This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пасёлак Свір Мядзельскага раёна.
Захаваліся такія вось разныя дзверы. Мне здаецца, яны яўна не ад гэтага будынка
У тыкток @bike_travel_belarus

#ЛюдзіБеларусі
📝 130 гадоў таму нарадзіўся Уладзімір Хлябцэвіч
Імя гэтага ўдзельніка беларускага грамадскага і літаратурнага жыцця пачатку ХХ ст. вядомае бадай толькі вузкаму колу даследчыкаў.
Уладзімір Хлябцэвіч нарадзіўся 03 верасня 1894 у Жыровічах, в., Слонімскі р-на, Гродзенская вобл.
📌 Пісаў вершы і карэспандэнцыі ў беларускія газеты пад псеўданімам “Халімончык”.
📌 Паходзіў з сям’і педагога і праваслаўнага святара Івана Хлябцэвіча, меў старэйшага брата Яўгена, які таксама прымаў актыўны ўдзел у літаратурнаграмадскім руху ў Пецярбургу, быў знаёмы і сябраваў з многімі беларускімі дзеячамі, у тым ліку з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Цёткай.
📌 У. Хлябцэвіч трагічна загінуў пад час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Пецярбургу.
📌 Бацька Іван Хлябцэвіч па смерці сына напісаў на рускай мове невялікую кніжачку “Краткий биографический очерк студента В.И.Хлебцевича.”

#ДумкіЎслых
Як лічыце, гэта нармальна, што на канале Нацыянальнай бібліятэкі адсутнічаюць пасты на нацыянальнай мове? 🤔
Зоя С
https://t.iss.one/libraryofbel

Telegram
Национальная библиотека Беларуси
Официальный канал Национальной библиотеки Беларуси
Верашчака
#ДумкіЎслых Як лічыце, гэта нармальна, што на канале Нацыянальнай бібліятэкі адсутнічаюць пасты на нацыянальнай мове? 🤔 Зоя С https://t.iss.one/libraryofbel
#НамПішуць
Разважанні падпісчыка:
"Нормально, идёт мягкая русификация населения, беларускае вытесняется, затеРается, будешь против - запишут в змагары и нацики, Украиной упрекнут.
Процесс запущен, обратный ход или параллель уже не так просто запустить"

#НамПішуць Разважанні падпісчыка: "Нормально, идёт мягкая русификация населения, беларускае вытесняется, затеРается, будешь против - запишут в змагары и нацики, Украиной упрекнут. Процесс запущен, обратный ход или параллель уже не так просто запустить"
#ДумкіЎслых
І вельмі складана не пагадзіцца з напісаным вышэй ☝️
Як прыклад, гісторыя з "Верашчакай". Як толькі адкрыўся канал на беларускай мове, адразу тут як тут Дзерманты, Азаронкі і абшчэственніцы. Канал па-беларуску ж! Нешта тут не тое! Трэба даказаць, што тут нейкія нацыкі!
Адчуйце абсурд!!! У Беларусі канал, які вядзецца па-беларуску адразу падпадае пад нейкую пільную ўвагу!
Хіба гэта не натуральна, што ў Беларусі павінны існаваць беларускамоўныя рэсурсы?
Атрымліваецца, што не, атрымліваецца, гэта нешта падазронае, трэба ўзяць на аловак!

Forwarded from Светлана Варяница (Светлана Варяница Svetlana Varianitsa)
Вярталася ў Гродна. Побач сядзелі маці з маленькім сынам, усю дарогу размаўлялі па-беларуску. Пішу для тых, хто сцвярджае, што ў нас ніхто-ніхто...
Forwarded from Мода На Мову
#СучаснаяБеларусь
Якія спецыяльнасці аказаліся самымі запатрабаванымі ў абітурыентаў?
На ўзроўні вышэйшай адукацыі самымі папулярнымі сталі «праграмная інжынерыя» ў БДУІР, «сусветная эканоміка» ў БДУ, «стаматалогія» ў БДМУ прахадны бал на іх склаў 395 з 400.
На чатыры балы менш быў на спецыяльнасць» Прыкладная інфарматыка " ў БДУ.
На спецыяльнасць "графічны дызайн і мультымедыадызайн" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Янкі Купалы зафіксаваны конкурс больш за 20 чалавек на месца
Спецыяліст адзначыў, што конкурс на паступленне не з'яўляецца цалкам аб'ектыўным паказчыкам папулярнасці спецыяльнасці.
Да прыкладу, калі на спецыяльнасць выдзелена 5 бюджэтных месцаў, а дакументы падаюць 20 чалавек, конкурс складзе 4 чалавекі на месца. А вось для спецыяльнасці "лясная гаспадарка", дзе даступна 100 бюджэтных месцаў, для дасягнення такога ж конкурсу ў 5 чалавек на месца неабходна, каб дакументы падалі 500 чалавек.
Крыніца

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#КодНацыі
Прафесар, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Васілій Іванавіч Саверчанка пра знітаванасць літаратуры і дзяржавы, пра ролю паэтаў і пісьменнікаў у кансалідацыі беларускага грамадства.
Поўнае відэа тут
https://youtu.be/LmOyAPs5sfw?si=xgke6q8Xo_wOAP1b

Forwarded from Onlíner па-беларуску
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У цэнтры Мінска кожны можа вывесіць свае любімыя фота. Але ёсць адна ўмова — яны павінны быць звязаныя з горадам.
Праект — ідэя арт-прасторы «Берлин-Двор» да Дня горада. У гэтым годзе свята выпадае на 14 верасня.
Каманда прапануе ўсім жадаючым выбраць свае фота, на якіх «спатканне з горадам атрымалася», і прымацаваць іх проста на сцяну па адрасе Зыбіцкая, 6. Сам фармат не новы, у яго нават ёсць уласная назва — «фотасушка». У гэтым выпадку на тэму «Мінск, любоў і фоткі».
Кругласутачная выстава пад адкрытым небам пачне працаваць напярэдадні Дня горада — 13 верасня — і працягнецца да канца цёплага сезона. Арганізатары абяцаюць дапоўніць падзею незвычайным «спіддэйтынгам» з горадам і іншымі актыўнасцямі.
Акрамя таго, усіх удзельнікаў чакаюць прызы. А аўтар найлепшага фота атрымае 25-літровую бутлю традыцыйнага беларускага напою.

#МіфыЛегендыБеларусі
Маравая Панна – гэта нячысцік, які раней звычайна з’яўляўся перад надыходам мора.
Страшная выродлівая старая, якая, лётаючы у паветры, махае чорнай хусткай ды круціць хмары. У той вёсцы, над якой яна памахае, і праявіцца мор.
Часам яна махае хусткай, прасунуўшы руку ў акно якой-небудзь хаты, і тады ў гэтай хаце пачынаюць паміраць людзі ад хваробы.
У адным з лістоў Павел Васільевіч Шэйн распавёў мне пра рытуал абворвання або баранавання, які дапамагаў прагнаць гэтага злога духа.
Каб прагнаць Маравую Панну, маладыя дзяўчаты запрагаліся ў саху, а старыя бралі ў рукі шпакі і косы, а пасля, распрануўшыся нагала, з крыкамі, віскам і шумам абводзілі баразну вакол вёскі. Абрад меў на мэце напалохаць пачвару і прагнаць яе.
З натакаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча

Forwarded from КЛІК
Фолк — беларускае ўсё
Ralla — «Хадзіў-пахадзіў»
Genre: Folk
Фолк ці не адзіны жанр у беларускай музыцы, за які ніколі (амаль) не бывае сорамна. І які працягвае свой рух, нягледзячы на знешні экзістэнцыяльны крызіс. Ralla – гэта праект Дар’і Зуевай і Алены Кандыбы. З дапамогай скрыпкі, басэтлі і традыцыйных спеваў дзяўчаты ствараюць непаўторны сусвет, у якім беларуская спадчына ажывае і даволі ўпэўнена сябе адчувае ў сучаснасці.
«Хадзіў-пахадзіў» — купальская балада, якую запісаў кампазітар Рыгор Шырма ад мастака Язэпа Драздовіча ў 1929 годзе. Дзяўчаты вельмі класна папрацавалі над гукам і трэк не тое, што не хоча цябе адпускаць, а проста пытае «навошта табе ўсё іншае?» І з гэтым рэальна цяжка паспрачацца, улічваючы шалёную дынаміку кампазіцыі.
Spotify | YouTube | Apple | Yandex
#новинки #мова

#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
СТРУДАЛЬ ЯБЛЫЧНЫ
Узяць кварту мукі, перасеяць на стальніцу, зрабіць ямку, уліць лыжку асветленага астуджанага масла, убіць адно яйка, уліць вады і замясіць цеста.
Калі будзе дастаткова пульхным і настолькі тугім, што не будзе ліпнуць да стальніцы, прыкрыць падагрэтай міскай і хай паляжыць так хвілін пятнаццаць.
Заслаць абрус на вялікім стале, пакласці на яго цеста, раскачаць яго трошкі, пасыпаўшы мукой, рукі таксама абцерці мукой і расцягваць цеста ва ўсе бакі, за кожным разам націраючы рукі мукой, так, каб цеста стала тонкім, як папера, і пры тым не парвалася. Як будзе гатовым, абарваць з берагоў камякі, пасыпаць ліст цеста цукрам з цынамонам і абабранымі, тонка пакроенымі яблыкамі, потым абсыпаць сухарамі, спырснуць, не шкадуючы, маслам, яшчэ пасыпаць цукрам з цынамонам і скруціць у трубку, за кожным разам падымаючы цеста абрусам, а не рукамі, каб не парвалася.
Намазаць патэльню альбо плоскі рондаль маслам (нятопленым), скруціць трубку цеста спіраллю і пакласці ў рондаль, абсыпаць зверху кавалачкамі нясоленага масла і паставіць на паўгадзіны ў гарачую печ.
Перад падаваннем абсыпаць цукрам.
Часам замест яблыкаў можна зрабіць струдаль з разынкамі альбо павідлам ці вішнямі.
Абсыпаць цеста сухарамі, падсмажанымі ў масле, потым пакласці вымытыя разынкі і стоўчаныя мігдалы, абліць смятанай, скруціць, пакласці на патэльню, абліць смятанай і пячы паўгадзіны.
Калі будзеце рабіць з павідлам ці вішнямі, трэба спырснуць цеста маслам, намазаць павідлам альбо свежымі сцёртымі з цукрам вішнямі (зразумела, без костачак), абліць маслам і скруціць.
Гэтаксама можна накласці ў струдаль свежага тварагу, змяшаўшы яго з цукрам, разынкамі, смятанай і жаўткамі, а калі будзеце запякаць, трэба не шкадуючы паліваць маслам.

Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, свежыя калісьці,
Думак шчырых і чуцця.
Максім Багдановіч
Аўтар фотаздымка Е.Дзічкоўская, ГрДУ імя Янкі Купалы

4 верасня 1859 года — нарадзіўся (фальварак Судзіловічы Лепельскага павета) Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла, беларускі мовазнаўца, літаратуразнаўца, фалькларыст і выдавец, якога называюць патрыярхам беларускага Адраджэння.
Кандыдат гісторыка-філалагічных навук, прафесар Пецярбурскага ўніверсітэта. Ён быў адным з заснавальнікаў культурна-асветніцкага «Круг беларускае народнае прасьветы й культуры». Члены гэтай арганізацыі паўлегальна займаліся друкаваннем і пашырэннем беларускіх твораў. Імі былі выдадзены паэтычны зборнік Янкі Лучыны «Вязанка», зборнікі «Каляндарная пісанка на 1904 год» і «Велікодная пісанка».
Б. Эпімах-Шыпіла стаў адным з ініцыятараў стварэння першай і найбуйнейшай на той час выдавецкай суполкі «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ» (1906–1914).
У гады Першай сусветнай вайны ў Петраградзе было створана дабрачыннае Беларускае таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны (1916–1918), адным з арганізатараў якога таксама быў Б. Эпімах-Шыпіла.
Больш падрабязна чытайце тут

Forwarded from Лукашынскі дзённік
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM