This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ранішняй песні сёння не было, дык няхай будзе вячэрняя ....
Настальгіі па дзяцінству вам. Добрай ночы, беларусікі!

Forwarded from Таня Лесiч
Мой дзед звальняў Прагу. Быў паранены пры фарсаванні Валтавы. Маляваў і дужа чытаў. Быкава
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нашым падпісчыкам спадабаліся спевы гэтага гурта. Публікуем яшчэ адну жартоўную песню ў іх выкананні.
Добрага дня вам, беларусікі!
Калектыў вёсці Бацунь Гомельскай вобласці

#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
ЗАКРУЧАНЫ АМЛЕТ
Добра ўзбіць шэсць жаўткоў, дадаўшы трошкі вады, размяшаць з мукой на густое цеста, трошкі пасаліць і змяшаць з узбітай бялковай
пенай.
Наліваць на тоўстую вялікую патэльню і пячы перад агнём у печы, каб амлет спёкся таксама зверху.
Пасля таго як спячэцца адразу ж намазаць варэннем альбо мармеладам і гарачым скруціць у трубку, пакроіць наўскос, раскласці кружкамі і заліць смятанным
соусам з ванілінам альбо шодавым.
Порцыя на шэсць чалавек.

Сёння праваслаўныятвернікі адзначаюць адно з галоўных свят царкоўнага календара – Сёмуху (Троіцу), гэты дзень лічыцца Днём нараджэння царквы.
Праваслаўная царква адзначае Дзень Святой Троіцы заўсёды ў нядзелю, на 50-ы дзень пасля Вялікадня, таму ён яшчэ называецца Пяцідзесятніца.
Сёмуха адносіцца да ліку дванадзесятых свят.

#ПобытБеларусі
Традыцыі на Сёмуху
🌿 Перш за ўсё, трэба добра прыбраць сваё жыллё, і таму гэта лепей зрабіць за некалькі дзён да свята;
🌿 Непасрэдна напярэдадні Сёмухі кватэры і прыватныя дамы традыцыйна ўпрыгожваюць галінкамі бярозы, кветкамі і свежаскошанай травой. У сельскай мясцовасці нярэдка выкарыстоўваюць і аер. Дарэчы, прынята лічыць, што менавіта пасля Сёмухі пачынаецца сапраўднае лета;
🌿 Праваслаўныя адзначаюць Дзень Святой Троіцы пышна, таму Сёмуха мяркуе багатае застолле. З гэтай нагоды гатуюцца традыцыйныя стравы, сярод якіх цэнтральнае месца належыць святочнаму хлебу, што выпякаецца таксама напярэдадні. Пакаштаваць гэты траецкі хлеб павінны ўсе члены сям’і, але можна запрасіць далучыцца да гэтай справы і сяброў;
🌿 Сёмуха лічыцца добрым часам для сватаўства. У народзе гавораць, што калі пасватацца на Сёмуху, а само вяселле згуляць на Пакроў Прасвятой Багародзіцы, то шчаслівае сямейнае жыццё маладым забяспечана.
🌿 Не варта праводзіць на Сёмуху вяселле і вянчанне – па магчымасці іх трэба перанесці на іншыя дні;
🌿 У дзень Сёмухі нельга думаць аб дрэнным і крыўдзіцца на кагосьці.
🌿 Прынята на Сёмуху наведваць вячэрнюю або ранішнюю службу, а таксама праводзіць шмат часу са сваёй сям’ёй;
🌿 Нельга на Сёмуху займацца хатнімі справамі – напрыклад, вышываць ці прасці;
🌿 Нельга на гэтае свята і купацца ў рэках або азёрах – яшчэ з язычніцкіх часоў гэтыя дні называлі русалчынымі: лічыцца, што купанні могуць быць небяспечныя.

Гэтага хлопца завуць Кай.
Ён прыехаў з Кітая, вучыцца ў БДУ, будучы журналіст. Толькі паслухайце, як ён спявае на беларускай мове!
Можа хоць нешта скранецца ў душы ў тых, хто арганізаваў закідванне арганізацый зваротамі супраць беларускай мовы? Ну сорамна ж перад тымі, хто прыязджае да нас з іншых краін! Яны ніяк не могуць зразумець, чаму ў Беларусі праблема пачуць беларускую гаворку.
Хто хоча падтрымаць гэтага хлопца, вось спасылка https://www.instagram.com/reel/C7wWvm7Inos/?igsh=ZzB4bzUzMTcxdXE4

Forwarded from Літархіў
📝 Памятны запіс Васіля Быкава
На здымку запіс Васіля Быкава ў памятнай кнізе “Дома літаратара”, пакінуты ў жніўні 1984 года - роўна сорак гадоў таму.
“Гэта выдатны намер - сабраць уласнаручныя словы харошых людзей, дзеячоў літаратуры і культуры. Хай захаваюцца, мо каму і спатрэбяцца ў будучыні. А то вось нядаўна пайшоў Валодзя Караткевіч, а сёння ў газетах некралог другога - Валодзі Цендракова. А колькі яшчэ будзе?.. Папера - матэрыял надта далікатны, хрупкі і гаручы, але і вечны. Ёй давяралася многае, многае яна і захавала, зберагла для чалавецтва.
А па нашым часе найшчырэйшыя думкі - каб захавалася жыццё, як-небудзь выкараскалася з кіпцюроў ядзернай пагрозы, якую яму падрыхтавалі вучоныя з магутнымі мазгамі і пустым сэрцам, і хоць па троху развівалася культура нацыі.
Калі будзе і тое і другое, дык будзе яшчэ цярпіма.”
#рарытэт

#ГісторыяБеларусі
Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя Чырвонай Арміі (23 Чэрвеня – 29 жніўня 1944 года) з кодавай назвай " Баграціён»
https://t.iss.one/verashchaka_by

Верашчака
#ГісторыяБеларусі Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя Чырвонай Арміі (23 Чэрвеня – 29 жніўня 1944 года) з кодавай назвай " Баграціён» https://t.iss.one/verashchaka_by
#ГісторыяБеларусі
23 чэрвеня пачалася беларуская стратэгічная наступальная аперацыя Чырвонай Арміі з кодавай назвай «Баграціён», якая стала прыкладам ваеннага мастацтва. Яна ж была галоўнай падзеяй на савецка-германскім фронце ў 1944 годзе. Нашы войскі вызвалілі Беларусь, большую частку Літвы, усходнія раёны Польшчы. Чырвоная армія нанесла ўдар, вектар якога быў накіраваны да цэнтра германскага нацызму — на Берлін.
Задума аперацыі прадугледжвала глыбокімі ўдарамі 4-х франтоў прарваць абарону праціўніка на 6–ці напрамках, акружыць і знішчыць групоўкі ворага на флангах беларускага выступу - у раёнах Віцебска і Бабруйска, пасля чаго, наступаючы па сыходзячыхся напрамках на Мінск, акружыць і ліквідаваць на ўсход ад беларускай сталіцы галоўныя сілы групы армій «Цэнтр». У далейшым, нарошчваючы сілу ўдару, выйсці на мяжу Каўнас-Беласток-Люблін.
Адной з ключавых асаблівасцей аперацыі "Баграціён" было тое, што праціўнік не меў ні найменшага ўяўлення аб месцы і часу пачатку аперацыі. Нягледзячы на велізарную колькасць сіл, якія ўдзельнічалі ў наступе, савецкі бок змог захаваць усё ў сакрэце.
Аперацыя "Баграціён" не толькі прывяла да вызвалення мноства савецкіх гарадоў ад нацысцкай акупацыі, усёй Беларусі, але і стала найвялікшым прыкладам савецкай ваеннай стратэгіі і тактыкі.

Цікавае відэа гуляе па тыктоку. Беларус заўважыў, як нешта незвычайнае поркаецца ля трактара. Было падобна, што гэты трансформер з галівудскіх фільмаў спрабуе зліць саляру.
У каментарах пачвару празвалі МТЗамбалби
Ці ўдалося аўтару відэа дагнаць гэта цуда-юда пакуль невядома! 😁
У тыкток @user9478324418512

#ДумкіЎслых
Гульні вакол мовы працягваюцца ўжо журналістамі.
Зняць "один из выпусков" на беларускай мове каб патроліць абшчэственнасць? Беларуская мова ўжо стала сродкам каб некаму насаліць?! Па-вашаму, гэта нармальна?
Калі б размова ішла аб пастаянным цыкле перадач на беларускай мове каб паступова наладзіць моўны баланс у інфармацыйнай прасторы - гэта была б справа годная. А адзін раз пагаварыць па-беларуску каб пачытаць потым абурэнні на каналах Бондаравай ці Жыгімонт - такі сабе паступак.
І наогул, чаму ў нас прапаганда то дзеля змагароў нешта робіць, то цяпер дзеля абшчэственніц. Для нармальных людзей будзе што? Ці вам так не цікава, без "клубнічкі"?
Зоя С

22 і 23 чэрвеня ў Віцебску праходзіў ІІ фестываль гістарычнай рэканструкцыі "ПЛОСКАЯ ГАРА"
Сёлета ў ім узялі удзел каля 250 рэканструктараў з Мінска, Віцебска, Наваполацка, Полацка, Брэста, Салігорска, Барысава, Жодзіна, Пыталава, Санкт-Пецярбурга і Вялікіх Лук.
Праграма ўключала ў сябе два паралельныя сцэнарыі: адзін накіраваны на ўдзельнікаў, а другі на гледачоў і гасцей фестывалю.
У гэтым годзе ў спаборніцтвах акрамя клубаў ранняга сярэднявечча удзельнічылі і клубы, якія рэканструююць XIV стагоддзе. Спаборніцтвы ў спрыту праходзілі ў форме індывідуальных і камандных спаборніцтваў. Сярод рэканструктараў адбыўся і лучны турнір.

Раздваенне асобы - гэта пра мяне!
Адна частка мяне хоча худзець, а другая - есці!)))
🎨 _haruka.k