#ЛюдзіБеларусі
4 верасня 1859 года — нарадзіўся (фальварак Судзіловічы Лепельскага павета) Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла, беларускі мовазнаўца, літаратуразнаўца, фалькларыст і выдавец, якога называюць патрыярхам беларускага Адраджэння.
Кандыдат гісторыка-філалагічных навук, прафесар Пецярбурскага ўніверсітэта. Ён быў адным з заснавальнікаў культурна-асветніцкага «Круг беларускае народнае прасьветы й культуры». Члены гэтай арганізацыі паўлегальна займаліся друкаваннем і пашырэннем беларускіх твораў. Імі былі выдадзены паэтычны зборнік Янкі Лучыны «Вязанка», зборнікі «Каляндарная пісанка на 1904 год» і «Велікодная пісанка».
Б. Эпімах-Шыпіла стаў адным з ініцыятараў стварэння першай і найбуйнейшай на той час выдавецкай суполкі «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ» (1906–1914).
У гады Першай сусветнай вайны ў Петраградзе было створана дабрачыннае Беларускае таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны (1916–1918), адным з арганізатараў якога таксама быў Б. Эпімах-Шыпіла.
Больш падрабязна чытайце тут

Forwarded from Лукашынскі дзённік
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Onlíner па-беларуску
Каву з бульбай увяла ў меню сетка беларускіх кавярняў. Як вам ідэя?
Сетка кавярняў Varka, чые філіялы можна адшукаць ужо літаральна ў кожным мінскім закутку, прадставіла сваё новае восеньскае меню з «беларускім вайбам».
Акрамя цікавых, але цалкам зразумелых пазіцый накшталт маркоўнага бамбла і кавы з рагачоўскай згушчонкай, там прысутнічае нешта пад назвай «бульбяны раф».
Каштуе напой 8,5 рубля. Густ нам апісалі як «шчыльны, з мяккай тэкстурай пюрэ на вяршках, злёгку саланаваты і з лёгкай гарчынкай ад кавы».
— У працэсе распрацоўкі мы рыхтуем 10—15 варыянтаў напояў і толькі потым выбіраем 5 фінальных. Так што ў нас былі варыянты бульбянога рафа з грыбамі, грыбнога латэ, бурачнага латэ, але найлепшым па выніках дэгустацыі з партнёрамі, барыста і гасцямі вызначылі бульбяны раф, — распавядае шэф-барыста сеткі.
Ну што, будзеце каштаваць? (👍 — вядома, 👎 — не гэтым разам)

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
4 верасня 1928 года у Мядзеле нарадзіўся Яраслаў Звяруга — беларускі гісторык і археолаг, які праводзіў маштабнае археалагічнае вывучэнне тэрыторыі беларускага Павілля і Мядзельшчыны.
Яраслаў Звяруга скончыў гістфак БДУ, працаваў настаўнікам, дырэктарам школы ў Сватках, навуковым супрацоўнікам АН Беларусі.
Вялікую ўвагу ўдзяляў даследаванням археалогіі Мядзельшчыны, дзе вывучаў дзясяткі гарадзішчаў, селішчаў, курганных могільнікаў. Вынікі даследаванняў апублікаваны ў адмысловай манаграфіі, шэрагу артыкулаў, а таксама ў кнізе «Памяць» Мядзельскага раёна.
Ужо знаходзячыся на пенсіі, не пераставаў цікавіцца мядзельскай мінуўшчынай. У 2007 годзе ён апублікаваў змястоўны артыкул пра сацыяльна-маёмасны стан мядзельцаў канца 18-га стагоддзя і тапаграфію мястэчка дарэвалюцыйнага часу. Былі і іншыя незавершаныя задумкі, але ў 2011 годзе гісторык памёр.
Дзякуем Яраславу Генрыхавічу за плённую працу!
💰 Падтрымаць канал

Forwarded from Белорусская Правда
"Нацюрморт з палявымі кветкамі і ружамі". 1887 г. Вінцэнт Ван Гог.
Карціна здавалася спецыялістам непадобнай на іншыя работы Ван Гога. Мастацтвазнаўцам здавалася, што палатно занадта вялікае, стыль напісання, выбар фарбаў і кампазіцыя - усё было не падобна на Ван Гога. Подпіс "Vincent" таксама знаходзілі спрэчным.
Рэнтген выявіў пад нацюрмортам іншую карціну - двух барцоў, аголеных па пояс. Высветлілася, што пра карціну Ван Гог пісаў брату: "На гэтым тыдні я намаляваў вялікую рэч з двума аголенымі торсамі - двума барцамі[...]. І мне вельмі падабаецца".
Вялікае палатно было стандартным фарматам для карцін у Акадэміі мастацтваў Антвэрпэна, куды мастак паступіў. Нацюрморт Ван Гог напісаў ужо ў Парыжы, куды прыехаў да свайго брата, і таму нічога яму пра яго не пісаў. А каб "перакрыць" старую выяву мастак выкарыстаў тую самую пышнасць колераў, стыль, выбар фарбаў і кампазіцыю, якія так бянтэжылі экспертаў.
https://t.iss.one/clipclubc/1817?single

Мядзведзь стаіць на чырвонай рашотцы. Гэта герб якога горада?
Anonymous Quiz
11%
Нясвiж
61%
Смаргонь
10%
Шчучын
18%
Калiнкавiчы
Forwarded from Onlíner па-беларуску
Перад намі — герб Смаргоні. Гістарычны факт: у XVII стагоддзі Радзівілы заснавалі тут незвычайную навучальную ўстанову — «мядзведжую акадэмію».
На заднія лапы жывёл надзявалі лапці і саджалі іх у спецыяльныя клеткі з металічным дном, пад якім разводзілася вогнішча. Ад моцнай спёкi мядзведзі станавіліся на заднія лапы, а затым, калі ўжо i лапцi не ратавалі, пачыналі пераступаць з лапы на лапу, як быццам танцуючы. Гэты працэс суправаджаўся ігрой дрэсіроўшчыка на бубне.
З цягам часу ў звяроў з'яўляўся рэфлекс — толькі пачуўшы гукі бубна, яны станавіліся на заднія лапы. А за сваю стараннасць атрымлівалі пачастунак.
Пасля заканчэння навучання «танцуючыя» мядзведзі са сваімі павадырамі гастралявалі па розных гарадах і мястэчках, дабіраліся нават да Германіі і Венгрыі. Вось так далёка праславілася смаргонская «акадэмія».
Герб Смаргоні быў прыняты ў 2004 годзе. На ім намаляваны чорны мядзведзь, які стаіць на чырвонай рашотцы і трымае ў лапах герб Радзівілаў.

💥 Энтузіясты адзначаюць, што гэтай ноччу ёсць нядрэнны шанец убачыць яркае палярнае ззянне.
Сышліся і наступствы некалькіх выбліскаў на сонцы, і тое, што Месяц, ідзе на схіл - яго святло не перашкодзіць усё як след разглядзець.
Гарантыя не 100%, але калі раптам вы станеце сведкам прыгожага, дасылайце фота нам у бот, або адміну @zoya_sereda

Forwarded from Матуля Беларусь
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.
"НАРОДНЫ КАЛЯНДАР ШКОЛЬНІКА".
Кніжка для маленькіх чытачоў за аўтарствам і ўкладальніцтвам пісьменніцы Аксаны Спрынчан выйшла днямі ў Мінску.
У выданні даюцца тлумачэнні народным святам, каляндарным з'явам, паходжанню старадаўніх звычаяў і іншым цікавосткам.
З сённяшняга дня яна ў продажы ў кнігарнях сталіцы.

#КазкіДзецям
Месяц на лбе, а на патыліцы зорачка
Беларуская народная казка
Апрацоўка Уладзіміра Ягоўдзіка
Месяц на лбе, а на патыліцы зорачка
Беларуская народная казка
Апрацоўка Уладзіміра Ягоўдзіка
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня вам!
Спявае калектыў вёскі Здзітава Бярозаўскага раёна

#КухняБеларусі
ЯБЛЬІКІ, СМАЖАНЫЯ Ў ЯЙКАХ
Абабраныя, пачышчаныя, пакроеныя на кавалачкі яблыкі мачаць ва ўзбітыя яйкі, абсыпаць сухарамі і смажыць у масле альбо ў свіным тлушчы, растопленым напалову з маслам.
Паклаўшы на талерку,
абсыпаць цукрам і цынамонам.
Можна таксама заліць ix соусам шода альбо сокам, але тады трэба ўжываць для смажання адно масла.

5 верасня 1901 года нарадзіўся Віталь Вольскі
Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль нарадзіўся у г. Пецярбургу ў сям’і служачага.
Атрымаў добрую адукацыю ў гімназіі, ведаў 5-6 моў, захапіўся ідэямі сацыялізму, уключыўся у рэвалюцыйны рух.
Беларускае друкаванае слова Віталю Вольскаму трапіла ў рукі ў 1920 г., а першым вершам па-беларуску быў верш Якуба Коласа «Нёман», першай кнігай — зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» (1917). Вельмі захапіўся беларускай мовай, пачаў збіраць фальклор.
Працаваў на розных пасадах ва ўстановах культуры і адукацыі Беларусі.
У 1932–1936 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. Кандыдат філалагічных навук (1934). Удзельнічаў у першым з’ездзе савецкіх пісьменнікаў (Масква, 1934), з таго часу член Саюза пісьменнікаў СССР. Звольнены з пасады дырэктара і выключаны з партыі за «недастатковую барацьбу з ворагамі народа». У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, працаваў у газетах, часопісе «Беларусь». У
1948–1954 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР.
Даследаваў народную творчасць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў — кітабы. Аўтар кніг: «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934), «Эдуард Самуйлёнак: жыццё і творчасць» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958). Адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), падручніка для 9–10-га класаў «Беларуская савецкая літаратура» (1948–1954).
Пісьменнік аб’ездзіў усе запаведныя куткі Беларусі, пабываў у афрыканскіх і арабскіх краінах, у Францыі, Швецыі і інш.
За любоў да прыроды Віталя Вольскага называлі «беларускім Прышвіным».
У 1966–1970 гг. здзейсніў падарожжы па Беларускім Палессе. Яго маршрут пачаўся ад Пінска і яго наваколіц, пралёг цераз Лунінец, Кажан-Гарадок, Лахву, Столін, Давыд-Гарадок на ўсход да Мазыра. Віталь Фрыдрыхавіч раздумваў над вялікімі пераўтварэннямі на Палессі, якія прынесла Савецкая ўлада — новыя фабрыкі і заводы, асушэнне балот, змяненні ў побыце палешукоў.
Літаратара прываблівалі легенды, паданні, гістарычныя падзеі, пытанні этнаграфіі, тапаніміка. Але найбольш яго займала прырода, рэкі Піна, Прыпяць, Гарынь, сустрэчы з птушкамі і жывёламі.
У кастрычніку 1970 г. у часопісе «Маладосць» з’явіліся «Падарожныя замалёўкі». Гэта былі мастацкія запісы пра Лунінец, Лунін, Кажан-Гарадок, Столін, Давыд-Гарадок, Мазыр і іншыя вёскі і гарады Палесся.
У 1971 г. выдаў кнігу краязнаўчых нарысаў «Палессе», у якую былі сабраны ўражанні ад паездак па Беларускім Палессі.
Віталь Фрыдрыхавіч сябраваў з Янкам Маўрам, Петрусём Броўкам, Пятром Глебкам, Кузьмой Чорным, Кандратам Крапівой.
В. Ф. Вольскі-Зэйдэль узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1971). Памёр 22 жніўня 1988 г.
Фільм пра Віталя Вольскага можна паглядзець тут
https://youtu.be/ai6Y6or9MkM?si=fvihHrAFV2DPn-72

YouTube
СВЯТЛО ДАЛЁКАЙ ЗОРКІ. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Віталь Вольскі | Виталий Вольский
Аўтарская праграма Аляксандра Дамарацкага, якая прысвечана людзям, якія жылі сярод нас, якімі захапляліся і ганарыліся. Гэта дзеячы мастацтва: мастакі, музыкі, акторы, літаратары, кінематаграфісты. Яскравыя асобы, якія пакінулі на зямле Беларусі свой зорны…
#АнекдотДня
Расіяне здымаюць кіно пра свой культурны код на рускай мове.
Беларусы здымаюць кіно пра свой культурны код..... таксама на рускай мове
🤷🏻♀️