Верашчака
478 subscribers
6.41K photos
938 videos
3 files
1.49K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
"Я имею записку о том, что мы, коммунисты, будто бы насаждаем белорусскую национальность искусственно. Это неверно, потому что существует белорусская нация, у которой имеется свой язык, отличный от русского, ввиду чего поднять культуру белорусского народа можно лишь на родном его языке... " - І. В. Сталін. (фрагменты из выступления И.В. Сталина на Съезде партии по национальному вопросу (1921).)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

У Беларусі часта сустракаюцца даволі цікавыя назвы населеных пунктаў, якія не зусім сугучныя з беларускім маўленнем. Адкуль яны ўзяліся? Адказ ў відэа.

Калі вы ведаеце цікавыя назвы вёсак і мястэчак - пішыце, дзяліцеся.

У тыкток @linguotech
"Падмануты". Брайтан Рыўер.

Рыўер уваходзіць у лік лепшых анімалістаў свету ўсіх часоў. На яго палотнах пераважаюць сабакі, якія з'яўляюцца сімвалам вернасці, паўстаўшы перад гледачом нямымі, але разумеючымі сябрамі.

З назвы твора можна зрабіць выснову, што ў лісце змяшчаецца інфармацыя, якая выкрывае чыюсьці хлусню. Хутчэй за ўсё, каханую героя. Верагодна, хлопец перахапіў любоўнае пасланне, якое яго дама сэрца даслала іншаму. Герой карціны аглушаны здрадай. Аднак побач знаходзіцца верны сябар - сабака. Яго пастава і погляд на гаспадара кажа аб бясконцай любові і адданасці.

Вернасць і здрада на адной карціне.
https://t.iss.one/clipclubc/1630
Калі вы не ўмееце здымаць стрэс, то не апранайце яго!

🎨 Малюнак: Natalia Shaloshvili
#МіфыЛегендыБеларусі

Другасысы - з першага выгляду, гэта звычайныя людзі, але ёсць у іх і нешта ад нячысцікаў, інакш не трапілі бы яны ў мой нататнік.

Чалавек, якога ў маленстве маці двойчы пачынала карміць грудзямі, як правіла, у выніку атрымліваў сурочлівыя вочы - ён мог ненарокам наслаць на каго-небудзь Сурокі або Прыстрэкі.

Вясковыя такіх людзей называюць Другасысы, ім нельга глядзець на чалавека падчас працы, на цяжарных жанчын, на жывёлу, асабліва пад час ацёлу, акоту і інш. Калі гэта адбываецца, у першым выпадку праца аказваецца марнай, у другім - нараджаюцца калекі.

Канешне ж, у выпадку, калі аднавяскоўцы даведваюцца пра такую чароўную сілу ў чалавека, то ён адразу стане ізгоем і кожны будзе ад яго калітку запіраць."

З нататкаў Яна К. Лашкевіча
#КазкіДзецям

Шчасце і няшчасце

Беларуская народная казка

Апрацоўка Уладзіміра Ягоўдзіка
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы, сябры!

Фолк-група "Росквіт"
Forwarded from Звязда
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥Пра што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін гаварылі напярэдадні? І што абмяркуюць сёння?
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі

ПЯРДУТЫ ДА ШЧАЎЯ, КРАПІВЫ І ІНШ.

Загатаваць у рандэліку падсоленую і падкісленую дзвюма лыжкамі
воцату ваду. Асцярожна ўбіць (разбіваючы над самай вадой) некалькі
яек, адно за другім. Як толькі бялок загусцее, даставаць яйкі на
друшляк па адным, сочачы, каб не пераварыліся, бо жаўток павінен
быць мяккім.

Страва будзе асабліва цікавая тым, хто зараз знаходзіцца ў вёсцы ці на лецішчы. У гэтай страве яйкі з’яўляюцца гарнірам да гародніны, паколькі ў ХІХ стагоддзі мяса, пячонку, грэнкі і выпускныя яйкі (пярдуты) лічылі менавіта гарнірам. Гэты падвойны рэцэпт добры яшчэ і тым, што стравы ў ім могуць быць абсалютна самастойнымі.
Дзень славянскага пісьменства і культуры адзначаюць 24 мая
Дзень славянскага пісьменства і культуры адзначаюць 24 мая.

У гэты дзень праваслаўная царква ўшаноўвае памяць роўнаапостальных Мяфодзія і Кірылы, вялікіх асветнікаў ІХ стагоддзя і прапаведнікаў хрысціянства.

Менавіта яны пераклалі на стараславянскую мову Святое пісанне, стварыўшы для гэтага славянскую азбуку.
Большасць літар кірылічнага алфавіта мела грэчаскія прататыпы, выключэннем з’явілася літара Ш, што паходзіла ад яўрэйскай Шын.

Сучасныя сістэмы пісьма беларусаў, украінцаў, расіян, балгар, македонцаў, сербаў, а таксама алфавіты шматлікіх неславянскіх народаў (адыгейскі, калмыцкі, кіргізскі, мангольскі, татарскі, удмурцкі і інш.) выкарыстоўваюць кірылічныя літары. Некаторыя краіны адмаўляюцца ад выкарыстання кірыліцы на карысць лацінкі. Гэта два ўніверсальныя алфавіты, якія маюць падобныя структуру і сімвалы. У кожным з іх ёсць свае функцыянальныя перавагі і недахопы. Тым не менш, кірыліца — значна багацейшая і зручнейшая азбука, бо здольная перадаць большы спектр гукаў.

Царква, як каталіцкая, так і праваслаўная, годна ацаніла заслугі братоў: абодва былі кананізаваны як асветнікі славян (slavorum apostoli). У 1863 годзе Свяшчэнны Сінод у гонар тысячагоддзя з’яўлення першай рукапіснай славянскай Бібліі аб’явіў днём Кірыла і Мяфодзія 11 мая, па новым стылі — 24 мая. Гэта і царкоўнае, і свецкае свята, якое радуе ўсіх тых, хто цэніць друкаванае слова і родную мову.

У Беларусі Дзень славянскай пісьменнасці і культуры адзначаецца з 1986 года. У навучальных установах краіны, музеях і бібліятэках арганізуюцца спецыяльныя сустрэчы і імпрэзы. А ў праваслаўных храмах традыцыйна праходзяць святочныя богаслужэнні.
Гэта што жарт!?

Наша раённая газета "Нарачанская зара" поўнасцю на рускую мову перайшла?!

Вось гэта "сюрпрыз"! Раней Нарачанка была беларускамоўным выданнем, потым пачалі з'яўляцца артыкулы на рускай мове, а нарэшце во!

Як вам такое?
Русіфікацыі ў нас няма, не?
ПЛЯВУ́ЗГАЦЬ (plavuzhać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Размоўнае слова: гаварыць абы-што, пустое, бяз толку.

🔸Можа, цэлую гадзіну.. [Гардзей] знарок, не зважаючы на непрыхільнасьць Ігната, плявузгаў пра розныя дробязі. (Мележ)
#словы_П
✒️ "Для сапраўднай веры не трэба ні храмаў, ні ўпрыгожванняў, ні спеваў, ні шматлюдных збораў. Наадварот, сапраўдная вера ўваходзіць у сэрца заўсёды толькі ў цішыні і адзіноце.

Сапраўдная вера не ў тым, каб ведаць, у якія дні ёсць поснае, у якія хадзіць у храм і якія слухаць і чытаць малітвы, а ў тым, каб заўсёды жыць добрым жыццём у каханні з усімі, заўсёды паступаць з блізкімі, як хочаш, каб паступалі з табой.

У гэтым сапраўдная вера. І гэтай веры вучылі заўсёды ўсе сапраўдныя мудрацы і святому жыццю людзі ўсіх народаў."

Леў Талсты
Forwarded from Звязда
Больш за 46 тыс. грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь з пачатку года

Усяго з 24 лютага 2022 года ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 193 134 грамадзяніна Украіны.

zviazda.by
Рубрыка : "Нам пішуць чытачы".

#ГісторыяБеларусі
#ГісторыяБеларусі

"— большинство местного дворянства знало о своем литовском или белорусском этническом происхождении, но воспринимало языковую и культурную полонизацию предков как акт их добровольного политического и цивилизационного выбора [ аналог национальных элит в СССР ]."
Юлиуш Бардах, доктор honoris causa Варшавского университета, Вильнюсского университета, Лодзинского университета
C 1696 года польский язык стал государственным в Речи Посполитой. Он стал языком горожан (аналог русскому сегодня), наряду с латынью использовался в учебных заведениях (Виленский университет, Полоцкая иезуитская Академия и пр).

[ Однако даже в XIX веке польскоязычные филоматы называли себя не поляками, а литвинами, обращались в своих литературных произведениях к образам "исторической Литвы" (ВКЛ), вводили в свои литературные произведения элементы "тутэйшага" языка ( "Dziady" Мицкевича).

Позднее, "Игнаци Домейко в дневниковых записях о восстании 1830-1831 практически в каждом случае не забывает указать национальную принадлежность того или иного повстанца. Он четко выделял «коронных» (поляков), «жмудинов» (современных литовцев) и «наших литвинов» (современных белорусов)." (с) Архивы Беларуси ]

Типичными представителями тутэйшай шляхты были Войниловичи — "Войниловичи не пришли ни с Востока, ни с Запада — они коренные, местные, кость от кости, кровь от крови того народа, который когда-то хоронил своих предков в этих курганах (сегодня — на сельских кладбищах) и родную белорусскую землю сохой пашет".

Это наднациональное самосознание шляхты стало истоком "тутэйшай краевасьцi" — основы белорусского национализма." -" Нам пішуць чытачы".