі.
Прыляцеў ён да яе на поле, сабраў свіней у кучу і сказаў:
— Пільнуй, каб адкуль хмара не нацягнула.
Лёг і заснуў.
Тым часам з заходняга боку ўзнялася вялізная хмара.
А дзяўчына наўмысна не разбудзіла яго. І датуль не будзіла, пакуль не загрымеў над галавою гром. Як грымнуў гром, так ён і прачнуўся.
Прачнуўся і гаворыць:
— Вось калі ты мяне зжыла са свету.
Ускочыў ён, ляснуў ёй з правага боку па левай
шчацэ — так і высмаліў на шчацэ пяць пальцаў. Усё жыццё відаць было, так і памерла з тымі адбіткамі пальцаў. А сам выцягнуўся дугой і паляцеў цераз возера нацянькі да сваёй хаты. Тут пярун і смальнуў па ім.
Смальнуў, а ён ляціць. А калі другі раз стукнуў, то ён упаў у возера.
Але ізноў усхапіўся і паляцеў.
Адзін стары быў у Бузер'і, дык усё гэта дзіва бачыў. Пераляцеў змей цераз возера, а пярун трэці раз смальнуў, ужо ў лесе, і забіў яго. Пасля таго трое сутак дождж ішоў, пакуль не знайшлі змея.
Стары той паказаў.
— Шукайце,— кажа,— там і там, на вашае поле ляцеў.
Знайшлі змея і закапалі. Дождж і сціх. Але праз суткі змей ізноў апынуўся наверсе.
Ізноў паліў дождж. Пачаліся грымоты вялікія. Пярун суцяшаецца: смаліць у яго, нежывога, каб не ажыў.
Хавалі змея гэтак разоў са тры ці з чатыры. Дык усё апыньваўся наверсе.
І як выйдзе, так сажняў на колькі і цягне ўсё ў той бок, дзе яго хата.
Старыя казалі, што каб надвор'е пастаяла, дык ён ажыў бы. Але дажджы ўвесь час ішлі дужа вялікія. Вада так паднялася, што чуць не затапіла ўсё вакол.
Прыснілася тады таму бузерскаму старому, што трэба сабраць усіх малых дзяцей, каб тыя ў прыполах, а жарабяткі ў торбачках на шыях нацягалі пяску і засыпалі змея.
Так і зрабілі. На тым месцы з таго часу курган стаіць.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Музыка, як я зразумела ад ШІ, а словы піша аўтарская, якая ў тыктоку @lub_o_v
Добрага дня вам, дарагія падпісчыкі!
Добрага дня вам, дарагія падпісчыкі!
#КухняБеларусі
Кашанка
Прадукты:
Пячонка свіная ці з ялавічыны — 1 кг.
Сала — 0,5 кг.
Цыбуля — 2-3 сярэднія
Крупа грачаная — шклянка 250 гр. ( сырой)
Яйка —1 шт.
Кішка свіная
Соль, спецыі па смаку
Як гатаваць
Грэчку прамыць і адварыць у падсоленай вадзе да паўгатоўнасці.
Пячонку прамыць, выразаць пратокі , нарэзаць на невялікія кавалачкі.
Сала падзяліць на дзве часткі. Меньшую парэзаць на дробныя кубікі для абсмажвання, большую як вам зручна.
Цыбулю парэзаць дробна.
Абсмажыць сала з цыбуляй да гатоўнасці
На мясасечцы з буйным сітам перамалоць пячонку з салам, добра перамяшаць.
Дадаць соль, спецыі, цёплую грэчку і цёплыя шкваркі з цыбуляй ( так будзе лягчэй заправіць кішку).
Дадаць яйка
Праз трубку набіць кішку фаршам уручную ці на мясасечцы.
Не набівайце кішку фаршам занадта туга, каўбаса павінна быць злёгку прыплюснутая. Пракаліце яе іголкай. Запякайце пры 180 градусах 35-40 хвілін да румянай скарынкі
Крыніца

Forwarded from Матуля Беларусь
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.
Заслаўскі Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор запрашае да малітвы на роднай мове...

Верашчака
#НамПішуць Уся Беларусь у адным фота))
Дзякуй падпісчыку за фотаздымак.
Ад сябе дадам, што гэты фотаздымак - адлюстраванне нашага Беларуская свету! У тым сэнсе, што ўсяму і ўсім тут ёсць сваё месца
Зоя С

#ГісторыяБеларусі
18 кастрычніка (31 кастрычніка) 1905 года адбыўся Курлоўскі расстрэл: царскія войскі і паліцыя расстралялі мітынг працоўных у Мінску.
У гэты дзень па горадзе пачалі распаўсюджвацца чуткі пра Маніфест 17 кастрычніка, які абвясціў у краіне дэмакратычныя свабоды. Жыхары выходзілі на вуліцу. Натоўпы людзей ператвараліся ў мітынгі і дэманстрацыі, удзельнікі якіх з чырвонымі сцягамі і рэвалюцыйнымі песнямі накіроўваліся да Віленскага вакзала Лібава-Роменскай чыгункі (цяпер вакзал Мінск-Пасажырскі).
Па патрабаванні ўдзельнікаў мітынгу губернатар Павел Курлоў вызваліў палітвязняў. У хуткім часе на плошчы перад вакзалам сабралася каля 20 тыс. чалавек.
Каб разагнаць мітынг, жандарскі палкоўнік Вільдэмар-Клопман са згоды Курлова распарадзіўся адкрыць стральбу па яго ўдзельніках. Ахвярамі сталі каля 100 чалавек, каля 300 паранены.

🔥🔥🔥
Ого, квіткі на канцэрт Ільі Шынкарэнка раскупілі за 20 хвілін пасля публікацыі ім паста аб тым, калі адбудзецца канцэрт.
Гэта вам не зялёны конік Цімур Прахін! Народную любоў трэба заслужыць!
Беларуская мова набірае папулярнасць у моладзі!!!
https://t.iss.one/shynkarenka/1826

Telegram
Šynkarenka
Да сустрэчы, даражэнькія💋Колькасць квіткоў абмежаваная!
Набыць можна па спасылцы:
https://saleframe.24afisha.by/session/1197490
або на Максіма Багдановіча 13