Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#Літаратура

Ідуць дажджы,
Асенняя пара

Генадзь Бураўкін
#МіфыЛегендыБеларусі

Залатая горка

Калісьці і гара, на якой тады не было лесу, і вёска называліся Лісінай Гарою. Па кустах і балотах палявалі, жыравалі лісіцы, але норы свае рабілі на гары, дзе было сушэй і цяплей, чым у нізіне.

Неўзабаве каля падножжа гары пачалі сяліцца людзі. Лісіцы перайшлі на вяршыню, а затым і зусім сышлі, пакінулі аблюбаваны пагорак.

Спачатку вёску называлі Гарой. Толькі было незразумела, што за гара, шмат іх вакол, як адрозніць?..
Так і не прыдумалі для сваёй гары адметнага імя. Дапамог выпадак.

Прыехалі аднойчы з горада хлопцы. Абодва яны маладыя, дужыя і занадта ўжо цікаўныя. Пачалі кругом ды навокал распытваць жыхароў, ці не стаяў некалі на гары панскі замак-палац, ці не засталіся ад яго якія скляпенні?.. Людзі адказвалі, што нічога пра гэта не ведаюць, нават ад дзедаў сваіх не чулі. Але хлопцы не паверылі, павысякалі на адхоне гары кусты і пачалі капаць яму. Кожны каменьчык, што трапляўся пад руку, уважліва разглядвалі, правяралі; гліну адмыюць ды на зуб спрабуюць, а пясок нават праз рэшата прасейвалі.

Тры дні і тры ночы капалі тыя хлопцы яму і ўсё каменьчыкі і пясок правяралі. Прыйшоў да іх неяк стары дзядок, паглядзеў, як яны ў той яміне змучыліся, схуднелі, і кажа:
— Што ж гэта вы, сынкі, пакутуеце тут? Ці ж можна так мардаваць сябе!.. Паглядзіце, вунь які дзянёк добры, як вакол золата зіхаціць.
Кінулі хлопцы свае рыдлёўкі, утаропіліся, збянтэжаныя, на старога:
— Дзе, дзе, дзядок, золата?..
— Вылазьце, пакажу, падзялюся з вамі,— з хітрай усмешкай адказвае дзядок.
Павыскаквалі хлопцы з ямы, азіраюцца, а дзядок ім і кажа:
— Ды хіба ж вы не бачыце, колькі яго на нашых бярозах.
А было тады бабіна лета, цёпла, суха.
Пераглянуліся хлопцы ды раптам як зарагочуць. Падышлі да дзядка, руку паціскаюць, дзякуюць:
— Нам сказалі, а мы, дурні, паверылі… Дзякуй вам, дзядуля, што навучылі, ад марнай працы пазбавілі.

Закінулі тыя няўдалыя шукальнікі золата свае торбы за плечы і пайшлі.
Вось з таго выпадку, з тых лёгкіх слоў мудрага дзядка быццам бы і знайшлося нарэшце для вёскі яе поўнае імя — Залатая Горка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Раніца з "Лявоніхай" ад Андрэя Усанава!

Стаўце свае ❤️

У тыкток @usanoff86
#КухняБеларусі

Кугель з гародніны

Кугель – беларуская страва з яўрэйскай гісторыяй. Гэта нешта сярэдняе паміж пудынгам і запяканкай. Гатаваць кугель проста, а есці смачна.

Нам спатрэбіцца:
Малады кабачок або цукіні,
2 бульбіны,
2 морквіны,
3 ст. ложкі мукі,
3 зубкі часнаку,
3 яйкі,
кроп, соль, куркума

Прыгатаванне:
На буйнай тарцы нацерці вымытую і абабраную гародніну. Часнок і кроп дробна парэзаць і дадаць у гародніну. Пасаліць, дадаць куркуму, яйкі, муку і перамяшаць.
У форму для выпякання, змазаную алеем, выкласці сумесь і запякаць у духоўцы, нагрэтай да 180° С, да атрымання залацістай скарыначкі.
Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка — вельмі цікавая асоба ў беларускай культуры. Вось некалькі фактаў пра яе:

Паўліна Мядзёлка — не толькі акторка, яе творчасць была шматграннай, і яна пісала літаратуру ў разнастайных жанрах — ад прозы і паэзіі да эсэ

Мядзёлка актыўна выступала за захаванне беларускай мовы і культуры, што адлюстроўвалася ў яе творах.

Паўліна Мядзёлка старалася быць прынцыповай у адстойванні сваіх думак. Пра яе казалі: "Хто што благое зробіць — яна маўчаць не будзе, у вочы скажа."

Яна працавала настаўніцай і мела мноства вучняў. Дзесяткі гадоў гэтая кволенькая, маленькая жанчына аддала служэнню дзецям, культуры і Беларусі.

Любіла садзіць кветкі, хадзіць у грыбы. З кветак асабліва любіла гладыёлусы, а з грыбоў — рыжыкі.
Будзем спадзявацца, што нашы журналісты перастануць падтрымліваць абшчэственных дурніц у барацьбе з беларускай мовай і называць яе змагарскай. І ў чатах сваіх перастануць дазваляць здзеквацца з адной з дзяржаўных моў!

Зоя С

https://t.iss.one/dzermant/8958
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Музей Сула знаходзіцца на месцы былой панскай сядзібы. Таму тут захаваліся будынкі, якія з'яўляюцца помнікамі архітэктуры.

Гэта былыя гаспадарчыя пабудовы. Зараз у іх размяшчаюцца, напрыклад, гатэлі і кафэ музея.
Паважанае спадарства!
Даводзім да вашага ведама, што тэлеграм канал "За Союзное государство Беларуси и России" (папярэдняя назва "Тутэйшие") прызнаны экстрэмісткім рэсурсам!


Будзьце пільнымі, праверце свае падпіскі.
Беражыце сябе і блізкіх!
Forwarded from Звязда
📺 «Патэтычны дзённік памяці» — на «Беларусь 3»

Тэлеканал рыхтуе тэлеверсію маштабнага вакальна-харэаграфічнага праекта Вялікага тэатра Беларусі «Патэтычны дзённік памяці», якую прадставіць гледачам ужо ў нядзелю.

ℹ️ Прэм’ерныя паказы маштабнага спектакля прайшлі 22 і 27 верасня. Праект стаў адной з самых знакавых і доўгачаканых культурных падзей.

zviazda.by
#ДумкіЎслых

Паколькі ў хуткім часе базы экстрэстымістаў у рамках Саюзнай дзяржавы аб'яднаюць, грамадзянам Расіі мы раім таксама адпісацца.

Беражонага і Бог беражэ!

😁 Зоя С
Forwarded from Звязда
📱Тэлеграм-канал для дзяцей-сірот працуе ў Беларусі

Мэтавая аўдыторыя канала – дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

🔹 Тэлеграм-канал актыўна вядзе сваю работу, інфармуючы падлеткаў, якія ўступаюць у дарослае жыццё, аб усіх бытавых, сацыяльных, эканамічных, фінансавых і многіх іншых пытаннях.

🔹 Гэты рэсурс, вядома ж, можа быць карысным не толькі дзецям-сіротам і асобам з ліку дзяцей-сірот, але таксама любому грамадзяніну, таму што там публікуецца досыць кароткая, выразная, карысная і вельмі даступная інфармацыя пра тое, як пачынаць свой шлях у дарослае жыццё.

zviazda.by
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Тут я размяшчаю фрагмент з кнігі "Гісторыя рускай царквы" Мітрапаліта Макарыя з прыкладам, як дзейнічалі ўніяты ў адносінах праваслаўных, не згадзіўшыхся на ўнію, па набыцці царкоўнай маёмасці. Па такой схеме яны дзейнічалі амаль ва ўсіх гарадах.

Чытайце і разважайце самі.

У тэксце спецыяльна падкрэсліў тэкст пра Януша Радзівіла. Гэта да таго, што ў апошні час прынята толькі абражаць гэты род. Але, як бачым, многія з прадстаўнікоў рода Радзівілаў былі справядлівымі дзеячамі.

У рэшце рэшт пастановы сеймаў часта былі на баку праваслаўных па іх скаргах. І гэта пры дзеючым у РП правіле liberum veto. Так было ва ўсякім разе да 1620-х гадоў.