Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Forwarded from Верашчака
#КазкіДзецям

Як ліса за качку бычка выменяла

Беларуская народная казка

Апрацоўка Анатоля Клышкі
#МіфыЛегендыБеларусі

Здарэнне з прыставам

Жыў у нашым Пінску ў старыя часы адзін царскі прыстаў. Тоўсты быў, вусаты, важны. Такое пуза адгадаваў сабе, не дай бог! Усе называлі яго Бочкай, а якое было сапраўднае прозвішча — ніхто і не помніў.

Неяк паехаў гэты Бочка з Пінска ў адну далёкую вёску, бо Пінскі павет быў, каб ведалі, надта вялікі.
Даўно збіраўся прыстаў у тую вёску, ды ўсё не было як. Нарэшце паехаў. Мабыць, не толькі па службовай справе. Была, напэўна, і яшчэ нейкая прыватная выгода. Не такі той прыстаў быў дурань, каб ехаць у далёкую і нялёгкую дарогу толькі дзеля службы, без сваёй патрэбы. Кажуць, быў вялікі хабарнік гэты царскі служка. Цягнуў і з жывога і з мёртвага, хто яго не ведаў! Але як бы там ні было, паехаў. І паехаў, трэба вам сказаць, позняй восенню, калі трохі падмерзла. Дачакаўся першых марозаў. Паехаў і знік без вестак. Назад не вярнуўся. Дома чакаюць, на службе чакаюць, а яго ўсё няма ды няма.

Прайшлі зіма, вясна, лета, восень. Прыстава няма. Толькі пад канец другой зімы вярнуўся Бочка ў Пінск.
А было так, што да той далёкай вёскі дабраўся Бочка зімовай дарогаю, цераз замёрзлае балота, а калі хацеў вярнуцца ў Пінск, то пачалася адліга і трымалася доўга. Зіма выпала цёплая, няўстойлівая. Балота не замярзала, а пра вясну і казаць няма чаго. Усё наваколле надоўга было затоплена. Вы ж ведаеце, як у нас бывае вясной, калі ўсе нашы рэкі ды рэчкі выйдуць з берагоў, ды злучацца між сабою, ды зальюць разам вялікія прасторы! Ого! Усю балоцістую нашу мясцовасць ператвораць у такую топкую дрыгву, што ні прайсці, ні праехаць, ні пераплысці. Пеша не пройдзеш, бо загразнеш у багне, і на лодцы не перабярэшся, бо вада, хоць і вялікая, але ж амаль усюды такая неглыбокая, што лодка не пройдзе. Не ўсюды прабярэшся і не на ўсякай лодцы...

Вось і не мог той прыстаў выбрацца з вёскі, хоць і быў па тым часе немалы начальнік. Так і жыў там, на невялікім пясчаным астраўку, да наступнай зімы. А што яму? Піў, пэўне, гарэлку, еў кілбасы ды вяндліну, ласаваўся мёдам. Сёння ў адной хаце, заўтра ў другой. Давалі ж, мусіць, бясплатна. Заўсёды знойдуцца такія, каму трэба пачаставаць начальства!

Нарэшце надышлі вялікія маразы і дрыгва замерзла як мае быць. Цэлы год мусіў гэтага чакаць!.. Не было ж тады ні добрых дарог, ні машын, ні самалётаў. Дзіва што — такія нетры! Як у нас кажуць, хоць ты цалы месёнц ідзі, то да краю нігды не дацягнешся! Ад вёскі да вёскі, ад астраўка да астраўка, зімою вёрстаў пятнаццаць, калі наўпрост, па лёдзе, цераз балота. А каб трапіць летам з адной вёскі ў другую, трэба ехаць у абход усе дзвесце, як не трыста вёрстаў, калі ласка!..
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем! Як вам агучка ад штучнага інтэлекта?

У тыкток @andron777alfa
#КухняБеларусі


Чарнасліў у малацэ

80 г чарнасліву,
4 шклянкі малака,
2 ст. лыжкі цукру.

Чарнасліў прамыць, заліць кіпячым малаком і настойваць 1-1,5 гадзіны.

Затым пакласці цукар і паставіць у духоўку, каб на паверхні малака ўтварылася румяная пенка.

Чарнасліў у малацэ падаецца як гарачым, так і халодным.
#Ружаны, палац Сапегаў
пач. ХХ ст. / 2024

(фота: fb Беларуская Архітэктура)
Forwarded from Светлана Варяница (Светлана Варяница Svetlana Varianitsa)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#лонгрид

Предмета для спора нет. Есть равный государственный статус белорусского и русского языка в Республике Беларусь.

И есть понимание, что при попытке совершить очередную оранжевую революцию в августе 2020 в Беларуси, Запад качал эту тему. Нарочитое, подчёркнутое использование только белорусского языка адептами западной идеологии стали ассоциироваться как "белорусский язык = политический противник".

Мы, белорусы, с честью и достоинством прошли этот период испытаний на прочность. В обществе, вновь подчеркну, сильный запрос на единство, созидательный труд не только здесь и сейчас, но и для будущих поколений. Что мы им оставим в наследство? Мир, сильную экономику, высокий уровень культуры в широком смысле. Политической, правовой, религиозной, духовной...

Самабытная культура Беларусі – гэта і беларуская мова. Якая не пра "змагарства", а пра любоў. Не пра процілегласць, а пра талаку...

Блізкая знаёмая расказала пра дачку. Студэнтка тэхнічнага профіля аднаго з мінскіх універсітэтаў, актывістка, патрыётка і вельмі сур'ёзная дзяўчына. Ёй не хапае моўнай практыкі ў паўсядзённым жыцці, таму наведвае кнігарню, дзе размаўляюць па-беларуску, і дзе яна можа абмеркаваць і кнігі, і культурнае жыццё сталіцы. Яшчэ раз: яна – малады патрыёт Беларусі. І ёй не хапае беларускай мовы. Што гэта, калі не запыт грамадства?

І калі ўжо на днях успомнілі цытату Прэзідэнта (цудоўную цытату, я лічу) з 2019 года, то я прыгадаю і яго меркаванне са студзеня 2022-га. Паслухайце ўважліва.
Верашчака
#лонгрид Предмета для спора нет. Есть равный государственный статус белорусского и русского языка в Республике Беларусь. И есть понимание, что при попытке совершить очередную оранжевую революцию в августе 2020 в Беларуси, Запад качал эту тему. Нарочитое…
#ДумкіЎслых

Адносіны да беларускай мовы - гэта лакмус, які цудоўна афарбоўвае тых, каму замінае Рэспубліка Беларусь, як суверэнная дзяржава.

І тут не трэба лішняга бла-бла. Усе нашы нібыта барацьбіты з лацінкай, шыльдавыя следапыты, антышляхетчыкі і праваслаўныя рускамірцы - проста асобы, якія займаюцца антыдзяржаўнай дзейнасцю.

Зоя С
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Стайня і экспазіцыя, прысвечаная шляхце і магнатам...размешчаная ў былым свіране....ну што ж - сімвалічна 😁

Тут распавядаюць пра шляхецкія традыцыі. Напрыклад, як замест дуэлі, шляхцічы спрачаліся ў выпіванні гарэлкі з шаблі.

Таксама тут на сценах вісяць розныя шляхецкія гербы і прозвішчы, якія ім належылі. Не ведаю, ці сапраўдныя яны.

Ці знайшоў хто-небудзь сваё прозвішча там? 😁
Forwarded from Šynkarenka
Сябры, сёння на восеньскіх вайбах💋🍁 *трымайце калажык*
чакаем дождж🙏🏻