Верашчака
484 subscribers
6.32K photos
911 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Forwarded from Šynkarenka
Каб не быць лузерам і здаць ЦЭ на 100-ку, запісвайцеся на курс падрыхтоўкі да ЦЭ💋🦅
Пачынаем 4 верасня😎

@imjamanager - запіс
#НамПішуць

К. Крапіва

Плывец—тэарэтык

Ён быў выдатны тэарэтык —
Па спорту воднаму мастак,
I што няправільна, не гэтак,
А трэба правільна вось так,
Заўсёды хораша тлумачыў
Аматарам-плыўцам.
Але як плавае ён сам,
Таго ніхто не бачыў.

Вось раз на ранішняй зарадцы
У хвалях быстрае ракі
Трэніраваліся спартсмены-юнакі,
А ён стаяў на кладцы;
Іх недахопы падмячаў,
Як лепей плаваць, навучаў,
Што значыць кроль, што значыць брас,
Калі гаворка йдзе пра найвышэйшы клас,
Як авалодаць батэрфляем,
Якому мы увагі не ўдзяляем;
Тлумачыў хлопцам без канца,
Як правільна даваць нырца,
Каб у глыбінях апынуцца,
I як з глыбінь назад вярнуцца.

Так доўга б ён чытаў яшчэ натацыі
З уласнай дысертацыі,
Ды, як на злосць, пачаў з ім нехта спрэчку.
Наш майстар так расхваляваўся,
Спрачаючыся з юнакамі,
I так размахваць стаў рукамі,
Што аж на кладцы не ўтрымаўся
I... шабултых у рэчку.

— Ну, ён цяпер пакажа клас! — Сказалі хлопцы ўраз..
Ды што за чорт! Чакаюць... Ждуць...
Яго няма, а бурбалкі ідуць.
Усплыў. Зяхнуў,
Рукой махнуў,
Як быццам развітаўся,
I зноў на дно падаўся.

Тут непярэліўкі, і хлопцы праз хвіліну
Цягнулі майстра за чупрыну.
А не было б тае бяды,
Каб плаваць ён вучыў паводдаль ад вады.

https://t.iss.one/lgbelarussegodnya/23613
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Фрагменты выступлення гурта "Спадчына" перад калектывам Нафтана
МАТУЛІНА КУХНЯ.
БУЛЬБЯНАЯ КАЎБАСА.
2⃣
Бульбу і цыбулю нацерці на тарцы, мяса нарэзаць сярэднім кубікам. Інгрэдыенты змяшаць, дадаўшы муку, соль і перац.

Кішка фармуецца даволі хутка і проста. Пры запаўненні трэба сачыць, каб каўбаса атрымлівалася раўнамернай па таўшчыні – без пустот. Каўбасу выкласці на змазаную алеем патэльню і запекчы ў духоўцы да гатоўнасці пры t 160 ºС –  ад 30 мінут да гадзіны ў залежнасці ад аб'ёму стравы.

Для прыгатавання соусу ў смятану дадаць часнык, здробнены кроп, круху солі і цукру.

Гатовую бульбяную каўбасу нарэзаць, выкласці на талерку, упрыгожыць памідорамі і зелянінай. Асобна падаць соус.

Парада прафесійнага повара !
Як вядома, нарэзаная або драная бульба хутка цямнее, а сок цыбулі гэтаму перашкаджае, таму для захавання светлага колеру заўсёды дадавайце рэпчатую цыбулю.


СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️ !
Forwarded from Учительская
Дзень народзінаў Алеся Адамовіча 💛

Алесь Адамовіч — пісьменнік-гуманіст, крытык, навуковец, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч, доктар філалагічных навук, прафесар.

📚Пачытайце творы і паглядзіце кіно:

💎«Імя гэтай зорцы Чарнобыль»
💎«Апошняя пастараль»
💎«Апакаліпсіс па графіку»
💎«Хатынская аповесць» (аўдыёкніга)
💎«Я з вогненнай вёскі» (Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік)

💎«Ідзі і глядзі» (рэжысёра Элема Клімава, паводле сцэнара Алеся Адамовіча) – адзін з найлепшых фільмаў свету пра жахі вайны.

🎥 Паглядзіце дакументальны фільм пра выбітнага беларуса:

Алесь Адамовіч: голас знямелых | ЗАПІСКІ НА ПАЛЯХ

#дзень_у_гісторыі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пасёлак Свір Мядзельскага раёна.
Захаваліся такія вось разныя дзверы. Мне здаецца, яны яўна не ад гэтага будынка

У тыкток @bike_travel_belarus
#ЛюдзіБеларусі

📝 130 гадоў таму нарадзіўся Уладзімір Хлябцэвіч

Імя гэтага ўдзельніка беларускага грамадскага і літаратурнага жыцця пачатку ХХ ст. вядомае бадай толькі вузкаму колу даследчыкаў.

Уладзімір Хлябцэвіч нарадзіўся 03 верасня 1894 у Жыровічах, в., Слонімскі р-на, Гродзенская вобл.
📌 Пісаў вершы і карэспандэнцыі ў беларускія газеты пад псеўданімам “Халімончык”.
📌 Паходзіў з сям’і педагога і праваслаўнага святара Івана Хлябцэвіча, меў старэйшага брата Яўгена, які таксама прымаў актыўны ўдзел у літаратурнаграмадскім руху ў Пецярбургу, быў знаёмы і сябраваў з многімі беларускімі дзеячамі, у тым ліку з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Цёткай.
📌 У. Хлябцэвіч трагічна загінуў пад час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Пецярбургу.
📌 Бацька Іван Хлябцэвіч па смерці сына напісаў на рускай мове невялікую кніжачку “Краткий биографический очерк студента В.И.Хлебцевича.”
#ДумкіЎслых

Як лічыце, гэта нармальна, што на канале Нацыянальнай бібліятэкі адсутнічаюць пасты на нацыянальнай мове? 🤔

Зоя С

https://t.iss.one/libraryofbel
Верашчака
#ДумкіЎслых Як лічыце, гэта нармальна, што на канале Нацыянальнай бібліятэкі адсутнічаюць пасты на нацыянальнай мове? 🤔 Зоя С https://t.iss.one/libraryofbel
#НамПішуць

Разважанні падпісчыка:

"Нормально, идёт мягкая русификация населения, беларускае вытесняется, затеРается, будешь против - запишут в змагары и нацики, Украиной упрекнут.
Процесс запущен, обратный ход или параллель уже не так просто запустить"
Верашчака
#НамПішуць Разважанні падпісчыка: "Нормально, идёт мягкая русификация населения, беларускае вытесняется, затеРается, будешь против - запишут в змагары и нацики, Украиной упрекнут. Процесс запущен, обратный ход или параллель уже не так просто запустить"
#ДумкіЎслых

І вельмі складана не пагадзіцца з напісаным вышэй ☝️

Як прыклад, гісторыя з "Верашчакай". Як толькі адкрыўся канал на беларускай мове, адразу тут як тут Дзерманты, Азаронкі і абшчэственніцы. Канал па-беларуску ж! Нешта тут не тое! Трэба даказаць, што тут нейкія нацыкі!

Адчуйце абсурд!!! У Беларусі канал, які вядзецца па-беларуску адразу падпадае пад нейкую пільную ўвагу!
Хіба гэта не натуральна, што ў Беларусі павінны існаваць беларускамоўныя рэсурсы?

Атрымліваецца, што не, атрымліваецца, гэта нешта падазронае, трэба ўзяць на аловак!

Зоя С
Forwarded from Светлана Варяница (Светлана Варяница Svetlana Varianitsa)
Вярталася ў Гродна. Побач сядзелі маці з маленькім сынам, усю дарогу размаўлялі па-беларуску. Пішу для тых, хто сцвярджае, што ў нас ніхто-ніхто...
Forwarded from Мода На Мову
📖 НЯЁМКА

👉 нязручна, ніякавата, ніякава, не па сабе.

#слоўнік
#СучаснаяБеларусь

Якія спецыяльнасці аказаліся самымі запатрабаванымі ў абітурыентаў?

На ўзроўні вышэйшай адукацыі самымі папулярнымі сталі «праграмная інжынерыя» ў БДУІР, «сусветная эканоміка» ў БДУ, «стаматалогія» ў БДМУ прахадны бал на іх склаў 395 з 400.

На чатыры балы менш быў на спецыяльнасць» Прыкладная інфарматыка " ў БДУ.

На спецыяльнасць "графічны дызайн і мультымедыадызайн" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Янкі Купалы зафіксаваны конкурс больш за 20 чалавек на месца

Спецыяліст адзначыў, што конкурс на паступленне не з'яўляецца цалкам аб'ектыўным паказчыкам папулярнасці спецыяльнасці.

Да прыкладу, калі на спецыяльнасць выдзелена 5 бюджэтных месцаў, а дакументы падаюць 20 чалавек, конкурс складзе 4 чалавекі на месца. А вось для спецыяльнасці "лясная гаспадарка", дзе даступна 100 бюджэтных месцаў, для дасягнення такога ж конкурсу ў 5 чалавек на месца неабходна, каб дакументы падалі 500 чалавек.

Крыніца
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#КодНацыі

Прафесар, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Васілій Іванавіч Саверчанка пра знітаванасць літаратуры і дзяржавы, пра ролю паэтаў і пісьменнікаў у кансалідацыі беларускага грамадства.

Поўнае відэа тут
https://youtu.be/LmOyAPs5sfw?si=xgke6q8Xo_wOAP1b
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь

Мадэрнізацыя і рацыяналізацыя па-беларуску!

BELARUS 🔥🔥🔥
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У цэнтры Мінска кожны можа вывесіць свае любімыя фота. Але ёсць адна ўмоваяны павінны быць звязаныя з горадам.

Праект — ідэя арт-прасторы «Берлин-Двор» да Дня горада. У гэтым годзе свята выпадае на 14 верасня.

Каманда прапануе ўсім жадаючым выбраць свае фота, на якіх «спатканне з горадам атрымалася», і прымацаваць іх проста на сцяну па адрасе Зыбіцкая, 6. Сам фармат не новы, у яго нават ёсць уласная назва — «фотасушка». У гэтым выпадку на тэму «Мінск, любоў і фоткі».

Кругласутачная выстава пад адкрытым небам пачне працаваць напярэдадні Дня горада — 13 верасня — і працягнецца да канца цёплага сезона. Арганізатары абяцаюць дапоўніць падзею незвычайным «спіддэйтынгам» з горадам і іншымі актыўнасцямі.

Акрамя таго, усіх удзельнікаў чакаюць прызы. А аўтар найлепшага фота атрымае 25-літровую бутлю традыцыйнага беларускага напою.
#МіфыЛегендыБеларусі

Маравая Панна – гэта нячысцік, які раней звычайна з’яўляўся перад надыходам мора.

Страшная выродлівая старая, якая, лётаючы у паветры, махае чорнай хусткай ды круціць хмары. У той вёсцы, над якой яна памахае, і праявіцца мор.

Часам яна махае хусткай, прасунуўшы руку ў акно якой-небудзь хаты, і тады ў гэтай хаце пачынаюць паміраць людзі ад хваробы.

У адным з лістоў Павел Васільевіч Шэйн распавёў мне пра рытуал абворвання або баранавання, які дапамагаў прагнаць гэтага злога духа.

Каб прагнаць Маравую Панну, маладыя дзяўчаты запрагаліся ў саху, а старыя бралі ў рукі шпакі і косы, а пасля, распрануўшыся нагала, з крыкамі, віскам і шумам абводзілі баразну вакол вёскі. Абрад меў на мэце напалохаць пачвару і прагнаць яе.

З натакаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча
#КазкіДзецям

Бясстрашны Замі

Швейцарская народная казка

Пераклад Віктара Гардзея