Forwarded from Звязда
Археолагі аднавілі падводныя даследаванні на Бярэзіне
Даследаванні вядуцца каля вёскі Студзёнка Барысаўскага раёна.
zviazda.by

Forwarded from Сила Традиций
Легенда пра «каменную дзяўчынку» ў Лельчыцкім раёне. 🪨
У той дзень ішла звычайная праца ў канцы лета — жніво. 🌾 Маці ў дапамогу ўзяла сваю дачку Еўку, але ёй цікавей было плесці вянкі з сінявокіх васількоў. Раптам неба закрыла цёмная хмара. Жанчына занепакоілася і пачала падганяць дзяўчынку, каб тая дапамагла. Але Еўка ўперлася і адмовілася працаваць. Тады маці ёй са злосцю крыкнула: «Дык каб ты каменем стала!» У той жа момант неба счарнела, узняўся моцны вецер з маланкай і громам. Жанчына павярнулася і ўбачыла замест сваёй дачкі камень. Якраз на тым месцы, дзе стаяла Еўка.
▫️ У гэтай легендзе заключаецца глыбокі філасофскі сэнс: ніколі ў сэрцах не трэба казаць таго, аб чым будзеш потым шкадаваць усё жыццё.
👉🏻 Мясцовая жыхарка Алена Карась дадае: «Легенда перасцерагае, каб маці ніколі не пракліналі сваіх дзяцей, бо мацярынскае слова мае вельмі моцную магічную сілу. Карыстацца словам трэба асцярожна, каб не нашкодзіць, бо яно можа несці або злую, або добрую сілу».
У вёсцы Данілегі (сучасныя Данілевічы Лельчыцкага раёну) гэтую гісторыю ведае кожны жыхар. Калі ў людзей здараецца гора, нехта захварэе, то ідуць па дапамогу да «каменнай дзяўчынкі» і абавязкова прыносяць з сабой падарункі. У любую пару года камень стаіць прыбраны, у яркіх хустачках, каралях і «фартушках».
📜 Унікальнай традыцыі пакланення «каменнай дзяўчынцы» нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Крыніца: официальный сайт газеты «Светлае жыццё» — Данилевичская традиция поклонения «каменной девочке», Светлана Липская; «Каменная девочка» — туристический бренд Лельчицкого района.
Аўтар фота: Канстанцін Кавалёў.

#НародныАнекдот
#БеларускіФальклор
БАЦЬКА І СЫНЫ
Бацька і два сыны ідуць па дарозе пасля дажджу. Калюжына. Бацька першы пераскочыў, сыны стаяць.
– Глядзі, – кажа адзін, – бацька стары, а пераскочыў, што той сабака!
Брат даў кухаля:
– Дурань ты. Нельга так пра бацьку казаць. Ну скочыў сабе, і халера яго бяры!
Зап. Бурак Ю. У. у 1998 г. ад Гуліс В. (1940 г. н.) у в. Чарніцы Лагойскага раёна Мінскай вобл.
Крыніца

Forwarded from ONT NEWS
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Александр Лукашенко задал вопросы, поставил задачи и обозначил главное в работе нового министра информации Марата Маркова
Верашчака

Нашы шчырыя віншаванні Марату Маркаву з нагоды прызначэння яго Міністрам Інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для рэдакцыі нашага канала, вы заўсёды былі самым паважаным журналістам. Плённай вам працы на гэтай адказнай пасадзе на карысць Радзімы нашай ! 💐💐💐 УРА!!!
Forwarded from Дзікая прырода побач
Толькі паглядзі, якія колеры! 🤩
🐦 Шчурка-пчалаедка выглядае як райская птушка. І гэтую прыгажосць магчыма ўбачыць у Беларусі. Від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.
#дзікіфакт: Шчурка-пчалаедка не дарма носіць свае імя. У яе рацыёне акрамя іншых насякомых ёсць пчолы і восы. Перад тым, як з’есці пчалу ці асу, шчурка-пчалаедка адрывае джала, а потым заглынае здабычу.
У нас можна набыць значок-пін на адзенне з гэтай прыгажуняй, які выглядае вельмі натуралістычна. Прыбытак ад продажу ідзе на ахову дзікай прыроды.
А табе пашанцавала ўбачыць шчурку-пчалаедку?
📷 Дзякуем за фота Віктару Выскварку і Валеру Пясецкаму.

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
ЦЯЛЯЧАЯ ГРУДЗІНКА З ГАРОХАМ
Пакроеную грудзінку падрумяніць у масле, выцягнуць і ў тым жа
масле падрумяніць паўлыжкі мукі, уліць дзве шклянкі булёну альбо вады, пакласці трошкі зялёнай пятрушкі і кропу, пасаліць, палажыць смажаную грудзінку, усыпаць кварту маладога гароху і варыць, аж пакуль гарох не будзе мяккім.
Смачна есці!

Forwarded from STROJ
Хочаце даведацца аб традыцыйным занятку ткацтвам нашых продкаў і ўбачыць сапраўдныя кросны ў працы? У такім выпадку вам на Гудзевіцкі тэкстыльны фэст!
КАЛІ?
15 чэрвеня 2024 г.
Пачатак: 14.00
ДЗЕ?
Мастоўскі раён, аг. Гудзевічы
Праграма:
- выступленні аматарскіх творчых калектываў Мастоўскага раёна;
- летняя школа «Майстэрства падвойнага ткацтва»;
- выстава тэкстыльных вырабаў пад адкрытым небам;
- майстар-класы па ткацтву ад носьбітаў і пераемнікаў традыцый;
- святочны гандаль і многае іншае.

Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі (02.06.1867-30.09.1934)
#Літаратура
#ГісторыяБеларусі
14 чэрвеня 1867 года — нарадзіўся (г. Рэчыца) Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, фалькларыст і літаратуразнаўца, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфі. Доктар гістарычных навук (1905), прафесар (1902). Правадзейны член Інбелкульта.
Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі Беларусі: «Беларускае мінулае», «Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку да смерці Уладзіміра Манамаха)», навукова-публіцыстычны нарыс «Асновы дзяржаўнасці Беларусі». У 1926-м завяршыў абагульненую працу «Гісторыя Беларусі».
На працягу 1880–1890 зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай этнаграфічна-фалькларыстычнай навукі: збіраў і выдаваў фальклор, вывучаў і апісваў сямейны побыт, сямейнае права, вясельныя абрады, распрацоўваў праграмы этнаграфічнага вывучэння Беларусі.
Навуковая спадчына вучонага ўключае больш за 200 прац па этнаграфіі, сацыяльна-эканамічнай і палітычнай гісторыі Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны і Польшчы.
У сваіх працах ён падкрэсліваў існаванне беларускай нацыі з уласнай гісторыяй, выразнымі этнаграфічнымі рысамі, багатай народнай культурай і ўласнай беларускай мовай - прадуктам дыялектаў крывічоў і дрыгавічоў.
Падрабязна чытайце тут

hist.bsu.by
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі (02.06.1867-30.09.1934)
Официальный сайт Исторического факультета Белорусского государственного университета