Верашчака
484 subscribers
6.32K photos
911 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.

"НАРОДНЫ КАЛЯНДАР ШКОЛЬНІКА".

Кніжка для маленькіх чытачоў за аўтарствам і ўкладальніцтвам пісьменніцы Аксаны Спрынчан выйшла днямі ў Мінску.

У выданні даюцца тлумачэнні народным святам, каляндарным з'явам, паходжанню старадаўніх звычаяў і іншым цікавосткам.

З сённяшняга дня яна ў продажы ў кнігарнях сталіцы.
#КазкіДзецям

Месяц на лбе, а на патыліцы зорачка

Беларуская народная казка

Апрацоўка Уладзіміра Ягоўдзіка
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня вам!

Спявае калектыў вёскі Здзітава Бярозаўскага раёна
#КухняБеларусі

ЯБЛЬІКІ, СМАЖАНЫЯ Ў ЯЙКАХ

Абабраныя, пачышчаныя, пакроеныя на кавалачкі яблыкі мачаць ва ўзбітыя яйкі, абсыпаць сухарамі і смажыць у масле альбо ў свіным тлушчы, растопленым напалову з маслам.

Паклаўшы на талерку,
абсыпаць цукрам і цынамонам.

Можна таксама заліць ix соусам шода альбо сокам, але тады трэба ўжываць для смажання адно масла.
5 верасня 1901 года нарадзіўся Віталь Вольскі

Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль нарадзіўся у г. Пецярбургу ў сям’і служачага.

Атрымаў добрую адукацыю ў гімназіі, ведаў 5-6 моў, захапіўся ідэямі сацыялізму, уключыўся у рэвалюцыйны рух.

Беларускае друкаванае слова Віталю Вольскаму трапіла ў рукі ў 1920 г., а першым вершам па-беларуску быў верш Якуба Коласа «Нёман», першай кнігай — зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» (1917). Вельмі захапіўся беларускай мовай, пачаў збіраць фальклор.

Працаваў на розных пасадах ва ўстановах культуры і адукацыі Беларусі.
У 1932–1936 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. Кандыдат філалагічных навук (1934). Удзельнічаў у першым з’ездзе савецкіх пісьменнікаў (Масква, 1934), з таго часу член Саюза пісьменнікаў СССР. Звольнены з пасады дырэктара і выключаны з партыі за «недастатковую барацьбу з ворагамі народа». У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, працаваў у газетах, часопісе «Беларусь». У
1948–1954 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР.

Даследаваў народную творчасць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў — кітабы. Аўтар кніг: «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934), «Эдуард Самуйлёнак: жыццё і творчасць» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958). Адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), падручніка для 9–10-га класаў «Беларуская савецкая літаратура» (1948–1954).

Пісьменнік аб’ездзіў усе запаведныя куткі Беларусі, пабываў у афрыканскіх і арабскіх краінах, у Францыі, Швецыі і інш.

За любоў да прыроды Віталя Вольскага называлі «беларускім Прышвіным».
У 1966–1970 гг. здзейсніў падарожжы па Беларускім Палессе. Яго маршрут пачаўся ад Пінска і яго наваколіц, пралёг цераз Лунінец, Кажан-Гарадок, Лахву, Столін, Давыд-Гарадок на ўсход да Мазыра. Віталь Фрыдрыхавіч раздумваў над вялікімі пераўтварэннямі на Палессі, якія прынесла Савецкая ўлада — новыя фабрыкі і заводы, асушэнне балот, змяненні ў побыце палешукоў.

Літаратара прываблівалі легенды, паданні, гістарычныя падзеі, пытанні этнаграфіі, тапаніміка. Але найбольш яго займала прырода, рэкі Піна, Прыпяць, Гарынь, сустрэчы з птушкамі і жывёламі.

У кастрычніку 1970 г. у часопісе «Маладосць» з’явіліся «Падарожныя замалёўкі». Гэта былі мастацкія запісы пра Лунінец, Лунін, Кажан-Гарадок, Столін, Давыд-Гарадок, Мазыр і іншыя вёскі і гарады Палесся.

У 1971 г. выдаў кнігу краязнаўчых нарысаў «Палессе», у якую былі сабраны ўражанні ад паездак па Беларускім Палессі.

Віталь Фрыдрыхавіч сябраваў з Янкам Маўрам, Петрусём Броўкам, Пятром Глебкам, Кузьмой Чорным, Кандратам Крапівой.

В. Ф. Вольскі-Зэйдэль узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1971). Памёр 22 жніўня 1988 г.
 

Фільм пра Віталя Вольскага можна паглядзець тут

https://youtu.be/ai6Y6or9MkM?si=fvihHrAFV2DPn-72
#АнекдотДня

Расіяне здымаюць кіно пра свой культурны код на рускай мове.

Беларусы здымаюць кіно пра свой культурны код..... таксама на рускай мове

🤷🏻‍♀️
⭐️ "Безназоўнае" - паэма на выставе

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы сёння распачала працу выстава “Безназоўнае”. Цэнтральным экспанатам стала паэма класіка “Безназоўнае”, якая стваралася 100 гадоў таму, калі ў 1924 г. адбылося першае ўзбуйненне БССР.👍

У экспазіцыі – рукапіс паэмы, кнігі з бібліятэкі Уладзіславы Луцэвіч, першыя выданні зборнікаў Купалы.🔥🔥🔥

❗️Выстава працуе да 30 верасня.
#МоваНашаРодная

Сустрэла на каналах тлумачэнне слова "валкаваць" як зграбаць сена ў рулон.

Не згодна з гэтым!

Для таго, каб хутчэй збіраць сена на воз яго часам зграбалі ў валы або валкі. І тады казалі "звалкавалі". То бок, слова "ВАЛКАВАЦЬ" - зграбаць ў вал.

Калі ж трактар збіраў сена ў цюкі, то гэта называецца ЦЮКАВАЦЬ.

Ну а ў круглы рулон сена проста збіраюць або скручваюць.

А як у вас называлі гэтыя працэсы?
#СучаснаяБеларусь

⚡️Белстат завяршае падрыхтоўку да абследавання хатніх гаспадарак у мэтах ацэнкі стану здароўя і становішча жанчын у сям'і

Сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) арганізаваны семінар для спецыялістаў, якія будуць праводзіць апытанне. Ён уяўляе сабой важны этап падрыхтоўкі да правядзення маштабнага абследавання, якое ахоплівае 10500 хатніх гаспадарак у Беларусі.

📌 У рамках семінара ўдзельнікі абмяркоўваюць метадалогію абследавання, прынцыпы запаўнення апытальніка, тэхніку правядзення апытання, асноўныя аспекты каманднай працы.

Абследаванне стартуе ў сярэдзіне верасня і працягнецца да снежня бягучага года. На працягу гэтага часу спецыялісты будуць актыўна збіраць дадзеныя, апрацоўкай якіх у наступным будзе займацца Белстат.

Крыніца
#архітэктурабсср
Дарэчы, аднін з двух карпусоў, якія звязаныя з галоўным корпусам Акадэміі навук пераходамі ў праекце Іосіфа Лангбарда (яны ў выніку не былі пабудаваныя) - хутчэй за ўсё павінны быў стаць музеем Беларускай Акадэміі навук. Захвалася выява фасада гэтага праекта Лангбарда, па якой можна вызначыць вялікую ступень падабенства да тых карпусоў.
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У каго ёсць куркі ў гаспадарцы?
Лавіце карысную параду!
Курыны баскетбол 😁
“Халера – жудасная хвароба, якая забрала мноства людзей. З гэтай жа балотнай касты ёсць і іншыя страшныя духі. Хведар расказваў, калі ён быў маладзейшы, то даводзілася сутыкацца і з Паморкам.

Паморак – гэта злы дэман, бязлітасны да ўсіх людзей і жывёл. Дух можа з’яўляцца ў выглядзе жывёлы (ката, сабакі) або чалавека – худой дзяўчыны з цёмным тварам ці жудаснага аднавокага старога з касматай барадой.

Ператварыўшыся ў чалавека або жывёлу, Паморак заўсёды імкнецца трапіць у сяло, дзе пачынае паціху знішчаць людзей, пакуль не застанецца адзіны вясковец.

Агонь, здабыты ад трэння, лічыўся моцнай зброяй супраць Паморка…”

З натакаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, паважанае спадарства!

Цудоўнае галёканне ад @_atava