Верашчака
488 subscribers
8.35K photos
1.36K videos
5 files
2.14K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#Падарожжа

Сярод экспазіцыі музея Магілёўскай ратушы ёсць некалькі малюнкаў і мініяцюрных сцэн гістарычных падзей горада - будаўніцтва ратушы, асада горада войскам Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Януша Радзівіла ў 1655 годзе, народнае паўстанне ў 1661 годзе супраць рускага гарнізона
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Што будзе, калі ў спёку пакінуць на вуліцы басейн з вадой
Самая вялікая каштоўнасць у свеце - людзі, якія нас сапраўды любяць.
Іх нельга купіць, іх немагчыма замяніць і іх у нас не так і шмат.
Беражыце іх!

🎨 Малюнак Martyna Nejman
#МіфыЛегендыБеларусі

Дра-птах — вельмі рэдкая чароўная птушка, здаецца яна нібы пылае агнём, а пёр’е ззяе золатам.

Аднойчы, я бачыў такую адну, яна з'явілася раптам асвятліўшы ўсё балота сваім яркім святлом, а пасля выдрапала вочы той жудаснай змяінай пачвары. Пёры на хвасце гэтай птушкі былі падобны на вогненныя лісты папараці. Адно такое пяро здольна свяціць ярчэй ліхтара на цёмнай лясной сцяжынцы. Але з часам пяро цвярдзее і пераўтвараецца ў звычайнае золата.

Вясковыя бабкі любяць расказваць пра Дра-птаха казкі і завуць яе Жар-птушка. Нячысціказнаўцы замежжа называюць яе Фенікс.”

З нататкаў нячысціказнаўца Хведара Шэрага
#КазкіДзецям

Дзяцел, лісіца і варона

Беларуская народная казка.

Апрацоўка Алеся Якімовіча
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаю, сябры! Як вам кавер? Дзяліцеся ў каментарах!

"Пастой, цягнічок"
Выканаўца - Уладзімір Балбачан
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі

ЮШКА З РЫБЫ

Заліць вадой разнастайнае карэнне, і хай яно добра ўварыцца.

Асобна зварыць кватэрку ячных круп, добра расцерці ix з маслам і змяшаць з адварам. Пакласці туды рыбу, якая ёсць (шчупака, ліня,
акуня, вугра), столькі кавалкаў, колькі будзе асоб, і хай яна добра ўварыцца.

Перад тым як падаваць, усыпаць у талеркі дробна
пакрышаных кропу, пятрушкі і ўкласці звараныя кавалкі рыбы.
Forwarded from Мода На Мову
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Бабушкины сказки

Плёткі старой цёткі.
Забабоны старой жоны.


#згадаймаВыраз
#ФактыПраБеларусь

Каменныя тураўскія крыжы растуць прама з зямлі. Прычым, растуць-гэта ў літаральным сэнсе слова.

Яны лічацца цудам Беларусі, якому не могуць даць тлумачэнні навукоўцы дагэтуль. Пра крыжы напісана мноства артыкулаў, сюды прыязджаюць тысячы паломнікаў, іх вывучаюць навукоўцы. Але пытанняў узнікае ўсё больш і больш.

Так што за пошукам цудаў дакладна сюды.

Акрамя таго, варта зазірнуць і ў найстарэйшы беларускі горад Тураў і агледзець Старажытнае Замчышча, дзе захаваліся рэшткі драўляных жылых пабудоў і падмурак царквы XI-XII стагоддзяў, а таксама былую ўніяцкую царкву, дзе захоўваюцца самыя вялікія каменныя крыжы.
#СучаснаяБеларусь
#МіфыЛегендыБеларусі

БЛАСЛАЎЛЕНЕ РАДІВІЛА

А вы ведаеце, што працэс адраджэння слуцкіх паясоў не абышоўся без містыкі?

Здавалася б, нічога не выслізнула ад агульнай пільнай увагі спецыялістаў на прадпрыемстве, якія станавіліся першапраходцамі ў аднаўленні старадаўняга ткацтва. І тым не менш у першыя дні, ды і тыдні працы на новым станку нібы нейкія містычныя выхадкі перашкаджалі роўна выткаць хоць бы малюсенькі кавалачак палатна копіі слуцкага пояса.

Усё рабілася абсалютна правільна, але дзіўная справа – нічога не атрымлівалася наогул: ніткі то блыталіся, то рваліся, то не ўдавалася выткаць шляк.

Працэс быў нібы пад нябачнай містычнай забаронай, для пераадолення якой патрабавалася здзейсніць нейкае невядомае сакральнае дзеянне. Упэўненасць у гэтым мацнела ў жанчын з кожным днём, паколькі што б і як бы яны ні рабілі, пояс не ткаўся і ўсё тут.

Невядома, колькі яшчэ так беспаспяхова працавалі б над палатном ткачыхі, калі б аднойчы іх не ахінула думка: трэба ехаць у Нясвіж, дзе спачывае прах Радзівіла, можа, гэта ён не дае свайго блаславення новай справе, а дакладней працягу сваёй сямейнай справы.

Цяпер можна, вядома, скептычна ставіцца да такой ідэі, а тады яна падалася адзіна дакладнай.

... Была халодная восень, цярушыў дождж, калі дзве работніцы прадпрыемства са Слуцка зайшлі ў Нясвіжскі палац, спусціліся ў цокаль, непадалёк ад мошчаў Радзівілаў. У склепе было змрочна і холадна. Словы з малітвамі і просьбамі блаславіць і даць дабро ткацтву копій слуцкіх паясоў гучна падалі ў змрок і пагардлівую цішыню сямейнага радзівілаўскага склепа. Было адчуванне сюррэалізму таго, што адбываецца…

Случчанкі вярнуліся дадому, нікому нават не распавядаючы пра сваю паездку. Аднак літаральна праз дзень усё пайшло як па маслу, нібы і не было бяссонных начэй і абрываў залатых нітак.

Як гаворыцца, хочаце верце, хочаце не!

Падпісвайся на нас @verashchaka_by
#Падарожжа

На што яшчэ звярнуў увагу ў музеі ў Магілёўскай ратушы.....вось на гэту нямецкую гравюру "Польскі монстр"

Гэта такія ўяўленні былі ў Еўропе пра Рэч Паспалітую, Польшчу і ВКЛ? ))) ці гэта такая прапаганда тых часоў?
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Виталий Карпанов (ДРОЗДЫ))
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
З Богам і малітвай за Беларусь і Беларусаў!!
#беларусь #бог #любоў
Уяві сабе дзіця, якое кормяць аднымі цукеркамі. 😢

Так здараецца з птушанятамі вадаплаўных птушак, калі людзі кормяць іх хлебам, чыпсамі і падобнымі прадуктамі. Гэта для іх – нездаровая і патэнцыйна небяспечная ежа.

🐤 Падчас росту качанятам і лебедзянятам патрэбы натуральны збалансаваны рацыён, а гэта ўсё тое, што яны ў стане знайсці ў дзікай прыродзе самастойна – расліны, насенне ды бесхрыбетныя. Ад хлеба ў птушанятаў можа ўзнікнуць парушэнне развіцця суставаў – так званае “крыло анёла”. Яно не лечыцца. Птушка страчвае здольнасць да палёту назаўсёды.

Больш за тое, птушаняты прывыкаюць да такога лёгкага шляху здабывання ежы, калі іх корміць чалавек, і атрымліваюць залежнасць ад людзей, што небяспечна.

Калі ласка, не кармі вадаплаўных птушак хлебам – ні птушанят, ні дарослых! А ўлетку іх увогуле не патрэбна падкормліваць.

👉 Мы падрыхтавалі некалькі варыянтаў плакату для самастойнай раздрукоўкі, дзе тлумачым, чаму не трэба частаваць вадаплаўных птушак. Выбірай любы, раздрукуй і размясці ля вадаёма. Перашлі плакат сябрам, родным і суседзям.

Важна, каб больш людзей зразумела, што карміць вадаплаўных птушак хлебам – мядзведжая паслуга. Лепш проста назіраць і любавацца імі.

📷 На фота Віталя Некрашэвіча птушаня лебедзя-шыпуна з “крылом анёла” з Брэста.
#Падарожжа
Від на Магілёў з вежы ратушы....

Каб трапіць у саму вежу - гэта асобная экскурсія. І адзначу, што такая экскурсія будзе вельмі цікавая для любога турыста. Экскурсавод з захапленнем і з любоўю расказвае пра гісторыю ратушы і Магдэбургскае права, гараджан.

Ну вось уявіце самі. Легенда пра будаўніцтва каменнай ратушы. Вось што і як распавялі. Ратушу будавалі мясцовыя майстры, але толькі сам будынак і яго першыя два паверхі. Вежу будаваць не асмеліліся, вырашылі, што гэта частка будынка вельмі важная і адказная, і лепш, каб яе пабудавалі якія-небудзь замежныя майстры. Як раз у суседнім Быхаве працаваў такі майстар і архітэктар з Нямеччыны. Вось гараджане яго і запрасілі на дапамогу. Ён згадзіўся, вежу пабудавалі. Але праз год ці два яна нахілілася і павалілася. З таго моманту мясцовыя майстры, з простымі мясцовымі імёнамі, Андрэй, Сцяпан і г.д., вырашылі будаваць вежу самі, без усялякіх замежных спецыялістаў))) Вось такая цікавая легенда на мой погляд.

Пра турыстычныя мінусы раскажу ў наступны раз