Верашчака
480 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Верашчака
#ГісторыяБеларусі Заходнерусізм і краёвасць Частка 2 Пачатак тут Паралельна з "краёвай" ідэяй зараджаецца "заходнерусізм", які на самым пачатку свайго фарміравання як ідэалагічнай плыні меў пэўную ліберальную афарбоўку, што было звязана са спробай з боку…
На мой погляд, пэўныя плыні спрабуюць аднавіць ідэі "заходнерусізму" у наш час.

Аб гэтым яскрава сведчаць пасты і каментарыі ў некаторых тэлеграм каналах так званых "абшчэственнікаў", дзе можна сустрэць прамыя з'яўленні, што беларусы - гэта частка рускіх, што беларуская мова - рускі дыялект, што на культуру і погляды мясцовага насельніцтва значна паўплывалі палякі і Беларусь ад гэтага ўплыву трэба бараніць.

А вось маякамі такіх поглядаў і такой рыторыкі з'яўляюцца тэлеграм-каналы накшталт "Тутэйшыя", "Западно-русская атлантида" "История Белой Руси"

З якімі мэтамі ідзе распаўсюджванне ідэй "заходнерусізму" у наш час, калі ні палітыка Расіі, ні тым больш палітыка Беларусі з імі ніяк не супадаюць - гэта няхай разумныя людзі думаюць. Мы што бачым, пра тое і пішам.
#СучаснаяБеларусь

Незвычайныя помнікі Беларусі

Дзіцё курыцы ў шкарлупіне і з чароўнымі белымі крыламі ўсталявалі ў 2008 годзе насупраць будынка птушкафабрыкі ў Салігорску.

Аўтарам незвычайнай скульптуры стаў мясцовы мастак Уладзімір Ламейка, які змясціў на памятную шыльду фразу: «Усё пачынаецца з яйка».

Зараз можна не ламаць галаву над тым, што было раней, — курыца ці яйка: у Салігорску ўсё вырашылі за вас.
Што вам нагадвае слова "стажары"?

Пішыце свой варыянт у каментарыі
#МіфыЛегендыБеларусі

Вялес, Велес, Волас — у славянскай і, у прыватнасці, беларускай міфалогіі — бог палявання, жывёлагадоўлі і багацця.

Хаця ён не ўспамінаецца ў апісанні Кіеўскага пантэону («Аповесць мінулых часоў»), шматлікія паданні сведчаць пра тое, што Вялес быў адной з ключавых постацей язычніцкага светаўляўлення.

Уласна язычніцкіх міфаў пра яго не захавалася, але фалькларысты зафіксавалі шэраг пазнейшых паданняў, песень і казак пра персанажы з падобнымі рысамі.
#МоваНашаРодная

Стажары - скопішча зорак ў сузор'і Цяльца. У некаторых мясцовасцях так называлі сузор'е Вялікай Мядзведзіцы.

У паэме Я Коласа "Сымон-музыка" чытаем:

Грэе сонца, ходзяць хмары,
Носяць снег, i дождж, i гром,
Ночкай вынiкнуць Стажары,
А бяздонныя амшары,
Зоркi высцелюць руном.

А наогул, "стажары" гэта агульна славянскае слова, сустракаецца не толькі ў беларускай мове
Эльвіра: Уладарка цемры | Elvira: Mistress of the Dark | 1988

На тэлезорку Эльвіру нечакана звальваецца спадчына ў выглядзе цётачкінага маёнтка ў маленькім гарадку. Мясцовае насельніцтва пры выглядзе Эльвіры ў страшэннай сукенцы са страшэнным дэкальтэ адчувае сапраўдны шок. Жаночая палова насельнікаў горада прыходзіць у абурэнне, мужчынская - у захапленне. Але Эльвіра дае адпор не толькі мясцовым ханжам, але і злавеснаму Князю Цемры, які апынуўся тутака ж...

Пераклад: Belmovie - серыялы з беларускімі субцітрамі
Агучка: аматарская двухгалосая закадравая (Arciom і Atruta)

🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=34186

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2780/ (DVO)

IMDb (6,5/10): https://www.imdb.com/title/tt0095088/
Kinopoisk (6,9/10): https://www.kinopoisk.ru/film/34186/

#камедыя #фэнтэзі #жахі #агучка
#КазкіДзецям

Снежная Каралева

Гісторыя пятая
Маленькая разбойніца

Ганс Хрысціян Андэрсан

Пераклад Міхася Пазнякова
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ПЯТНАЦЦАТЫ.

ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.

Памылкі : сорамна ці карысна ?

Чаму мы баімся быць недасканалымі ?
Было,у Беларусі панаваў наратыў, што беларуская мова — гэта мова культуры,музейны экспанат, якому месца толькі ў кніжках класікаў ці на ўроках белмовы. Мы чулі ідэальна пастаўленыя галасы дыктараў на радыё, чыталі адрэдагаваныя кніжкі і калі нехта побач казаў па-беларуску з памылкамі, то яму хутка "зачынялі рот":куды ты, "каўгаснік" ?!Не псуй сапраўдную беларускую мову.

Цяпер шмат што змянілася. Нават у Сацсетках модна паказваць сваё натуральнае жыццё, а не ідэальную карцінку. Маладыя мамы, немаладыя бабулі - далёка "незоркі", ужо не саромеюцца быць неідэальнымі, сцвярджаюць, што для іх - крута проста жыць сваімі інтарэсамі.
Пара ўжо падхапіць гэты трэнд,дазволіць сабе быць звычайнымі добрымі беларусамі,якія пакрысе вывучаюць родную мову.Шмат глядзіце, чытайце і слухайце, лезце ў слоўнік,калі ўзнікаюць сумневы — і з цягам часу памылак стане меней.
Дзед-Барадзед. Цеплыні ўсім. ❤️💚
#КухняБеларусі

Камы

Гарохавыя камы — страва немудрагелістая. З моцна разваранага гароху таўкуць пюрэ, дадаюць соль, спецыі, тлушч (або, напрыклад, знакамітыя беларускія скваркі), часам пасераваную цыбулю, смажаныя грыбы, змазваюць алеем ці таплёным тлушчам і потым або запякаюць у печы, або смажаць на патэльні.

Калі пры гэтым дамагчыся хрумсткай скарыначкі (для чаго, мабыць, камы лепш запаніраваць у сухарах), атрымаецца нешта накшталт кракетаў.

Варыянт са скваркамі мае цалкам мясны смак, але нават і зусім нішчымны варыянт — патраўны і досыць смачны, прынамсі, не горш за ўсякія экзатычныя прадукты з японскай соі, невядома як генетычна мадыфікаванай.

Камы гадоў 100-150 таму рабілі яшчэ і з бобу, а таксама з бульбы (бульбяное пюрэ і было вядомае нашым продкам перадусім у выглядзе “камоў”), часам з сумесі бульбы і бабовых (звараных асобна).
#СучаснаяБеларусь

Факты пра Беларусь

Продкамі-беларусамі могуць пахваліцца многія знакамітасці. Напрыклад, Ліза Кудроў, Скарлет Ёхансан, Харысан Форд, Майкл Дуглас і Льюіс Мэер.
Ачышчэнне жоўцевага пузыра (желчный пузырь) ад застойнай жоўці (желчи)

▪️Неабходна змяшаць па адной сталовай лыжцы кветак рамонка і трава мацярдушкі (душица, орегано), атрыманую сумесь варта заліць літрам кіпеню, даць настаяцца паўгадзіны, пасля чаго працадзіць. Прымаць гаючы адвар па 200 мл тройчы ў дзень за паўгадзіны да прыёму ежы.
Чароўнай сілай валодаюць кнігі...
Ты адкрываеш іх, а яны цябе.

🎨 Малюнак Hans de Beer
Выстава і майстар-класы па завязванні наміткі і слуцкіх паясоў пройдуць у Вялікім тэатры

Перад паказам нацыянальнай оперы «Сівая легенда» 13 лютага гледачы ўбачаць выставу традыцыйнага беларускага касцюма, а таксама майстар-класы па завязванні намёткі і слуцкіх паясоў.

У экспазіцыі, якая разгорнецца ў фае тэатра, будуць прадстаўлены традыцыйныя беларускія жаночыя касцюмы з розных рэгіёнаў Беларусі. Кожны з убораў мае свае асаблівасці і ўнікальныя элементы, але ўсе разам яны расказваюць пра культурную спадчыну і традыцыі беларускага народа.

З традыцыяй асаблівага завязвання слуцкіх паясоў пазнаёміць загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Барыс Лазука. На выставе будуць прадстаўлены копіі слуцкіх паясоў.

Затым гледачы пачуюць «Сівую легенду» — оперу Дзмітрыя Смольскага, лібрэта да якой напісаў Уладзімір Караткевіч.

Крыніца
Forwarded from Дразды вакол Беларусі (Алексей)
Заўтра Бялынічы!

Тэрыторыя раёна была заселена людзьмі яшчэ ў мезаліце ​​(9-5 тысячагоддзя да н. э.). У V-X павеках н. э. тут рассяліліся славянскія плямёны дрыгавічоў.

У сярэднія вякі бялыніцкая зямля ўваходзіла ў склад Полацкага княства. У 1071 годзе каля мястэчка Галоўчын адбылася бітва паміж Полацкім князем Усяславам Брачыславічам і Яраполкам Ізяславічам, князем Валынскім і Тураўскім.

У другой палове XII стагоддзя бялыніцкая зямля ўвайшла ў склад Друцкага княства.

Бялынічы ж, як вёска ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, вядомыя з сярэдзіны XVI стагоддзя. Самае ранняе згадванне аб Бялынічах адносіцца да XVI стагоддзя, калі Вялікі гетман Літоўскі Леў Сапега набыў іх ва ўласнасць. Маюцца таксама шматлікія легенды, што Бялынічы ўзніклі ў XII стагоддзі. Па адной з легенд, паселішча заснавана славянінам Бялынам або яго сынамі і нашчадкамі - бялынічанамі. Паводле іншай легенды, заснаванне паселішча ў 1240 годзе звязана з цудоўным ззяннем пасярод ночы (Бялынічы — «белыя ночы») святой выявы Багародзіцы, прынесенай на землі Беларусі кіеўскімі манахамі (на гербе Бялыніч намалявана Божая Маці з немаўлём на руках у залатых адзеннях).

#дразды
Берагіня - гэта захавальніца ў старажытнай Русі.

Яна ўмела засцерагаць сябе, сям'ю, Род ад благога і прыцягваць дабро.
Берагіня - гэта цнатлівая дзяўчына ці жанчына, якая за ўсё жыццё можа належаць толькі аднаму мужчыну. Менавіта чысціня давала ёй магутную ахоўную энергетыку.
Адзенне, якое яна сцірала свайму мужчыну і дзецям, станавілася магутным абярэгам, а ежа прыгатаваная яе рукамі была гаючымі зёлкамі ад усякай хваробы.
Спакойны і дабратворны розум Берагіні тварыў цуды, ён аберагаў ад няшчасця блізкага проста энергетыкай , якую выпраменьваў. Цяплыня яе чыстага кахаючага сэрца валодала велізарнай сілай, якое ахоўвала яе каханага мужчыну ў бітвах з захопнікамі, робячы яго практычна непаражальным.