Верашчака
493 subscribers
7.36K photos
1.18K videos
4 files
1.83K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#Падарожжа

Орша. Замчышча. Калісьці тут, на месцы ўпадзення ракі Оршыцы ў Днепр быў каменны замак, з XV ст., будаваўся яшчэ пры князе Вітаўце.

На апошнім фота від з замчышча на Свята-Успенскі жаночы манастыр, дзе мы ўжо былі раней )
На святкаванні 700-годдзя Мядзела адбылося закрыццё абласнога пленэру па вырабе драўляных скульптур «Сонечная цеплыня дрэва».

А драўляныя творы сталі памятным падарункам Мядзелю да яго 700-гадовага юбілею: яны ўпрыгожаць сквер каля раённага Цэнтра культуры.

Пацікавімся, што прыгожага зрабілі майстры
Паколькі горад Мядзел адзначае сваё 700-годзе, то прысвяцім колькі вечароў легендам і гісторыям, якія звязаныя з гэтымі мясцінамі.

Гісторыю пра будаўніцтва Мядзельскага касцёла і дзяўчыну, якую замуравалі ў слуп вы ўжо чыталі, спадзяёмся. А сёння будзе легенда пра каралеву Бону Сфорца, якая жыла ў палацах на Нарачы і Мястры і пра тое, як шведам удалося захапіць замак на Нарачы і чаму Мядзельскі замак застаўся для іх непрыступным. 👇
#МіфыЛегендыБеларусі

Каралеўскі замак (легенда)

У сярэдзіне XVI стагоддзя на астравах азёр Мядзела і Нарач былі пабудаваны тры замкі. Заснавала іх каралева Бона, якая і жыла ў адным з іх – на Нарачы. У двух другіх жылі яе сёстры, якія пакінулі Італію і пасяліліся ў глухім кутку Белай Русі.

Каралева паходзіла з дынастыі міланскіх герцагаў Сфорцаў. З імем яе звязана шмат легенд і паданняў. Яна нібыта была чараўніцай. Гэтую цудадзейную сілу даваў ёй залаты бог з брыльянтавымі вачыма, які захаваўся ў замку з часоў язычніцтва. Каралева магла ажыўляць мёртвых, вылечвала людзей ад любых хвароб. Больш таго – яна зналася з нячыстай сілай: заваражыла ўсё наваколле ад змей.

Замак на Нарачы, па народным паданні, быў грозны і непрыступны. Яго вартаваў моцны гарнізон. 
І з усіх бакоў замак акружала вада. З берага да яго можна было трапіць толькі па мосце, але той быў так пабудаваны, што і адшукаць нельга: пачынаўся метраў за сто ад берага на глыбіні каля паўтара метра, і падысці да яго можна было толькі па вузенькай скрытай дарожцы.

Мост на ноч падымаўся, а днём апускаўся ў ваду. Некалькі разоў замак 
асаджвалі шведы, але не ўзялі яго
. Яны захапілі Мядзел, а да вострава не маглі падступіцца.

Пасля ім пашанцавала: карова ад берага ўзбілася на 
падводны мост і пайшла на востраў. Замак быў узяты, але каралева выратавалася: па падземным ходзе, пад возерам
. Ход злучаўся з замкам сястры на Мястры і выходзіў на бераг, да старамядзельскага касцёла. 

Цудадзейнага залатога ідала яна кінула ў крапасную студню, і адбылося дзіва: грымнуў гром, уздрыгнула зямля, і пайшоў адразу лівень. Гэта перашкодзіла шведам шукаць падземны ход. Потым зноў задрыжэла зямля, і Нарач памялела: абваліўся падземны ход, воды залілі яго...

Варанец успамінае, што, па расказах дзядоў і прадзедаў, легенда пра залатога ідала была вельмі жывучая. Гаварылі, што часта сярод ночы і свечка выдавала на востраве залатой фігуркай.

Пры Польшчы некаторыя энтузіясты хацелі адшукаць скарб. Адзін пан нават прыпёрся з Варшавы з планам. Але ён чамусьці імкнуўся шукаць скарб на возеры Мястра. Абяцаў сялянам, што мелі зямлю на востраве, заплаціць 1 500 злотых за раскопкі. Але сяляне не верылі таму пану, шкадавалі капаць зямлю – тады і касы тут не закладзеш...

Запісаў Вячаслаў Лапцік
Натхнёныя лёсам адзіным: упаўнаважаныя Саюзам пісьменнікаў Беларусi

Напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства,85-годдзя Брэсцкай вобласці на радыё "Горад FM" кожны чацверг і аўторак выходзіць праграма пра літаратуру Брэстчыны "Натхнёныя лесам адзіным". Ініцыятарам і стваральнікам унікальнага радыёпраекта стаў паэт, галоўны рэдактар радыё "Тэлерадыёкампаніі "Брэст" Васіль Барысюк.

Чытаць далей: https://gorodfm.by/programmy/2287-nathnjonyja-ljosam-adzinym
Forwarded from Верашчака
Як кот звяроў напалохаў

Беларуская народная казка. Апрацоўка Алеся Якімовіча

#КазкіДзецям
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы, беларусы!

Для вас спявае калектыў вёскі Грабава Жыткавічскага раёна
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

ГУСАК, ЗАПЕЧАНЫ З ЯБЛЫКАМІ

Зняць з адкормленага гусака залішні шмалец (тлушч), абцерці яго зверху і знутры соллю і кменам, нафаршыраваць дробнымі
неразрэзанымі яблыкамі і пячы на брытване ca жменькай крышанай
цыбулі, паліваючы напачатку булёнам, а потым увесь час сваім сокам.

Перад падаваннем абкласці асобна спечанымі яблыкамі,
пакласці і тыя, што запякаліся ўнутры. Сок, які выпусціў гусак, пакуль смажыўся, заправіць лыжкай мукі, моцна закіпяціць, абліць ім гусака, а рэшту падаць асобна.

Часам можна нафаршыраваць гусака замест яблыкаў чырвонай
капустай.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Чаму Варламаў загаварыў па-беларуску? А таму, што гэта цудоўны спосаб захапіць беларускамоўную аўдыторыю. Яна цяпер бязхозная, дзяржаўным медыя не патрэбная. Канстанцін пра гэта ў пасце прама так і напісаў, што іх цікавяць толькі рускамоўныя. Ну а іннагенты не дурныя, яны падбіраюць сабе гэту аўдыторыю без усялякіх намаганняў. Малайцы! А вы далей вушамі хлопайце і пішыце, якія яны гады і мярзотнікі! Гэта вельмі дапамагае!)))
#Падарожжа

Орша. Вадзяны млын, 1902 год.

Зараз у гэтым будынку размяшчаецца этнаграфічны музей, даволі цікавы. Нам спадабалася.

У музеі мы таксама былі адны. Але супрацоўнікі музея адказалі, што да іх часта возяць роўныя экскурсіі
На гары Гедыміна ў Вільні адбыўся вялікі апоўзень

https://t.iss.one/rudelfi/17500
#Вільня #замкі #разбурэнні